Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Корзун заўсёды зайздросціў людзям, якія ўмеюць прыгожа насіць самае звычайнае адзенне, як, напрыклад, рабіў гэта Юркавец. Бо ў яго, Корзуна, так не атрымлівалася — і касцюм, які ён, паўгода збіраўшы грошы, пашыў у атэлье, сядзеў на ім мешкавата, нібы куплены гатовым; і гальштук чамусьці заўсёды з'язджаў набок, і яго прыходзілася ўвесь час папраўляць…

Аднак яшчэ больш, чым знешне, падабаўся яму Юркавец як чалавек. Маёр глядзеў на свет карымі вачамі адкрыта, прыязна і разам з тым уважліва, дапытліва. Здавалася, ён ніколі не злуе. Ва ўсякім разе, амаль за год сумеснай працы Корзун не бачыў, каб Юркавец ускіпеў. Адно, калі быў ён чымсьці нездаволены, глыбокая маршчынка праразала ягоны лоб.

Думаючы пра сваё, Корзун не адразу заўважыў, што Юркавец нахмурыўся. Прыслухаўся.

Старшы лейтэнант Дзюба, Корзунаў візаві па кабінеце, бадзёра, як на рапарце, расказваў аб справе па кватэрных кражах. За два тыдні былі абрабаваны пяць кватэр навасёлаў. Злачынцы дзейнічалі дзёрзка, сярод белага дня, калі гаспадары былі на працы. Рэчы вывозілі на машыне не тоячыся. У мітусні, якая заўсёды бывае, калі засяляецца новы вялікі дом, каму кінецца ў вочы, хто прывозіць, а хто адвозіць. Але за паўмесяца, што прайшло з часу першай заявы аб пакражы, Дзюбе, якому даручылі гэту справу, трэба было б мець не толькі агульныя меркаванні, а і нешта больш пэўнае. А ён жа, як вынікала з даклада, усё яшчэ таптаўся на месцы, не знайшоў ніякай зачэпкі. І гэта выклікала нездаволенасць начальніка аддзела.

Корзун не любіў спяшацца з вывадамі. Асабліва калі гэта датычыла чалавечых якасцей ці здольнасцей. Бывае так, што нейкія акалічнасці не дазваляюць чалавеку раскрыцца поўнасцю. Аднаму можа справа трапіцца не па душы, другому нешта перашкодзіць засяродзіцца ў адказны момант, трэцяму сапсуюць настрой дома або на працы, чацвёртаму не хапае вопыту, а ўрэшце акажацца, што заданне выканана не зусім дакладна, нешта ўпушчана, зроблена не так, як трэба было б. А калі яшчэ не пашчасціць, то так можа здарыцца і раз, і два. Таму важна праявіць да такога работніка спагадлівасць, цярпенне. Бо падтрымка акрыляе, а знявага наадварот, як бы падразае крылы. Корзуну часам думалася, што і Дзюбу даюць замнога заўваг. Ен і сябе адчуваў крыху вінаватым перад ім. У свой час яму, Корзуну, тады яшчэ навічку ва ўпраўленні, даручылі закончыць справу, якую вёў Дзюба. А ён пачаў з таго, што абвергнуў Дзюбаву версію і потым знайшоў сапраўднага грабежніка. Дзюба, здаецца, пакрыўдзіўся, нават і цяпер ставіцца да яго не надта добразычліва. Корзун яго не асуджае. Разумее, што асабістае не павінна ўплываць на службовыя адносіны, на справу. У Дзюбы таксама ёсць добрыя якасці. Смелы, рашучы. Мінулым летам, калі ў мікрараёне бралі ўзброенага бандыта, не пабаяўся пад кулю сунуцца. Яму б паводзіць сябе больш самастойна, выконваючы заданні. А менавіта тут ён праяўляе нерашучасць: або чакае падказкі начальства, або бярэ тое, што ляжыць на паверхні. Адсюль і памылкі. Напэўна, і з гэтымі кватэрнымі кражамі ў нечым паспяшаўся. Хай бы Юркавец пагаварыў з ім цёпла, шчыра, пастараўся б падтрымаць яго. Можа, гэта дапамагло б.

Тое, што Дзюба сказаў на нарадзе, нібы толькі падмацавала Корзунаву думку аб ім. Старшы лейтэнант не даў ніводнай уласнай прапановы, не вылучыў ніводнай версіі.

— Застанецеся пасля нарады, — сказаў Юркавец, калі Дзюба скончыў і выказаліся таварышы.

А Корзун падумаў, што і на гэты раз Дзюба атрымае не столькі прачуханку, колькі падказку. Дзеля адной вымовы начальнік аддзела супрацоўнікаў не пакідае.

— Цяпер паслухаем старшага лейтэнанта Корзуна, — Юркавец адвярнуўся ад Дзюбы. — Што рашыў раённы пракурор?

Корзун быў упэўнены, што трагічнае здарэнне ў Лясным з крыміналістычнага боку выпадак нескладаны, і не чакаў, што аб ім прыйдзецца расказваць перад усім аддзелам. Але маёр Юркавец ніколі і нічога не рабіў проста так, і ў Корзуна ёкнула сэрца: няўжо дапусціў прамашку? Ён сцісла, толькі самыя фак-ты, расказаў, што адбылося, якія захады зрабілі мясцовыя таварышы, устанаўліваючы прычыну гібелі карэспандэнта, як з'явіўся ў пракуратуры шафёр Кучаронак.

— Якія будуць меркаванні? — спытаў Юркавец, калі Корзун скончыў.

— Колькі ад месца наезду да чыгункі? — ажывіўся лейтэнант Манега.

У аддзеле ён быў навічок, прыйшоў пасля вучобы ва універсітэце. Весялун, непаседа, ён у кожнай справе стараўся знайсці свой, непадобны на іншыя, паварот. Часцей гэта было не надта ўдала, але здаралася, што і Манега даваў слушную прапанову. Напэўна, таму Юркавец ніколі не спяшаўся адкідваць яго ідэі. І зараз ён прыхільна паглядзеў на Манегу. А Корзун раптам адчуў прыкрасць. Не вельмі прыемна, калі цябе на людзях пачынаюць нібы распранаць, быццам ты сам не пракруціў усе магчымыя варыянты не адзін раз.

— Чатыры кіламетры, — адказваць на пытанне Манегі трэба было.

— Можа чалавек у шокавым стане прайсці такую адлегласць? — не сунімаўся лейтэнант.

Перш чым адказаць, Корзун зірнуў на Юркаўца. Няўжо яны тут не згодныя з вывадам пракурора Пратасені? Але на роздум часу не было.

— Судмедэксперт не выключае такой магчымасці. Ды і са мной было, — ён разумеў, што гэта не надта пераканаўча, што ставіць сябе, мажліва, пад агонь насмешнікаў, і не мог не сказаць, бо такі выпадак сапраўды быў,— мне тады было гадоў дванаццаць. Каталіся на лыжах з абрывістай гары…

— У-у, — Дзюба ўзрадаваўся, прадчуваючы пацеху. — Панесла!

Юркавец строга паглядзеў на яго і даў Корзуну знак працягваць.

— Я ўпаў і моцна ўдарыўся галавой аб сасновы корань. Як уставаў, абтрасаўся, помню, а потым правал у памяці. Ачнуўся хвілін праз трыццаць, як пад'язджалі к дому. Таварыш, які паехаў суправаджаць мяне, расказваў, што я ўвесь час, а праехалі мы кіламетраў пяць, пытаўся адно і тое: дзе хлопцы? Праўда, я ачомаўся, а Рамейка… — ён развёў рукамі.

— Слухай, Сашка, — Дзюба аж зайшоўся смехам, — а як пасля таго?

Манега хмыкнуў.

— Не бачу нічога смешнага, — абарваў іх Юркавец. Памаўчаўшы, сказаў Корзуну: — Ты накіраваўся дадому, а ён у другі бок…

— Горад чужы…

— Так-то яно так, — Юркавец абвёў супрацоўнікаў уважлівым позіркам, спыніў яго на Корзуне: — Сам ты прымаеш пракурораву версію?

— Цяпер прымаю.

— Значыць, раней былі сумненні?

— Былі.— Верны сабе, Корзун не прамаўчаў, хаця ранейшыя сумненні зараз здаваліся яму неістотнымі.— Паміж наездам і тым часам, калі, падобна, Рамейка апынуўся на пераездзе, прайшло больш гадзіны. Мнагавата. Вядомы чалавек, які ішоў прыкладна ў гэты час ад пераезда ў гарадок, але ён нікога не сустрэў.

— Жыццё мацней за нашы гіпотэзы, — уставіў Дзюба.

— Так, — пагадзіўся Корзун. Ён ужо супакоіўся і на закіды Дзюбы не звяртаў увагі.— Напэўна, толькі геніяльны сышчык умее загадзя ўсё расставіць па паліцах.

— Але і нам трэба развіваць інтуіцыю, — Манега закруціўся на крэсле.

Корзун уздыхнуў. Ён і сам не любіў у сабе гэтай уедлівасці, якая часам была падобна на прыдзірлівасць. Але нічога зрабіць з сабой не мог. Увесь час думалася, што менавіта гэта, не вартая на першы погляд, дэталь раптам возьме і вырасце ў доказ.

Популярные книги

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец