Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

Iдучы з Вулфам у сталовую, дзе нас чакаў абед, я заўважыў, звяртаючыся да яго шырокай спiны:

– У межах вялiкага Нью-Йорка налiчваецца ўжо восемсот дзевяць чалавек, якiя б хацелi вас атруцiць. Цяпер будзе восемсот адзiнаццаць. Вы не лiчыце, што рана цi позна яны даведаюцца?

– Вядома, даведаюцца, - згадзiўся ён, высоўваючы крэсла, каб сесцi за стол.
– Але занадта позна.

Да канца дня i ўвечары, як нам было вядома, нiчога не здарылася.

Назаўтра ранiцай, у 10.40 я сядзеў за сваiм пiсьмовым сталом у канторы, калi зазванiў тэлефон. Я ўзяў слухаўку i адказаў:

– Кантора

Нiра Вулфа, ля тэлефона Арчы Гудвiн.

– Я хачу пагаварыць з мiстэрам Вулфам.

– Яго не будзе да адзiнаццацi гадзiн. Чым магу дапамагчы?

– Гэта неадкладная справа. З вамi гаворыць Уэплер, Фрэдэрык Уэплер. Я ў тэлефоннай будцы каля аптэкi на Дзевятай авеню непадалёк ад Дваццатай вулiцы. Разам са мной мiсiс Мiён. Нас арыштавалi.

– Божа!
– з жахам у голасе ўсклiкнуў я.
– За што?

– Каб дапытаць нас у сувязi са смерцю Мiёна. У iх былi ордэры на затрыманне сведак, якiя могуць даць iстотныя паказаннi. Яны трымалi нас i вось толькi што адпусцiлi пад заклад. Я запрасiў адваката, каб уладкаваць справу наконт закладу, але не хачу, каб ён ведаў пра тое, што мы раiлiся з Вулфам, i цяпер яго няма з намi. Нам трэба сустрэцца з Вулфам.

– Ну, зразумела, - пагадзiўся я з запалам.
– Гэта абуральна! Зараз жа прыходзьце да нас. Пакуль вы прыедзеце, ён ужо вернецца з аранжарэй. Хапайце таксi.

– Мы не можам. Iменна таму я i званю. За намi па пятах iдуць два сышчыкi, а нам не хацелася б, каб яны даведалiся пра сустрэчу з Вулфам. Як нам ад iх адвязацца?

Каб не марнаваць часу i сiлы, варта было б параiць яму iсцi i не звяртаць увагi на хвасты, прышпiленыя афiцыяльнай палiцыяй, але я падумаў, што мне лепш працягваць пачатую гульню.

– Крый Бог, - сказаў я з агiдай у голасе.
– Гэтыя лягавыя дзейнiчаюць мне на нервы. Паслухайце. Вы чуеце мяне?

– Так.

– Iдзiце да "Федэр пэйпер компанi", нумар 535 на Семнаццатай вулiцы на захад ад Пятай авеню. У канторы спытайцеся мiстэра Сола Федэра. Скажыце, што ваша прозвiшча Мантгомеры. Ён праводзiць вас па калiдоры, што выходзiць на Васемнаццатую вулiцу. Там каля тратуара або ў другiм радзе будзе стаяць таксi з насоўкай на дзвярной ручцы. У машыне буду я. Не марнуючы часу, хуценька залазьце ўсярэдзiну. Зразумела?

– Думаю, што так. Было б добра, каб вы паўтарылi адрас.

Я паўтарыў i параiў iм пачакаць хвiлiн дзесяць, перш чым пайсцi па ўказаным адрасе, каб я меў час дабрацца туды. Потым патэлефанаваў Солу Федэру, каб даць адпаведныя ўказаннi, знайшоў Вулфа па ўнутраным тэлефоне, каб паведамiць аб тым, што адбываецца, i памчаўся да месца сустрэчы.

Мне трэба было папрасiць Уэплера пачакаць пятнаццаць - дваццаць хвiлiн, а не дзесяць, бо я ледзь-ледзь паспеў да месца сустрэчы на Васемнаццатай вулiцы. Маё таксi толькi што спынiлася, i я высоўваў руку з машыны, каб прывязаць насоўку - калi яны выйшлi на тратуар. Я на ўсю шырыню адчынiў дзверцы, i Фрэд лiтаральна ўкiнуў Пегi ў машыну, а сам нырнуў услед.

– Вадзiцель, - сказаў я суровым тонам, - вы ведаеце, куды ехаць, - i мы рушылi наперад.

Калi мы завярнулi на Дзесятую авеню, я спытаў, цi снедалi яны, i атрымаў сцвярджальны, але пазбаўлены ўсякага энтузiязму адказ. Трэба сказаць, што i самi яны выглядалi не надта бадзёра. Тонкi зялёны жакет Пегi, надзеты паверх карычневай сукенкi, пакамячыўся i быў не вельмi чысты, недагледжаным выглядаў i твар. Валасы Фрэда, здавалася, з месяц не прычэсвалiся, а яго трапiчнага крою карычневы касцюм можна было назваць па-рознаму, толькi не ахайным. Яны сядзелi, пабраўшыся за рукi, i амаль штохвiлiны Фрэд паварочваўся назад i зазiраў у задняе акно.

– Мы адарвалiся, не хвалюйцеся, - запэўнiў я яго.
– Я прыберагаў Сола Федэра спецыяльна для такiх надзвычайных выпадкаў.

Паездка доўжылася ўсяго пяць хвiлiн. Калi я правёў iх у кабiнет, Вулф быў ужо там i сядзеў за сталом у сваiм вялiкiм, зробленым на замову крэсле. Ён устаў, каб павiтацца з увайшоўшымi, запрасiў iх сесцi, спытаў, цi добра яны паснедалi, i сказаў, што вестка аб арышце непрыемна ўразiла яго.

– Тут ёсць адна акалiчнасць, - выпалiў, не паспеўшы сесцi, Фрэд.
– Мы прыйшлi да вас на сустрэчу, каб канфiдэнцыяльна параiцца, а праз сорак восем гадзiн нас арыштоўваюць. Гэта што, чыстае супадзенне?

Вулф нарэшце зноў зручна ўладкаваўся ў крэсле.

– Гэта нiяк нам не дапаможа, мiстэр Уэплер, - сказаў ён без усякае крыўды.
– Калi вы думаеце так, а не iнакш, дык вам лепей пайсцi куды-небудзь i астыць. Вы i мiсiс Мiён - мае клiенты. Намёк на тое, што я здольны дзейнiчаць супраць iнтарэсаў клiента, занадта дзiцячы, каб яго абмяркоўваць. Што хацела даведацца палiцыя?

Але Фрэда такi адказ не задаволiў.

– Вы не двудушны чалавек, - пагадзiўся ён.
– Я гэта ведаю. Але як наконт Гудвiна? Ён таксама можа не быць двудушным чалавекам, але мог аказацца неасцярожным у размове з кiм-небудзь.

– Арчы, гэта так?
– перавёў позiрк у мой бок Вулф.

– Не, сэр. Але я магу пачакаць з яго прабачэннямi. У iх была цяжкая ноч. Я зiрнуў на Фрэда.
– Сядайце i супакойцеся. Калi б у мяне быў доўгi язык, я б i тыдня не пратрымаўся на гэтай рабоце.

– Вельмi смешна, - не супакойваўся Фрэд. Ён сеў.
– Мiсiс Мiён згодна са мной. Праўда, Пегi?

Пегi, якая сядзела ў чырвоным скураным крэсле, глянула ў яго бок, потым перавяла позiрк на Вулфа.

– Думаю, што я была згодна, - прызналася яна.
– Так, я была згодна. Але цяпер, калi я тут, бачу вас, - яна абвяла рукою прысутных.
– Ат, забудзем пра гэта! Нам няма болей да каго iсцi. Безумоўна, мы ведаем адвакатаў, але мы не хацелi б расказваць адвакату пра тое, што нам вядома - пра рэвальвер. Вам мы гэта ўжо расказалi. Але цяпер палiцыя пачала нешта падазраваць. Мы на волi, але адпусцiлi нас пад заклад, i вы павiнны нешта зрабiць!

– Што вы даведалiся ў панядзелак вечарам?
– спытаў Фрэд.
– Вы ўхiлiлiся ад пытання, калi я патэлефанаваў вам учора. Што яны сказалi?

– Паведамiлi факты, - адказаў Вулф.
– Як вы чулi па тэлефоне, я дабiўся пэўных вынiкаў. У мяне няма больш нiчога дадаць - цяпер. Але я хачу ведаць, я мушу ведаць, якога кiрунку пачала трымацца палiцыя? Цi ведаюць яны, што вы расказалi мне пра рэвальвер?

Фрэд i Пегi адмоўна пакруцiлi галовамi.

– Тады ў мяне ёсць дастаткова падстаў, каб прапанаваць вам адмовiцца ад намёку на тое, што мы з мiстэрам Гудвiнам здрадзiлi вам. Пра што яны ў вас пыталiся?

Поделиться:
Популярные книги

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой