Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Цікаўнасць Рамейкі да жулікаў магла быць не выпадковай, і Корзун, каб падтрымаць у размове кірунак, сказаў:

— Напэўна, натрапіў на якога хапугу.

— Хутчэй, пачуў што ў аўтобусе… Ну, давай каву піць. — Святлана прыціснула ў попельніцы цыгарэту і пабегла на кухню. Ужо адтуль спытала — А ты як, не ажаніўся?

— Нявеста, мабыць, яшчэ не вырасла, — пажартаваў Корзун. — А ты сама калі на вяселле запросіш? — спытаў і сумеўся. Яна ж толькі што гаварыла, што не мае хлопца, і яго пытанне можа палічыць як спробу вярнуцца да былога.

Яна быццам і не ўспомніла, што ён некалі заляцаўся да яе. Наліваючы ў кубкі каву, проста адказала:

— Ёсць адзін заатэхнік, з Яснагорскага раёна. Можа, чуў — Абабурка?

— Дык што ты… Калі хлопец харошы… — ён зноў адчуў сябе ніякавата. — Бачыш, у сваты запісаўся…

Святлана і на гэта не звярнула ўвагі. Бадзёра і ад таго не зусім натуральна сказала:

— Можа, і выйду. Чалавек быццам прыстойны, у гадах, трыццаць з хвосцікам. І то, не ўсё гарбець за пісьмовым сталом… — запнулася, ледзь прыкметна пачырванела, употай зірнула на Корзуна, які нешта надта ўважліва разглядаў на дне свайго кубка, і засмяялася з палёгкай: — Не гадай на кафейнай гушчы, бадай, не пайду за Абабурку. Рамейка вінаваты. Як пачуў пра яго, зняў акуляры, працёр шкельцы насавічком, быццам хацеў мяне яшчэ лепш разгледзець, і сказаў: «Галава, два вухі, не спяшайся…» — Яна схамянулася. — Але што гэта ўсё я ды я. Сам ты як жывеш, Саша, як працуецца?

— Я што, — Корзун памуляўся, — служу…

— Ну, вядома. Зараз скажаш, што ты — як усе, што табе асабіста нічога не патрэбна. Гэта я ўжо чула.

І калі толькі ты перастанеш у цень хавацца! Думаеш, пра цябе хто іншы паклапоціцца? Не, самому таксама трэба, самому, чуеш, трэба аб сабе дбаць. — І, выгаварыўшыся, спакойна спытала: — Служба хаця падабаецца?

— Звальняцца не збіраюся, — ён не стаў спрачацца, даказваць, што не ўмее і не хоча ўмець вытыркацца наперад іншых, робячы, як кажуць, кар'еру, хапаць, дзе толькі можна. Урэшце, справа не ў гэтым. Але яе шчыры клопат быў яму прыемны. — Праца, вядома, падабаецца, хаця ў даным выпадку гэта, напэўна, не тое слова. Як можна падабацца, напрыклад, лавіць злачынцаў? А мусіш. Каб астатнім людзям жылося спакайней.

— Вось мы і вярнуліся, калі помніш, да Рамейкавага пытання: адкуль бяруцца жулікі? — Падобна, над гэтым задумвалася і сама Святлана, бо пыталася шчыра, зацікаўлена, а не толькі таму, што пад руку падвярнуўся знаёмы супрацоўнік міліцыі, з якім мусіш гаварыць на яго прафесійныя тэмы.

— Сацыёлагі…

— Э-э, кінь, — насмешліва перабіла Святлана, — тое-сёе я таксама чытаю. Ты сваё скажы. Твая думка для мяне не менш аўтарытэтная. Чаму, напрыклад, добры хлопчык прыстойных бацькоў пачынае хуліганіць, красці? Хто вінаваты: сям'я, школа?

— Складана, Света, усё гэта, адным махам па паліцах не раскладзеш. Увогуле, відаць, і сям'я, і школа. Але, здаецца, на школу мы часам залішне наракаем. Забываем, што чалавек з першага свайго дня ў сям'і расце, усімі сваімі порамі ўспрымае яе дух. І пазней, калі ў яго душу чарвінка змалку запала, ніякімі прыгожымі і правільнымі словамі яе адтуль не выкалупнеш. Ці не таму і вырастаюць дзеці: адзін моцны, як спелы яблык, што на дрэве да позняй восені пратрымаецца, другі ж, як летні ападак, ад слабага ветру пад дрэва зваліцца…

— І ты ўмееш гарачыцца! — яна пазірала на Корзуна з усмешкай. — А я думала, што ў цябе і сэрца няма. Хто ведае, можа, так яно і ёсць, як ты гаворыш, а можа, і не так. У нас нядаўна хлопца судзілі за грабеж. Бацькі — настаўнікі, на працы іх паважаюць. А сын да п'янага ў кішэню залез. Дзе ж тут дух сям'і?

Пратасеня расказваў Корзуну пра гэты выпадак, які нарабіў у горадзе шмат шуму, — настаўнікі ж заўсёды на вачах. Як і Святлана, людзі дзівіліся, што ў паважаных бацькоў вырас такі сын. І мала хто задумваўся над тым, што сама прафесія яшчэ не пасведчанне на добрапрыстойнасць. Бацька гэтага хлопца выкладаў матэматыку, маці — рускую мову. Прадметы ведалі і часу, здавалася, не шкадавалі на вучняў. У канікулы, калі іх калегі ехалі ў санаторыі, вялі выхаванцаў у турысцкія паходы, яны заставаліся дома, займаліся з тымі, хто падаваў заявы ў інстытуты. Звычайна іх выпускнікі паступалі. Гэта было як слава настаўнікам, гонар. І неяк ніхто не надаваў значэння таму, што дапамога гэта была не бескарыслівая, платная, што бралі настаўнікі грошы за ўласныя недаробкі на працягу вучэбнага года. Пратасеня не рабіў вывадаў. А як на думку Корзуна, дык у паводзінах бацькоў і сына ёсць нешта агульнае — сумленнымі не назавеш учынкі ні іх, ні яго. Але Святлане Корзун гэтага не сказаў. Домыслы — не доказ, а яму ў падобных выпадках нельга карыстацца домысламі. Ён толькі пажартаваў:

— Нездарма ў народзе ўспамінаюць пра той пуд солі…

— Ага, чужая душа — поцемкі,— не без іроніі пагадзілася Святлана.

— І гэта правільна, — Корзун усміхнуўся. — Нешта мы з табой прапіснымі ісцінамі загаварылі. Напэўна, нагаварыліся. Самы час мне пайсці, га?

III

Яшчэ было не позна, і Корзун рашыў прайсціся. Ён думаў пра Святлану. Сёння яна ў нечым яго расчара вала. Працавітая, здольная, шчырая, а ніяк не можа (або не хоча?) пазбавіцца свайго былога, якое Корзун некалі лічыў наносным, гульнёй.

Яму стала шкада Святлану. Заняты сваімі думкамі аб ёй, Корзун не заўважыў, як апынуўся на пераездзе. Схамянуўся, толькі калі шлях яму перагарадзіў апушчаны паласаты шлагбаум. Корзун чмыхнуў. Няйначай, магніт, пра які гаварыла Падабедава, прывёў і яго сюды. Абмінуўшы агароджу, перайшоў пуць і ля вартавой будкі лёг грудзьмі на жэрдку, да якой, відаць, улетку прыстаўлялі ахоўныя шчыты.

Ноч была марозная, ясная. Над галавой чарнела неба, усеянае бліскучымі зоркамі. Злева, на станцыі, падміргвалі чырвоныя сігнальныя агні. Вакол было ціха і пуста. Нават вартаўнік у сваёй будцы ці не задрамаў над сталом, спадзеючыся, што ў такую пару нікога не пагоніць па гэтай глухой дарозе.

Зрэшты, Корзуну не было патрэбы прыходзіць сюды, ды яшчэ ў позні час. Гэта, напэўна, ногі самі ішлі — думаў жа ён зусім не пра Рамейку. Яны са Святланай, здаецца, праз увесь вечар больш аб ім не ўспаміналі. Гаварылі пра агульных знаёмых, пра напаўзабытае ўжо студэнцкае жыццё, пра сябе. Корзун нават пазайздросціў Святланінай апантанасці, якая, бадай, адна дазваляе чалавеку нечага дасягнуць у працы. Святлане былі быццам абыякавыя і асабістая неўладкаванасць, і няўтульная кватэра. Нарыс, які яна пісала, быў, адчувалася, важнейшым за ўсе магчымыя дзявочыя радасці.

А вось ён не змог бы так. Гэта думка занепакоіла, засмуціла, бо і яму хацелася быць не проста інспектарам крымінальнага вышуку, хай сабе і абласнога маштабу, а добрым, сапраўдным сышчыкам, здольным раскрываць самыя заблытаныя справы. Але да быту ён усё роўна не застаўся б абыякавым. Калі б у яго была кватэра, абавязкова зрабіў бы стэлаж і запоўніў бы яго самымі цікавымі кнігамі. У вольную хвіліну чытаў бы аж да раніцы, запоем.

Корзун падфутболіў наском туфля лядзяк, які ляжаў побач на пратаптанай сцежцы, расшпіліў гузік на кашулі пад гальштукам, глытнуў сухога, пякучага паветра, з прыкрасцю думаючы, што з яго нічога вартага не выйдзе. У той час, калі трэба даўмецца, чаму чалавек апынуўся за ўскраінай на чыгунцы, дзе, мажліва, яго і падбіла, ён корпаецца ва ўласных і дробязных перажываннях, глядзіць на зоркі і чамусьці ўяўляе, як у такой жа начной цемры, пужліва азіраючыся на кожнае маўклівае дрэва, спяшаецца на працу ў далёкіх адсюль Даманах загадчыца фермы Марыя Апылінская.

Популярные книги

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец