Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

На той факт, што за ўвесь час, калi цмок пачаў жыць побач, у вёсцы нават курыца не прапала, нiхто не зважаў. Цмок ёсць цмок, ад гэтага не адмовiшся, а калi ён не жадае паводзiць сябе, як тое яму належыць, дык гэта яго ўласная праблема!

Размовы размовамi, але героя, якi ўзяў бы шчыт, меч i добрую дзiду ды вызвалiў бы шматпакутную вёску з-пад цмокавай улады, пакрыўшы сябе неўмiручаю славай, — такога героя чамусь не знаходзiлася. I таму кожны вечар жыхары вёскi разыходзiлiся па хатах незадаволеныя.

А тым часам цмок палежваў на траўцы, любаваўся сонечнымi

заходамi, расказваў хлопчыку дапатопныя анекдоты, дасканалiў старыя вершы ды складаў новыя.

Але аднойчы, калi хлопчык зайшоў па нейкiх справах у вёску, ён вельмi здзiвiўся: па календары быў звычайны дзень, а вёска выглядала па-святочнаму. З вокнаў дамоў былi вывешаныя рознакаляровыя дываны, гучна звiнелi царкоўныя званы, маленькая вулачка была засыпаная кветкамi, а людзi, апранутыя ў святочныя строi, стаялi абапал дарогi, штурхалiся i радасна шумелi. Хлопчык убачыў у натоўпе аднаго свайго сябра i пачаў прабiрацца да яго.

— Што здарылася? — закрычаў ён. — Каго чакаюць? Цырк? Цi мо яшчэ што?

— Усё цудоўна! — крыкнуў сябар яму ў адказ. — Ён едзе!

— Хто едзе? — перапытаў хлопчык.

— Ты што, не ведаеш? Едзе сам Святы Георг! Да яго дайшлi чуткi пра нашага цмока, i вось ён выправiўся ў дарогу, каб знiшчыць жахлiвага монстра i вызвалiць нас з-пад ягонай улады, — растлумачыў сябар. — Уяўляеш, якая будзе бойка?!

Вось навiна дык навiна! Хлопчык вырашыў не даваць веры чуткам, а застацца i пабачыць усё на свае вочы. Ён прадраўся скрозь натоўп у першы рад i, стаiўшы дыханне, пачаў чакаць.

I вось здалёк пачуўся спачатку шум, крыкi, а тады — тупат вялiзнага каня. Сэрца ў хлопчыка забiлася хутчэй, i ён радасна закрычаў разам з усiмi, убачыўшы, як на вулiцу конна ўязджае Святы Георг. Рыцар паволi ехаў па вулiцы, не зважаючы на радасныя крыкi, мiльгаценне рознакаляровых насовак, лямант i плач жанчын, якiя на выцягнутых руках паднiмалi насустрач герою сваiх немаўлят.

Сэрца ў хлопчыка аж зайшлося, i ён сам ледзь не зарыдаў ад захаплення — да такой ступенi рыцарава хараство i грацыя пераўзыходзiлi ўсё сама чароўнае, што бачыў ён у сваiм жыццi.

Iнкруставаныя золатам даспехi блiшчалi на сонцы, вецер калыхаў чырвоныя пёры на шаломе, якi звiсаў з лукi сядла. У рыцара быў прыгожы твар, густыя бялявыя валасы, але яго блакiтныя вочы падалiся хлопчыку суровымi i няўмольнымi.

Святы Георг спынiўся каля шынка, i вяскоўцы кiнулiся да яго ўсiм натоўпам. Яны вiталi героя, дзякавалi яму за прыезд, а болей за ўсё скардзiлiся на жахлiвую пачвару, якая нясе iм галечу i пагiбель. Тады хлопчык пачуў суровы, але прыемны голас Святога Георга. Той суцяшаў вяскоўцаў, абяцаючы абаранiць iх i вызвалiць з-пад улады лютага ворага. Потым ён злез з каня i ўвайшоў у шынок, а натоўп павалiў за iм.

Хлопчык з усiх ног кiнуўся да цмокавай пячоры. Нiколi яшчэ яму не даводзiлася бегаць так хутка.

— Усё скончана, цмок! — закрычаў ён, ледзь убачыўшы свайго сябра. — Ён прыехаў! Ён ужо тут! Нарэшце табе давядзецца зрабiць што-небудзь!

Якраз у гэты час цмок займаўся туалетам — ён старанна вылiзваў сваю луску i палiраваў яе

фланэлеваю анучкай, якую яму пазычыла хлопчыкава мацi. Луска блiшчала на сонцы, i цмок выглядаў проста чароўна — здалёк ён нагадваў гiганцкi кавалак бiрузы.

— Што гэта на цябе сёння найшло? Хiба можна так крычаць?! — адказаў цмок, не паварочваючы галавы. — Сядай, аддыхайся крышку, прыгадай, што, згодна з граматыкай, дзеясловам кiруе назоўнiк, i тады скажы — хто прыйшоў?

— Я вельмi рады, што ты ўсё прымаеш так спакойна, — кплiва сказаў хлопчык, — спадзяюся, ты застанешся такi сама спакойны i вытрыманы i тады, калi пачуеш маю навiну. У вёсцы аб'явiўся Святы Георг — вось так! Ён прыехаў паўгадзiны таму. Вядома, для цябе, такога вялiзнага й дужага, бойка з iм — драбяза! Але я ўсё ж вырашыў папярэдзiць цябе на ўсялякi выпадак. Я ўпэўнены, што гэты Святы Георг паднiмецца яшчэ на золку, i ты вочы прадраць не паспееш, як ён ужо будзе тут са сваёй даўжэзнай i востраю дзiдай.

I хлопчык радасна заскакаў на адной назе вакол цмока, смакуючы наперад крывавую бойку.

— Бедны я, няшчасны, — застагнаў цмок, — як гэта жахлiва. Не, я не прыму яго нi ў якiм разе! Я з iм зусiм не знаёмы. I я чамусьцi цалкам упэўнены, што ён мне не спадабаецца. Ты павiнен як мага хутчэй сказаць яму, каб ён тэрмiнова ад'язджаў. Я не магу забаранiць яму напiсаць мне, але катэгарычна адмаўляюся даваць iнтэрв'ю. Скажы, што я нiкога не прымаю.

— Цмок! Ну, ты што?! — пачаў угаворваць яго хлопчык. — Хiба можна быць такiм баязлiўцам? Ты зразумей: табе ўсё роўна давядзецца з iм бiцца, не сёння, дык заўтра, бо ты — цмок, а ён — Святы Георг! Ведаеш, як у нас кажуць? «Перш папрацуй, а тады й патанцуй». Зладзiм бойку, а тады пiшы сабе санеты, колькi ўлезе. Дый трэба ж i пра iншых думаць! Калi табе часам бывае сумна, дык уявi, як сумна бывае мне!

— Шаноўны мой сябар, — цырымонна прамовiў цмок, — я хачу, каб ты раз i назаўсёды зразумеў адну простую рэч: я не магу бiцца, i я не буду бiцца. Нiколi за сваё немалое жыццё я не браў удзелу ў бойках i пачынаць цяпер, дзеля тваёй забавы, не збiраюся. У былыя часы я заўсёды пакiдаў бойкi iншым — лепшым за мяне, i я ўпэўнены, што менавiта таму маю шчасце быць цяпер тут, побач з табой.

— Але калi ты адмовiшся бiцца, дык ён проста адсячэ табе галаву! жахнуўся шаноўны сябар i вельмi засмуцiўся: яму шкада было не ўбачыць бойкi i яшчэ болей шкада згубiць такога сябра.

— Ну, я не думаю, што ўсё ўжо гэтак дрэнна, — лянiва сказаў цмок. — Ты ж знойдзеш якое-небудзь выйсце. Я цалкам табе давяраю i ўпэўнены, што ты цудоўна ўсё ўладзiш. А цяпер, iдзi, даражэнькi мой, i як-небудзь там ужо дамоўся. Я на цябе вельмi спадзяюся.

Хлопчык, у маркотным настроi, не спяшаючыся, пацягнуўся да вёскi. Па-першае, ён быў засмучаны, што бойкi не будзе, а па-другое, ён быў расчараваны, што яго ўлюбёны цмок не паказаў сябе як адважны ваяр.

— «Знойдзеш выйсце», «уладзiш справы», — ледзь не плачучы, разважаў ён. Цмок, пэўна, думае, што ад бойкi гэтак жа лёгка адмовiцца, як ад запрашэння на гарбату цi на партыю ў кракет.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор