Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:
– Так, - адказаў Гроўв пiсклявым голасам.
– Вы чулi, як ён гэта гаварыў?
– Чуў.
– Мiсiс Бослi, а вы?
Здавалася, што тая адчувае сябе няёмка.
– Можа, было б лепш...
– Калi ласка. Вы адказваеце не пад прысягай, я проста збiраю факты, апрача таго, мне толькi што заявiлi, што я хлушу. Вы чулi, як ён гэта гаварыў?
– Так, я чула.
– Адэль зiрнула ў бок Джэймса.
– Прабач, Джыф.
– Але гэта няпраўда!
– ускрыкнула Клара Джэймс.
– Мы што, усе хлусiм?
– накiнуўся на яе
Я мог папярэдзiць Клару, калi яна падаравала той погляд у калiдоры, каб была асцеражнейшая з Вулфам. Яна была не толькi вытанчаная маладая жанчына, мела не толькi незвычайны бляск у вачах, але ў дадатак - худзенькая, i было вiдаць, што яе хударлявасць з'яўляецца вынiкам абмежавання ў ежы, а Вулф зусiм не мог трываць людзей, якiя мала ядуць. Я з самага пачатку ведаў, што рана цi позна ён накiнецца на яе.
Але Клара перайшла ў контратаку.
– Я не маю на ўвазе гэта, - сказала яна пагардлiва.
– Навошта так хвалявацца! Я маю на ўвазе, што я схлусiла бацьку. Тое, што ён падумаў наконт мяне i Альберта - гэта няпраўда. Я проста выхвалялася перад iм, таму што... не мае значэння чаму. Ва ўсякiм разе, тое, што я яму гаварыла, - няпраўда, я так i сказала яму ў той вечар!
– Якi вечар?
– Калi мы вярнулiся дадому з вечарыны за кулiсамi пасля спектакля "Рыгалета". Менавiта там мой бацька накаўцiраваў Альберта, як вы ведаеце, проста на сцэне. Калi мы вярнулiся дадому, я паведамiла, што ўсё тое, што я расказала яму пра нас з Альбертам, - няпраўда.
– Калi ж вы хлусiлi, у першым выпадку цi ў другiм?
– Не адказвай на гэтае пытанне, мая дарагая, - умяшаўся суддзя Арнольд, дзейнiчаючы ў якасцi адваката. Ён сурова глянуў на Вулфа.
– Гэта ўсё не мае дачынення да справы. Калi ласка, цiкаўцеся фактамi, але фактамi, што маюць непасрэднае дачыненне. Тое, што мiс Джэймс сказала бацьку, - неiстотна.
– Ну, не, - пакруцiў галавой Вулф. Ён перавёў позiрк справа налева, потым зноў направа.
– Вiдаць, я невыразна ўсё растлумачыў. Мiсiс Мiён пажадала, каб я вырашыў, цi ёсць у яе падставы для прад'яўлення iску, i не столькi юрыдычныя, колькi маральныя. Калi высветлiцца, што гвалтоўныя дзеяннi мiстэра Джэймса супраць мiстэра Мiёна мелi маральныя падставы, гэта будзе фактарам, якi я ўлiчу, прымаючы рашэнне.
Вулф засяродзiў увагу на Клары.
– Мела маё пытанне дачыненне да справы цi не, мiс Джэймс, я згодны з тым, што яно было не вельмi далiкатнае, i таму выклiкала ў адказ няшчырасць. Я здымаю гэтае пытанне. Паспрабуйце замест яго адказаць вось на такое. Цi намякалi вы бацьку да той вечарыны за кулiсамi, што мiстэр Мiён спакусiў вас?
– Ну, - засмяялася Клара. Смяялася яна звонка i прывабна.
– Што за цудоўная старасвецкая манера пытацца пра такое. Так, я намякнула. Але гэта няпраўда.
– Але вы паверылi, мiстэр Джэймс?
Джыфард увесь гэты час ледзь стрымлiваўся, i я хацеў бы заўважыць, што цярпець такiя навадныя пытаннi ад незнаёмага пра дачку, вiдаць, было цяжка. Але, зрэшты, астатнiя прысутныя
– Я не паверыў таму, што мне паведамiла дачка.
Вулф кiўнуў галавой.
– На гэтым можна спынiцца, - сказаў ён з палёгкай.
– Я рады, што з гэтай часткай размовы скончана.
– Вулф спынiў позiрк на Руперце Гроўве.
– Цяпер, мiстэр Гроўв, раскажыце мне пра гутарку, якая адбылася ў студыi мiстэра Мiёна за некалькi гадзiн да яго смерцi.
Мiстэр Руперт Тлушч, якi сядзеў, схiлiўшы галаву на бок, сустрэўся позiркам сваiх пранiклiвых чорных вачэй з позiркам Вулфа.
– Яна адбылася з мэтай, - сказаў ён высокiм голасам, - абмеркаваць патрабаванне Мiёна аб кампенсацыi за прычыненую яму шкоду.
– Вы былi там?
– Зразумела, я там прысутнiчаў. Я быў кансультантам i iмпрэсарыо Мiёна. Разам са мной былi мiс Бослi, доктар Лойд, мiстэр Джэймс i суддзя Арнольд.
– Хто наладзiў сустрэчу, вы?
– Нейкiм чынам, так. Суддзя Арнольд прапанаваў, а я паведамiў пра гэта Мiёну i патэлефанаваў доктару Лойду i мiс Бослi.
– I што вырашылi?
– Нiчога. Альбо нiчога канкрэтнага. Узнiкла пытанне наконт памеру прычыненай шкоды - паколькi Мiён павiнен быў хутка зноў заспяваць.
– Як паставiлiся да гэтага вы?
– Хiба я не гаварыў, што быў iмпрэсарыо Мiёна, - сказаў ён, прыплюшчыўшы вочы.
– Несумненна. Але я маю на ўвазе, як паставiлiся вы да самой кампенсацыi?
– На маю думку, трэба было неадкладна выплацiць папярэднюю суму ў пяцьдзесят тысяч даляраў. Нават калi б у Мiёна i хутка аднавiўся голас, ён ужо паспеў за гэты час страцiць столькi ж i нават болей. Было скасавана яго турнэ па Паўднёвай Амерыцы, i ён не змог зрабiць шмат запiсаў па кантрактах...
– Гаворка нават i блiзка не магла iсцi пра пяцьдзесят тысяч даляраў, - з варожасцю ў голасе ўступiў у размову суддзя Арнольд. Хоць сам ён быў карантыш, але з горлам у яго было ўсё ў парадку.
– Я прывёў лiчбы...
– Iдзiце к чорту са сваiмi лiчбамi! Кожны можа...
– Калi ласка!
– Вулф пастукаў касцяшкамi пальцаў па стале.
– Як ставiўся да гэтага мiстэр Мiён?
– Зразумела, таксама, як i я, - звяртаючыся да Вулфа, Гроўв адначасова са злосцю паглядаў у бок Арнольда.
– Мы гэта папярэдне абмеркавалi.
– Ну, вядома, - Вулф перавёў позiрк улева.
– Што вы думаеце пра гэта, мiстэр Джэймс?
– Лiчу, - улез у размову суддзя Арнольд, - што я павiнен гаварыць ад iмя клiента. Вы згодны, Джыф?
– Давайце, - прамармытаў барытон.
Арнольд менавiта так i зрабiў, ён прагаварыў амаль гадзiну з тых трох, на працягу якiх адбывалася размова. Мяне здзiвiла, што Вулф не спынiў яго, i ўрэшце я прыйшоў да высновы, што ён даў магчымасць яму трашчаць толькi таму, каб яшчэ раз пацвердзiць свае даўнiя адносiны да адвакатаў. Калi так, дык гэта яму з поспехам удалося.