Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ён не раскажа палiцыi, - упэўнена заявiла Пегi.

– Можа, i не. Але калi ён гэта зробiць, ты разам са мной адмовiшся ад таго, што расказалi раней. Цi не так?

– Ну, зразумела, - паабяцала яна з такiм выглядам, нiбы ён папрасiў яе дапамагчы забiць грымучую змяю.

Вулф, сцяўшы вусны, назiраў за тым, што адбывалася. Вiдавочна, улiчваючы тое, што чэк, якi ляжаў на маiм стале, быў амаль што на шляху да банка, ён вырашыў дадаць прозвiшчы суразмоўцаў да спiсу хлуслiвых клiентаў i рухацца далей, маючы гэта на ўвазе. Зiрнуўшы ў бок клiентаў шырока адкрытымi вачыма, ён прымусiў iх

супакоiцца, потым зноў прыплюшчыў вочы i загаварыў:

– Мы вырашым гэта разам з астатнiмi праблемамi да таго, як прыйдзем да фiнiшу, - запэўнiў ён суразмоўцаў.
– Вы, вядома, разумееце, што я зыходжу з вашай невiнаватасцi, але ў сваiм жыццi я выказаў, вiдаць, тысячу памылковых меркаванняў, таму яны нiчога ня вартыя. У некага з вас ёсць думка наконт таго, хто забiў мiстэра Мiёна?

Пегi i Фрэд адмоўна пакруцiлi галовамi.

– У мяне ёсць, - буркнуў Вулф.

Суразмоўцы глянулi на яго шырока адкрытымi вачыма.

– Гэта толькi меркаванне, - пакiваў галавой Вулф, - але яно мне падабаецца. Трэба будзе шмат папрацаваць, каб абгрунтаваць яго. Спачатку я павiнен спаткацца з людзьмi, пра якiх мы гаварылi, з усiмi шасцярымi - i я не хацеў бы з гэтым марудзiць, расцягваючы сустрэчы. Паколькi вы не хочаце, каб яны ведалi, што я займаюся справай аб забойстве, мы павiнны пайсцi на хiтрасць. Мiсiс Мiён, ваш муж пакiнуў завяшчанне?

Пегi сцвярджальна кiўнула галавой.

– Вы спадчыннiца?

– Ага, я, - зажэстыкулявала яна, - мне не патрэбна спадчына, i я не хачу яе.

– Але яна ваша. Атрымлiваецца цудоўна. Часткай гэтай маёмасцi з'яўляецца права на кампенсацыю, якую павiнен выплацiць мiстэр Джэймс за шкоду, прычыненую мiстэру Мiёну ў вынiку гвалтоўных дзеянняў. Вы павiнны заявiць аб сваiх правах на гэтую частку маёмасцi. Усе тыя шэсць чалавек, з якiмi я хачу сустрэцца, нейкiм чынам маюць дачыненне да гэтай справы. Я адразу ж паведамлю iм, накiраваўшы пiсьмы сёння вечарам тэрмiновай поштай, што дзейнiчаю ад вашага iмя ў вырашэннi гэтай справы i што хацеў бы, каб яны прыйшлi ў маю кантору заўтра ўвечары.

– Гэта немагчыма!
– усхвалявана закрычала Пегi.
– У мяне нават i ў думках не было прапанаваць Джыфу выплацiць кампенсацыю!

– К чорту!
– зароў, грукнуўшы кулаком па стале, Вулф.
– Гладкай вам дарогi! Бывайце! Думаеце, што расследаванне спраў аб забойствах - гэта вам гульня ў лялькi? Спярша вы мне хлусiце, а цяпер - бачыце!
– вам не хочацца трывожыць людзей, сярод якiх - забойца! Арчы, выведзi iх за дзверы!

– Брава, - прамармытаў я ў адказ.

Мне таксама ўсё гэта паспела надакучыць.

– Паспрабуйце пашукаць дапамогi ў Армii Ўратавання, - прапанаваў я, зыркнуўшы ў бок кандыдатаў у клiенты.
– Яны сталыя спецыялiсты па аказаннi дапамогi тым, хто трапiў у непрыемнае становiшча. Можаце прыхапiць з сабой блакноты, усяго па дваццаць пяць цэнтаў за штуку. Запiсы аддаём у якасцi бясплатнага дадатку.

Пегi i Фрэд пераглянулiся.

– Як я разумею, ён хоча сустрэцца з iмi заўтра, - пачаў саступаць Фрэд. Для гэтага ў яго павiнна быць зачэпка, i, трэба прызнаць, ён яе знайшоў, i вельмi ўдалую. Ты iм нiчога не павiнна - нiкому.

Пегi здалася.

Пасля

высвятлення шэрага дэталяў, самай важнай з якiх былi адрасы, мiсiс Мiён i мiстэр Уэплер пайшлi. Калi меркаваць па тым, як яны выходзiлi за дзверы i як мы iх прыспешвалi, зусiм не сардэчна, можна было падумаць, што яны не клiенты, а хутчэй - ахвяры. Але чэк застаўся на стале. Калi, вывеўшы iх за дзверы, я зайшоў у кабiнет, то ўбачыў, што Вулф сядзiць, адкiнуўшыся ў крэсле з заплюшчанымi вачыма, i хмурыцца, вiдаць, нечым незадаволены.

Пацягнуўшыся i пазяхнуўшы, я сказаў бадзёрым голасам:

– Здаецца, атрымаецца даволi цiкава. Зрабiць выгляд, што справа датычыцца толькi жадання атрымаць кампенсацыю. Калi забойца знойдзецца сярод гасцей, паглядзiм, колькi часу вы здолееце ўтойваць ад яго сваю здагадку. Iду ў заклад, ён заглыне кручок раней, чым прысяжныя абвесцяць свой прыгавор.

– Змоўкнi!
– рыкнуў Вулф.
– Iдыёты!

– Ну, будзьце мiласэрнымi, - запярэчыў я.
– Ад закаханых нельга патрабаваць, каб яны думалi - таму яны i наймаюць квалiфiкаваных мыслiцеляў. Вы павiнны радавацца i ганарыцца, што яны выбралi вас. Ну, схлусiлi яны раз-другi, дык што з таго, калi яны закаханы адно ў аднаго? Калi я ўбачыў...

– Змоўкнi, - паўтарыў Вулф i расплюшчыў вочы.
– Вазьмi блакнот. Пiсьмы трэба адаслаць тэрмiнова.

Сустрэча, што адбылася ў панядзелак вечарам, доўжылася цэлых тры гадзiны, i за ўвесь гэты час пра забойства не было сказана нi слова. Тым не меней нельга сказаць, каб яна была вясёлая. У пiсьмах было выразна заяўлена, што Вулф, дзейнiчаючы па даручэннi мiсiс Мiён, хацеў бы даведацца, цi можна атрымаць ад Джыфарда Джэймса пэўную суму, не звяртаючыся да паслуг адвакатаў цi ў суд, i якая сума будзе вызначана.

Вядома, адпаведны душэўны настрой быў у кожнага прысутнага: у самога Джыфарда Джэймса, у яго дачкi Клары, у яго адваката суддзi Генры Арнольда, у Адэлi Бослi з iнфармацыйнай службы, у доктара Нiкаласа Лойда, тэхнiчнага эксперта, i ў Руперта Гроўва, iмпрэсарыо Мiёна. Такiм чынам, усяго iх было шэсць чалавек - якраз столькi, каб стварыць утульную атмасферу ў нашым вялiкiм кабiнеце. Фрэда i Пегi не запрасiлi.

Уся троiца з боку Джэймсаў прыйшла разам i была настолькi пунктуальная, з'явiўшыся дакладна ў дзевяць гадзiн, што мы з Вулфам не паспелi нават выпiць у кабiнеце традыцыйнага вячэрняга кубка кавы. Мне так карцела iх убачыць, што я сам пайшоў адчыняць дзверы замест Фрыца - кухара i апекуна ўсёй хатняй гаспадаркi, якi дапамагае ператварыць днi i гады жыцця Вулфа ў суцэльную радасць амаль у той жа ступенi, што i я.

Больш за ўсё мяне ўразiла тое, што барытон першы пераступiў парог, пакiнуўшы ззаду дачку i адваката. Так як я часам згаджаўся з прапановай Лiлi Роўман заняць адно з двух яе крэслаў у оперным тэатры, то шырокiя плечы Джэймса, яго рост пад метр дзевяноста i фанабэрыстая, як у пеўня, хада не былi для мяне нечаканымi, здзiвiў жа яго маладжавы выгляд, бо было яму, вiдаць, пад пяцьдзесят. Ён падаў мне свой капялюш з такiм выглядам, быццам я быў народжаны толькi для таго, каб у панядзелак, 15 жнiўня, увечары, прыняць ад яго гэты капялюш. На жаль, я выпусцiў яго з рук.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных