Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Баюся…

— Каго, няўжо мяне? — ёй гэта жартаўлівае прызнанне раптам спадабалася.

— Твайго язычка!

Дзяўчына зарагатала, гучна, весела, занадта весела, каб Корзун паверыў у яе весялосць. І ён пашкадаваў ужо непрыкаяную Светку, якая, напэўна, і гэтаму залётніку дасць паварот ад свайго ганка.

— Я чула, — пасур'ёзнела яна, — Рамейку шафёр падбіў?

Яшчэ адна адметная асаблівасць невялікіх гарадкоў — тут навіны распаўсюджваюцца імгненна. Корзун пацвердзіў, патрэбы ўтойваць гэта не было.

— Ведаеш, — Святлана быццам забылася на Абабурку, — я паўночы, мабыць, думала сёння пра Ігара… Рамейку. Каб знаццё, чым гэта абернецца, запомніла б слова ў слова нашу гутарку, а так… Адны здагадкі. І ўсё-такі, мне здаецца, быў ён нечым заклапочаны, нешта яго гняло. Ці не праз гэта трапіў пад машыну?

— Але гэта ўжо, відаць, не мае значэння, — уставіў Абабурка.

Корзуну не хацелася абмяркоўваць здарэнне, і ён прамаўчаў.

— Вы таксама карэспандэнт? — спытаў Абабурка.

— Нешта падобнае, — усміхнуўся Корзун. Святлана толькі бліснула вачамі, аднак удакладняць Корзунаў адказ не стала.

— Цікавая ў вас прафесія, — Абабурка як зайздросціў.— Ездзіце, сустракаецеся з новымі людзьмі, нешта выкрываеце. Не тое што я, — свінні ды каровы…

— А я думаў, што жывёла — гэта потым, а спачатку для заатэхніка людзі. Якія даглядаюць кароў і свіней.

— Гэта ваш брат, журналіст, так піша. А ў нас, заатэхнікаў,— рацыёны, кармы, хваробы.

Напэўна, Абабурка не любіў сваёй працы. Але Корзун не сказаў яму гэтага. Зрэшты, ён не так з ім знаёмы, каб выказваць папрокі. А Света магла і сказаць. А можа, і казала. Ды ў падобных выпадках кажы не кажы, словамі рады не дасі. Трэба было збірацца, і Корзун памкнуўся ўстаць.

— Час ёсць, — Святлана заўважыла ягоны рух.

— Білет яшчэ не набыў,— адказаў Корзун, думаючы, што павінен даць ім пагаварыць.

— Паправім, — яна зняла трубку тэлефона.

Корзун усміхнуўся: што-што, а білет ён мог узяць і без яе дапамогі. Зірнуў на Абабурку і заўважыў на яго твары нездаволенасць. Чалавек такі пра нешта не дагаварыў з дзяўчынай. Дзіўна, але сваю крыўду за гэта ён перанёс на яго, Корзуна, хаця званіць прыдумала Святлана. Ці не рэўнасць часам? Можа быць, закаханыя заўсёды, Корзун помніць гэта па сабе, крыху нагадваюць дальтонікаў: не бачаць сапраўдных адценняў. Ён хацеў усё-такі пайсці, хаця Святлана і дамовілася з дыспетчарам аўтастанцыі пра месца ў аўтобусе, і пайшоў бы, каб не Абабуркава рэпліка:

— Каробка цукерак, і не толькі білет, імпартны гарнітур з-пад прылаўка выцягнуць.

Відаць, Святлана зразумела, чым выклікана гэта павучальная заўвага, бо хітравата зірнула на Корзуна: маўляў, твая чарга. Ранейшы Корзун, якім яна ведала яго некалі ў студэнцкую пару, не стрымаўся б, кінуўся б у бойку — ён заўсёды не цярпеў даставалаў. Цяперашні — прамаўчаў, з цікавасцю чакаючы, што Абабурка скажа яшчэ. Аднак той, як зразумеў нешта, насупіўся і абыякава забарабаніў пальцамі па стале. Святлана ўздыхнула: сутыкнення паміж былым і цяперашнім кавалерамі не адбылося. Прыйшлося спрачацца самой.

— У тваіх прыёмах, Мішачка, ёсць нешта брыдкае. «Ты мне, я — табе».

— У маіх — не, — запярэчыў Абабурка. — Цукеркі — гэта як бы дадатак, мне асабіста і без іх зробяць. Дзяўчаты нюхам чуюць ва мне халасцяка, — паспрабаваў ён жартам адвесці ад сябе Святланін папрок. І раптам не вытрымаў, загарачыўся: — Але без гэтага «ты мне, я — табе»… Успомні свой фельетон…

Корзун акінуў позіркам Абабурку. Што і казаць, апрануты ён модна — дублёнка, сіні, з іскрынкай, касцюм, андатравая шапка, цёплыя чаравікі. Усё імпартнае, як кажуць, дэфіцытнае. Без цукерак або, можа, чаго большага тут наўрад ці абышлося. Аднак хай Светка з ім сама разбіраецца, бо міліцыі, на жаль, пакуль не да такіх праныраў. Яму стала непрыемна, ён як схамянуўся:

— Ой, ледзь не забыўся, трэба яшчэ ў адно месца забегчы.

Абабурка адразу павесялеў, зарагатаў.

— Ты чаго? — накінулася на яго Святлана.

— Анекдот успомніў,— давячыся смехам, сказаў ён. — Сустрэліся двое. Першы пытае: «Ты куды?» Другі адказвае: «Ды так, у адно месца». — «Па якой справе?» — «Ёсць адна!» Вось якія мы зараз засакрэчаныя.

Корзун зірнуў на сур'ёзную Святлану і развітаўся.

У аўтобусе, у якім ехаў і Абабурка, іх месцы аказаліся ў розных канцах. Але Корзун паспеў заўважыць, што заатэхнік быў не надта вясёлы. Напэўна, і застаўшыся ўдваіх з Святланай, не пачуў таго, што хацелася б яму.

VI

З таго дня, як Корзун упершыню прыйшоў у абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, мінула менш года, а яму здавалася, што ён працуе тут даўным-даўно. Хутка прывык да новых таварышаў, больш складаных абавязкаў. І калі здаралася, як вось на гэты раз, не быць ва ўпраўленні тыдзень, а то і болей, пачынаў сумаваць. Па кабінеце з старымі сталамі, за якімі сядзела, напэўна, не адно пакаленне інспектараў, па начальніку аддзела крымінальнага вышуку нешматслоўным маёру Юркаўцу, нават па старшым лейтэнанце Дзюбе, які сядзеў насупраць і не вельмі прыязна паглядаў на яго. Тут для Корзуна ўсё зрабілася сваім, блізкім. Сюды ён заўсёды вяртаўся са здавальненнем, з нецярпеннем. Часам папракаў сябе: хутка ты, шаноўны, адцураўся райаддзела, які пусціў цябе ў крыміналістыку. Хаця, калі разабрацца, папрок быў несправядлівы. Падпалкоўніка Шарая, капітана Лапкова, участковага Савачкіна ён не забываў. А тое, што іх пакінуў, азначае толькі адно: прыйшла пара ўзяць на плечы большую ношу. Падпалкоўнік так і сказаў на ад'езд.

Ідучы раніцай на працу, Корзун прыкідваў, што будзе дакладваць Юркаўцу. Яго цяперашні начальнік знешне зусім непадобны на падпалкоўніка Шарая, чалавека хуткага, гатовага загарэцца ад любой цікавай ідэі, думкі, слова. Юркавец больш спакойны, стрыманы. Але, дзіўна, і аднаму і другому Корзун звычайна дакладваў аднолькава, не падладжваючыся пад іх характары, настрой. Ён гаварыў шчыра, не хаваючы ні сумненняў, ні няўдач. Бо толькі так, на яго думку, і павінны ладзіцца службовыя адносіны паміж падначаленым і начальнікам.

Сённяшняя нарада ў Юркаўца не вельмі непакоіла Корзуна. Запазычанасці па мінулых справах у яго не было. А ў расследаванні гібелі Рамейкі яму і ўдзельнічаць не давялося.

На нарадзе Корзун сядзеў зусім спакойна, можа, упершыню дазволіўшы сабе ў час дакладаў таварышаў думаць пра старонняе, сваё. Непрыкметна разглядаў Юркаўца. Маёр усё болей і болей цікавіў яго. Знешне ў ім не было нічога ад сышчыка. Больш таго, каб ён замест гальштука завязаў «бабачку», Юркаўца можна было б прыняць за артыста. Высокі, хударлявы, з тонкім бледным тварам і доўгімі чорнымі валасамі, у строгім цёмна-шэрым касцюме — маёр меў даволі піжоністы выгляд.

Популярные книги

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец