Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

Калi хлопчык прыйшоў у вёску, вяскоўцы ў цудоўным настроi разыходзiлiся па хатах. Усе голасна абмяркоўвалi бойку, якая павiнна была адбыцца на наступны дзень. Хлопчык скiраваў да шынка i, калi ўвайшоў, убачыў Святога Георга, якi сядзеў за сталом. Той сядзеў у адзiноце, узважваючы свае шанцы ў заўтрашняй бойцы ды прыгадваючы сумныя, поўныя крывi i жаху расказы пра цмокавых ахвяраў (а такiх расказаў яму давялося выслухаць нiяк не меней за сотню).

— Святы Георг, можна мне ўвайсцi? — ветлiва запытаў хлопчык, спынiўшыся ля дзвярэй. — Я хацеў бы паведамiць табе сёе-тое пра цмока. Вядома, калi гэтая тэма табе

яшчэ не надта надакучыла.

— Заходзь, заходзь, мiлы хлопчык, — прыязна прамовiў Святы Георг. — Яшчэ адна сумная гiсторыя, так я разумею? Жахлiвы яшчар пакiнуў цябе сiрацiнаю? Цi, можа, ты аплакваеш сястру цi брата? Суцешся. Хутка ён сплацiць за ўсе крыўды сваёю крывёй. Клянуся, я адпомшчу за нявiнныя ахвяры!

— Ды нiчога такога, — пачаў хлопчык. — Проста адбылося пэўнае непаразуменне, i я зараз усё табе растлумачу. Рэч у тым, што гэта — добры цмок.

— Але, але, — усмiхнуўся Святы Георг, — я цудоўна разумею. Добры цмок. Прыемна чуць, што вораг варты маёй зброi, што гэта не нейкi там ледзь жывы прадстаўнiк гэтай шкоднай пароды.

— Ды я ж кажу, што ён зусiм не шкодны! — узрушана крыкнуў хлопчык. — Божа, як людзi дурнеюць, забiваючы сабе галаву немаведама чым i не жадаючы думаць! Калi я кажу, што гэта добры цмок, дык маю на ўвазе менавiта, што ён добры! Гэты цмок — мой сябар, ён расказвае мне найцудоўнейшыя гiсторыi пра тыя даўнiя часы, калi ён яшчэ сам быў маленькi. Ён такi добры, што з iм пасябравала нават мая мацi, i яна гатовая дзеля яго на ўсё. I бацька палюбiў яго, хоць бацька ў мяне не надта цямiць у мастацтве ды паэзii i заўсёды засынае, калi цмок пачынае разважаць пра стыль. Сустрэўшыся з iм, проста немагчыма яго не палюбiць! Ён такi чароўны, ды яшчэ такi даверлiвы i просты — як дзiця!

— Вазьмi крэсла i сядай блiжэй, — сказаў Святы Георг. — Добра, што ты так абараняеш свайго сябра, i, вiдаць, у цмока ёсць пэўныя добрыя якасцi, iначай у яго не было б такога сябра, як ты. Але ж пытанне зусiм не ў гэтым! Цэлы дзень з невыносным жалем i гневам я выслухоўваў поўныя слёз i смутку расказы пра забойствы, крадзяжы ды пажары. Можа, яны былi занадта эмацыянальныя i не заўсёды вельмi пераканаўчыя, але агульная карцiна злачынстваў ясная. Гiсторыя вучыць нас, мiлы хлопчык, што шмат хто з сама адпетых злачынцаў падаваўся чароўным сваiм крэўным i блiзкiм. Таму я лiчу, што твой выхаваны i адукаваны сябар, не зважаючы на яго добрыя якасцi (якiя заслужана выклiкаюць тваю павагу i захапленне), павiнен быць знiшчаны як мага хутчэй.

— Дык ты паверыў усiм гэтым байкам?! — расхваляваўся хлопчык. — Ну, вядома ж, ты тут чужынец i не ведаеш, што нашая вёска па ўсёй акрузе знакамiтая сваiмi выдумшчыкамi. А сказаць табе, што для iх сама галоўнае, без чаго яны жыць не могуць? Бойка! Хлебам iх не кармi — падавай бойку! Усё роўна якую: сабакi — добра, пеўнi — добра, цмокi — яшчэ лепш! Мiж iншым, нават цяпер у стайнi яны трымаюць нi ў чым не вiнаватага барсука. Яны збiралiся пазабавiцца з iм сёння ўвечары, але з'явiўся ты — яшчэ лепшая забава! Я ўпэўнены, што яны наўзахапкi пераконвалi цябе, што ты герой, што ты абавязкова пераможаш цмока, таму што будзеш змагацца за добрую справу. Цi не так? Але якраз у гэтую хвiлiну яны б'юцца аб заклад i ставяць шэсць супраць чатырох на карысць цмока!

— Шэсць супраць чатырох на карысць цмока! — сумна прамармытаў Святы Георг i

паклаў галаву на рукi. — Так, свет поўны зла, i часам падаецца, што яно iснуе само па сабе i зусiм не заўсёды мае дачыненне да цмокаў. I ўсё ж, Святы Георг насцярожана падняў галаву, — можа, каварная iстота цябе сюды паслала з тайным намерам абялiць сябе? А можа, там, у яго пячоры бруднай, прынцэса слёзы лье ў пакутах?

Скончыўшы прамову, Святы Георг зiрнуў на хлопчыка i, схамянуўшыся, пашкадаваў аб сваiх словах — у хлопчыка быў яўна расчараваны i непрыемна здзiўлены выгляд.

— Я клянуся табе, Святы Георг, — шчыра сказаў ён, — нiчога такога ў яго чыста прыбранай пячоры няма. Цмок сапраўдны джэнтльмен — ад носа да кончыка хваста. I ён быў бы неверагодна шакiраваны i засмучаны, калi б пачуў, як вольна ты разважаеш пра рэчы, наконт якiх у яго вельмi кансэрватыўныя погляды.

— Ну, прабач, калi ласка, вiдаць, я сапраўды занадта даў веры ўсiм гэтым гiсторыям i пакрыўдзiў нi ў чым не вiнаватую жывёлу. Але што нам рабiць цяпер? Паводле правiлаў, мы з цмокам павiнны прагнуць крывi i смерцi адзiн другога. Я не бачу нiякага выйсця. А што прапануеш ты? Можа, ты як-небудзь уладзiш справу?

— Ну вось, тое самае сказаў цмок, — уздыхнуў хлопчык. — Ваш з цмокам давер вельмi мяне кранае, але што з таго… А ты не можаш проста цiхенька з'ехаць адсюль?

— Не, баюся, гэта немагчыма, — у сваю чаргу ўздыхнуў Святы Георг. — Не па правiлах. Ты ж не горш за мяне гэта ведаеш.

— Ну, тады вось што, — прапанаваў хлопчык. — Пакуль яшчэ не надта позна, давай разам сходзiм да цмока i там абмяркуем нашае становiшча. Ён жыве недалёка i будзе рады бачыць любога майго сябра.

— Гэта таксама не па правiлах. Я нiколi не наносiў вiзiты цмокам, адказаў Святы Георг, устаючы. — Але, напэўна, нiчога разумнейшага не прыдумаеш. А ты малайчына, — дадаў ён, скiроўваючы да дзвярэй. — Не кожны можа пахвалiцца такiм сябрам, як ты. Ну, супакойся, можа, усё абыдзецца, i нiякай бойкi не будзе.

— Але ж я спадзяюся, што будзе, — адказаў верны цмокаў сябар.

— Гэй, цмок, я прывёў да цябе сябра! — гучна паведамiў хлопчык.

Цмок, якi салодка драмаў, адразу прачнуўся.

— Я тут крыху задумаўся, — сказаў ён. — Вельмi прыемна пазнаёмiцца, сэр. Цудоўнае сёння надвор'е…

— Гэта Святы Георг, — абсек яго хлопчык. — Святы Георг, дазволь пазнаёмiць цябе з цмокам. Цмок, мы прыйшлi сюды, каб спакойна i сур'ёзна абмеркаваць нашае становiшча. Таму я буду вельмi ўдзячны, калi ты забудзешся на ўсе свае высокiя iдэi i тэорыi i падыдзеш да справы практычна, па-дзелавому. Апроч таго мушу дадаць, што мяне чакае мацi.

— Вельмi рады сустрэчы, Святы Георг, — знервавана пачаў цмок, — я чуў, што ты вядомы падарожнiк, а што да мяне, дык я большасць часу баўлю дома. Але я добра ведаю гэты куточак свету, i калi цябе зацiкавяць гiстарычныя помнiкi, якiя захавалiся тут з антычных часоў, дык я з задавальненнем…

— Мне падаецца, — прыязна перапынiў яго Святы Георг, — што было б няблага прыслухацца да парады твайго маленькага сябра i паспрабаваць знайсцi выйсце, якое б задаволiла i цябе, i мяне. Сама простае, на мой погляд, — зрабiць усё па правiлах — зладзiць бойку, i няхай перамога будзе на баку таго, хто больш яе варты. Дарэчы, — дадаў ён, — там, у вёсцы, ставяць на цябе, але я не крыўдую.

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион