Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

У гэты момант увайшоў Конрад. Ён чакаў, што яму дадуць дыхту за тое, што ён гэтак позна вярнуўся. I ў любы iншы дзень так бы яно i было. Але тым вечарам усе былi занадта ўсхваляваныя, i яго познi прыход быў успрыняты, як звычайны хлапечы жарт. Конрад хацеў быў расказаць пра тое, што ўбачыў у лесе. Але як толькi пачаў, перад яго вачыма раптам да драбнiц усплыло ўсё, што здарылася каля палаца. Хлопчык адразу спалатнеў i змоўк. Браты крыху пасмяялiся з малога i зноў пачалi размову пра цмока, пра прынцэсу ды пра яе жанiха.

Конрад вельмi стамiўся, дарога дадому падалася яму бясконцаю, але пакуль ён iшоў, яго ўвесь час падтрымлiвала

думка, што бацькi i браты будуць з захапленнем слухаць пра ягоныя прыгоды. Якое ж яго чакала расчараваннс! Леа ўвогуле не зацiкавiўся расказам, а Рудольф сказаў, што з такой далечынi наўрад цi можна было што-небудзь добра разгледзець. Што зробiш, яны былi дарослыя, а ён малы… Што ён мог ведаць пра такую сур'ёзную справу?! Браты зноў пачалi балбатаць, абмяркоўваючы, колькi народу, апроч прынца, з'еў цмок ды куды магла падзецца рака чорнай крывi… I такi цудоўны дзень скончыўся для Конрада вельмi сумна.

Увесь каралеўскi двор быў, безумоўна, у жалобе. Дзеля знiшчэння цмока быў прызначаны генерал. Але з самага пачатку перад харугвай будучых мсцiўцаў, якiя падпарадкоўвалiся непасрэдна генералу, паўстала неадольная перашкода: цмок некуды знiк, не пакiнуўшы анiякiх слядоў. Нават дзiрка, праз якую ён вылазiў, таксама знiкла! Прафесiйныя альпiнiсты, надзейна прывязаныя вяроўкамi, абследавалi кожную пядзю скалы — спачатку дзеўбучы яе кiркамi, а потым разглядаючы ў мiкраскопы, — але не знайшлi анi шчылiны. Маленькiя кветкi, што чаплялiся за скалу i якiя прынцэса, па чутках, вельмi любiла, па-ранейшаму раслi i квiтнелi, нiбыта нiчога не здарылася.

Народ быў надта незадаволены працаю экспертнай камiсii. Усе казалi, што камiсiя шукае не там, дзе трэба, i толькi зацягвае справу. Якiя толькi спробы не рабiлiся, каб выманiць цмока! Скалу хiба што дынамiтам толькi не падрывалi, баючыся пашкодзiць замак.

Да цмока быў накiраваны герольд, якi ўвесь ажно калацiўся ад страху. Вучоныя цмакаведы вычыталi ў кнiгах, што ў былыя часы цмокi патрабавалi штогадовых чалавечых ахвяраў, i герольд павiнен быў запытацца ў цмока, якiя той выстаўляе ўмовы. Але цмок нiчога не адказаў.

Тады герольду загадалi закрануць цмокаву пыхлiвасць, выклiкаўшы на бойку з якiм-небудзь славутым асiлкам каралеўства. Няхай цмок прызначыць дзень i час, i пытанне (так цi iначай) будзе вырашанае назаўжды. Але зноў усё было марна: цмок не адказваў.

Тады герольд асмялеў i заявiў ужо ад сябе, што калi цмок такi баязлiвец, дык ён сам гатовы з iм бiцца цi нават паклiча малодшага брата. Дарма: цмок i на гэта не звярнуў увагi.

Тыднi складалiся ў месяцы, а цмок усё не паказваўся. Народ асмялеў. А тут яшчэ прыйшоў лiст ад караля суседняй дзяржавы. Усе думалi, што манарх, улюбёны старэйшы сын якога сустрэў такую страшную смерць, цяпер будзе патрабаваць кампенсацый i пагражаць iх краiне. Але той паставiўся да сумнага здарэння памяркоўна. Ён абвясцiў, што здымае з каралеўства адказнасць за смерць свайго сына, бо зразумела, што прадугледзець такую з'яву, як цмок, немагчыма, дый як бы там нi было — сапраўднаму рыцару пачэсна загiнуць дзеля сама прыгожай жанчыны ў свеце. Даведаўшыся пра такiя галантныя словы караля, людзi нават пачалi спадзявацца, што, можа, ён сам папросiць рукi прынцэсы Гэрмiёны: суседнi манарх быў удавец. Але так далёка яго шляхетнасць i рыцарскi дух не зайшлi.

I ўсё ж ад тых, хто хацеў ажанiцца з прынцэсай, не было адбою. Мала таго, пасля здарэння з цмокам iх колькасць

павялiчылася ў некалькi разоў. Пагалоска пра цмока разнесла iмя Гэрмiёны ў такiя далёкiя краiны, куды не даходзiла слава нават пра яе прыгажосць. Што зробiш, цяпер яна была не толькi прыгажуня, але i пакутнiца. Казалi, што цмок — гэта цана, якую яна мусiць плацiць за сваё хараство.

Усё гэта ды яшчэ самотнае жыццё прынцэсы зрабiлi яе яшчэ болей чароўнаю i прывабнай. Усе, ад караля да апошняга старца, хацелi зрабiць дзеля яе хоць што-небудзь (але што — нiхто не ведаў). Штодня яна атрымоўвала лiсты цэлымi торбамi, i ў кожным было напiсанае адно i тое ж: прынцэса — найцудоўнейшая дзяўчына ў свеце, аўтар лiста горача яе кахае i хацеў бы сам, замест прынца, ахвяраваць дзеля яе жыццём. Былi такiя, хто заходзiў яшчэ далей i выказваў пажаданне, каб цмок з'явiўся зноў: тады яны маглi б прадэманстраваць сваю адданасць прынцэсе!

Але, праўду кажучы, нiхто не верыў, што цмок некалi зноўку з'явiцца. Некаторыя, хто на свае вочы цмока не бачыў, казалi, што цмок — звычайная галюцынацыя: проста ў прынца разарвалася сэрца ад шчасця, што ён апынуўся так блiзка да прынцэсы, а потым гледачы, п'яныя ад радасцi i хвалявання, усё астатняе выдумалi.

Але большасць была спакойная з iншае прычыны. Цмокi, як землятрусы цi каметы, — з'ява ўвогуле рэдкая. Таму знаўцы тэорыi iмавернасцей хоць i прызнавалi, што ведаюць пра iх няшмат, але выказвалi ўпэўненасць, што таму, хто ўжо аднойчы ў жыццi цмока бачыў, другi раз гэта не пагражае.

А некаторыя iшлi яшчэ далей i казалi, што цяпер, як нiколi раней, iх краiна абароненая ад цмокавых вiзiтаў. Iначай кажучы, краiна ўжо свайго цмока перажыла.

Праз паўтары гады цмок ужо здаваўся плёнам чыстай фантазii, i ўсе прыгадвалi яго толькi з усмешкай. Падчас святаў ды кiрмашоў людзi рабiлi цмачынае чучала, цягалi яго па вулiцах i разыгрывалi розныя смешныя сцэнкi. А газетчыкi, калi пiсалi ў сваiх артыкулах пра якую-небудзь уяўную, на iх погляд, небяспеку, вобразна называлi яе «цмокам прынцэсы Гэрмiёны».

Сустракалiся, праўда, i тыя, хто ставiўся да цмока вельмi сур'ёзна (хоць такiх было зусiм няшмат), усе яны дагэтуль дзякавалi Богу, што цмок не крануў нi iх, нi iхнiх сваякоў, нi крэўных. Тым часам будавалiся новыя фабрыкi i заводы, справы ў краiне iшлi добра, i яна квiтнела i багацела штодня.

Час жалобы мiнуўся, i нарэшце прынцэсе Гэрмiёне быў абраны новы жанiх.

Ён паходзiў з не менш славутага каралеўскага роду, чым першы (газеты пiсалi, што нават з яшчэ больш славутага). I яму рыхтавалi яшчэ болей урачыстую сустрэчу. Але гэтым разам усё павiнна было адбывацца паводле зусiм iншага сцэнарыя, каб нi ў кога не ўзнiкла згадак пра мiнулы прыём.

Адным з новаўвядзенняў быў узвод кулямётчыкаў, узброеных кулямётамi новай мадэлi. Кулямётчыкам выдалi безлiч набояў, што праўда, халастых, i ўзвод павiнен быў стаяць непадалёк ад месца, з якога мiнулы раз цмок вылез са скалы. Як вядома, першы жанiх, убачыўшы смяротную небяспеку, паспеў крыкнуць толькi нешта накшталт: «Дарагая Гэрмiёна!» — адным гэтым паспеўшы засведчыць прынцэсе сваю любоў i адданасць. Часу сказаць што-небудзь яшчэ ў яго не хапiла, i нiхто не мог дакладна прыгадаць нават гэтыя ягоныя словы. Таму новы жанiх прапанаваў, што ён укленчыць на першых прыступках лесвiцы, якая вядзе да замка, i скажа невялiчкую прамову — што-небудзь накшталт напалову малiтвы, напалову клятвы ў каханнi.

Поделиться:
Популярные книги

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Мимик нового Мира 12

Северный Лис
11. Мимик!
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 12