Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

— Дык вы нават дурнейшы, чым я думаў, - здзiвiўся свiнапас. — Няўжо вы не хочаце пакончыць з цмокам, пакуль ён не пакончыў з вамi?

— Увогуле гэта было б няблага, — прызнаўся Прынц.

— Я нiколi не вызначаўся цярплiвасцю, але цяпер у мяне ўжо зусiм яе не засталося. Апошнi раз пытаюся, што вы дасце мне за тое, што я скажу?

— Палову каралеўства i маю кузiну Прынцэсу за жонку, — хуценька адказаў Абрыдак.

— Добра, — пагадзiўся свiнапас. — Тады слухайце: цмок уначы робiцца маленькi! Ён спiць пад карэннем гэтага дрэва, i звычайна я карыстаюся iм як запальнiчкай, каб развесцi агонь.

I праўда, калi Прынц прыгледзеўся,

дык убачыў, што пад каранямi дрэва, ва ўтульным iмшаным гняздзечку, спiць цмок. Даўжынёю ён быў усяго толькi з палец.

— I як мне яго можна забiць? — спытаў Прынц.

— Не ведаю, цi можна яго забiць проста так, але ж яго можна засунуць у вашую бiклажку, а потым занесцi куды-небудзь.

Гэтая думка прыйшлася Прынцу даспадобы. Удвух яны, крыху апёкшы пальцы, сяк-так здолелi прымусiць цмока запаўзцi ў срэбную бiклагу, без якой Прынц нiколi не выпраўляўся на паляванне. I Прынц шчыльна закруцiў на ёй корак.

— Вось i цудоўна, — сказаў Эльфiн, — а цяпер трэба занесцi гэтую бiклагу ў палац i запячатаць яе Саламонаваю пячаткай. Тады можна будзе не хвалявацца. Хадзем хутчэй, а заўтра зранку падзелiм каралеўства, i тады ў мяне будуць грошы на прыгожую вопратку i падарункi. Мне хочацца хутчэй пазнаёмiцца з Прынцэсай.

Адкуль добраму Эльфiну было ведаць, што Прынц Абрыдак нiколi не выконвае сваiх абяцанняў?!

— Што? Ты хочаш пайсцi са мною? — закрычаў ён. — Ты што гэта выдумаў, свiнапас? Гэтага лютага цмока знайшоў я, Прынц Абрыдак, i я, гаспадар гэтай краiны, захапiў яго ў палон. Я ўвогуле нi слова не казаў нi пра каралеўства, нi пра вяселле. А калi табе нешта такое падалося, дык я зараз жа адсяку табе галаву.

I Прынц выцягнуў меч.

— Добра, — пацiснуў Эльфiн плячыма, — мне так яшчэ й лепей.

— Што гэта ты маеш на ўвазе? — закрычаў Прынц.

— Ды нiчога. Толькi тое, што я нiчым не звязаны i ў мяне застаюцца мае свiннi, а ў вас — вашае цудоўнае каралеўства, — растлумачыў Эльфiн i ў думках дадаў: «I цмок».

Прынц пайшоў, а Эльфiн са сваiмi чорнымi свiннямi, якiх было роўна семдзесят пяць, застаўся каля вогнiшча.

Прынц вярнуўся ў палац пасярэдзiне ночы, але, нягледзячы на гэта, загадаў неадкладна склiкаць Парламент i ўрачыста абвясцiў пра сваю перамогу над лютым цмокам. Мiнiстры пачалi наўзахваткi хвалiць смеласць i розум свайго гаспадара, хоць мала хто сапраўды паверыў яму. Але нiводзiн Мiнiстр не насмелiўся паказаць свайго недаверу, бо ўсiм быў вядомы злосны i помслiвы Прынцаў нораў.

Першы Мiнiстр урачыста запячатаў бiклагу з цмокам Саламонаваю пячаткай i сам занёс яе ў скарбнiцу, у якой былi мядзяныя сцены таўшчынёю аж на два метры.

Бiклагу асцярожна паклалi памiж мяхамi, поўнымi золата. I на ўсю ноч пакiнулi ў скарбнiцы малодшага пiсара малодшага сакратара малодшага Лорда Скарбнiка, каб той вартаваў бiклагу.

Малодшы пiсар нiколi ў жыццi цмокаў не сустракаў (хiба што ў дзiцячых казках), дый не надта ён верыў, што Прынц сапраўды захапiў цмока, бо Абрыдак нiколi не быў надта сумленны i мог прынесцi проста пустую пляшку. I таму гэты сакратар нават парадаваўся такому, на першы погляд, страшнаму даручэнню i ў добрым гуморы застаўся ў скарбнiцы. Яму аддалi ключ, — i калi горад зноўку заснуў, ён паклiкаў да сябе ў скарбнiцу некалькi сваiх сяброў, малодшых пiсараў iншых лордаў. Яны пачалi весела гуляць у хованкi сярод мяхоў з золатам, потым у каменьчыкi, падкiдваючы дыяменты, смарагды ды перлы, якiя ляжалi ў

вялiзных куфрах з разной слановае косткi. Моладзь забаўлялася… А ў мядзянае скарбнiцы рабiлася неўпрыкмет усё гарачэй i гарачэй. I раптам сама малодшы пiсар закрычаў:

— Глядзiце! Глядзiце на бiклагу!!!

Запячатаная Саламонаваю пячаткай бiклажка павялiчылася ўтрая i аж пачырванела ад жару!

Паветра ў скарбнiцы зусiм распалiлася, а бiклага ўсё расла i расла. I тады пiсары неяк усе адразу вырашылi, што пара, вiдаць, даваць цягу. I спатыкаючыся аб мяхi i куфры, кiнулiся да выхаду.

Ледзь толькi апошнi паспеў вылецець за вароты i навесiць замок, як бiклага разляцелася на кавалкi, i на яе месцы ў скарбнiцы ўзнiк люты цмок. Кожную хвiлiну ён павялiчваўся ў некалькi разоў, пакуль не зрабiўся велiчынёю ажно з цэлую гару.

Тады ён без разбору пачаў глытаць усе Прынцавы каштоўнасцi — золата, дыяменты, рубiны, смарагды, перлы. Яму ўсё было аднолькава даспадобы. За час сняданку цмок знiшчыў усё Прынцава багацце.

I калi а дзесятай гадзiне Прынц выправiўся на шпацыр, дык быў вельмi непрыемна ўражаны, убачыўшы цмока, якi спрабаваў пралезцi праз паламаную браму скарбнiцы. Брыдка было глядзець, як з яго жудаснай пашчы па тоўстым пузе цячэ расплаўленае золата.

Прынц задаў дзёру. Яшчэ нiколi ў жыццi яму не даводзiлася так бегчы. Але ж ён ратаваў жыццё, якое вельмi любiў. А бег ён да цмокатрывалай вежы, дзе жыла Сабрынэта.

Маленькая Прынцэса, убачыўшы Абрыдка, кiнулася па сходах унiз, хуценька ўпусцiла яго ў вежу i з трэскам зачынiла дзверы якраз перад гiдкаю цмокавай пысай.

Цмок сеў пад дзвярыма i зарумзаў, - яму вельмi хацелася з'есцi Прынца.

А Сабрынэта правяла Прынца ў найлепшы пакой у вежы, заслала стол найлепшым абрусам, а ён быў белы-белы i яго вышывала золатам яшчэ яе мацi — i пачала частаваць яго. Сабрынэта прынесла свежы белы хлеб i белы вiнаград, узбiтыя вяршкi i шмат чаго iншага смачнага i добра прыгатаванага. Яна прыняла Абрыдка як магла ветлiва, быццам гэта быў не злосны Прынц, якi забраў сабе яе каралеўства, а нехта зусiм iншы. Але дзiўнага тут нiчога няма, бо Сабрынэта была сапраўдная Прынцэса i сэрца ў яе было з чыстага золата.

Калi ж Прынц наеўся ды напiўся, дык папрасiў Прынцэсу паказаць, як адчыняюцца i зачыняюцца ў вежы дзверы. Мамка спала i нiчога не чула, i таму нiхто не мог забаранiць Прынцэсе адкрыць такому злыдню гэтую таямнiцу.

Прынцэса ўсё расказала.

— Трэба павярнуць ключ вось так, — тлумачыла яна, — але дзверы тады яшчэ не адчыняцца. Але калi потым павярнуць ключ дзевяць разоў назад, дзверы адчыняцца.

Так i здарылася. А як толькi дзверы адчынiлiся, Прынц выпхнуў гаспадыню з вежы (гэтак жа, як выпхнуў яе з каралеўства) i хуценька зачынiў дзверы ў яе за спiнай. Адзiная ў каралеўстве цмокатрывалая вежа павiнна была належаць толькi яму!

Прынцэса апынулася на вулiцы якраз побач з цмокам, якi ўсё яшчэ румзаў. Але цмок не звярнуў на яе ўвагi, бо нiводзiн цмок, нават сама люты, не можа дакранацца да бялюткiх Прынцэс, у якiх сэрца з чыстага золата (але гэтага не ведала нават старая мамка).

Прынцэса была выхаваная вельмi добра i ведала, што выходзiць у горад без капялюшыка i пальчатак, асаблiва калi на табе такая чароўная ядвабная сукенка з вышыванымi стакроткамi, непрыстойна. Сапраўдная лэдзi не магла сабе гэтага дазволiць. I таму яна пайшла не да горада, а зусiм у iншы бок, рушыўшы праз поплаў да лесу.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд