Казкi трапiчнага лесу (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ах, Божухна!
– закрычала няшчасная.
– Iдзе дождж! Я памру ад холаду.
I яна паспрабавала ўвайсцi ў вулей. Але ёй зноў заступiлi дарогу.
– Прабачце мне!
– зарумзала пчолка.
– Дазвольце ўвайсцi!
– Позна!
– адказалi ёй вартаўнiчыя пчолы.
– Сёстры, калi ласка! Мне хочацца спаць!
– Позна!
– зноў быў ёй адказ.
– Сяброўкi, мне холадна! Злiтуйцеся!
– Немагчыма!
– Даруйце астатнi раз! Я памру!
Тады вартаўнiчыя пчолы сказалi:
–
I яны выштурхалi яе.
Дрыжачы ад холаду, спатыкаючыся, з мокрымi крыламi, пчолка папаўзла прэч. Яна паўзла i паўзла, пакуль раптам не правалiлася ў нейкую дзiрку. А дакладней, гэта была не дзiрка, а цэлая пячора, i пчолка пачала ў яе падаць.
Ёй здалося, што яна не перастане падаць нiколi. Але ўрэшце яна апынулася на дне i ўбачыла якраз перад сабой вялiкую гадзюку - зялёную змяю са спiнай чырвона-цагельнага колеру. Гадзюка ляжала, скручаная ў клубок, i пазiрала на пчалу, гатовая на яе скочыць.
Папраўдзе тая пячора была дуплом у старым дрэве, i гадзюка зрабiла ў iм сваё логвiшча.
Трэба сказаць, што змеi вельмi любяць пчол, бо пчолы для iх - вялiкi ласунак. Таму, калi пчолка апынулася перад сваiм ворагам, яна заплюшчыла вочы i шэптам прамовiла:
– Бывай, маё беднае жыццё! Сёння апошнi раз мне давялося бачыць святло...
Але на яе вялiкае здзiўленне, змяя не паспяшалася яе праглынуць i сказала:
– Ну што, як жывеш, пчолка? Вiдаць, ты не надта руплiвая, што апынулася тут у такi познi час.
– Гэта праўда, - прамармытала пчолка.
– Я не працую i таму вiнаватая.
– Калi гэта так, - здзеклiва прашыпела змяя, - дык я зараз звяду са свету такую паганую iстоту, як ты. Я цябе зараз з'ем.
Пчала ўся задрыжала i крыкнула:
– Але гэта несправядлiва, несправядлiва! Несправядлiва есцi мяне толькi таму, што вы дужэйшая за мяне. Толькi людзi ведаюць, што такое справядлiвасць!
– Га!
– усмiхнулася змяя i борздзенька зноў скруцiлася ў клубок.
– Дык ты добра ведаеш людзей? I ты думаеш, што людзi, забiраючы ў вас мёд, болей справядлiвыя, апошняя ты дурнiца?
– Не, яны не таму забiраюць у нас мёд, - адказала пчолка.
– А чаму ж тады?
– Таму што яны разумнейшыя.
Пчолка гэта сказала, а змяя зарагатала:
– Ну, справядлiва гэта цi не, але я цябе з'ем. Рыхтуйся!
I яна адхiлiлася назад, каб скочыць на пчолку. Але пчолка паспела крыкнуць:
– Вы робiце гэта таму, што вы меней разумная за мяне!
– Я меней разумная за цябе, смаркачка?
– засмяялася змяя.
– Так, - пацвердзiла пчала.
– Добра, - прамовiла змяя, - зараз пабачым. Давай прыдумаем два выпрабаваннi. Выйграе тая, хто здолее зрабiць што-небудзь больш незвычайнае. Калi выйграю я, дык я цябе з'ем.
– А калi
– спыталася пчолка.
– Калi выйграеш ты, - адказала непрыяцелька, - тады ў цябе будзе права правесцi тут усю ноч, пакуль не развiднее. Згодная?
– Дамовiлiся, - адказала пчала.
А змяя зноў засмяялася, таму што ёй прыйшло ў галаву такое, чаго пчала нiяк не магла б зрабiць. Вось што яна прыдумала.
Яна на iмгненне - так хутка, што пчала не паспела нават вокам мiргнуць, выскачыла з дупла i вярнулася з капсулкаю эўкалiптавага насення - з таго самага эўкалiпта, што рос каля вулля, кiдаючы на яго цень.
Хлапчукi звычайна круцяць гэтыя капсулкi, як ваўчкi, i называюць iх эўкалiптавымi ваўчкамi.
– Глядзi, што я зраблю, - сказала змяя.
– Сачы ўважлiва!
Яна адным махам як шпагат навiла вакол ваўчка свой хвост i раскруцiла яго з такою хуткасцю, што ваўчок завярцеўся i страшна загуў.
Змяя засмяялася i нездарма, бо нiякая пчала нiколi не запускала i не здолела б так запусцiць ваўчок. Але калi ваўчок, якi, здавалася, нiколi не скончыць гусцi i круцiцца, нарэшце ўсё-такi павалiўся, пчала сказала:
– Гэта вельмi прыгожае выпрабаванне, i я нiколi не змагу так зрабiць...
– Значыць, я цябе з'ем!
– крыкнула змяя.
– Пачакай хвiлiнку! Я не магу зрабiць гэтага, але я зраблю нешта такое, чаго не зробiць нiхто.
– I што ж гэта такое?
– Я знiкну.
– Як?
– крыкнула змяя i аж падскочыла ад здзiўлення.
– Ты знiкнеш, не выходзячы адсюль?
– Не выходзячы адсюль.
– I не хаваючыся ў зямлi?
– Не хаваючыся ў зямлi.
– Добра, паспрабуй!
– сказала змяя.
– Але калi ты гэтага не зможаш, я цябе адразу з'ем!
А ўсё ў тым, што пакуль ваўчок круцiўся, у пчолкi быў час уважлiва агледзець пячору, i яна ўбачыла, што там расце адна маленечкая раслiнка. Гэта быў невялiчкi кусцiк, амаль траўка, з шырокiм, як манетка ў два сэнтава, лiсцем.
Пчолка падышла зусiм блiзенька да раслiнкi i, стараючыся не датыкацца да яе, сказала:
– Зараз мая чарга, сеньёра Змяя. Павярнiцеся, калi ласка, i палiчыце да трох. А калi скажаце "тры" - шукайце мяне дзе хочаце, мяне нiдзе не будзе!
Так яно i здарылася сапраўды. Змяя хутка палiчыла:
"Адзiн... два... тры...", - але, павярнуўшыся, ад здзiўлення аж разявiла свой вялiзны рот: у пячоры нiкога не было! Яна агледзела ўсё i ўверсе, i ўнiзе, i вакол, аблазiла ўсе куточкi, уважлiва вывучыла раслiнку i памацала ўсё языком. Але марна - пчолка знiкла!
Тады змяя зразумела, што калi выпрабаванне з ваўчком было добрае, дык пчолчына выпрабаванне - проста выдатнае. Ува што яна магла ператварыцца? Дзе яна?
Яе нiдзе немагчыма было знайсцi!
– Ну, добра!
– нарэшце сказала змяя.
– Здаюся. Ты дзе?