Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Шрифт:

Скаты не паспелi нават паспачуваць свайму смяротна параненаму сябру, як пачулi жудасны рык i аж падскочылi ад страху ў вадзе.

– Ягуар! Ягуар!
– закрычалi яны ўсе разам i стралою кiнулiся да берага.

I сапраўды, у гэтую хвiлiну на бераг Явэвiры выйшаў ягуар, якi пабiўся з чалавекам i цяпер гнаўся за iм. Звер быў таксама паранены, з яго цела сачылася кроў. Убачыўшы, што чалавек ляжыць як нежывы на востраве, ягуар злосна рыкнуў i кiнуўся ў ваду, каб прыкончыць яго.

Але не паспеў ён апусцiць у ваду лапу, як адчуў, што ў яе нiбыта ўсадзiлi восем цi дзесяць даўжэзных цвiкоў. Ад болю ён адскочыў назад. А гэта скаты, абараняючы пераход цераз рэчку, з усяе моцы ўцялi яго сваiмi хваставымi шыпамi.

Ягуар завыў ад болю i замахаў лапаю ў паветры. Але потым, агледзеўшыся, убачыў, што вада каля берага ўся закаламучаная, быццам на дне паварушылi глей. I ён зразумеў, што гэта былi скаты, якiя не хацелi яго прапускаць. Тады ён злосна зароў:

– Ага, я ведаю, хто гэта! Гэта вы, праклятыя скаты! Ану, прэч з дарогi!

– Не сыдзем!

– Прыбiрайцеся!

– Не прыбяромся! Ён добры чалавек! Ты не маеш права яго забiваць!

– Ён мяне паранiў!

– Вы абодва параненыя! У лесе - гэта вашыя справы! А тут ён пад нашай аховай! I праходу табе няма!

– Я ўсё роўна прайду!
– зноў рыкнуў ягуар.

– Нi, нiколi!
– адказалi скаты. (Яны казалi "нi, нiколi", бо так кажуць тыя, хто жыве ў Мiсьёнэс i гаворыць на мове гваранi.)

– Ну, то пабачым!
– яшчэ раз рыкнуў ягуар.

I ён адышоўся ад берага, каб узяць разгон i скочыць як мага далей у раку.

Ягуар ведаў, што скаты амаль заўсёды трымаюцца каля берага, i думаў, што калi скочыць далёка, дык пасярод рэчкi скатаў не будзе, i тады ён зможа дабрацца да вострава i з'есць паўжывога чалавека.

Але скаты здагадалiся, i ўсе хуценька паплылi на сярэдзiну ракi, перадаючы з вуснаў у вусны:

– Далей ад берага!
– крычалi яны пад вадою.
– На сярэдзiну! У пратоку! У пратоку!

I ў тое ж iмгненне ўсё войска скатаў кiнулася ад берага абараняць пераход на сярэдзiне ракi. А ягуар тым часам ужо ляцеў над ракой у сваiм гiганцкiм скачку. Ён упаў у ваду i вельмi ўзрадаваўся, бо ў першае iмгненне не адчуў нiводнага ўколу. Ён падумаў, што ўсе падманутыя скаты засталiся ля берага...

Але не паспеў ён ступiць першы крок, як сапраўдны град уколаў прымусiў яго спынiцца: вакол зноў былi скаты, якiя бязлiтасна калолi яму ў лапы.

Ягуар упарта хацеў прайсцi, але боль быў такi невыцерпны, што ўрэшце ён зароў i, павярнуўшы назад, даў лататы да берага. Там ён упаў на пясок, бо не мог ужо нават стаяць. Жывот у яго ўздымаўся i апускаўся, быццам ён увесь задыхаўся i вельмi стамiўся.

Скаты атруцiлi ягуара сваёю атрутаю.

Але хоць iм удалося перамагчы ягуара, яны не супакоiлiся: яны баялiся, што прыйдзе ягуарыха i яшчэ шмат iншых ягуараў... I тады яны не здолеюць абаранiць пераход.

I праўда, лес у гэтую хвiлiну зноў напоўнiўся рыкам, i з яго выйшла ягуарыха. Убачыўшы ягуара, якi покатам ляжаў на пяску, яна вельмi раз'юшылася. А калi заўважыла, што рака каля берага ўскаламучаная скатамi, яна падышла да вады i, нiзка апусцiўшы пысу, крыкнула:

– Гэй, скаты! Я хачу прайсцi!

– Няма табе праходу!
– адказалi скаты.

– Глядзiце, калi не дасце прайсцi, у гэтай рацэ не застанецца нiводнага ската з хвастом!
– рыкнула ягуарыха.

– Няхай мы застанемся без хвастоў, але прайсцi табе не дадзiм!
– адказалi яны.

– Апошнi раз кажу: дайце прайсцi!

– Нi, нiколi!
– закрычалi скаты.

Раз'юшаная ягуарыха неасцярожна апусцiла адну лапу ў ваду, i тут адзiн скат, падкраўшыся, уваткнуў ёй памiж пальцамi ўвесь свой шып. Пачуўшы, як ягуарыха завыла ад болю, скаты з усмешкай сказалi:

– Здаецца, хвасты ў нас яшчэ ёсць!

Але ягуарыха нешта прыдумала, i маючы ў галаве гэтую сваю задумку, яна адышла ад берага i моўчкi пайшла ўверх па рацэ.

Але скаты i гэты раз разгадалi план свайго ворага. А варожы план быў такi: перайсцi рэчку ў тым месцы, дзе скаты яшчэ не ведаюць, што трэба абараняць пераход. Вялiкi смутак ахапiў скатаў, якiя сабралiся ля вострава.

– Яна збiраецца перайсцi рэчку вышэй па цячэннi!
– закрычалi яны.
– Але ж нельга, каб яна забiла чалавека! Трэба абаранiць нашага сябра!

У роспачы яны так круцiлiся ў глеi, што закаламуцiлi ўсю раку.

– Што ж нам рабiць?
– думалi яны.
– Мы хутка плаваць не ўмеем... Ягуарыха пяройдзе рэчку раней, чым тамтэйшыя скаты даведаюцца, што павiнны абараняць пераход любою цаной.

Яны не ведалi, што рабiць. I раптам адзiн маленькi, але вельмi разумны скацiк сказаў:

– Я ведаю! Хай да iх паплывуць дарады! Дарады нашы сябры! Яны плаваюць шпарчэй за ўсiх!

– Правiльна!
– крыкнулi ўсе.
– Хай плывуць дарады!

У адно iмгненне гэты клiч разнёсся вакол, i праз хвiлiну ўжо восем цi дзесяць шыхтоў дарадаў - сапраўднае войска дарадаў!
– з усiх сiл паплыло ўверх па рацэ. Яны плылi так хутка, што пасля сябе, як пасля тарпедаў, пакiдалi на вадзе барозны.

Але як дарады нi старалiся, яны ледзьве паспелi перадаць загад перагарадзiць ягуарысе дарогу. Ягуарыха ўжо плыла i была зусiм недалёка ад вострава.

Але скаты як найхутчэй кiнулiся да другога берага, i як толькi ягуарыха намацала зямлю, скаты накiнулiся ёй на лапы i пачалi iх калоць шыпамi. Звер аж звар'яцеў ад болю! Ягуарыха раўла, скакала ў вадзе, узнiмала лапамi цэлыя стаўбуры пырскаў. Але скаты зноў i зноў кiдалiся ёй на лапы i так загарадзiлi сабой дарогу, што ўрэшце ягуарыха павярнулася, паплыла назад i выскачыла на бераг. Усе чатыры лапы ў яе страшна распухлi. I тут ёй не ўдалося прайсцi i з'есцi чалавека! Але скаты таксама стамiлiся. А горай за ўсё было тое, што ягуар i ягуарыха паднялiся i пайшлi ў лес. Што яны задумалi? Гэта выклiкала непакой у скатаў, i яны доўга раiлiся. Урэшце яны сказалi:

Популярные книги

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Провинциал. Книга 5

Лопарев Игорь Викторович
5. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 5

Недомерок. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 3

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя