Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Ці ведае ён, камень на дне рэчкі, летнюю сьпёку? * * *
Жнівеньскі вецер. У анучы на плоце вырасьлі крылы. * * *
Чорны матылёк. Што шукае ён? Можа, чорную кветку? * * *
Сьцяжынка ў полі. Конікі
* * *
Куды ж, таполі, вы пайшлі чарадою, уздоўж дарогі? * * *
Верабей ляціць, не схаваецца ў траве белы матылёк. * * *
Летнім вечарам кожны ліхтар над шашой кліча матылькоў. * * *
Вецер. Возера. Ціха чоўн пусты плыве. Сонца садзіцца. * * *
Запаліў сьвятло: напалоханая мыш зьнікла ў шчыліне. * * *
Жоўтае лісьце вецер на ганак прынёс. Як пераступіць? * * *
Дрэвы ў тумане? Не, гэта паляць лісьце восеньскім ранкам. * * *
Лапкі елачак мне ворагамі сталі. Зьбіраю грыбы. * * *
Восень. Сухую галінку не пазнаеш на дрэве жывым. * * *
Не вылучаюся, я — звычайны праходжы. Іду пад дажджом. * * *
А дзе ж схавацца павучку-вандроўніку? Восеньскі дожджык. * * *
Тапалёвы ліст у восеньскай бязважкасьці паплыў да зямлі. * * *
Да маёй нагі прытуліўся сабака. Не спыняйся, дождж! * * *
Шукаю ўначы на хвалях эфіру родную мову. * * *
Ля кніжнай шафы разьбіраю паперы, раптам — верш Басё. * * *
Ня маю ў жыцьці нічога, хіба ў сшытку некалькі вершаў. * * *
Як цяжка знайсьці словы, і гэта мая родная мова. * * *
Лапкамі елак свой пакой упрыгожыў, сьвяточны настрой. * * *
Бяз сэнсу жыву, учора і так штодня. Холад раніцы. * * *
Адчыніў дзьверы: варушыцца на сходах мой цень зламаны. * * *
Замерзла ноччу вірлівая крынічка, белая нуда. * * *
Доўгі, доўгі дзень. Сёньня мне ліст ад маці павінен прыйсьці. * * *
Ад брата сёньня паштоўку прынесьлі мне. Чакаю вясну. * * *
Узяў фуфайку, успомніў нябожчыка, дзеда Валодзю. * * *
На першым сьнезе сьмецьце — кінула восень лісьце зь бярэзін. * * *
Грукнулі дзьверы. Дзіцячая калыска. Халодны пад'езд. * * *
Скокнуў верабей: толькі сьнегу камякі сыплюцца з галін. * * *
Белая нуда. Толькі недзе пад сьнегам схавалася мыш. * * *
Зімовы вечар. З запісною кніжкаю сяджу ў куточку. * * *
Печку адчыніў: пасівелі вугалькі, попел варушу. * * *
У качагарцы прытуліўся да печкі — прыемна, цёпла. * * *
Сыпле дробны сьнег. Побач даўно ўжо няма блізкага сябра. * * *
На сьнезе пісаў хоку сёньня — не дарма існую ў жыцьці. * * *
Зімовы вечар. Між небам і зямлёю сьвятло мястэчка. * * *
Зімовы вечар. Цыгарка праходжага і тая зьнікла. * * *
Маці на кухні, пах смажанага сала — вайсковы ўспамін.
Поделиться:
Популярные книги
Para bellum
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Защитник
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Совок 4
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Тринадцатый IV
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00