Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я хачу пагуляць адна, - сказала яна.
– Iдзi адсюль, Каток-Вуркаток, чуеш?

Але Каток-Вуркаток зрабiў выгляд, быццам не разумее. Тады Бландзiна зусiм раззлавалася i, забыўшыся, што яна робiць, ударыла Катка-Вуркатка нагой.

Ад моцнага ўдару Каток-Вуркаток страшна крыкнуў i стрымгалоў кiнуўся да палаца.

Роспачны крык Катка-Вуркатка прымусiў Бландзiну апамятацца; яна была ўжо гатовая паклiкаць Катка-Вуркатка назад, адмовiцца ад Ружы i расказаць усё Добрай Козачцы. Але зрабiць гэта яна пасаромелася i,

павярнуўшыся, рушыла да паркавай агароджы. Дрыготкай рукой яна адчынiла браму i выйшла ў лес.

Да яе зараз жа падляцеў Папугай.

– Смялей, Бландзiна!
– закрычаў ён.
– Яшчэ гадзiна, i ты атрымаеш Ружу, а потым зможаш нарэшце ўбачыць свайго дарагога бацьку.

Гэтыя словы зноў надалi Бландзiне рашучасцi, якую яна пачала была трацiць. I яна смела рушыла па сцяжынцы, якую ёй паказваў Папугай, пералятаючы наперадзе з галiнкi на галiнку. Лес, якi з паркавай альтанкi здаваўся такiм прыгожым, усё болей гусцеў i ператвараўся ў непралазную нетру. Вакол раслi калючкi, сцежку перагароджвалi вялiзныя камянi. Птушак было ўжо не чуваць, i кветкi кудысьцi знiклi. Бландзiна пачала адчуваць незразумелую млосць, але Папугай прыспешваў яе:

– Хутчэй, Бландзiна, хутчэй! Час iдзе! Калi Добрая Козачка заўважыць, што цябе няма ў парку, яна кiнецца ў пагоню i скруцiць мне шыю, а ты нiколi ўжо не ўбачыш свайго бацькi.

Бландзiна была стомленая, яна задыхалася, рукi ў яе былi падрапаныя, чаравiкi падралiся. Яна была гатовая ўжо сказаць, што нiкуды болей не пойдзе, калi Папугай закрычаў:

– Ну, вось мы й прыйшлi, Бландзiна! Вунь за тым невысокiм плотам i расце твая Ружа.

I сапраўды за павароткай сцяжыны Бландзiна ўбачыла невысокi плот. Папугай падляцеў да яго i адчынiў маленькiя дзверцы.

Зямля за плотам была сухая i камянiстая, але пасярэдзiне буйнеў цудоўны ружовы куст з найпрыгажэйшаю ў свеце Ружай.

– Бяры яе, Бландзiна, цяпер яна па праву належыць табе, - сказаў Папугай.

Болей не разважаючы, Бландзiна ўзялася за галiнку i, хоць у пальцы ёй балюча калолi шыпы, сарвала прыгожую кветку.

Як толькi Ружа апынулася ў яе ў руце, пачуўся нечый гучны смех. Ружа выслiзнула ў яе з рук i закрычала:

– Дзякуй табе, Бландзiна, што ты вызвалiла мяне ад чараў Добрае Козачкi! Я твой злы дух, i цяпер ты належыш мне!

– Ха-ха-ха!
– засмяяўся Папугай.
– Дзякуй табе, Бландзiна! Цяпер i я нарэшце магу набыць свой звычайны выгляд - выгляд чарадзея. Угаварыць цябе аказалася зусiм не так цяжка, як я ўяўляў. Досыць было толькi трошкi пацешыць тваё самалюбства, як ты адразу зрабiлася злая i няўдзячная. Ты сама прынесла пагiбель сваiм сябрам, якiя былi мае смяротныя ворагi. Бывай, Бландзiна!

I прамовiўшы гэтыя словы, Папугай разам з Ружай знiк i пакiнуў Бландзiну адну пасярод дрымучага леса.

Глава 8

Раскаянне

Ад нечаканасцi таго, што адбылося, Бландзiна

стаяла, не ведаючы, што рабiць. Толькi цяпер яна зразумела, як дрэнна сябе паводзiла, якою аказалася няўдзячнай сваiм сябрам, якiя былi ёй настолькi адданыя i цэлыя сем гадоў прысвяцiлi яе выхаванню i навучанню. Цi захочуць яны цяпер убачыцца з ёю зноўку, цi даруюць ёй гэты ганебны ўчынак? Што з ёй будзе, калi яны не захочуць яе ўпускаць? I што азначала гэтая фраза, прамоўленая брыдкiм Папугаем: "Ты сама прынесла пагiбель сваiм сябрам"?

Бландзiна вырашыла як мага хутчэй вяртацца да Добрае Козачкi. Шыпы i калючкi раздзiралi ёй рукi, ногi i твар, але яна ўпарта прабiралася скрозь непралазны гушчар i праз тры гадзiны няспыннай хады дайшла нарэшце да замка Катка-Вуркатка i Добрае Козачкi.

Але што яна адчула, убачыўшы, што на месцы чароўнага замка ляжалi адны руiны, а замест прыгожых кветак i дрэваў раслi брыдкiя калючкi, ваўчкi ды крапiва?!

У жаху i вялiкае роспачы Бландзiна паспрабавала прабрацца памiж руiнаў, каб паглядзець, што сталася з яе сябрамi. Але раптам з-пад каменя вылезла вялiкая Жаба, якая села перад ёй i прамовiла:

– Што табе трэба? Цi не ты сваёю няўдзячнасцю прынесла пагiбель сваiм сябрам? Iдзi ж прэч i не зневажай iхняй памяцi сваёю прысутнасцю!

– Ах!
– закрычала Бландзiна.
– Бедныя мае сябры, Добрая Козачка i Каток-Вуркаток! Няхай я лепей памру, толькi б гэта магло выправiць гора, якое я вам прычынiла!

I горка заплакаўшы, яна ўпала на зямлю сярод камення i калючага пустазелля. На душы ў яе быў такi боль, што яна не адчувала ўколаў вострых камянёў i шыпоў. Яна плакала вельмi доўга, але нарэшце села i пачала шукаць якога-небудзь прытулку, дзе можна было б схавацца. Але вакол былi толькi камянi ды калючкi.

– Ну, што ж, - сказала яна, няхай мяне раздзяруць лютыя звяры, няхай я памру ад голаду i пакуты, але я ўсё роўна застануся тут, на магiле маiх мiлых Катка-Вуркатка i Добрае Козачкi!

I толькi яна прамовiла гэтыя словы, як аднекуль пачуўся голас, якi сказаў: "Раскаянне акупае шмат якiя грахi!"

Яна падняла галаву i ўбачыла вялiкага чорнага Крумкача, што кружыў па-над ёю ў небе.

– Шкада!
– адказала яна.
– Але ж як бы я нi раскайвалася, гэта наўрад цi верне жыццё Добрай Козачцы i Катку-Вуркатку.

– Будзь мужная, Бландзiна!
– зноў пачуўся голас з вышынi.
– Акупi свой ганебны ўчынак сваiм раскаяннем, не давай нудзе i маркоце завалодаць табою!

Бедная Бландзiна ўстала i рушыла прэч з гэтага месца, якое навявала на яе вялiкую роспач. Па маленькай сцяжынцы яна дабралася да той часткi леса, дзе высокiя, магутныя дрэвы не давалi разрасцiся калючкам. Увесь дол тут быў пакрыты мяккiм iмхом. Бландзiна зусiм знемаглася ад тугi i стомы i, упаўшы пад высокiм дрэвам на зямлю, зноў горка заплакала.

Поделиться:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4