Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— От зайду да Шарая, раскажу, чым ты тут займаешся. Садзіся, падвязу ў райцэнтр.

Корзун не вельмі ветліва адказаў:

— У мяне свой транспарт.

Калі «газік» ад'ехаў, ён падышоў да Савачкіна, пачакаў, пакуль той аформіць пратакол і адпусціць панятых, а заадно і Купскага, і пачаў супакойваць свайго збянтэжанага калегу:

— Не журыцеся, Раман Фаміч, будзем лічыць, што Купскі і дзве грэлкі самагонкі — пабочны прадукт вышуку. Можа, яно нават лепш, што так атрымалася. Цяпер мы зможам засяродзіцца на адным — будзем шукаць машыну і тых, хто за ёй. Я паеду зараз у аддзел, напэўна, пара Комсенічамі заняцца. А вы ўсё-такі пагутарце ў бухгалтэрыі, у тым плане, як раіў Шарай.

Дарога была свабодная, сустрэчныя машыны трапляліся рэдка, і Корзун выціскаў з матацыкла ўсё, на што той быў здатны. Лейтэнанту раптам захацелася дагнаць Шынкевіча — яго ўсё непакоіў насцярожаны позірк шафёра. Вядома, старшыня расказаў Гурскаму, чым цікавілася міліцыя. Але ў сумленнага чалавека гэтая цікавасць наўрад ці выклікала б такія эмоцыі.

Да аддзела Корзун даехаў за якія паўгадзіны. Калгасны «газік» ужо стаяў там. Шынкевіч зайшоў-такі паскардзіцца. Корзуну гэта было непрыемна: вінаваты ці не, а ўсё роўна мусіш апраўдвацца. Упэўнены, што падпалкоўнік выкліча адразу, як даведаецца, што ён прыехаў, Корзун не заходзячы да сябе, ад дзяжурнага пазваніў участковаму ў Тросенку і папрасіў высветліць, ці прыязджаў Гурскі і з кім. Левы рэйс, праўда, больш лічыцца ў кампетэнцыі аўтаінспекцыі, і справа з Гурскім для яго магла скончыцца гэтак жа, як для Савачкіна з Купскім, але Корзун супакойваў сябе, што хоць раз і ён папрацуе на Лапкова.

Шарай паклікаў Корзуна неўзабаве. Калі лейтэнант зайшоў, начальнік аддзела сядзеў за сталом, а Шынкевіч, стоячы пасярод кабінета, у асобах перадаваў сцэну на гародзе.

Корзуну стала няёмка. Але дысцыпліна ёсць дысцыпліна. Шарай маўчаў, слухаў, здаецца, нават не без цікавасці, зрэдку кідаючы позіркі на лейтэнанта, і Корзун толькі мацней уціскаўся ў крэсла.

Шынкевіч скончыў, прысеў насупраць падпалкоўніка, паклаў на стол вялікую валасатую руку і, ужо не жартуючы, разануў:

— У цябе што, няма кваліфікаваных супрацоўнікаў?

Усё-такі адыграўся перад Корзунам. Шарай усміхнуўся, пачаў перакладаць паперкі з аднаго боку стала на другі. Корзун насцярожыўся. Калі падпалкоўніку замінаюць на стале паперы, быць грому. Толькі на чыю галаву?

— Як у цябе з зімоўкай, Гаўрылавіч? — нечакана спытаў Шарай.

— А ты што… — кінуўся быў Шынкевіч і спыніўся. Зірнуў на сур'ёзнага Шарая і зарагатаў — весела, раскаціста, як там, на даманавіцкай вуліцы. — Хочаш сказаць, не мая гэта справа? Згодзен, згодзен. Толькі баюся, каб не заплакалі мае грошыкі.

Пакуль ён гэта гаварыў, Корзун дастаў з кішэні блакнот, напісаў адну фразу і пасунуў лісток падпалкоўніку. Шарай краем вока глянуў на лісток, перавярнуўся і, счакаўшы, калі Шынкевіч сцішыцца, папрасіў:

— Ты, здаецца, у райком? То як шафёр падкіне, прышлі яго Корзуну. А за грошы не турбуйся, знойдзем.

VI

Корзун даўно прыкмеціў, што, бадай, кожны шафёр як бы нешта пераймае ад свайго начальніка. І цяпер, разглядаючы Гурскага, стараўся знайсці ў ім падабенства з Шынкевічам. Фёдар Гаўрылавіч быў рэзкі, любіў настаяць на сваім. Гэта Корзун ужо зведаў на сабе. Ведаў і тое, што ў раёне Шынкевічу многае даравалася, бо быў ён адзін з лепшых старшынь калгасаў. У такіх, як ён, і шафёры бываюць самастойнымі, нікога і нічога не прызнаюць: калі што, начальнік заступіцца. Гурскі не быў выключэннем. Колішнюю насцярожанасць ён пастараўся прыхаваць глыбей і цяпер трымаўся падкрэслена незалежна. А можа, прыкінуў, што ні ў чым істотным яго абвінаваціць нельга, ці Шынкевіч паабяцаў выручыць. Напэўна, Корзун задоўга разглядаў Гурскага, бо той пачаў круціцца ў крэсле. Тады лейтэнант спытаў:

— Прозвішча?

Гурскі перасмыкнуў плячамі:

— Гу-урскі…

Корзун зрабіў выгляд, што не заўважыў гэтага, запісаў неабходныя для пратакола даныя і перайшоў непасрэдна да допыту:

— Куды вы паехалі, калі трэба было везці касірку ў Смятанічы?

— Вам Гаўрылавіч ужо казалі,— зноў пацепаў плячамі шафёр. — Да цёткі, у Тросенку, — Гурскі кінуў хуткі позірк на следчага.

Пра Тросенку Корзун ужо чуў раней ад Шынкевіча. Сумнявацца, што так яно і было, падстаў ён не меў. Але ў яго прыкідках не хапала пятнаццаці — дваццаці кіламетраў, і потым гэты позірк…

— Да цёткі, Еўдакіі Нічыпараўны Гурскай? — удакладніў ён. — Толькі ў Тросенку і больш нікуды? Так і адзначым, — Корзун цягнуў, чакаў званка з Тросенкі.

— Што вы да мяне чапляецеся? — шафёр нібы абурыўся, аднак і ў голасе, як нядаўна ў позірку, пракінулася нейкая напружанасць.

Корзун падумаў, што пасажыр у Гурскага быў, і, напэўна, не з Тросенкі, а з суседняй вёскі.

— Перадам я цябе, Сямён Гурскі, інспектарам.

— Як знаеце. — Пагроза не зрабіла на яго ўражання. — Мне дазволілі.

— Разбяруцца, — паабяцаў Корзун. — А пакуль што мы з табой пра грошы пагутарым. Якія? Тыя самыя, што праз тваю Тросенку ўкралі.

— Чаму гэта?

— Табе да цёткі захацелася, а касірка ў Смятанічы не папала. Разумею: за гэта да адказнасці не прыцягнеш. Мне трэба ведаць: казаў ты каму, што грошы засталіся ў калгаснай канторы? Чужому?

— Навошта?

— Можа, выпадкова, між іншым, га?

— Мне тыя грошы да лямпачкі,— адказаў Гурскі.

— Не, дык не.

Увайшоў Шарай, паглядзеў на сярдзітага Гурскага, спытаў у Корзуна:

— Не скончыў? Шынкевіч дадому збіраецца. Гурскі павесялеў, бліснуў вачамі:

— То я пайду?

— Як лейтэнант скажа, — не дазволіў падпалкоўнік.

І тут зазваніў тэлефон.

— Корзун слухае. Быў? Так-так… Дзякуй, — і да Гурскага: — Давядзецца твайму гаспадару пачакаць.

— Ого! — ускінуў бровы Шарай. — Пасяджу, паслухаю. Сядай і ты, — махнуў ён рукой шафёру.

Корзун перагарнуў старонку пратакола, моўчкі перачытаў запіс і падняў вочы на Гурскага.

— Чаго вы ездзілі да цёткі?

— Па грошы… Пазычаў… Вы ўжо запісвалі…

— Еўдакія Нічыпараўна сцвярджае, што, наадварот, доўг прывозілі.

— Старая, забылася, — усміхнуўся Гурскі, але крыва, няўпэўнена.

— Нават грошы паказвала, чатырыста рублёў,— Корзун глядзеў на шафёра з цікавасцю. — Дык дзе вы былі?

Гурскі маўчаў, глядзеў у падлогу. Корзун не прыспешваў. Раптоўная думка маланкай пранеслася ў яго галаве. Нечакана і для сябе, і для Шарая, і тым болей для Гурскага ён прамовіў:

— Магу падказаць. У Комсенічах!

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ