Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

– Учора ўвечары мяне тут не было, - суха сказаў Крэймер.

– Так, вас тут не было. Замест вас трэба было б сказаць "палiцэйскi дэпартамент". Усё гэта павiнна быць падшыта ў дасье. Iх усiх дапытвалi тады, калi гэта здарылася, i яны расказвалi кожны сваю гiсторыю, iх жа яны паведамiлi i мне. Вы можаце гэта там знайсцi. Вы калi-небудзь чулi, каб я быў вымушаны браць свае словы назад?

– Я быў сведкам выпадкаў, калi мне хацелася запiхнуць iх назад у вашу глотку.

– Але вы нiколi гэтага не зрабiлi. Вось яшчэ тры словы, якiя я не вазьму назад: Мiён быў забiты. Я не скажу вам цяпер, як дайшоў да гэтае высновы: павывучайце вашы дасье.

Крэймер стараўся стрымлiваць сябе.

– Мне не трэба вывучаць iх, - заявiў ён, - з-за адной дробнай дэталi якiм чынам ён скончыў жыццё. Вы хочаце сказаць, што нацiснуў на курок ён сам, але зрабiць гэта яго прымусiлi?

– Не. На курок нацiснуў забойца.

– Забойца, вiдаць, быў не просты. Паспрабуйце дамагчыся, каб ахвяра разявiла рот, запiхнуць туды дула рэвальвера i каб пры гэтым вас яшчэ не пакусалi. Можа, вы i прозвiшча забойцы паведамiце?

– Я яшчэ не настолькi далёка зайшоў у сваiм расследаваннi. Але непакоiць мяне не ваш контраргумент - справа гэта вырашальная. Тут ёсць нешта iншае. Вулф нахiлiўся ўперад i загаварыў вельмi сур'ёзным тонам: - Я б, вядома, мог самастойна завяршыць усю справу, перадаць вам дадзеныя пра забойцу i ўсе доказы, а потым лопаць крыламi i радасна кукарэкаць. Але, па-першае, у мяне не столькi амбiцыi, каб выстаўляць вас дурнямi, бо вы не такiя, а па-другое, мне патрэбна ваша дапамога. Я не гатовы пакуль да таго, каб даказваць, што Мiёна забiлi, я магу толькi запэўнiваць, што гэта было менавiта так, паўтараць, што мне не давядзецца забiраць свае словы назад - таксама як i вам. Няўжо гэтага недастаткова, каб выклiкаць вашу зацiкаўленасць?

Крэймер перастаў смактаць сiгару. Дарэчы, ён так i не запалiў яе.

– Вядома, так, - адказаў ён хмурна.
– Так, каб яго чорт узяў, я зацiкаўлены. Яшчэ адзiн першастацейны затлум галавы. Я вельмi ўсцешаны тым, што вы шукаеце маёй дапамогi. Як я магу дапамагчы?

– Я хачу, каб вы затрымалi двух чалавек як сведак, паказаннi якiх маюць iстотнае значэнне, дапыталi iх i выпусцiлi пад заклад.

– Чаму двух? Чаму не ўсiх шасцярых?

Я папярэджваў чытача: яго сарказм быў з'едлiвы.

– Але, - працягваў, не зважаючы на кпiны, Вулф, - трэба выканаць адпаведныя ўмовы. Яны не павiнны ведаць, што я тут замешаны, яны нават не павiнны ведаць, што я гаварыў з вамi. Арышты трэба здзейснiць сёння папалуднi цi ў канцы дня, каб яны заставалiся ў зняволеннi ўсю ноч да таго часу, пакуль ранiцай вырашыцца пытанне наконт закладу. Сума не павiнна быць вялiкай, бо сам заклад не мае асаблiвага значэння. Допыт павiнен быць дастаткова працяглым i суровым, а не такiм - каб проста адмахнуцца, i чым меней яны паспяць - а лепш каб наогул вачэй не сплюшчылi, - тым лепей. Вядома, для вас такiя справы звыклыя.

– Так, мы ўвесь час гэта робiм, - сказаў Крэймер ранейшым тонам.
– Але калi мы просiм выпiсаць ордэр, пажадана мець дастаткова пераканаўчае абгрунтаванне. Мы б не хацелi тлумачыць гэта жаданнем аказаць паслугу Нiра Вулфу. Крывiць душой я не хачу.

– Для гэтых дваiх дастатковае абгрунтаванне ёсць. Яны на самай справе сведкi, паказаннi якiх маюць iстотнае значэнне.

– Вы не сказалi iх прозвiшчаў. Хто яны?

– Мужчына i жанчына, якiя знайшлi труп: мiстэр Фрэдэрык Уэплер, музычны крытык, i мiсiс Мiён, удава.

На гэты раз я не здранцвеў ад здзiўлення, але спатрэбiлiся дадатковыя намаганнi, каб схамянуцца. Бо такое здарылася, вiдаць, упершыню. Колькi разоў я быў сведкам таго, як Вулф заходзiў далёка, а ў некалькiх выпадках занадта далёка - каб вызвалiць клiента ад арышту. Ён ставiўся да арыштаў як да невыноснай асабiстай абразы. А тут ён практычна прасiў прадстаўнiкоў праваахоўных органаў засадзiць Фрэда i Пегi за краты, i гэта пасля таго, як я перадаў у банк выпiсаны мiсiс Мiён чэк на пяць тысяч!

– Вось як!
– сказаў Крэймер.
– Iх?

– Iх, сэр, - пацвердзiў Вулф.
– Як вы ведаеце цi можаце даведацца з дасье, ёсць шмат пра што iх спытаць. Мiстэр Уэплер быў у Мiёнаў у той дзень на званым абедзе, разам з iншымi, а калi госцi пайшлi, ён застаўся з мiсiс Мiён. Пра што iшла размова? Што яны рабiлi ў другой палове гэтага дня? Дзе яны былi? Чаму мiстэр Уэплер вярнуўся ў кватэру Мiёнаў у сем гадзiн? Чаму яны з мiсiс Мiён пайшлi наверх у студыю? Чаму, убачыўшы труп, мiстэр Уэплер не паведамiў аб тым, што здарылася, палiцыi, а спусцiўся на першы паверх, каб скласцi са слоў швейцара i лiфцёра спiс наведвальнiкаў? Незвычайныя паводзiны. Цi меў Мiён звычку спаць пасля абеду? Цi спаў ён з адкрытым ротам?

– Вельмi вам абавязаны, - сказаў Крэймер зусiм не ўдзячна.
– Проста цуд, як спрытна вы ўмееце задаваць пытаннi. Але калi Мiён нават i спаў з адкрытым ротам, я сумняваюся, што ён рабiў гэта стоячы. Куля, якая прабiла галаву, трапiла ў столь, наколькi я памятаю. Скажыце цяпер, - спытаў Крэймер, пляснуўшы далонямi па падлакотнiках крэсла, - хто ваш клiент?

– Не, - з жалем у голасе сказаў Вулф.
– Я не магу гэтага адкрыць.

– Я так i думаў. Сапраўды, вы нiколi не адкрылi нiводнай дробязi. У вас няма доказаў, а калi яны i ёсць, дык вы надзейна хаваеце iх у кiшэнi. Вы прыйшлi да высновы, якая вам падабаецца. Яна дапаможа клiенту, прозвiшча якога вы адмаўляецеся паведамiць, але хочаце, каб я праверыў для вас гэтую выснову, арыштаваўшы двух паважаных грамадзян i ўзяўшы iх у работу. Раней я быў сведкам вашага нахабства, але гэты раз вы паставiлi рэкорд!

– Я ж вам казаў, што буду вымушаны праглынуць свае словы, як i вы. Калi...

– Вы б нават праглынулi сваю архiдэю, каб толькi атрымаць ганарар!

Вось тут i пачаўся феерверк. Я шмат разоў сядзеў на сваiм месцы, слухаючы лаянку памiж гэтымi двума тыпамi, цешачыся кожнай хвiлiнай гэтага спектакля, але сённяшняе прадстаўленне рабiлася настолькi драматычным, што я быў ужо не вельмi ўпэўнены наконт уцех. У 12.40 Крэймер быў на нагах, збiраючыся адыходзiць. У 12.45 ён зноў сядзеў у чырвоным скураным крэсле, махаючы кулаком i злосна зыркаючы на суразмоўцу. У 12.45 Вулф сядзеў, адкiнуўшыся ў крэсле, заплюшчыўшы вочы, i рабiў выгляд, што нiчога не чуе. У 12.52 ён стукаў кулаком аб стол i роў на ўвесь голас.

У 13.10 усё скончылася. Крэймер згадзiўся з прапановай Вулфа i пайшоў. Ён выставiў умову - спярша азнаёмiцца з матэрыяламi па справе i пагутарыць з супрацоўнiкамi, але гэта было не iстотна, бо арышты трэба было адкласцi на больш познi час i здзейснiваць толькi тады, як суддзi пойдуць дадому. Ён пагадзiўся з той умоваю, што ахвяры не даведаюцца аб тым, што Вулф прыклаў да гэтай справы руку, таму можна было сказаць, што Крэймер саступiў, але, на самай справе, ён кiраваўся разумным сэнсам.

Як бы Крэймер нi стараўся праiгнараваць тыя тры словы Вулфа, якiя не павiнны былi брацца назад - а са свайго вопыту ён ведаў, як рызыкоўна iгнараваць гэтага чортавага Вулфа, - яны ўсё ж прадугледзелi дастатковыя меры, каб пазбегнуць непрыемных момантаў у вынiку перагляду справы аб смерцi Мiёна, i ў такiм выпадку размова з парай, якая знайшла труп, уяўляла сабой не менш апраўданы шлях падступiцца да справы, чым якi-небудзь iншы. Трэба заўважыць, што Крэймер папярхнуўся толькi адным - адмовай Вулфа паведамiць прозвiшча клiента.

Популярные книги

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Быть сильнее

Семенов Павел
3. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.17
рейтинг книги
Быть сильнее

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Я еще граф

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще граф

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Темный Патриарх Светлого Рода 7

Лисицин Евгений
7. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 7

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X