Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Гурскі абмяк, спалохана зірнуў на лейтэнанта:

— Я ўсё скажу, толькі не паведамляйце майму гаспадару.

— Дзе грошы? — нецярпліва ўскінуўся Шарай.

— Якія грошы? Не-не в-ведаю, — пачаў заікацца Гурскі,— я да сваяка ездзіў, вепрука калолі.

— Цьфу ты, — не стрымаўся Шарай, — не хапала нам яшчэ свежаніны, самагонка ўжо ёсць. А твайму гаспадару, — націснуў ён на апошняе слова, — скажу, каб прыструніў цябе. — І да Корзуна: — Аддай яго Лапкову.

— Таварыш падпалкоўнік, дазвольце два-тры пытанні.

— Не болей, і адпускай, Шынкевіч чакае.

— Каго вы падвозілі? Толькі шчыра, бо мы ўмеем правяраць.

— Во сакрэт! — Гурскі рашыў, што горш яму ўжо не будзе. — Праневіча са шваграм. Папрасіліся, чаму не падвезці?

— Якога гэта Праневіча?

— Ды ў нас летась працаваў. Электрыкам. Лайдакаваты, за што і выгналі. А так чалавек нішто, кампанейскі.

— А швагра?

— Бугеда? Комсеніцкі. Цяльпук. Абы чарку.

— Вы ў іх начавалі?

— Чаго? Я ж казаў, у мяне там сваяк. У яго і начаваў. У Праневіча выпілі, у сваяка. Як мне было ехаць, я дысцыпліну ведаю.

Наўрад ці хлусіў ён цяпер. Але нешта ў яго словах, чым далей, тым болей, трывожыла Корзуна.

— Вашы пасажыры на той жа вуліцы жывуць, што і сваяк?

— Дзе ж яшчэ, там адзін пасёлак. Цераз дзве хаты.

— Сваякоў дом — другі ад школы?

— Не трэці,— Гурскі памуляўся і папрасіўся: — То я пайду, гаспадар будзе гневацца.

— Апраўдаемся. — Вырысоўвалася нейкая, пакуль што невыразная, карціна. Здавалася, яшчэ два-тры штрыхі — і яна ажыве, набудзе рэальны сэнс. — А гэта ж на тваёй машыне па грошы прыязджалі! — вырвалася ў Корзуна.

— Выдумляеце! — абурыўся Гурскі.— «Газік» у сватавым двары ўсю ноч прастаяў.

— У сватавым? — перапытаў Корзун і раптам уявіў сабе комсеніцкую вуліцу — школу, хаты таго дзеда, Сямёнавага сваяка, Бугедаву. І тады бліснуў штрых, якога не хапала ў створанай Корзунам карціне. — У двары, так, вядома, у двары, — загаварыў ён. — Нават з ключамі, так?

Гурскі апусціў галаву:

— Не сядзем у лужыну? — усумніўся Шарай, выслухаўшы Корзуна. — Абвінавачанне сур'ёзнае, тут мы не маем права на памылку. Як яны маглі ўзяць машыну?

— Галоўнае — на вуліцу выкаціць. Далей схіл аж да шашы з даманавіцкага боку, машына сама паехала. Толькі як назад вярталіся, каля школы вымушаны былі ўключыць рухавік.

Шарай доўга маўчаў, абдумваючы Корзунаву здагадку. Потым параіў:

— Высветлі, хто такія Праневіч і Бугеда, звяжыся з Савачкіным, ён павінен ведаць былога электрыка.

VII

Гаспадары, было падобна, нядаўна павячэралі. На стале яшчэ стаялі недапітыя бутэлькі з віном і гарэлкай, міскі з недаедзенай варанай бульбай і салёнымі гуркамі. Убачыўшы на парозе чужых людзей — апранутых у цывільную вопратку Корзуна, Савачкіна і малодшага лейтэнанта Падабеда, гаспадыня замітусілася.

— Праходзьце, праходзьце, — і пачала падсоўваць табурэткі.

З бакоўкі паказаўся медзведзяваты гаспадар і закасалапіў ля стала, п'янавата ўсклікваючы:

— Госцейкі, госцейкі!

За два гады службы ў міліцыі Корзун навучыўся імгненна ацэньваць становішча. У гэтай хаце ўсё выглядала быццам натуральна: і падпіты гаспадар, якому ўсё роўна, каго частаваць, абы яшчэ выпіць, і падобная на гасціннасць мітусня гаспадыні. А Корзун адчуў за ўсім гэтым напружанасць, у яго ёкнула сэрца — у хаце не хапала, прынамсі, двух чалавек, якія зусім нядаўна сядзелі за сталом. Куды яны маглі падзецца?

— Ад'язная? — Корзун падміргнуў гаспадару.

— Ага, на дарожку, як нашы бацькі казалі,— гаспадар гаварыў, гаварыў і цверазеў на вачах. Нешта даходзіла і да яго.

— Ды сядзь ты, Бугеда! — Савачкін падвёў гаспадара да табурэткі.

Корзун нахіліўся да Бугеды і шапнуў на вуха:

— Дзе грошы?

Бугеда адхіснуўся і плюхнуўся на табурэтку. Буйныя кроплі поту, як раса, выступілі на ягоным ілбе.

— Мы з міліцыі,— удакладніў Корзун.

Бугеда непаслухмянай рукой пачаў зашпільваць гузік на расхрыстаным каўняры сарочкі. Потым ірвануўся, закрычаў:

— Няма! Няма! Шукайце!

— Не бралі мы, — кінулася да мужа гаспадыня. Яны не пыталіся, якія грошы. Корзун быў гатовы паверыць, што грошай тут няма, але гэтак жа ён быў упэўнены, што Бугеды ведаюць пра іх.

— Дзе Праневіч?

— Паехалі, з жонкай. Завербаваўся — і паехалі…— Гаспадар, здавалася, узрадаваўся перамене тэмы. Ён п'яна плёў: — Даўно, даўно, — а вочы глядзелі цвяроза і насцярожана.

— Не мані! — строга абарваў яго Савачкін. — Ён нядаўна тут сядзеў.

— Ага-ага, — загаварыла жанчына. — Праўда, паехалі. У іх сваёй хаты няма, у нас жылі. Дык завербаваліся.

«Гэтага яшчэ не хапала, — падумаў Корзун, — як бы не збеглі». Гаспадыні ён сказаў:

— Мужа забяром с сабой. А пра грошы падумайце. Калі ў вас — будзе горш.

Жанчына заплакала.

— Мы іх зможам пераняць, — у машыне сказаў Савачкін, — быў толькі адзін аўтобус на райцэнтр. Хвілін сорак назад.

Бугеду завезлі ў райаддзел міліцыі, і Корзун адразу кінуўся званіць упаўнаважанаму аддзела па выкарыстанню працоўных рэсурсаў, каб даведацца, куды і калі меўся выехаць Праневіч.

— У нас меней за паўгадзіны, — занепакоіўся ён, перагаварыўшы па тэлефоне.

Да чыгуначнай станцыі ад аддзела міліцыі было кіламетры тры. Дарога ляжала цераз гарадок. Толькі што скончыўся працоўны дзень, і на вуліцах было шмат людзей. У райцэнтрах мала хто прытрымліваецца правілаў вулічнага руху — кожны звычайна выбірае карацейшы шлях. Шафёр раз-пораз сігналіў, тармазіў, і Корзуну здавалася, што іх машына ледзь паўзе. Але не прайшло і пяці хвілін, як яны апынуліся на невялікай прыстанцыйнай плошчы.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15