Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Ён сядзеў зусім побач з Якавам. Ён спаў і не спаў, бо трапяталі бровы, у кутках вуснаў цеплілася слабая ўсмешка. Ён быў падобны на кветку, бледную і кволую. Кветкі раніцой паварочваюць свае галоўкі насустрач сонцу. У яго ж быў гаспадаром начны месяц.

Вось ён уздрыгнуў. Сутарга прабегла па твары. Чалядзін лёгка, бясшумна злез, не адкрываючы вачэй, з палаткаў, пайшоў да дзвярэй, адцягнуў дубовую завалу, нячутна расчыніў дзверы і знік, растварыўся ў цемені ночы. Ніхто ў грыдніцы нават не варухнуўся. Усе спалі як забітыя.

Якаў, страшэнна

ўражаны нечаканым відовішчам, ляжаў на палатках і не дыхаў. Няўжо гэты хлопец кожную ноч так ходзіць? А што, калі ён надумае перадушыць усіх? Сам сонны падавіць сонных, і ніхто нічога ведаць не будзе. Але ж куды і дзеля чаго ён пайшоў?

Якаў услед за хлопцам нячутна саскочыў з палаткаў, асцярожна выйшаў на двор. Як белы птах, плыў над горадам месяц. Туманілася наваколле. Ні агеньчыку… Ні голасу чалавечага… Быццам горад заснуў і ніколі больш не прачнецца. Дзе ж малады чалядзін?

Як ні напружваў Якаў зрок і слых, нідзе нікога не было. Але не праваліўся ж чалядзін скрозь зямлю. І праз вастраверхі дубовы частакол не мог ён перабрацца — там варта баярская стаіць з калатушкамі, дый частакол дужа высокі.

І раптам, узняўшы ўгору вочы, Якаў убачыў чалядзіна і аслупянеў ад нечаканасці і жаху. Чалядзін з заплюшчанымі вачамі ішоў па крытым асінавай гонтай даху грыдніцы. Вось узабраўся на самы верх і накіраваўся да вільчыка. Ён быў у шэрай сподняй кашулі і здаваўся вылепленым з пацямнелага сакавіцкага снегу. Ён ішоў лёгка, роўна, быццам трымаўся за месячныя промні, быццам быў прывязаны да іх. Якая сіла вяла яго? Што прымушала яго ўставаць уначы і, павярнуўшы да месяца сонны твар, блукаць па стрэхах? Няўжо гэта патрэбна богу, богу, які ахоўвае ўсё жывое? Калі ж бог ні пры чым, то хлопца вадзіў пад месяцам д'ябал.

Якаў, схаваўшыся ў цень пад маладзенькай бярозай, што расла на двары, не адрываў ад чалядзіна вачэй. Вось той дайшоў да самага вільчыка. Яшчэ крок — і абарвецца, паляціць уніз цяжкае соннае цела. Але над самай прорваю малады чалядзін спыніўся, нібы нехта прытрымаў яго за локаць. Ён стаяў, заліты месячным святлом, і быў падобны на ідала-балвана, якога разам з Мірошкам знайшоў калісьці Якаў у лясный гушчары каля Гарэлай Весі.

Раптам на супрацьлеглым баку двара пачуўся ўсхваляваны чалавечы голас, а потым шэпт:

— Цішэй… Цішэй… Ты яго разбудзіш, баярын, і ён разаб'ецца.

Значыць, не адзін толькі Якаў сачыў за чалядзінам.

Якаў яшчэ больш стаіўся, нават прысеў, пачаў узірацца туды, дзе павінны былі быць незнаёмцы. Нехта звяртаўся толькі што да баярына. Няўжо баярын Іван не спіць? Быць гэтага не можа — маючы такіх прыгожых, такіх пяшчотных чалядзінак, спіць баярын зараз, як у бога за пазухай, і не швэндаецца па начным двары.

Чалядзін між тым пастаяў на вільчыку, павярнуўся, пайшоў назад па даху, спрытна, як кот, спусціўся па вуглу грыдніцы на зямлю, адчыніў дзверы і зайшоў у грыдніцу. Ён прайшоў крокаў за пяць ад Якава, як здань. Вочы былі заплюшчаны. Бровы і вусны ўздрыгвалі. Якаў, каб захацеў, мог бы схапіць яго за

каршэнь.

Незнаёмцы, што сачылі за чалядзінам, наблізіліся да Якава. Іх было двое.

— Пайшоў,— сказаў адзін глухаватым голасам. — Зараз будзе спаць да раніцы, а назаўтра і не ўспомніць, што па стрэхах бегаў, як марцовы кот.

— Няўжо не ўспомніць? — здзівіўся другі, і Якаў пазнаў яго па голасе — Фердынанд! Тэўтон Фердынанд чамусьці не спаў, а, захінаючыся ў чорны плашч, стараючыся быць незаўважаным, шэптам размаўляў на начным двары з нейкім чалавекам, якога Якаў бачыў упершыню. Якаў прытаіўся, як не прыліп да дрэва.

— Не ўспомніць, — сказаў той, каго Фердынанд называў баярынам. — У мяне быў таксама такі. Халоп Аксюта. Ледзь месяц засвеціць, на стрэхі лез. Чэлядзь палохаў. Ну й я загадаў цівуну, як пойдзе Аксюта з заплюшчанымі вачамі, крыкнуць у яго над самым вухам. Крыкнуў цівун.

— Крыкнуў? — перапытаў Фердынанд.

— Але. Зваліўся Аксюта з церама, і касцей не давялося збіраць.

Яны змоўклі. Пэўна, прыслухоўваліся да начной цемені. Схаваўся за хмару месяц, і адразу ўсё зрабілася змрочным, трывожным. Хоць бы сабака які азваўся. Але сабакі, як і большасць людзей, спалі.

— Дык што ты хацеў сказаць мне, баярын Доўбня? — ціха спытаўся пасля працяглага маўчання Фердынанд.

— Няўтрымныя вы, лаціняне, людзі,— кашлянуў Доўбня. — Усё хочаце ведаць наперад усіх. Ты чуў, што Вячка з Кукейноса на мяне нагаворвае?

— Не чуў.

— Гаварыў вялікаму князю Уладзіміру, што я, баярын Доўбня, тэўтонам служу, што папярэдзіў іх, калі палачане на Рыгу ішлі.

— А ты, баярын, і сапраўды служыш Альберту?

— Маўчы, тэўтон. Не тваёй галавы гэта справа. Я не пытаюся ў цябе, каму ты служыш.

— Я служу сам сабе і богу, — адказаў Фердынанд. — На старасць, на хваробы старэчыя срэбра зарабляю.

— Дык слухай, — рэзка перапыніў яго Доўбня. — Ты з памочнікамі выкаваў меч для Вячкі. Праўда гэта?

— Святая праўда. І болей палачане меч кавалі, чым я. Я толькі наглядаў.

— Ты выкаваў меч, якім будуць ссякаць галовы тваіх аднаверцаў. Кроў рымскай царквы будзе на тваіх руках.

— Кроў рымскай царквы? — уздрыгнуў, аслабеў голас у Фердынанда.

— Кроў. Анафема папы Інакенція IIІ чакае цябе, адступнік.

Яны змоўклі. Якаў стаяў і не варушыўся, бо кожным рухам, самым маленькім гукам мог выдаць сябе, а гэта было б канцом. Як толькі гэтыя двое даведаюцца, што чужыя вушы слухалі іхнюю гаворку, адразу можна заказваць свечку — пры першай магчымасці яны заб'юць яго.

— Дзе меч? — запытаўся Доўбня.

— У баярына Івана ў святліцы.

— Ты можаш сёння раніцой узяць меч, як толькі баярын прачнецца?

— Навошта? — спалохаўся Фердынанд. — Усё роўна ж меч ужо зроблены — яго не пераплавіш, не перакуеш. Слухай, баярын, не будзем болей успамінаць пра гэты пракляты меч. Срэбралюбства звядзе мяне са свету, срэбралюбства, — завохкаў лацінянін. — Шмат грыўняў паабяцалі мне, я й згадзіўся.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3