Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лятучы Галандзец

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Малады чалавек са стракатым гальштукам, што зноў аціраўся вулкаю, паглядзеў на яго засяроджаны твар i хіхікнуў яму ў спіну. Лявон не заўважыў.

ІV

Бурштынавае мора стала цёмна-бутэлечным, i першыя агні загарэліся ў гaвaнi, калі Лявон падагнаў шлюпку да прычала i дапамог Марыі Сяргееўне выйcцi з яе. Ix пахіствала, твары сталі зусім бронзавымі. Ад солі і цяжкіх вёслаў у Лявона гарэла скура на руках.

Гэта

было праз два дні пасля ix першай сустрэчы. Цэлы гэты дзень яны правялі на беразе, а пасля ў моры. Цяпер быў толькі позні вечар, шапацелі дрэвы. Жахліва хацелася ecцi.

Калі праходзілі паўз рэстаран, з веранды якога лілося на пясок няяркае святло, Касачэўскі прапанаваў:

– Зойдзем?

– Мне прапаноўвалі, - сказала яна.
– Я ніколі не хадзіла. Не люблю. Але...

Яна паглядзела на яго твар, што раптам зрабіўся няшчасным.

– Добра, зойдзем. Толькі сядзем убаку, цixa.

Стары афіцыянт-латыш правёў ix на веранду i пасадзіў за столік, у куток. Грала ціхая музыка, вецер шапацеў накрухмаленымі aбpycaмi. Праз шкло келіха клаўся на твар Марыі блакітны адбітак. Яна сядзела, закрыўшы вочы. Напэўна стамілася. А ён сядзеў i глядзеў на яе i нечакана падумаў, што вось век бы так сядзець і глядзець на гэты зусім просты твар.

– Пра што вы думаеце?
– спытаў ён.

Яна расплюшчыла вочы, усміхнулася:

– Я думала пра тое, што гэтыя дні - добрыя дні. Я стала вельмі моцнай. Я ведаю цяпер, што ёсць на зямлі мары i добрыя прывіды. А пра што думалі вы?

– Я думаю, што жыццё маё было бедным да гэтых дзён, што я быў ёлуп i хлапчук, пакуль не атрымаў гэтага ліста з казачнага карабля.

– Не трэба, - ледзь чутна сказала яна.
– Гэта проста выдумка, нас выдумаў другі чалавек.

– I добра, - рашуча адказаў ён.

У гэты час пачуліся громкія галасы ля дзвярэй: у рэстаран уваходзіла новая кампанія, ужо злёгку падпіўшы.

Яны селі непадалёку ад ix, за сцяной кветак: Грабоўскі, даўні малады чалавек з занадта калматай канадкаю, "грыбазвон" i... той самы хлопец са стракатым гальштукам, якога Лявон сустрэў тады на вуліцы, ля Марыіных дзвярэй. Яны смяяліся, размаўлялі, але іхняя весялосць здавалася Касачэўскаму такой ненатуральнай, што ён скрывіўся, як ад болю. Марыя ўзяла яго за плячо.

– Не трэба так.

Галасы выбухнулі смехам: ад дзвярэй iшoў Моршч, маленькі, смешны, з памятым тварам. Кінарэжысёр махнуў яму рукою, запрашаючы за стол. Моршч усміхнуўся, сеў.

– Дзе ты быў, стары?
– спытаўся Грабоўскі.

– У Мінск ездзіў на тры дні, справы былі.

– Хо, душа цёмная, дык, значыцца, ты нічога не ведаеш? Мы тут добра пазабаўляліся, напэўна ўвесь Miнcк смяяцца будзе.

– Вось Вінцук яшчэ не чуў, раскажы яму, - пaпpaciў "грыбазвон".
– Смяяцца будзеш, сэрца маё.

Грабоўскага не трэба было прасіць. Ён зручна сеў, паглядзеў на памяты твар Моршча i закурыў:

– М-ну, сынок, ты памятаеш нашу спрэчку наконт Лявона. Мы тады

вельмі раззлаваліся на цябе. Памятаеш, як ты казаў пра каханне, што як удар бліскавіцы, пра казачных прынцэс i пра тое, што ў Касачэўскага асаблівы зрок на казку ў жыцці, а мы з тобою каратказорыя, бо не бачым гэтага, незвычайнага, у кожнай рэчы.

– Так, - сказаў Моршч.
– Магу напомніць: "Выпадак, які для нас проста смешны, для яго паўстае ў такім павароце, што ён бачыць: гэта казка, гэта паэзія... Таму што ён жыве. А мы..."

– Ну хопіць, хопіць. Скажы яшчэ, што мы толькі жывацеем. Вось мы i вырашылі разыграць яго, каб стаў твар у твар з жорсткай рэчаіснасцю, афарбаванай пад казку. Я ж кажу: мара заўжды разаб'ецца аб жыццё, як шклянка аб .чыгун.

– Ну, - непрыхільна прабурчаў Моршч.

– Ну i вырашылі стварыць яму такія умовы i паглядзець, што з гэтага будзе. Ты ведаеш, мы з гэтай старой пасудзіны зрабілі цудоўнае судна, сапраўдны даўні брыг. Для кіназдымак проста ідэальны: прыгожы, рухлівы, імпэтны. Аж у маім сэрцы нешта варухнулася, як пабачыў... А ідэю я ўзяў з той кнігі, што ляжала ў яго на стале: "Лятучы Галандзец" часам перадае на бераг лісты да людзей, якія даўно памерлі. Мы ведалі, дзе паддоследны бывае па начах.

Касачэўскі спуджана паглядзеў на Марыю. Вось нечакана нарваліся.

Яна сядзела ў белай сукенцы і жакеце, у белых туфліках, сядзела вельмі спакойна. Слухала. Лявон падумаў, што пайсці зараз адсюль нядобра, атрымаецца, што ён спудзіўся размоў аб сабе. Таму змаўчаў.

А Грабоўскі вёў размову далей. Кіўнуў на "грыбазвона".

– Валодзя вось звярнуўся да бутафора, i яму адбухалі геніяльную пісульку, цалкам натуральную. І бутэльку далі старую. Вырашылі мы падпільнаваць нашага хлопца ў моры i паглядзець, што будзе.

І ён прачытаў крытыку тэкст ліста. Моршч пажаваў вуснамі. Пасля каротка спытаў:

– Да каго быў ліст?

Грабоўскі ўсміхнуўся, юнак з канадкай пырснуў:

– Да Марыйкі Якубовіч. У дом ля вежы.

– Чаму да яе?

– Ну-у так, бо гэта чалавек рэзкі. Вось.у кім я ўжо рамантыкі ані на шэлег не бачу. Цікава было ix звесці.

– А я ведаю, хлопча, чаму ты да яе яго направiў, - падазрона спакойна сказаў Моршч.
– Аскандаліўся ты тады з ёю, непераможны кавалер, як дарэчы і яшчэ той-сёй. І вось за адсцябаную годнасць помсціш. Эх ты, не ў гэтым мужчынскае самалюбства, не ў тым яно.

– Ідзі ты...
– кіўнуў Грабоўскі.
– Многа ты разумееш. Проста гонару залішне, уяўляе сябе прынцэсай. А я ўпэўнены, каб захацеў - была б яна маёй жонкай. Толькі не такі я дурань, каб столькі сіл на гэта траціць. Ну ты надумай: ніякай жаночай прывабнасці, рэзкая, пырхае на ўcix, як дзікая кошка. Твар каменны. У рэстаран пайсці, на чаўне паехаць - ані-ні! Ды яшчэ i адчытае, абрэжа.

Касачэўскі вельмі спакойна сказаў:

– Зараз я пайду, наб'ю яму морду.

Хацеў устаць - яна ўладна паклала яму далонь на руку.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену