Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

У Адэлi Бослi, доктара Лойда, Руперта Гроўва, суддзi Арнольда i Джыфарда Джэймса, да таго як яны зайшлi ў кабiнет i пазнаёмiлiся з iнспектарам Крэймерам i сяржантам Стэбiнсам, не было падстаў лiчыць, што на сустрэчы магло быць штосьцi iншае, апрача пытання аб iску да Джэймса. Адзiн Бог ведаў, што яны падумалi: дастаткова было зiрнуць на iх твары, каб упэўнiцца, што менавiта яны нiчога не ведаюць.

Што датычыцца Крэймера i Стэбiнса, то ў iх быў дастатковы вопыт супрацоўнiцтва з Нiра Вулфам: каб разумець, што ёсць амаль усе падставы быць упэўненым - пер'е пасыплецца, толькi вось з каго, як i калi?

Што ж датычыцца Фрэда i Пегi,

то нават пасля прыходу прадстаўнiкоў праваахоўных органаў яны, вiдаць, лiчылi, што Вулф збiраецца канчаткова зацвердзiць версiю аб самазабойстве Мiёна, азнаёмiўшы прысутных з сведчаннем Клары i паведамiўшы аб тым, што Фрэд расказаў нам, як рэвальвер перанёсся з бюста на падлогу - вiдаць, таму ў iх на тварах быў выраз адчаю i зацкаванасцi. Гэты раз яны адчувалi сябе нiбыта ў пастцы.

Вулф звярнуўся да iнспектара, якi сядзеў ззаду каля вялiкага глобуса:

– Калi вы не супраць, мiстэр Крэймер, перш я высветлю адно невялiкае пытанне, якое выходзiць за межы вашых iнтарэсаў.

Крэймер кiўнуў галавой i паправiў тырчаўшую з рота сiгару.

Вулф перавёў позiрк на iншых прысутных.

– Я ўпэўнены, вам будзе прыемна пачуць наступнае. Але трэба сказаць, што я прыйшоў да такой высновы не таму, каб спецыяльна парадаваць вас. Я вывучыў толькi сутнасць справы. Не кранаючы юрыдычнага статуса мiсiс Мiён, я лiчу, што маральна яна не мае падстаў для iску супраць мiстэра Джэймса. Як я сцвярджаў раней, мiсiс Мiён пагаджаецца з маёй думкай. Яна не прад'яўляе iску i не патрабуе кампенсацыi. Вы пацвярджаеце гэта ў прысутнасцi сведак, мiсiс Мiён?

– Безумоўна, - Пегi збiралася нешта дадаць, але ў самы апошнi момант спынiлася.

– Цудоўна!
– ускочыла з крэсла Адэль Бослi.
– Магу я патэлефанаваць з вашага тэлефона?

– Пазней, - асек як Вулф.
– Сядайце, калi ласка.

– Мне здаецца, - заўважыў суддзя Арнольд, - што гэта можна было паведамiць нам i па тэлефоне. Я мусiў адмянiць важную сустрэчу.
– Адвакатам цяжка дагадзiць.

– Даволi слушная заўвага, - пагадзiўся Вулф памяркоўным тонам, - калi б гэта было ўсё. Але застаецца пытанне, звязанае са смерцю Мiёна. Калi я...

– Якое яна мае да гэтага дачыненне?

– Якраз гэта я i збiраюся вам паведамiць. Безумоўна, гэта не старонняе пытанне, бо яго смерць была вынiкам, хоць i ўскосным, гвалтоўных дзеянняў з боку мiстэра Джэймса. Але сфера маiх iнтарэсаў не абмяжоўваецца толькi гэтым. Мiсiс Мiён звярнулася да маiх паслуг не толькi таму, каб вырашыць пытанне аб iску, прад'яўленым яе мужам мiстэру Джэймсу - гэтае пытанне ўжо закрыта, - але i таму, каб расследаваць справу аб смерцi мужа. Яна была ўпэўнена, што ён не скончыў самагубствам. I не магла паверыць, улiчваючы характар мiстэра Мiёна, што ён быў здольны на самагубства. Я правёў расследаванне i гатовы паведамiць ёй вынiкi.

– Навошта мы тут?
– вiскнуў Руперт Тлушч.

– Мне патрэбен нехта адзiн. Патрэбен забойца.

– I ўсё ж менавiта мы не патрэбны, - сурова заўважыў Арнольд.

– Чорт!
– раўкнуў Вулф.
– Iдзiце! Усе, акрамя аднаго. Iдзiце.

Нiхто не зварухнуўся.

Вулф пачакаў пяць секунд.

– Ну, тады будзем працягваць, - суха прамовiў ён.
– Як я ўжо казаў, я гатовы паведамiць вынiкi, але расследаванне пакуль не завершана. Для высвятлення адной вельмi важнай дэталi патрэбна афiцыйная санкцыя, i таму тут прысутнiчае iнспектар Крэймер. Адначасова спатрэбiцца садзейнiчанне з боку мiсiс Мiён, акрамя таго, лiчу мэтазгодным атрымаць кансультацыю ад доктара Лойда, бо менавiта ён падпiсаў пасведчанне аб смерцi.
– Вулф перавёў позiрк на Пегi.
– Пачнём з вас, мадам. Вы дадзiцё згоду на эксгумацыю цела вашага мужа?

– Навошта?
– спытала мiсiс Мiён, здзiўлена глянуўшы на Вулфа.

– Каб атрымаць доказы таго, што яго забiлi, i высветлiць, хто быў забойца. I на гэта ёсць даволi важкiя падставы.

– Так. Мне ўсё роўна, - сказала Пегi ўжо без здзiўлення ў голасе. Яна падумала, што ён сказаў гэта проста так.

Вулф перавёў позiрк улева.

– Вы не супраць, доктар Лойд?

Лойд разгубiўся.

– Не ведаю, - паволi i выразна адказаў ён, - куды вы хiлiце, але як бы там нi было, ад мяне нiчога не залежыць, я проста выпiсаў пасведчанне.

– Значыць, вы не будзеце супраць. Мiстэр Крэймер, падстава для просьбы аб афiцыйнай санкцыi з'явiцца праз момант, але павiнен вам сказаць, што абследаванне i даклад павiнен зрабiць доктар Абрахам Рэнтнер са шпiталя "Гара Сiнай".

– Эксгумацыя не праводзiцца толькi таму, што вам гэта цiкава, - прабурчаў Крэймер.

– Вядома. Але справа не ў маёй асабiстай цiкаўнасцi.
– Вулф абвёў позiркам прысутных.
– Усе вы, я лiчу, ведаеце, што адна з асноўных прычын, i, вiдаць, нават галоўная, што легла ў аснову заключэння палiцыi наконт таго, што Мiён скончыў самагубствам, былi абставiны надыходу смерцi. Безумоўна, неабходнай была наяўнасць i iншых дэталяў - напрыклад, прысутнасць рэвальвера каля цела, - i ўсе гэтыя дэталi аказалiся адпаведнымi. Але вырашальным фактарам было тое меркаванне, што чалавека нельга забiць, засунуўшы яму ў рот дула i нацiснуўшы на курок, не пазбавiўшы перш прытомнасцi, а нiякiх прыкмет таго, што быў нанесены ўдар цi ўжывалiся лекавыя прэпараты - не было. Такое меркаванне звычайна аказваецца абгрунтаваным, але менавiта гэты выпадак аказаўся выключэннем. Гэта мне прыйшло ў галаву адразу пасля таго, як мiсiс Мiён першы раз прыйшла да мяне па кансультацыю. Паколькi там прысутнiчала... але я прадэманструю вам гэта шляхам простага эксперыменту. Арчы, дайце мне рэвальвер.

Я выцягнуў трэцюю шуфляду стала i ўзяў адтуль рэвальвер.

– Зараджаны?

– Не, сэр, - адказаў я, шчоўкнуўшы затворам.

Вулф зноў звярнуўся да прысутных.

– Думаю - вось вы, мiстэр Джэймс. Як оперны спявак вы павiнны ўмець выконваць аўтарскiя рэмаркi. Устаньце, калi ласка. Справа сур'ёзная, так што рабiце ўсё належным чынам. Вы - пацыент, у якога балiць горла, а мiстэр Гудвiн - ваш доктар. Ён папросiць вас адкрыць рот, каб мець магчымасць агледзець горла. Вы павiнны зрабiць тое, што на самай справе зрабiлi б у такiх абставiнах. Калi ласка.

– Але ж гэта i так ясна, - сказаў з пахмурным выглядам Джэймс, падымаючыся з крэсла.
– Лiчу, што няма нiякай патрэбы.

– Тым не меней зрабiце мне ласку. Тут ёсць адна дэталь. Пастарайцеся зрабiць гэта як мага натуральней.

– Так.

– Добра. А вы ўсе назiрайце за тварам мiстэра Джэймса. Уважлiва. Пачынайце, Арчы.

Паклаўшы рэвальвер у кiшэню, я падышоў да Джэймса i загадаў яму шырока адкрыць рот. Той павiнаваўся. На нейкi час, калi я пачаў аглядаць горла, яго вочы сустрэлiся з маiмi, а потым закацiлiся. Не спяшаючыся, я ўзяў з кiшэнi рэвальвер i ўставiў у рот Джэймса, сунуўшы дула да самага паднябення. Джэймс таргануўся назад i асеў у крэсла.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина