Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось дык так, - сказалi кайманы.
– Параход прайшоў учора, прайшоў сёння i пройдзе заўтра. I не будзе цяпер нi рыб, нi жывёл, якiя прыходзiлi напiцца вады. Мы памром з голаду! А давайце зробiм плацiну!

– Так, плацiну! Плацiну!
– закрычалi ўсе i што было моцы паплылi да берага.
– Давайце зробiм плацiну!

I яны зараз жа ўзялiся за працу. Спачатку ўсе рушылi ў лес i павалiлi там ажно дзесяць тысяч дрэваў, а можа, i болей. Пры гэтым яны выбiралi асаблiва такому i кебрач, бо ў гэтых дрэваў вельмi цвёрдая драўнiна. Потым распiлавалi iх - нечым накшталт пiлы, якая

расце ў кайманаў па верху хваста, - зацягнулi бярвенне ў ваду i метр за метрам паўбiвалi яго па ўсёй шырынi ракi. Цяпер нiякi параход, нi малы, нi вялiкi, не змог бы праплыць. Кайманы былi ўпэўненыя, што нiхто ўжо болей не напалохае рыб. I тады, вельмi стамiўшыся, яны паляглi на пляжы i заснулi.

А на другi дзень, калi яны яшчэ спалi, здалёк зноў даляцеў шум парахода: "плясь-плясь". Кайманы ўсе, вядома, яго пачулi, але нiводзiн не ўстаў i нават не расплюшчыў вачэй. Што iм да парахода? Няхай сабе шумiць колькi хоча, усё роўна яму не прайсцi.

I праўда: параход быў яшчэ далёка, але раптам спынiўся. Людзi, якiя плылi на iм, убачылi ў бiнокль, што рака нечым перагароджаная, i паслалi наперад лодку паглядзець, што там такое перашкаджае iм плыць. Тады кайманы ўсталi i, падплыўшы да плацiны, пачалi назiраць за людзьмi праз бярвенне, пасмейваючыся ад задавальнення, што iм удалося ўчынiць параходу такi добры жарт.

Лодка падплыла, людзi разгледзелi збудаваную кайманамi моцную плацiну i вярнулiся назад да парахода. Потым лодка зноў вярнулася да плацiны, i людзi, якiя былi ў ёй, крыкнулi:

– Гэй, кайманы!

– Што вам?
– адказалi кайманы, высунуўшы галовы памiж бярвення ў плацiне.

– Нам гэта перашкаджае!
– крыкнулi людзi.

– Ведаем!

– Мы не можам праплыць!

– А нам гэта i трэба!

– Прыбярыце плацiну!

– Не прыбяром!

Людзi ў лодцы пра нешта параiлiся мiж сабою i потым зноў крыкнулi:

– Кайманы!

– Што вам?
– адказалi тыя.

– Не прыбераце?

Не!

– Ну, тады да заўтра!

– А дакуль хочаце!

I лодка вярнулася да парахода, а вельмi задаволеныя кайманы запляскалi хвастамi па вадзе. Нiякi параход цяпер тут не пройдзе, i ў рацэ заўсёды-заўсёды будзе рыба.

На другi дзень параход вярнуўся зноў, але калi кайманы зiрнулi на яго, яны аж знямелi ад здзiўлення: гэты параход быў нейкi iншы. Ён быў мышынага колеру i куды большы за ранейшы. Што гэта за новы параход? Ён хоча праплыць? Не, не праплыве. Нi гэты, нi той, нiякi iншы!

– Не пройдзе, не пройдзе!
– закрычалi кайманы i кiнулiся да плацiны кожны на сваё месца каля бярвення.

Новы параход, як i ранейшы, спынiўся воддаль i таксама спусцiў лодку, якая падплыла да плацiны.

У лодцы сядзелi афiцэр i восем матросаў.

Афiцэр крыкнуў:

– Гэй, кайманы!

– Што?
– адказалi тыя.

– Не прыбераце плацiну?

– Не!

– Не?

– Не!

– Добра, - сказаў афiцэр.
– Тады мы разбурым яе гарматамi.

– Бурыце!
– адказалi кайманы.

I лодка вярнулася да судна.

А той карабель мышынага колеру быў ваенны параход, браняносец з вялiкiмi страшнымi гарматамi. I мудры стары кайман, якi аднойчы плаваў да самага

мора, раптам успомнiў пра гэта i ледзь паспеў крыкнуць iншым кайманам:

– Хавайцеся пад ваду! Жвавей! Гэта ваенны параход! Хавайцеся добра!

Кайманы адразу знiклi пад вадою i паплылi да берага. Там яны i засталiся, высунуўшы з вады толькi насы ды вочы. У тую ж хвiлiну з карабля вылецела вялiкае белае воблака дыму i магутны артылерыйскi снарад трапiў у самую плацiну, акурат усярэдзiну. Два цi тры бервяны разляцелiся ў трэскi, але тут жа ўпаў другi снарад, а потым яшчэ i яшчэ, i кожны нiшчыў ушчэнт кавалак плацiны, пакуль ад яе нiчога не засталося. Нi бервяна, нi трэскi, нi кары. Усё было разбурана гарматамi браняносца. I кайманы, якiя сядзелi ў вадзе, высунуўшы на паверхню толькi насы ды вочы, моўчкi глядзелi, як паўз iх, гудучы на ўсю моц, праплывае ваенны карабель.

Потым кайманы вылезлi на бераг i сказалi:

– Мы зробiм другую плацiну, яшчэ большую, чым была.

I тым жа вечарам i тою ж ноччу зрабiлi новую плацiну з аграмадных ствалоў. Пасля гэтага, стомленыя, яны палеглi спаць i спалi да наступнага дня, пакуль ваенны карабель не прыплыў зноў i спушчаная з яго лодка не наблiзiлася да плацiны.

– Гэй, кайманы!
– крыкнуў iм афiцэр.

– Што трэба?
– адказалi кайманы.

– Прыбярыце гэтую новую плацiну!

– Не прыбяром!

– Мы разбурым яе снарадамi, як i тую!

– Разбурайце, калi зможаце!

Яны адказвалi так ганарыста, таму што былi ўпэўненыя, што iх новую плацiну не змогуць разбiць нават усе гарматы свету разам.

Але праз хвiлiну карабель схаваўся ў дыме, i якраз на сярэдзiне плацiны пачуўся страшны выбух. Гэты раз стралялi разрыўнымi. Снарад з грукатам разарваўся на бярвеннях, узняў iх у паветра i разнёс вялiзныя ствалы на дробныя трэскi. Другi снарад разарваўся побач з першым, разламаўшы яшчэ адзiн кавалак плацiны. I так яны бiлi i бiлi, пакуль ад плацiны нiчога-нiчагуткi не засталося. Тады ваенны карабель праплыў паўз кайманаў, i людзi смяялiся з iх.

Што ж, - сказалi кайманы, вылазячы з вады.
– Цяпер мы ўсе памром, бо карабель будзе ўвесь час плаваць сюды i туды i рыбы ўжо нiколi не вернуцца.

I яны замаркоцiлiся, таму што маленькiя кайманчыкi прасiлi есцi.

Тады стары кайман сказаў:

– У нас яшчэ ёсць надзея на выратаванне. Хадземце да Сома. Мы з iм разам плавалi ў вандроўку да мора, i ў яго ёсць тарпеда. Ён некалi бачыў бой памiж двума параходамi i прыцягнуў неразарваную тарпеду сюды. Давайце папросiм у яго гэтую тарпеду, i хоць ён на нас, кайманаў, злуе, але ў яго добрае сэрца i ён не захоча, каб мы ўсе памерлi.

А ўсё ў тым, што некалi даўно, шмат гадоў назад, кайманы з'елi Сомава пляменнiка, i з таго часу ён не хацеў з iмi размаўляць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, яны адразу выправiлiся да Сома, якi жыў у вялiкай пячоры ў беразе ракi Параны i заўсёды спаў побач са сваёю тарпедай. Самы бываюць даўжынёй аж на два метры, i гаспадар тарпеды якраз быў такi.

– Гэй, Сом!
– крыкнулi яму кайманы ад увахода ў пячору, бо не адважвалiся ўвайсцi, памятаючы пра гiсторыю з ягоным пляменнiкам.

– Хто там мяне гукае?
– спытаў Сом.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого