Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Быццам усё цэлае, нічога не прапала, — Корзун паклаў грошы і квітанцыю ў партманет.

— Напэўна, — кіўнуў Пратасеня. — Праўда, на ўнутранай сценцы ёсць невыразны чужы адбітак вялікага пальца. Але ж крадзяжу няма.

У дзверы пастукалі.

— Заходзьце! — крыкнуў Пратасеня. — А-а, Кунцэвіч, сядайце. — Корзуну растлумачыў: — Райсаюзаўскі нарыхтоўшчык. Гэта ён наткнуўся на Рамейку. — І Кунцэвічу: — Зараз следчы прынясе пратакол, і вы падпішаце. Там было не да папер, — зноў павярнуўся ён да Корзуна. — Можа, хочаш што дадаткова высветліць?

Высокі, жылісты, вастраносы, падстрыжаны пад вожыка Кунцэвіч, бадай, быў падобны больш на спартыўнага трэнера, чым на сельскага нарыхтоўшчыка. Ён, напэўна, быў бы нават прыемным, каб не хітраватыя, скрытныя вочы — яны нібы адгароджвалі свайго гаспадара ад субяседніка нябачнай сцяной. У такіх людзей ніколі не зразумееш, аб чым яны думаюць, размаўляючы з табой.

— Калі ласка, — Кунцэвіч сам нагадваў, што можна задаваць пытанні, і вочы яго на імгненне пасвятлелі, засмуціліся — як бы гаварылі, што не кожны дзень даводзіцца натыкацца на нябожчыка.

Корзун усё яшчэ маўчаў, не ведаючы, пра што пытаць, — Пратасеня высветліў, што трэба. Кунцэвіч загаварыў сам:

— Хаця што я магу сказаць. З раніцы трэба было ў Пцічкавічы, гэта па той бок чыгункі. Дамовіўся з тамашнім калгаснікам Мікітам Багуком вепручка прыхапіць. Запрог каня і паехаў.— Адчувалася, што ён паўтараў гэту гісторыю не першы раз, бо словы цяклі роўна, быццам прыцерліся адно да аднаго. — Пад'язджаю да пераезда, а тым часам і развіднела. Гляджу: ці не нага з гурбы тырчыць? Не веру ні ў бога, ні ў чорта, а тут, ведаеце, рука сама пацягнулася перахрысціцца. Што за насланнё? Я да гурбы — чалавек. Ну, я ведаю парадак, нічога не крануў і адразу ў будку. Там тэлефон. А гэты, каб яго, вартаўнік сядзіць сабе і чай жлукціць…

Корзун слухаў і думаў, што гэтыя падрабязнасці ужо запісаныя ў пратаколе, маюць значэнне хіба толькі для следства. Рамейку ўсё роўна не ажывіш — Кунцэвіч знайшоў яго надта позна. Але не перабіваў: хай чалавек выгаварыцца, скіне нервовы стрэс.

Прынеслі пратакол. Кунцэвіч прачытаў яго і падпісаў. Не, ён і тут не разгубіўся, бо звычайна людзі, якія не сутыкаліся з пракуратурай або міліцыяй, часцей за ўсё спяшаюцца падпісваць пратаколы не чытаючы.

— Больш нічога? — спытаў Кунцэвіч.

— Дзякую, — адказаў Пратасеня. — Прабачце, што патрывожылі, такі парадак.

— Разумею, — Кунцэвіч устаў і развітаўся. І паходка ў яго была спартыўная — лёгкая, спружыністая. Ён нібы не ішоў, а гарцаваў.

— І мне пара, — Корзун таксама падняўся. — Прайдуся ўсё-такі па карэспандэнтавых слядах.

— Давай, — пагадзіўся пракурор. — Зайдзі ў гасцініцу, потым у рэдакцыю. Кожны прыезджы газетчык спачатку забяспечыць сабе жытло, зойдзе да калег, каб разведаць абстаноўку, а тады ўжо дакладваецца начальству.

Корзун выйшаў здаволены, што працаваць яму прыйдзецца з разумным чалавекам — менавіта такое ўражанне зрабіў на яго Пратасеня. Немалады, у тым узросце, калі многія робяцца непрымірымымі да чужых думак, буркатлівымі, пракурор Ляснога раёна быў на дзіва, як цяпер любяць гаварыць, кантактным. Быццам і не існавала паміж імі розніцы ў добрых трыццаць гадоў…

У маленькіх раённых гасцініцах штат невялікі. Дзяжурная Падабедава, якая ўчора прымала Рамейку, працавала і сёння. Корзун сам жыў тут ужо амаль тыдзень, Падабедава яго ведала і нават апякала. Доўгія гады працы ў гасцініцы зрабілі яе ўважлівай да пастаяльцаў — яны бачыліся ёй людзьмі беспрытульнымі, і таму яна шкадавала іх, старалася стварыць ім хатні побыт. У час дзяжурства Падабедавай заўсёды быў гарачы чай, яна, нібы маці, выпраўляла пастаяльцаў раніцай, калі яны ішлі па сваіх справах, прыязна сустракала, калі яны вярталіся ўвечары.

Была Падабедава пажылая, адзінокая, і гасцініца стала ёй, можа, найпершым домам — шумнаватым, населеным неспакойнымі людзьмі, якім была патрэбна яе жаночая клапатлівасць.

Корзуну Падабедава была сімпатычная — шчырая, гатовая, нягледзячы на свой немалады ўзрост, прыняць на веру любое пачутае дзе-небудзь слова.

— Які жах, які жах! — пляснула яна рукамі, убачыўшы ў сваім пакойчыку Корзуна. І гэты жах адбіўся на яе выразным хударлявым твары.

Корзун асцярожна прабраўся паміж канцылярскім сталом і плацяной шафай, дзе гаспадыня гасцініцы трымала для прыезджых кнігі, пячэнне, цукар, цыгарэты і іншую неабходную людзям у дарозе драбязу, сеў на канапу побач з крэслам Падабедавай.

— Трэба ж так задумацца, — яна быццам ужо ведала, як і што адбылося.

— Задумацца? — Корзун зацікавіўся. Падабедава, здаецца, была апошняй, хто бачыў Рамейку жывым, і магла нешта ведаць.

— Ага, — жанчына аж спалатнела ад хвалявання. — Кажуць, на чалавека часам як находзіць — ідзе і сам не помніць куды.

Корзун пачакаў, пакуль Падабедава крыху супакоіцца, шукаць трэба было больш рэальную прычыну.

— Напэўна, усхваляваны быў…

— Што вы, — запярэчыла жанчына, — вясёлы. Я, казаў, праветруся, а то не засну.

— Вось бачыце, Рыгораўна, нешта ж яго ўзрушыла.

— Ды не. Я ж ведаю яго. Як ён раней прыязджаў, перад сном заўсёды гуляў. І заўчора сказаў, што далей Чыгуначнай не пойдзе.

«Чыгуначная вуліца канчалася дарогай, якая вяла да пераезда. Няўжо Рамейка заблудзіўся?» Спытаў:

— То, можа, раніцай, калі афармляўся, вам што незвычайнае паказалася?

Падабедава сумна ўздыхнула:

— Такі ветлівы, абыходлівы, нават весялейшы, чым звычайна, здаволены чымсьці. Не-е, калі б што якое, заўважыла б. З дому прыехаў. Сям'і ў чалавека няма, клопаты за ім не цягнуцца.

— Адкуль вы ведаеце, што з дому? — гэта, напэўна, значэння не мела, і Корзун спытаў проста так, прывык нічога не прымаць на веру не ўдакладніўшы.

— Афармляўся каля дзевяці. У гэты час аўтобус з абласнога цэнтра бывае.

— Адзін прыехаў?

— Ага. У той дзень больш ніхто не пасяліўся, месцы былі.

У работнікаў гасцініц вока спрактыкаванае, Падабедавай можна было верыць. Напэўна, калі з Рамейкам што і адбылося, то пазней, на вячэрняй вуліцы. Але пра гэта павінны былі сказаць супрацоўнікі мясцовай міліцыі, яны атрымалі заданне знайсці сведак, якія маглі бачыць журналіста ў горадзе вечарам. І Корзун адправіўся ў рэдакцыю.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15