Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)

Шрифт:

Гарасьо Кiрога

КАЗКI ТРАПIЧНАГА ЛЕСУ

ГIГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА

Жыў у Буэнас-Айрэсе адзiн чалавек, i быў ён шчаслiвы, бо меў здароўе i быў працавiты. Але аднойчы ён захварэў, i лекары сказалi яму, што, толькi з'ехаўшы з горада, ён зможа паправiцца. Ехаць яму не хацелася, бо ў яго былi маленькiя браты, якiх ён кармiў, а хвароба дзень пры днi ўсё мацнела.

I вось аднойчы ягоны сябар, дырэктар Заапарку, сказаў яму:

– Вы мой сябар, вы добры працавiты чалавек. Таму я хачу, каб вы паехалi, пажылi ў лесе i, пажыўшы

на свежым паветры, паправiлiся. А паколькi вы ўмееце трапна страляць, дык папалюйце на лясных звяроў i прывязiце мне шкуры, а я вам заплачу наперад грошы, каб вашыя брацiкi не галадавалi.

Хворы пагадзiўся i паехаў далёка ў лес, куды далей за Мiсьёнэс. Было там вельмi спякотна, i гэта прынесла яму карысць.

Жыў ён у лесе адзiн i сам сабе варыў страву. Еў птушак i звяроў, на якiх паляваў са стрэльбай. А яшчэ еў фрукты. Спаў ён пад дрэвамi, а калi прыходзiла непагадзь, рабiў за пяць хвiлiн будан з пальмавага лiсця ды сядзеў там задаволены, сярод лесу, якi аж шалеў ад дажджу i ветру.

Са шкур ён зрабiў сабе клунак i насiў яго, перакiнуўшы цераз плячо. А яшчэ ён налавiў шмат ядавiтых змей, якiх захоўваў у вялiкiм арэху, бо ёсць там такiя вялiкiя арэхi - як бляшанка пад газу.

Да чалавека зноў вярнуўся здаровы колер твару, добры апетыт, i быў ён дужы. I вось аднаго разу, калi яму вельмi хацелася есцi, бо ўжо два днi ён не мог нiчога ўпаляваць, убачыў ён на беразе вялiкай затокi магутнага ягуара, якi збiраўся з'есцi чарапаху i, перавярнуўшы яе бокам, спрабаваў засунуць пад панцыр лапу i кiпцюрамi выцягнуць мяса. Заўважыўшы чалавека, ягуар страшна зароў i хацеў быў на яго скочыць. Але трапны паляўнiчы пацэлiў яму якраз мiж вачэй i прабiў галаву. Потым ён злупiў з ягуара шкуру - такую вялiзную, што яна адна магла б паслужыць дываном на цэлы пакой.

"А цяпер, - падумаў чалавек, - пачастуюся я чарапахай. У яе такое смачнае мяса!"

Але, падышоўшы да чарапахi, ён убачыў, што яна параненая, i галава ў яе амаль адарваная ад шыi i вiсiць усяго на двух-трох пасмачках.

Забыўшыся на голад, чалавек пашкадаваў няшчасную чарапаху. Ён зацягнуў яе вяроўкаю да свайго будана i перавязаў ёй анучкамi галаву. А каб зрабiць анучкi, яму давялося разадраць сваю кашулю, бо была ў яго толькi адна кашуля i нiякiх iншых ануч. Чарапаха была аграмадная, велiчынёю з крэсла i важыла як дарослы мужчына. Таму, пакуль чалавек прыцягнуў яе, ён вельмi стамiўся.

Чарапаха зашылася ў куточак i нерухома ляжала там цэлымi днямi. А чалавек штодзень лячыў яе i пяшчотна пляскаў па спiне.

I вось нарэшце чарапаха паправiлася. Але тут захварэў чалавек. У яго была гарачка, i яму ламала ўсё цела.

А потым ён зусiм ужо не мог устаць. Гарачка ўвесь час мацнела, а горла аж гарэла ад смагi. Чалавек зразумеў, што цяжка захварэў, i, хоць быў адзiн, прамовiў уголас, бо пачынаў ужо трызнiць:

– Я памру, - сказаў чалавек.
– Я адзiн i ўжо не магу ўстаць, i няма нiкога, хто падаў бы мне вады. Я памру ад смагi i голаду.

Неўзабаве

гарачка яшчэ болей памацнела, i ён страцiў прытомнасць. Але чарапаха чула яго i зразумела, што сказаў паляўнiчы. Тады яна падумала:

"Тым разам чалавек пашкадаваў мяне i не з'еў, хоць быў галодны. Ён вылечыў мяне, а цяпер я яго буду лячыць".

Яна пайшла да затокi, знайшла панцыр маленькай чарапашкi, добра пашаравала яго пяском i попелам, набрала ў яго вады i напаiла чалавека, якi ляжаў на коўдры i памiраў ад смагi. Потым яна назбiрала смачных карэньчыкаў, сакавiтых зёлак i прынесла iх чалавеку, каб той паеў. I чалавек еў, не ведаючы, хто яго кормiць. Ён увесь час трызнiў з гарачкi i нiкога не пазнаваў.

Шторанiцы чарапаха абыходзiла лес, шукаючы пажыўных карэньчыкаў, i кармiла iмi чалавека. Яна вельмi шкадавала, што не можа залезцi на дрэвы i прынесцi яму пладоў.

А паляўнiчы еў i не ведаў, хто дае яму ежу. Але аднойчы ён апрытомнеў. Ён пачаў азiрацца i ўбачыў, што зусiм адзiн, бо нiкога ў лесе, апроч яго ды чарапахi, не было. Тады ён iзноў прамовiў уголас:

– Я адзiн-адзiнюткi ў лесе! Лiхаманка вернецца зноў, i я памру, бо толькi ў Буэнас-Айрэсе ёсць лекi, якiя дазволяць мне ачуняць. Але я не змагу дайсцi да Буэнас-Айрэса i сканаю тут у самоце.

Як ён i казаў, лiхаманка пад вечар вярнулася, ды яшчэ мацнейшая, чым раней. I ён зноў страцiў прытомнасць.

Але чарапаха пачула яго i гэты раз i зноў падумала:

"Калi ён застанецца ў лесе, дык памрэ, бо тут няма лекаў. Я павiнна занесцi яго ў Буэнас-Айрэс".

Сказаўшы гэтак, яна зрэзала тонкiя i моцныя, як вяроўкi, лiяны, асцярожненька ўсклала чалавека сабе на спiну i, каб не ўпаў, моцна прывязала яго лiянамi. Ёй давялося праявiць добрую кемнасць, каб прыладзiць стрэльбу, шкуры i арэх са змеямi ды не патрывожыць пры гэтым паляўнiчага. Але ўрэшце ўсё атрымалася, як яна хацела, i яна рушыла ў дарогу.

Нагрузiўшыся, чарапаха йшла ды йшла ўдзень i ўначы. Яна мiнала лясы, палi, пераплывала рэкi шырынёю на цэлую мiлю, прабiралася праз балоты, у якiх ледзь не танула, трымаючы на сабе чалавека, якi ўжо амаль памiраў.

Праз кожныя восем цi дзесяць гадзiн хады яна спынялася, развязвала лiяны i асцярожна клала чалавека на зямлю, выбiраючы сушэйшае месца. Потым шукала ваду i мяккiя карэньчыкi i давала iх хвораму. I сама яна таксама ела, хоць была такая стомленая, што лепей бы ёй было паспаць.

Часам ёй даводзiлася iсцi па самым санцапёку. Стаяла лета, а паляўнiчы быў у такой гарачцы, што ўвесь час трызнiў i памiраў ад смагi. Тады ён пачынаў крычаць: "Вады! Вады!" - i чарапаха давала яму напiцца.

Так яна iшла - дзень за днём, тыдзень за тыднем.

Кожны дзень яны былi ўсё блiжэй да Буэнас-Айрэса, але з кожным днём чарапаха слабела, з кожным днём у яе менела сiлы, хоць яна не скардзiлася. Часам яна падала зусiм знямоглая, але тады чалавек, на хвiлiну апрытомнеўшы, уголас казаў:

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2