Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Мужы-палачане, — сказаў Уладзімір, — калі апошні раз гарэў Полацк?

Гэтым, здавалася б, простым пытаннем ён ашаламіў мужоў-вечнікаў. Веча яшчэ не разумела, куды гне князь. Самыя заўзятыя крыкуны прыціхлі на імгненне.

— Калі вораг паліў і руйнаваў вашы сядзібы? Калі плакала Сафія?

Князь паглядзеў на сабор, перахрысціўся. І ўсё веча глянула на Сафію. Залатыя воблачкі плылі над сямю яе вярхамі.

— Не было попелу і крыві? — дапытваўся князь. — Не цягнулі вашых жонак і дачок на ганьбу? А чаму? Чаму? Таму што я і мая дружына стаім на варце Полацка і Полацкай зямлі. Ведаеце, колькі ў мяне на целе ран? Я біўся з яцвягамі і ўграмі, тэўтонамі

і свеямі 60 . Я тапіў каня ў жэмайцкіх балотах. Клянуся магутнасцю нашай маці-царквы, што ніхто не пераломіць кап'ё аб святую Сафію!

60

Свеі — шведы.

— Слава князю! Слава Уладзіміру! — дружна выгукнула плошча.

— Прэч баяр-мнагаімцаў! — закрычалі злева, дзе стаялі рукадзельныя людзі і купцы.

Веча захвалявалася, забурліла. Замільгалі кійкі, кулакі. Ужо дралі адзін аднаму бароды, ужо баярская чэлядзь бегла біцца за сваіх гаспадароў.

Уладзімір адчуваў, што перамагае, што яшчэ хвіліна-другая, і ён зноў будзе на белым кані, зноў будзе князем-ваяром. Сафія са сваёй вышыні ўжо ўсміхалася яму, і ён, у глыбіні душы, вырастаў пад аблокі, станавіўся ўпоравень з ёю. За такі міг можна аддаць палову жыцця.

Раптам плошча заціхла, і гэта цішыня была такой нечаканай, што князь уздрыгнуў. Рассякаючы натоўп, да памосту ў цэнтры плошчы ішлі тры ці чатыры чалавекі. Веча расступалася перад імі.

Яны падышлі да памосту, і ўсе ўбачылі парванае адзенне, твары ў крыві. Галоўны паміж імі, сівабароды стары, узняўся на памост, адвесіў вечу паясны паклон.

— Я Дабраслаў з Крывіцкага ста 61 ,— сказаў стары і пахіснуўся. — Мы плылі на Гоцкі бераг. У Земгальскай гавані на нас напалі тэўтоны. Стырнавога і карабельшчыкаў забілі. Тавар забралі. Глядзі, Полацк, на раны сыноў сваіх! Глядзі, Сафія!

61

Сто — купецкія арганізацыі, якія існавалі ў старадаўніх Ноўгарадзе, Полацку і, магчыма, іншых гарадах.

Стары купец хрысціўся на Сафійскі сабор і плакаў. Ягоныя сыны, параненыя, знявечаныя, стаялі каля памосту, глядзелі на бацьку.

Уладзімір зразумеў, што нечаканае іхняе з'яўленне вельмі пашкодзіць яму. Зноў белы конь уцякаў ад князя, насмешліва ржаў здалёку.

Але гэта быў не самы балючы ўдар. Галоўнае выпрабаванне чакала князя наперадзе. Ледзь толькі пачало супакойвацца веча, убачыўшы і паслухаўшы абрабаваных купцоў, як на плошчы з'явіўся князь Вячка з дзесяткам сваіх вояў. Светла-русыя валасы развяваў вецер. Цёмныя бровы былі строга зведзены на пераноссі.

«Што тут хоча рабіць гэты сысунок? — з шаленствам падумаў Уладзімір. — Яго даўно трэба было замураваць у манастыры, як брата ягонага Васілька. Вожа, клянуся табе, як толькі сплывуць чорныя хмары, як толькі зноў цвёрда стану на полацкім дзядзінцы, адразу ж выганю яго з Кукейноса, выкіну ў Ноўгарад, у Пскоў, да эстаў, куды змагу, толькі б не было яго побач».

Вячка падышоў да памосту, але ўзбірацца на яго не стаў. Пакланіўся князю Уладзіміру, пасадніку, тысяцкаму і епіскапу, потым пакланіўся ўсім вечнікам. З-за высокага росту Вячку бачылі ўсе.

— Мужы-палачане, — хвалюючыся, пачаў гаварыць кукейноскі князь, — як вы можаце глядзець на крыўду вялікую вашых купцоў?

Чаму вы не аслепнеце ад сораму? Дзе ваш гнеў? Дзе сіла ваша? Вы мокрыя вераб'і ці вольныя сокалы?

Вячка раптам павярнуўся тварам да сабора, стаў на калені, загаварыў гучней, і ягоны голас чула ўся плошча, хоць не ўсе ўжо бачылі яго.

— Святая Сафія! Дзе меч Усяслава? Дай мне яго, і я пайду на тэўтонаў, вызвалю Дзвіну, наш спрадвечны Рубон, пракладу дарогу да мора.

«Скамарох, — думаў пра Вячку князь Уладзімір. — Ён там здзічэў у сваім Кукейносе. Зрабіўся паганцам, рагатай сасне моліцца, а тут бач як заспяваў. Скамарох!»

Князь аж плюнуў, праўда, асцярожна, каб, крый бог, веча не ўбачыла.

А Вячка раптам, не ўстаючы з каленяў, прасцёр да яго рукі, загаварыў, звяртаючыся толькі да яго, Уладзіміра:

— Вялікі князь! Чаму не сядлаеш каня? Вядзі дружыну на Рыгу, удар кап'ём у вогненную пашчу дракону. Ты — мудры і харобры. Ты ўжо вадзіў нас на Альберта. Пойдзем яшчэ, князь!

Усё веча глядзела на Уладзіміра, сотні вачэй, як нябачныя стрэлы, працікалі яго наскрозь. Глядзелі баяры і купцы, рамеснікі і воі. І ўсе чакалі.

«Што рабіць?» — з тугой падумаў Уладзімір. Упершыню за апошні час варухнулася ў душы шкадаванне, сверб незразумелы сабе самому. Каго ён шкадаваў? Сябе? Сваю недасяжную мару? Княгіню Улляну? Шкадаванне такое прыходзіла і раней, але калі ён быў у святліцы, у сваёй сям'і, з княгіняю. На плошчы ж, перад вечам, перад народам, сэрца ў яго заўсёды было нібы з жалеза. А сёння ўпершыню тоненькую трэшчыну дало жалеза.

«Што рабіць?» — думаў князь. Ён сышоў з памосту, узняў Вячку з зямлі, тройчы прылюдна пацалаваў, сказаў так, каб ва ўсе вушы заляцела:

— Устань, брат. Адна ў нас айчына — Полацк. І будзем біцца за яго, свой жывот 62 класці.

Вячка лёгка ўзняўся на ногі, таксама пацалаваў Уладзіміра.

— Слава! — грымела на плошчы. — Слава князям Вячаславу і Уладзіміру.

Уладзімір з Вячкам, узяўшыся за рукі, узышлі на памост, і зноў вялікі радасны крык быў паўсюдна.

62

Жывот — жыццё.

Уладзімір стаяў побач з Вячкам, усміхаўся яму, усміхаўся вечу, а сам успамінаў пра недарэчную жахлівую смерць свайго швагра 63 Арцёмія. Быў багатым хлебасольным баярынам Арцёмій, мёду і добрага слова гасцям не шкадаваў. Шмат было ў яго сяброў, але і ворагі, як вядзецца, былі. Дужа любіў Арцёмій розных звяркоў, розную пушыстую хвастатую жыўнасць. У яго па сядзібе прыручаныя вавёркі бегалі, на плечы гасцям заскоквалі. У яго выдра ў сажалцы плавала, мядзведзь хадзіў на падвор'і без ланцуга. І вось аднойчы з Кіева прывезлі Арцёмію хамячка — цёплы светла-руды камячок, вочкі як кроплі стэпавай вады. Такі быў ласкавы, такі мяккі, на руках у баярына драмаў. Не мог нацешыцца з яго Арцёмій. І аднойчы асабліва пяшчотна гладзіў звярка, да грудзей прытульваў. Ды ў той самы міг, як хацеў нешта загадаць чалядзінам, раскрыў рот, хамячок слізгануў яму ў самае горла. Ці то рот баярскі яму нарою здаўся, ці то навучылі гэтаму тыя, хто падараваў яго баярыну. Перагрыз хамяк усе кішкі Арцёмію, у кароткі момант са свету звёў.

63

Швагер — брат жонкі.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье