Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:
Для адказу на гэтае пытанне спатрэбiлася добрае паўгадзiны. Палiцэйскiя не выпусцiлi нiводнай дэталi агульнай карцiны, бо яна была iм вядома, i, выконваючы ўказанне Крэймера быць асаблiва ўважлiвымi, не абмiнулi нiводнай дробязi. Яны зусiм не абмяжоўвалiся ў сваiх пытаннях толькi днём смерцi Мiёна i асаблiва цiкавiлiся пачуццямi i дзеяннямi Пегi i Фрэда на працягу некалькiх месяцаў перад здарэннем i пасля яго.
Некалькi разоў я мусiў прыкусiць язык, бо мне карцела спытаць клiентаў, чаму яны не паслалi палiцэйскiх к чортавай матары, але на самай справе я ведаў чаму: яны баялiся. Напалоханы чалавек - чалавек непаўнацэнны. У канцы расказа пра перажытыя Пегi i
– Арчы!
– раптам звярнуўся ён да мяне.
– Выпiшы чэк на пяць тысяч даляраў на iмя мiсiс Мiён.
Пегi i Фрэд здзiўлена ўтаропiлiся ў Вулфа. Я ўстаў i пайшоў да сейфа. Яны папрасiлi растлумачыць, у чым справа. Я спынiўся каля дзверцаў сейфа, каб выслухаць адказ.
– Я адмаўляюся супрацоўнiчаць з вамi, - коратка сказаў Вулф.
– Я не выношу хлуснi. У нядзелю я гаварыў, што нехта адзiн альбо вы абое хлусiце, i вы ўпарта адмаўлялi гэта. Я пачаў расследаванне на падставе вашай хлуснi i рабiў усё, што было ў маiх сiлах. Але цяпер, калi палiцыя зацiкавiлася смерцю Мiёна i непасрэдна вамi, я не хачу больш рызыкаваць. Я гатовы быць Дон-Кiхотам, але толькi не дурнем. Скасоўваючы дамоўленасць з вамi, я павiнен паведамiць, што маю намер неадкладна iнфармаваць iнспектара Крэймера аб усiм, што вы мне расказалi, а таксама папярэдзiць вас, што мы з iм добра знаёмыя i ён мне паверыць. У выпадку, калi палiцыя падступiцца да вас наступны раз i вы будзеце настолькi дурныя, каб адхiляць мае паказаннi, адзiн Бог ведае, што здарыцца. Лепш за ўсё вам расказаць палiцыi ўсю праўду i папрасiць, каб яны працягвалi расследаванне, якое вы хацелi даручыць мне, але я вымушаны папярэдзiць вас, што яны не дурнi i таксама зразумеюць, што вы хлусiце, урэшце, адзiн хлусiць. Арчы, што вы стаiце разявiўшы рот? Вы атрымалi маё даручэнне. Вазьмiце чэкавую кнiжку.
Я адчынiў сейф.
Яны нават не пiкнулi. Думаю, што занадта стамiлiся, каб неяк рэагаваць. Падышоўшы зноў да стала, я ўбачыў, што яны сядзяць нерухома, гледзячы адно на аднаго. Калi я пачаў рабiць адпаведны запiс у чэкавай кнiжцы, пачуўся голас Фрэда.
– Вы не зробiце гэтага. Гэта неэтычна.
– Фу!
– фыркнуў Вулф.
– Вы наймаеце мяне, каб я вызвалiў вас з бяды, хлусiце мне i зараз гаворыце аб этыцы! Мiж iншым, я дасягнуў значнага поспеху ў панядзелак вечарам. Высветлiў усё, акрамя дзвюх дэталяў, i адна, чорт яе вазьмi, залежыць ад вас. Я павiнен ведаць, хто паклаў рэвальвер каля трупа. Упэўнены, што гэта зрабiў адзiн з вас, але вы гэта адмаўляеце. Таму я нiчога не магу зрабiць, i вельмi шкада, бо, акрамя ўсяго, ведаю, што вы не маеце дачынення да смерцi Мiёна. Калi б...
– Што?
– спытаў Фрэд. Гэты раз яго рэакцыя была зусiм нармальная.
– Вы ўпэўнены, што мы не маем дачынення?
– Так.
Фрэда быццам ветрам змяло з крэсла. Ён падышоў да стала Вулфа, абапёрся аб яго далонямi, нахiлiўся i спытаў сурова:
– Вы сапраўды так лiчыце? Паглядзiце мне ў вочы. Расплюшчыце вочы i зiрнiце мне проста ў твар. Вы сапраўды так лiчыце?
– Вядома, - адказаў Вулф.
– Безумоўна, я так лiчу.
Фрэд яшчэ нейкi момант не зводзiў вачэй з Вулфа, потым выпрастаўся.
– Ну, што ж, - сказаў ён, гэты раз спакойна.
– Рэвальвер на падлогу паклаў я.
Адтуль, дзе сядзела Пегi, пачуўся стогн. Жанчына вылецела з крэсла, кiнулася да Фрэда, сцiснула далонямi яго руку.
– Фрэд! Не можа быць! Фрэд!
– малiла яна яго.
Я нават не
Фрэд пагладзiў далонi Пегi i, вырашыўшы, што гэтага недастаткова, абняў яе. На нейкi момант яго ўвага была засяроджана на жанчыне. Нарэшце Фрэд павярнуўся тварам да Вулфа i загаварыў:
– Можа, я i пашкадую аб гэтым, але ў такiм разе i вы будзеце шкадаваць. Далiбог, вы пашкадуеце.
– Ён сказаў гэта даволi ўпэўнена.
– Што ж, я сапраўды хлусiў. Я паклаў рэвальвер на падлогу. Цяпер усё ў вашых руках.
– Ён яшчэ мацней прыцiснуў да грудзей другога нашага клiента.
– Вось так, Пегi. Не гавары, што я павiнен быў усё табе расказаць - можа, i сапраўды я павiнен быў гэта зрабiць, - але я не мог. Усё будзе добра, дарагая, вось пабачыш.
– Сядайце, - гнеўна сказаў Вулф. Праз хвiлiну ён паўтарыў тое самае, але ўжо як загад.
– Сядайце, каб вас чорт узяў!
Пегi вызвалiлася з абдымкаў Фрэда, пайшла да крэсла i знясiлена апусцiлася ў яго. Фрэд стаў побач, паклаўшы далонь на яе плячо, Пегi паклала на яе сваю далонь. Iх вочы, у якiх бачылiся адначасова падазронасць, страх, выклiк i надзея, былi скiраваны на Вулфа.
– Спадзяюся, - сказаў ён па-ранейшаму гнеўна, - што вы разумееце, як усё ёсць на самай справе. Не думайце, што зрабiлi на мяне ўражанне. Я ведаў, што рэвальвер паклалi вы. Як мог нехта iншы зайсцi ў студыю за тыя лiчаныя хвiлiны? Праўда, якую вы мне паведамiлi, будзе не толькi бескарысная, яна будзе нават небяспечная, калi я не пачую ад вас наступнай праўды. Паспрабуйце яшчэ раз схлусiць - i не варта нават гаварыць, што можа здарыцца: я не здолею выратаваць вас. Дзе вы яго знайшлi?
– Не хвалюйцеся, - спакойна сказаў Фрэд.
– Вы ўжо выцiснулi з мяне прызнанне, i цяпер я буду гаварыць адкрыта. Калi мы зайшлi ў студыю i ўбачылi труп, я звярнуў увагу на рэвальвер, якi ляжаў там, дзе Мiён заўсёды трымаў яго - на падстаўцы бюста Каруза. Мiсiс Мiён не заўважыла рэвальвера, яна не глянула ў той бок. Я адвёў Пегi ў яе спальню i пайшоў назад у студыю. Узяў рэвальвер за засцерагальнiк, прынюхаўся i зразумеў, што з яго стралялi. Потым паклаў яго на падлогу побач з трупам, вярнуўся ў кватэру, выйшаў за дзверы i спусцiўся на лiфце на першы паверх. Астатняе адбывалася так, як я вам паведамiў у нядзелю.
– Вы, можа, былi закаханыя, - прабурчаў Вулф, - але вы недаацанiлi яе iнтэлекту. Вы падумалi, што пасля забойства Мiёна ў яе хапiла розуму пакласцi рэвальвер туды, куды ён павiнен быў вывалiцца з рук Мiёна...
– Гэта не так, чорт бы вас пабраў!
– Лухта. Менавiта так. Каго б яшчэ вы хацелi б прыкрыць? Апрача таго, вы аказалiся б у непрыемным становiшчы, калi б вам давялося пагадзiцца з ёю, што рэвальвера ў той момант, калi вы зайшлi ў студыю разам, не было, вы б у такiм разе заблыталiся. Вы не адважылiся паведамiць ёй аб сваiм учынку таму, што падазравалi яе, асаблiва калi, як вам здавалася, яна падазравала вас. Вы не маглi быць упэўнены, цi сапраўды яна падазравала вас альбо толькi...
– Я нiколi не падазравала яго, - цвёрда сказала Пегi. Ёй давялося прыкласцi шмат намаганняў, каб голас загучаў цвёрда, i ёй гэта ўдалося.
– А ён нiколi не падазраваў мяне. Мы проста не былi ўпэўнены да канца - а калi вы закаханыя i хочаце, каб каханне было трывалым, трэба быць упэўненым.
– Iменна так, - пагадзiўся Фрэд. Яны глядзелi адно на аднаго.
– Гэта было iменна так.
– Ну, добра, я паверу вам, - коратка сказаў Вулф.
– Думаю, што вы сказалi праўду, мiстэр Уэплер.