Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

Конрад моцна любiў сваiх братоў, асаблiва Рудольфа, i вельмi ганарыўся iмi. Яны былi такiя дужыя i спрытныя! Ён быў упэўнены, што нават калi вырасце, нiколi не здолее быць такiм, як яны. «Мне не суджана быць лесарубам,» журыўся хлопчык.

Аднаго разу па абедзе Леа даў яму ў рукi сякеру i болей настойлiва, чым раней, узяўся вучыць, як ёю карыстацца. Конрад слухаў не надта ўважлiва, а потым так нязграбна махнуў сякерай, што яна, слiзгануўшы па кары дрэва, ударыла хлопцу па назе i рассекла чаравiк. Леа раз'юшана закрычаў на яго. Конрад заплакаў, кiнуў сякеру i, не чакаючы, пакуль Рудольф яго абаронiць, пабег у глыб лесу. Ён бег без перадыху, пакуль галасоў з прасекi стала зусiм не чуваць.

Лес вакол быў густы i маўклiвы. Ва ўсе бакi

разбягалiся вузкiя сцяжынкi, якiя, аднак, нiкуды не вялi. Адна канчалася каля закiнутае прасекi, другая знiкала ў густым зараснiку. Але Конраду, якi на памяць ведаў гэтую частку лесу, было зусiм не страшна. Ён быў такi злы i пакрыўджаны на братоў, што нават не шкадаваў свайго сапсаванага чаравiка. Але ён вельмi баяўся, што ў яго рассечаная нага, бо тады яму давялося б праглынуць сваю гордасць i крыўду i, вярнуўшыся да братоў, прасiць, каб яго падвезлi, бо дадому было далёка iсцi.

Конрад уважлiва агледзеў дзiрку на чаравiку, але крывi не ўбачыў. Тады ён асцярожна зняў чаравiк — шкарпэтка была крыху рассечаная, але нага цэлая. Якое шчасце! «Гэта магiя, — вырашыў хлопчык, — белая магiя!» Вядома, белая магiя сустракаецца куды радзей за чорную, пра якую яму шмат расказвала мацi, бо лiчыла, што чорная магiя прыносiць шмат шкоды людзям, i хвалявалася за свайго сыночка. Ах, як цудоўна было б дзе-небудзь у лагчыне цi гаёчку спаткаць добрую чараўнiцу, якая ўратавала яго! Ён агледзеўся вакол i пацалаваў паветра, спадзеючыся прыцягнуць яе ўвагу, але нават калi чараўнiца й была побач, дык вырашыла застацца нябачнаю.

I ўсё ж Конрад, узрадаваўшыся, што застаўся цэлы, адчуў, што здольны на любыя прыгоды. Не, ён не будзе вяртацца да братоў — наадварот, ён пакажа iм, што не мае патрэбы ў iх абароне. Хлопчык вырашыў, што пойдзе ў лес далёка-далёка, куды яшчэ нiколi не заходзiў, i вернецца дадому толькi пад самую ноч. Стаяў цёплы восеньскi дзень, у лесе было шмат розных ягад, дый у заплечнiку засталiся сякiя-такiя харчы. I Конрад смела рушыў наперад.

Неўзабаве лес зрабiўся iншы: высокiя пагоркi змянялiся на вузкiя глыбокiя лагчыны, якiя хлопчыку даводзiлася пераходзiць у сама нiзкiх месцах (так яму, прынамсi, здавалася). Ён то караскаўся ўгару, то спускаўся ўнiз, прадзiраючыся праз гушчар, бо нiякiх сцежак тут не было. Конрад стамiўся. У тым месцы, дзе чаравiк быў рассечаны, грубая скура балюча муляла нагу. Не раз ён збiраўся павярнуць назад, але, калi ўзбiраўся на вяршыню аднаго пагорка i бачыў, што да наступнага зусiм рукою дастаць, ён вырашаў прайсцi яшчэ крыху i спускаўся ў новую маўклiвую лагчыну, залiтую сонцам, якое апусцiлася ўжо так нiзка, што хлопчык бачыў яго, не падымаючы галавы. Ён падумаў, што хутка пачне цямнець, i, спалохаўшыся, цвёрда вырашыў, што далей за наступны пагорак ужо не пойдзе. Але калi ён ускараскаўся на яго, перад яго вачыма ўзнiкла нi з чым не параўнальнае вiдовiшча. Каб убачыць такi цуд, хлопчык пагадзiўся б прайсцi ўтрая болей. Перад iм раскiнулася неабсяжная далiна, залiтая мяккiм аранжавым святлом, i на самым даляглядзе п аўставала высокая, як гара, i пляскатая, як лязо, скала, з якой нiбыта вырастаў замак. Немагчыма было сказаць, дзе канчаецца скала i дзе пачынаецца замак. Конрад напружыў зрок: паветра ў яго краiне было такое чыстае i празрыстае, што ўсё наўкола можна было ўбачыць з вельмi далёкай адлегласцi, — замак мог быць i за пяць мiляў ад яго, i за дзесць, а можа, i за дваццаць. I тут Конрад прыгадаў, што ў мацi на кухнi вiсiць карцiнка, на якой намаляваны такi самы замак. Ён адразу пазнаў яго: гэта быў каралеўскi замак.

Вакол замка адбывалася нешта незвычайнае. Замак быў упрыгожаны сцяжкамi, з яго расчыненых вокнаў звiсалi рознакаляровыя дываны i вышываныя золатам тканiны. На ветры трапяталiся чырвоныя стужкi. Уся прастора перад замкам была запоўненая чорнаю масай, якую на дзве часткi разразала дарога. Конрад зразумеў, што гэта абапал дарогi вялiкiм натоўпам стаяць нейкiя людзi, але вершнiкi ахоўваюць дарогу i нiкога на яе не прапускаюць. А па самай

сярэдзiне дарогi, павольна i ўрачыста, па чытыры ў рад, iшлi герольды i трубiлi ў трубы. Раптам яны ўсе разам спынiлiся i выстраiлiся ўздоўж дарогi. Усё ацiхла, нават вецер стаiў дыханне, i сцяжкi абвiслi, як анучкi. Удалечынi ўзнiклi чатыры вершнiкi; за iмi, крыху воддаль, ехаў яшчэ адзiн. Ягоная вопратка, расшытая каштоўнымi камянямi, зырка блiшчала, на шаломе калыхалiся белыя страўсiныя пёры. Вершнiк ехаў, крыху нахiлiўшы галаву, — можа, ад гордасцi, а можа, ад сарамлiвасцi — цяжка было сказаць. А можа, так ён адказваў на прывiтальныя крыкi людзей, якiя махалi насоўкамi i падкiдалi ў паветра капелюшы?

Адзiнокi вершнiк наблiжаўся да палаца, а гледачы — i Конрад разам з iмi не зводзiлi з яго вачэй. Калi да першых прыступак заставалася ўжо ўсяго некалькi крокаў, раптам здарылася неверагоднае.

Паверхня скалы заварушылася, зморшчылася, у скале ўзнiкла вялiкая дзiрка, з якой валiў дым, потым адтуль высунулася галава, падобная да змяiнай, чорная як ноч, цвёрдая, як чорнае дрэва, вялiзная, як цень ад хмары. Яна пакруцiлася сюды-туды на тоўстае шыi i кiнулася наперад. Натоўп хлынуў назад, i вершнiк застаўся сам-насам з агiдным монстрам. Конрад убачыў, як рыцар азiрнуўся, каб ён завярнуў каня, дык мог бы яшчэ захаваць жыццё. Але шукаць паратунку ён не схацеў.

Конрад вельмi спалохаўся. I апошняе, што ён паспеў заўважыць, раней чым даў цягу, — гэта страшэнны ўраган, якi раптам узняўся вакол замка i ў адно iмгненне паздзiраў з яго ўсе ўпрыгожаннi: i сцяжкi, i дываны, i стужкi.

Дрэнныя навiны разлятаюцца хутка. Не было выключэннем i тое, што здарылася каля палаца. Таму дома нават не заўважылi, што Конрад згубiўся. Мацi, праўда, некалькi разоў пыталася: «Куды гэта Конрад падзеўся?» — але нiхто не мог нiчога ёй адказаць. Старэйшыя сыны i iх сябры толькi i рабiлi, што абмяркоўвалi жахлiвы лёс жанiха прынцэсы Гэрмiёны. Таго дня прынцэса павiнна была пабрацца шлюбам з сынам манарха суседняй дзяржавы. Гэта быў вельмi прыемны малады чалавек: галантны, смелы, прыгожы — добрая партыя для прынцэсы.

— А цi бачыла яго прынцэса калi-небудзь раней? — пацiкавiлася мацi.

— Якая рознiца?! — абурыўся муж. — Гэты шлюб зрабiў бы нас наймацнейшай дзяржавай! А хто цяпер захоча ўзяць яе ў жонкi?

— Ну, такiх, хто захоча, будзе болей, чым трэба, — упэўнена сказаў Леа. Прынцэсе толькi семнаццаць гадоў, i яна сама прыгожая дзяўчына ў свеце.

Спрачацца тут было немагчыма, бо Леа сказаў праўду. Пра прынцэсiну прыгажосць расказвалi легенды. Калi ў iншых краiнах мужчыны параўноўвалi каханую з ружаю, з сонцам цi зорамi, дык у iх каралеўстве найбольшаю пахвалою было параўнанне з прынцэсаю Гэрмiёнай.

Яна была такая прыгожая, што калi яна нешта рабiла цi нават проста размаўляла, — ужо адно гэта псавала яе прыгажосць. Таму прынцэса нiчога не рабiла i размаўляла вельмi рэдка. Яна амаль не выходзiла з палаца, шкадуючы сваiх падданых, бо як толькi яны яе бачылi, дык не маглi ўжо кахаць болей нiкога, апроч яе. Так яна i жыла ў самоце, i простыя людзi — такiя, як Конрад i яго браты, — нiчога пра яе не ведалi. Апроч таго, вядома, што прынцэса неверагодна прыгожая.

— Ясная рэч, — разважаў Леа, — новы жанiх павiнен быць добра ўзброены i падрыхтаваны да бойкi з цмокам. Што мог зрабiць гэты небарака? Ён шыкоўна апрануты, але ж без зброi… Каралю трэба будзе, вiдаць, выклiкаць палiцыю цi загадаць, каб замуравалi дзiрку ў скале, i тады цмок памрэ з голаду.

— Небарака прынцэса! — уздыхнула мацi. — Якi гэта ўдар для яе!

Потым яны пачалi спрачацца, дзе была прынцэса, калi цмок праглынуў яе няшчаснага жанiха. Адны казалi, што бачылi яе каля акна, другiя, — што яна якраз тады малiлася ў каплiцы. Але ўсё гэта былi толькi чуткi. Нарэшце бацька, стамiўшыся ад спрэчак, сказаў:

— А мне здаецца, што яе нiдзе не было.

— Як гэта так? Недзе ж яна павiнна была быць, — не пагадзiлiся астатнiя.

— Ну, я сказаў тое, што думаю, — адказаў бацька.

Поделиться:
Популярные книги

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4