Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:
– Супакойся, Клара!
– уладна спынiў яе Джэймс.
Але тая не звярнула на яго ўвагi i працягвала:
– Цi вы ўжо цалкам расплацiлiся за гэта?
Суддзя Арнольд, здавалася, пакрыўдзiўся. Руперт Тлушч захiхiкаў. Доктар Лойд глынуў вiскi з вадой.
Паколькi я пачынаў ужо ў нейкай ступенi па-сяброўску ставiцца да Адэлi, то, вядома, спадзяваўся, што тая шпурне што-небудзь у гэту вытанчаную i блiскучую мiс Джэймс, але яна абмежавалася зваротам да яе бацькi:
– Няўжо ты не можаш справiцца з немаўлём, Джыф?
Потым, не чакаючы адказу, звярнулася да Вулфа:
–
– Ва ўсякiм разе, яно не будзе зафiксавана сёння, - згодна кiўнуў Вулф. Ён скрывiў грымасу i сказаў: - Вяртаючыся да пытанняў, якiя дарэчы цi недарэчы, я хацеў спытаць, калi скончылася гутарка?
– Ну што ж - мiстэр Джэймс i суддзя Арнольд пайшлi першымi недзе а палове пятай. Неўзабаве за iмi пайшоў доктар Лойд. Я пабыла яшчэ некалькi хвiлiн з Мiёнам i мiстэрам Гроўвам, а потым таксама пайшла.
– Куды вы пайшлi?
– У сваю кантору на Брадвеi.
– Колькi часу вы прабылi ў сваёй канторы?
Гэтае пытанне, здаецца, яе здзiвiла.
– Не ведаю... зрэшты... так... ну, канечне. Я пайшла адтуль пасля сямi гадзiн. Мне трэба было тое-сёе зрабiць, апрача таго, я надрукавала на машынцы канфiдэнцыяльны запiс гутаркi ў Мiёна.
– Вы сустракалiся з Мiёнам яшчэ, перад яго смерцю? Цi тэлефанавалi?
– Сустракалася?
– яшчэ больш здзiвiлася Адэль.
– Як я магла. Хiба вы не ведаеце, што яго знайшлi мёртвым у сем гадзiн? Значыць, да таго, як я выйшла з канторы.
– Вы тэлефанiравалi яму? Памiж паловай пятай i сёмай гадзiнамi?
– Не, - Адэль выглядала збянтэжанай i крыху раззлаванай.
Я раптам зразумеў, што Вулф неабдумана пачаў ступаць па тонкiм лёдзе, наблiжаючыся да забароненай тэмы забойства.
– Я не ведаю, на што вы намякаеце, - дадала Адэль.
– Я таксама, - з запалам заўважыў суддзя Арнольд i працягваў з саркастычнай усмешкай.
– Калi толькi гэта не неадольная звычка пытацца ў людзей, дзе тыя былi ў той момант, калi адбылося забойства. Чаму тады не кiравацца гэтай звычкай i ў дачыненнi да ўсiх нас?
– Якраз гэта я i збiраюся зараз зрабiць, - спакойна адказаў Вулф.
– Я хацеў бы даведацца, чаму Мiён надумаў скончыць самагубствам, бо ад гэтага залежыць прапанова, якую я павiнен выказаць удаве. Наколькi я зразумеў, двое цi трое з вас паведамiлi, што пад канец гутаркi ён быў ва ўзбуджаным, але не прыгнечаным стане. Я ведаю, што ён скончыў самагубствам, палiцыю нельга збiць з панталыку ў такiх выпадках. Але чаму?
– У мяне наконт заявы аб яго стане ёсць сумненнi, - пачала выказваць сваю думку Адэль.
– Калi ведаеш, як спявак - асаблiва такi вялiкi, як Мiён, - сябе адчувае, калi ён не можа выцiснуць з сябе хоць бы адну ноту, калi вымушаны гаварыць прыцiшаным голасам цi нават шэптам, гэта жахлiва.
– Ва ўсякiм разе, яго ўчынкi заўсёды былi неспадзяваныя, - уставiў слова Руперт Гроўв.
– Я чуў, як на рэпетыцыi ён праспяваў арыю як анёл, а потым расплакаўся, бо яму, бачыце, здалося, што канец быў змазаны. То ён, здавалася, быў на нябёсах, а праз хвiлiну - ужо нiбы зямлёй прысыпаны.
– Тым не меней, - прабурчаў Вулф, - усё тое, што было сказана Мiёну, усё роўна кiм, на працягу тых дзвюх гадзiн, перад самазабойствам, мае непасрэднае дачыненне да гэтага расследавання, мэта якога - вызначыць маральную пазiцыю мiсiс Мiён. Я хачу ведаць, дзе вы, панове, былi ў той дзень адразу пасля заканчэння гутаркi i да сямi гадзiн i што вы рабiлi ў гэты час.
– Божа, - усклiкнуў суддзя Арнольд i ўзняў да неба рукi.
– Ну, што ж, сказаў ён, апусцiўшы iх, - час познi. Як вам ужо сказала мiс Бослi, я выйшаў са студыi Мiёна разам са сваiм клiентам. Мы пайшлi ў бар "Чэрчыль", дзе выпiлi i пагутарылi. Крыху пазней да нас далучылася мiс Джэймс, яна таксама замовiла сабе пiтво i праседзела з намi даволi доўга, недзе з паўгадзiны, а потым пайшла. Мы с мiстэрам Джэймсам заставалiся разам да пачатку восьмай. Увесь гэты час нiхто з нас не сустракаўся з Мiёнам i нiкому гэтага не даручаў. Спадзяюся, гэта iнфармацыя вычарпальная?
– Дзякую вам, - ветлiва сказаў Вулф.
– Вы, зразумела, пацвярджаеце тое, што было сказана, мiстэр Джэймс?
– Так, - хмурна адказаў барытон.
– Якая ўсё ж такi гэта бязглуздзiца!
– Яно сапраўды пачынае гучаць менавiта так, - пагадзiўся Вулф.
– Доктар Лойд, ваша чарга. Калi вы не супраць?
Той паспеў ужо размякнуць. Ён чатыры разы падлiваў сабе, не шкадуючы нашага лепшага вiскi, i не быў супраць.
– Што вы? Калi ласка!
– ахвотна адгукнуўся ён.
– Я абышоў з вiзiтамi пяцярых пацыентаў: двух, што жывуць на Пятай авеню, на поўнач ад цэнтра, аднаго - у раёне Шасцiдзесятых вулiц ва ўсходняй частцы Манхэтана i двух - у бальнiцы. Я прыйшоў дадому неўзабаве пасля шасцi i толькi паспеў апрануцца пасля ванны, як патэлефанаваў Фрэд Уэплер i паведамiў пра Мiёна. Зразумела, я адразу пайшоў туды.
– Вы не сустракалiся з Мiёнам i не тэлефанавалi яму?
– Не, пасля таго як скончылася гутарка, я больш не меў з iм нiякiх кантактаў. Можа, мне трэба было гэта зрабiць, але такая думка не прыйшла ў галаву - я не псiхiятр, хоць i быў яго доктарам.
– Ён быў iмпульсiўны, цi не так?
– Так, - Лойд сцiснуў вусны.
– Вядома, гэта не медыцынскi тэрмiн.
– Далёка не медыцынскi, - пагадзiўся Вулф. Ён перавёў пiльны позiрк сваiх вачэй на наступнага суразмоўцу.
– Мiстэр Гроўв, мне не трэба пытацца ў вас, цi тэлефанавалi вы Мiёну, бо ўжо зафiксавана, што вы яму тэлефанавалi. Прыблiзна а пятай гадзiне?
Руперт Тлушч зноў схiлiў набок галаву. Вiдаць, гэта была яго любiмая поза ў час гутаркi.
– Пасля пяцi гадзiн, - паправiў ён Вулфа.
– Дакладней, у пятнаццаць хвiлiн на шостую.
– Адкуль вы патэлефанавалi?
– З клуба "Гарвард".
"Нiчога сабе, - падумаў я, - колькi ж намаганняў трэба было яму прыкласцi, каб трапiць у клуб "Гарвард".
– I што вы сказалi?
– Нiчога асаблiвага, - скрывiў вусны Гроўв.
– Ведаеце, гэта не ваша справа, але паколькi астатнiя зрабiлi вам такую ласку, то i я буду трымацца iх прыкладу. Раней я забыўся спытаць, цi гатовы ён пацвердзiць згоду пералiчыць тысячу даляраў за адзiн тавар, бо адпаведнаму агенцтву патрэбны быў дакладны адказ. Мы гаварылi менш трох хвiлiн. Спярша ён быў супраць, а потым згадзiўся. Вось i ўсё.