Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Шрифт:
* * *
Цёмны шэры ліст падае на першы сьнег, нахіляюся. * * *
У вакно гляджу, на стале астывае шклянка малака. * * *
Над таполямі шэра-маціцовае неба студзеня. * * *
Сонны настрой — вуркоча рэпрадуктар, слоў
* * *
Гляджу на шэрань і не магу пакінуць занятак марны. * * *
Мокрая далонь — бо на ёй дадому нёс першы цёплы сьнег. * * *
Марозны ранак, двухгадовая дачка шукае поўню. * * *
Падняўшы з долу, павесіў на галіну дзіцячы шалік. * * *
Ціха, сьняжынкі на паркавыя вазы апускаюцца. * * *
Надпіс на сьнезе, вецер схапіў і панёс белую думку. * * *
Белая шыба; сонечны, марозны дзень толькі пачаўся. * * *
Шэрань на слупах. Не спыняецца цягнік ля вясковых хат. * * *
Сваім холадам бела-блакітны аркуш запалохвае. * * *
Парэзаў палец, выціраю цёмную кроў зь белага стала. * * *
Згадаю вясну — сьнег і лёд на імгненьне зазелянеюць. * * *
На ўчарнелы парк зноў зімовыя дажджы сеюцца штодня. * * *
За нізкім плотам цяпла й вясны чакае гарод пад сьнегам. * * *
Апякаюць твар вецер і сьнежаньскі дождж, лёд на паліто. * * *
Цаліком іду, сорак дзён парожняя дзедава хата. * * *
Пануе шэрасьць — на местачковым пляцы туман адліжны. * * *
Засьнежаны сквэр, сабачы брэх над рэчкай разьлягаецца. * * *
Качар на хвалях вузкай балотнай рэчкі, сьнег на берагах. * * *
Пяро на сьнезе кінула чорная птушка, каму, як ня мне? * * *
Так па-японску — празь белыя жалюзі глядзець на зіму. * * *
За вакном ляціць вечарова-чорны сьнег праз маю душу. * * *
На зялёны лёд бела-жоўты цяжкі сьнег падае праз дождж. * * *
Вечар, ліхтары над пустой дарогаю нахіліліся. * * *
Шафа зь люстэркам, там сьпяць пах нафталіну і зімовы дух. * * *
Мяккі сьнег ляціць; раптам шэры матылёк у памяці ўзьнік. * * *
Брудны шэры сьнег вечаровае сонца пазалаціла. * * *
Чужы чалавек прапанаваў зь ім выпіць моцнай гарбаты. * * *
Навокал сьнегу — ні прайсьці, ні праехаць — насыпаў люты. * * *
Цьвярозы мароз, за лесам вежавы кран, лілёвы вечар. * * *
З дачкой на руках дамоў, на пяты паверх, падымаюся. * * *
Чорная кава астыла канчаткова, нарэшце — крокі. * * *
Сьвятло зьбіраю, каб асьвятляць сьвет сноў зімовай ноччу. * * *
Надакучвае пасылаць падарункі самому сабе. * * *
Чорны тэлефон, як скарбонка, прыхаваў галасы сяброў. * * *
На адпачынку раніцай люблю згадаць каляровы сон. * * *
Дваццаць год прайшло, а ракавіна тоіць галасы мора.
Поделиться:
Популярные книги
Проданная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Младший научный сотрудник
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорога к счастью
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
На изломе чувств
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
Прогрессор поневоле
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00