Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я сцвярджаю, што сказаў праўду.

– Здаецца, што так, - кiўнуў галавой Вулф.
– У мяне добры слых на праўду. А цяпер праводзьце мiсiс Мiён дадому. Мне трэба брацца за справу, але перш трэба ўсё абдумаць. Як я гаварыў, былi дзве дэталi i з вашай дапамогай мы вырашылi пытанне аб адной з iх. Вы не можаце дапамагчы мне з другой. Iдзiце дадому i падсiлкуйцеся.

– Якая там ежа?
– сурова сказаў Фрэд.
– Мы хочам ведаць, што вы збiраецеся рабiць!

– Мне трэба пачысцiць зубы, - заявiла Пегi.

Я зiрнуў у яе бок з захапленнем i любоўю. Вось гэткiя выказваннi жанчын менавiта

ў такiя моманты - адна з прычын таго, чаму мне падабаецца быць у iх акружэннi. Нiводнаму мужчыну ў такiх абставiнах не прыйшло б у галаву, што яму трэба пачысцiць зубы, i тым болей заявiць пра гэта.

Акрамя таго, дзякуючы гэтай заяве аказалася лягчэй пазбавiцца ад наведвальнiкаў без грубасцi. Фрэд паспрабаваў настойваць наконт свайго права ведаць будучую праграму i ўдзельнiчаць у абмеркаваннi перспектыў, але, урэшце, быў вымушаны пагадзiцца з мандатам, атрыманым Вулфам, паводле якога, калi наймаеш эксперта, то адзiнае права, што табе застаецца - звольнiць яго. Гэта, разам з жаданнем Пегi дабрацца да зубной шчоткi i абяцаннем Вулфа пастаянна трымаць iх у курсе спраў, дазволiла выправiць iх дадому без асаблiвых цяжкасцей.

Калi, правёўшы iх за дзверы, я вярнуўся ў кабiнет, Вулф з пагрозлiвым выглядам барабанiў нажом для рэзкi папер па прэс-пап'е, хоць я сотню разоў яму гаварыў, што прэс-пап'е ад гэтага псуецца. Я ўзяў чэкавую кнiжку i паклаў назад у сейф, у ёй я паспеў пазначыць толькi дзень, так што нiчога там не сапсаваў.

– Да абеду засталося дваццаць хвiлiн, - абвясцiў я, крутануў крэсла i сеў у яго.
– Паспеем адолець i другую дэталь?

У адказ маўчанне.

Я вырашыў не далiкатнiчаць.

– Калi вы не супраць, - спытаў я ласкава, - дазвольце даведацца, што гэта за другая дэталь?

Зноў маўчанне, але праз момант ён выпусцiў з рук нож, адкiнуўся ў крэсла i глыбока ўздыхнуў.

– Гэты пракляты рэвальвер, - буркнуў ён.
– Як пасля падлогi ён аказаўся на бюсце? Хто перанёс яго?

Я ўважлiва глянуў на Вулфа.

Бог ты мой, - паскардзiўся я, - як цяжка вам дагадзiць. Толькi што вы арганiзавалi арышт двух клiентаў i вынюхалi, як рэвальвер, што ляжаў на бюсце, апынуўся на падлозе. Цяпер жа вам трэба перанесцi яго з падлогi зноў на бюст? Ну i на якога чорта вам гэта ўсё?

– Не зноў. А да таго...

– Да чаго?

– Да таго, як знайшлi труп.
– Вулф зiрнуў у мой бок.
– Што вы думаеце пра гэта? Мужчына цi жанчына - не важна хто - зайшоў у студыю i забiў Мiёна так, каб узнiкла цвёрдая думка, якая б пацвярджала версiю аб самагубстве. Ён альбо яна спецыяльна задумалi здзейснiць гэта такiм чынам, i ўсё гэта не так цяжка, як падаецца традыцыйнай крымiналогiяй. Потым iм цi ёю рэвальвер быў пакладзены на падстаўку бюста, за шэсць метраў ад трупа, а пасля гэтая асоба выйшла са студыi. Што вы думаеце наконт гэтага?

– Я не думаю - я ведаю. Усё адбывалася iначай, калi раптам ён не з'ехаў з глузду, нацiснуўшы на курок, што здаецца малаверагодным.

– Менавiта так. Забойца задумаў зрабiць так, каб усё выглядала на самазабойства, ён паклаў рэвальвер на падлогу каля забiтага. Тут усё ясна. Але мiстэр Уэплер знайшоў яго на бюсце. Хто ўзяў рэвальвер з падлогi i паклаў на бюст, а таксама калi i чаму?

– Та-ак, - паскроб я нос.
– Гэтае пытанне сапраўды не будзе даваць спакою. Нельга не прызнаць, што яно важнае i iстотнае, але якога чорта вы дазволiлi, каб яно ўзнiкала? Чаму тады не паставiць гэтае пытанне цяпер? Трэба яго цi яе прыцiснуць да сцяны, прад'явiць абвiнавачванне i перадаць справу ў суд. Палiцэйскiя засведчаць, што рэвальвер быў там, на падлозе, гэта цалкам задаволiць суд прысяжных, бо ўсё падладжана пад самагубства. Прыгавор, пры ўмове, што ўдасца злучыць такiя рэчы, як прычына i магчымасць, будзе вiноўныя, - махнуў я рукой.
– Навошта ўздымаць усю гэту справу наконт няўрымслiвасцi рэвальвера?

– Дзеля клiентаў, - прабурчаў Вулф.
– Я павiнен адрабiць свой ганарар. Яны хочуць пазбавiць свае думкi ад падазронасцi, бо ведаюць, што, калi зайшлi ў студыю, рэвальвера на падлозе не было. Што ж датычыцца суда прысяжных, то я не магу дапусцiць, каб ён падумаў, што рэвальвер заставаўся на падлозе, там, дзе пакiнуў яго забойца. Даведаўшыся дзякуючы мiстэру Ўэплеру, як рэвальвер апынуўся пасля бюста на падлозе, я павiнен цяпер прасачыць яго першапачатковы шлях - з падлогi на бюст. Вы разумееце, што я маю на ўвазе?

– Надзвычай ясна, - сказаў я i нават свiснуў для большай пераканаўчасцi. Але як, каб мяне чорт узяў, вы збiраецеся да ўсяго гэтага падступiцца?

– Я толькi на пачатку шляху, - Вулф выпрастаўся ў крэсле.
– Але трэба, каб i свая галава адпачыла перад абедам. Падайце мне, калi ласка, каталог архiдэй мiстэра Шэнкса.

На гэтым наша размова скончылася, а калi Вулф садзiцца за стол есцi, справам не застаецца месца не толькi ў размове, але i ў самой абстаноўцы. Пасля абеду ён зноў пайшоў у кабiнет i зручна ўладкаваўся ў крэсле. Нейкi час ён проста сядзеў, а потым пачаў варушыць вуснамi, i я здагадаўся, што ён нешта старанна абдумвае.

Зусiм не ўяўляючы, як ён мяркуе вырашыць праблему пералёту рэвальвера з падлогi на бюст, я хацеў даведацца, колькi на гэта спатрэбiцца часу i цi звернецца Вулф да паслуг Крэймера, каб арыштаваць яшчэ каго-небудзь, i калi так, то каго. Я часта назiраў, як ён сядзiць вось так шмат гадзiн запар, але гэты раз спатрэбiлася ўсяго дваццаць хвiлiн. Не было яшчэ i трох гадзiн, як ён прабурчаў маё iмя i расплюшчыў вочы.

– Арчы.

– Так, сэр.

– Я не змагу гэтага зрабiць. Давядзецца заняцца табе.

– Вы маеце на ўвазе тую самую праблему? Прабачце, я заняты.

– Я маю на ўвазе адну справу.
– Вулф скорчыў кiслую мiну.
– Я не хачу мець справы з той самай дзяўчынай. Гэта можа аказацца цяжкiм выпрабаваннем, i я ўсё сапсую. Справа якраз па вас. Вазьмiце свой блакнот. Я прадыктую адзiн дакумент, а потым мы яго абмяркуем.

– Так, сэр. Я б не сказаў, што мiс Бослi можна назваць дзяўчынай.

– Ды не мiс Бослi. Мiс Джэймс.

– А, - адгукнуўся я i ўзяў блакнот.

Пятнаццаць хвiлiн на пятую, калi Вулф пайшоў наверх на традыцыйнае пасляабедзеннае спатканне з архiдэямi, я сядзеў за сталом, утаропiўшыся ў тэлефон, з такiм пачуццём, якое, на маю думку, узнiкае ў Роджэра Мэрыса, калi той б'е наводмаш. Толькi што я патэлефанаваў Клары Джэймс, каб запрасiць яе праехацца разам у маiм аўтамабiлi з адкрытым верхам, i тая ткнула мяне носам у гразь.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина