Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не спiцца?
– спытаў я пачцiва.
– Хачу выпiць яшчэ бутэльку пiва, - настойлiва запатрабаваў, павярнуўшыся ў мой бок, Вулф.
– Вы пэўна звар'яцелi. I так пяць бутэлек ужо выпiлi пасля вячэры.
– Усё гэта я гаварыў без асаблiвых эмоцый, бо справа была звычайная. Ён сам вызначыў норму ў пяць бутэлек, якiя выпiваў памiж вячэрай i перад тым, як класцiся спаць, i звычайна прытрымлiваўся гэтай колькасцi, але калi з той цi iншай прычыны быў вельмi не ў гуморы, то лiчыў за лепшае зняць з сябе адказнасць, каб такiм чынам мець магчымасць спагнаць злосць
Але гэта была ўсяго толькi частка маiх службовых абавязкаў.
– Нiчога не атрымаецца, - цвёрда сказаў я.
– Я палiчыў. Пяць. Што за справы такiя, вечар прабавiлi, а забойцы ўсё няма?
– Яшчэ чаго!
– сказаў, сцяўшы вусны, Вулф.
– Справа не ў тым. Калi б толькi гэта, мы маглi б завяршыць усё яшчэ да таго, як ляжам спаць. Справа ў гэтым чортавым рэвальверы з крыламi.
– Ён пiльна глянуў у мой бок прыжмуранымi вачыма, быццам падазраючы, што ў мяне таксама ёсць крылы.
– Я мог бы, вядома, не звярнуць на гэта ўвагi - але не. Не, бо, улiчваючы той стан, у якiм знаходзяцца нашы клiенты, гэта было б неразумна. Мы павiнны гэта высветлiць. Iншага выйсця няма.
– Шкада. Магу чым-небудзь дапамагчы?
– Можаш. Патэлефануй мiстэру Крэймеру i зрабi гэта неадкладна, заўтра ж ранiцай. Папрасi яго быць тут у адзiнаццаць гадзiн.
Мае бровы палезлi ўгору ад здзiўлення.
– Але ж яго цiкавяць толькi забойствы. Павiнен я паведамiць, што ў нас ёсць якраз такая справа i мы хацелi б з ёю пазнаёмiць?
– Не. Скажы, я гарантую, што патурбавацца варта.
– Вулф зрабiў крок наперад.
– Арчы.
– Так, сэр.
– У мяне быў цяжкi вечар, i я вып'ю яшчэ адну бутэльку.
– Не. Нi ў якiм разе.
– У кабiнет зайшоў Фрыц, i мы пачалi наводзiць парадак.
– Ужо за поўнач, да таго ж вы нам перашкаджаеце. Кладзiцеся спаць.
– Адна не пашкодзiць, - прамармытаў Фрыц.
– Бач ты, памагаты знайшоўся, - сказаў я рэзка.
– Папярэджваю вас абодвух, у мяне ў кiшэнi рэвальвер. Ну, што за людзi ў гэтым доме!
На працягу дзевяцi месяцаў мiстэр Крэймер, iнспектар па справах аб забойствах, мужчына высокага росту i шырокi ў плячах, з валасамi, кранутымi сiвiзной, выглядаў, можна сказаць, малайцом. Улетку ад спёкi яго твар так моцна чырванеў, што iнспектар выглядаў крыху гратэскава. Яму было гэта вядома i непрыемна, а ў вынiку з iм цяжэй мець справу ў жнiўнi, чым у студзенi. Калi мне трэба будзе здзейснiць забойства на Манхэтане, я спадзяюся, што гэта здарыцца зiмой.
У аўторак, апоўднi, ён сядзеў у чырвоным скураным крэсле i пазiраў на Вулфа без асаблiвай сардэчнасцi. Затрымаўшыся ў сувязi з iншай, раней дамоўленай сустрэчай, ён не змог прыйсцi ў адзiнаццаць гадзiн, калi Вулф звычайна заканчвае вiзiты да сваiх архiдэй у аранжарэях на даху.
У Вулфа таксама быў не вельмi радасны выгляд, а я з нецярпеннем чакаў пачатку прадстаўлення. Дый мне цiкава было ўбачыць, як будзе выкручвацца Вулф, стараючыся выцягнуць з Крэймера iнфармацыю пра забойства, не прызнаючыся, аднак, што забойства здарылася, бо Крэймера нi ў якiм разе нельга было назваць прастаком.
– Мне трэба пад'ехаць тут у адно месца, - прабурчаў Крэймер, - у мяне мала часу.
Вiдавочна, гэта была непрыкрытая хлусня. Ён проста не мог пагадзiцца з думкай, што iнспектар нью-йоркскага дэпартамента палiцыi мог вось так прыйсцi з вiзiтам да прыватнага дэтэктыва па запрашэннi, нават калi гэта быў Нiра Вулф i нават калi я паведамiў, што ў нас ёсць нешта сапраўды цiкавае.
– Ну, што тут у вас, - працягваў бурчаць Крэймер, - што-небудзь звязанае з Дыкiнсанам? Хто далучыў вас да гэтай справы?
– Не, дзякуй Богу, не гэта. Гэта датычыцца забойства Альберта Мiёна.
Я здзiўлена глянуў на Вулфа. Гэта было за межамi майго разумення. Ён адразу ж спусцiў сабак i якраз тады, калi, на маю думку, уся справа была ў тым, каб рабiць выгляд, што нiякiх сабак не магло быць.
– Мiён?
– перапынiў без усякай цiкавасцi Крэймер.
– Гэта не мой.
– Хутка будзе ваш. Альберт Мiён, вядомы оперны спявак. Чатыры месяцы назад, дзевятнаццатага красавiка. У яго ў студыi на Iст-Энд авеню. Смерць ад кулi.
– А!
– кiўнуў галавой Крэймер.
– Так, прыпамiнаю. Але вы крыху выходзiце за межы. Гэта было самагубства, вiдавочнае i простае.
– Не, гэта было наўмыснае забойства.
Крэймер на некалькi iмгненняў спынiў позiрк на Вулфе. Потым, не спяшаючыся, узяў з кiшэнi сiгару, уважлiва агледзеў яе i сунуў у рот. Праз момант выцягнуў яе адтуль.
– Я заўсёды ведаў, - заўважыў ён, - што калi трэба знайсцi затлум галаве, то можна смела разлiчваць на вас. Хто сказаў, што гэта забойства?
– Я прыйшоў да такой высновы.
– Ну тады ўсё ясна.
– Сарказм Крэймера заўсёды быў больш чым трэба з'едлiвы.
– А вы паклапацiлiся, каб сабраць доказы?
– У мяне iх няма.
– Выдатна. Факты проста крычаць, што гэта было забойства.
– Крэймер зноў засунуў сiгару ў рот i выбухнуў: - З якога часу вы пачалi гаварыць чорт ведае якiмi рванымi сказамi? Працягвайце i гаварыце нармальна!
– Ну, - сказаў, крыху падумаўшы, Вулф.
– Справа крыху складаная. Вы, вiдаць, незнаёмы з падрабязнасцямi, паколькi гэта адбылося ўжо даўно i было зарэгiстравана як самазабойства.
– Я памятаю гэтую справу дастаткова добра. Як вы сказалi, ён быў вядомая асоба. Так што працягвайце.
Вулф адкiнуўся ў крэсле i заплюшчыў вочы.
– Перапыняйце мяне, калi трэба. Учора вечарам у мяне тут на гутарцы было шэсць чалавек.
– Ён пералiчыў прозвiшчы i паведамiў, што гэта былi за асобы. Пяцёра прысутнiчалi на гутарцы ў студыi Мiёна, якая закончылася за дзве гадзiны да таго, як яго знайшлi мёртвым. Шостая асоба, мiс Джэймс, грукала ў дзверы студыi ў пятнаццаць хвiлiн на сёмую i не пачула адказу, вiдаць, таму што Мiён быў ужо мёртвы. Я прыйшоў да высновы, што Мiён быў забiты, толькi на падставе таго, што пачуў ад iх. Я не збiраюся паўтараць усё тое, што яны мне пераказалi - бо на гэта спатрэбiцца занадта шмат часу, адразу ж узнiкне пытанне наконт акцэнтаў i розных iнтэрпрэтацый, да таго ж вы ўжо iх чулi.