Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Маладая княгіня адчувала, што яе адразу ж прызналі ў Кукейносе, і гэта ёй, вядома ж, падабалася. Яна разумела, што любяць яе кукейносцы як жонку свайго князя, але ў думках яна залятала ў той дзень, калі будуць паважаць не жонку Вячкі, а княгіню Дабранегу.

Толькі Соф'я не любіла яе. Яна адразу ўбачыла ў Дабранезе мачаху. А мачаха для чуйнай дзіцячай душы заўсёды нешта халоднае, хітрае, жорсткае, адным словам, чужое. Бываюць мачахі добрыя, ласкавыя, ды ўсё роўна дзіця заўсёды помніць сваю родную маці, помніць памяццю сэрца. У прыродзе чалавечай з часоў Адама і Евы такое закладзена, і нічога не зменіш.

Разам з Вячкам і Дабранегай хадзіла Соф'я на малебен у царкву, станавілася на калені побач са сваёй новай маці, страсна малілася богу. Дабранега ў такія імгненні крадком пазірала на Соф'ю. Няўжо слёзы не пальюцца з халоднага мармуру?

Айцец Сцяпан, паклаўшы на аналой Евангелле, чытаў пра буры жыццёвыя, якія чакаюць сыноў чалавечых. У кожнай руцэ вогненнай кветкай трапяталася свечка. Пачынаў песнаспеў хор, і быццам узлятала царква над зямлёй, плыла над ёй — у такім суладдзі, у такім сугуччы жылі душы веруючых.

«Дай божа, каб яна зразумела мяне, — малілася Дабранега, пазіраючы на маленькую светлавалосую галоўку падчарыцы. — Я буду ёй добрай маці. Вячка вельмі любіць яе, і калі заўважыць, што дачка перамянілася да мяне, зразумела мяне, будзе шчаслівы. А шчасце Вячкі — маё шчасце».

— Чаму ты не мая маці? — сказала аднойчы Соф'я Дабранезе, калі яны гулялі па двары церама.

— Я твая маці, Соф'ечка. Я люблю цябе, — ціха прамовіла Дабранега і адчула, як горача запалалі шчокі.

— Не. Ты мая новая маці. Чаму ты не княгіня Звеніслава?

— Я княгіня Дабранега, — адказала мачаха. — Хіба я вінавата, што твая маці памерла?

— Невінавата, — трохі падумаўшы, глянула на Дабранегу шчыра-сінімі вачамі Соф'я. — Мая маці была прыгажэйшая за цябе.

Жыццё тым часам кацілася сваёй дарогаю. Што было жыццю да таго — любіць або не любіць Соф'я Дабранегу? Уставалі над церамам, над усім горадам велізарныя хмары. Вогненны меч маланкі сек іх на шматкі. Усё заціхала, трывожна затойвалася, потым з Дзвіны, з рачной прасторы, падкрадваўся вецер. Ён быў спачатку лагодна-мяккім зверам, усё выглядваў, усё абнюхваў. Потым пачынаў дурэць, сваволіць — там чалядніцу за хустку таргане, там парожні збан, што стаіць на расчыненым акне святліцы, перакуліць… Адлятаў вецер, і на ганку церама дробненька тупацеў дождж.

Дабранега любіла дажджы, а ў гэтае лета яны ішлі вельмі часта. Пад густы шум дажджу адчыняла Дабранега акно церама, глядзела, як танцуюць светлыя струмені, як пластом кладзецца трава пад іхнімі ўдарамі, як рознакаляровыя пырскі рассыпаюцца ва ўсе бакі ад гладкіх дошак ганка.

Вячка амаль увесь час быў у раз'ездах — імчаўся з дружынаю да эстаў у Сакалу, ездзіў да літоўцаў, да кураў і земгалаў, гасцяваў у Пскове і Ноўгарадзе. І ўсюды падбухторваў мясцовых князёў і старэйшын супроць тэўтонаў. Адна была ў яго запаветная мэта — скінуць тэўтонаў у Варажскае мора.

Дабранега сумавала без Вячкі. Але што зробіш? Вочы бачылі, што выбіралі. Яшчэ да свайго замужжа чула яна ад людзей і ад бацькі, Рагвалода Свіслацкага, аб гордым няўступлівым характары Вячкі, аб яго адвазе і ваяўнічасці. Шаптуха, якая гадала ёй перад вяселлем на топленым воску і на багемскім люстры, сказала: «Як пушчанскі тур, муж твой будзе. Смелы і вастрарогі будзе. Часта спаць табе адной на халодным одры, князёўна».

«Адзін у мяне муж. Як адно ў мяне цела і адно жыццё», — часта думала Дабранега, асабліва тады, калі князь Вячка з дружынаю знікаў на некалькі сядміц і даводзілася заставацца ў цераме адной. Слухаючы суровае гудзенне лясоў, якія з усіх бакоў абступалі Кукейнос і гатовы былі, здаецца, праглынуць яго, навекі пахаваць у сваіх нетрах, маладая княгіня адчувала, як сціскае сэрца трывога. Тады яна запальвала свечкі перад абразамі, доўга малілася. На звязку дня і ночы, калі святлее неба і душы продкаў вяртаюцца ў свае магілы, яна нарэшце засынала. Ды сон быў нездаровы, чорны ад смутку. Сніліся балоты, што засмоктваюць Вячку, злавесныя груганы, што выдзёўбваюць вочы ягонаму каню Печанегу.

Вячка кахаў яе, і яна добра ведала гэта. Жанчыну не падманеш. Ёсць у жанчын таемны ўнутраны голас, які можа да часу спаць, закалыханы мужчынскай пяшчотаю і ўвагай, быць бесклапотным, як вясновы матылёк ці ручаёк, але варта мужчыну ў слове, у руху, у жэсце хоць на драбніцу стаць халаднейшым, сушэйшым, даць адчуць, што ён расчараваўся ў абранніцы або стаміўся ад яе, як голас гэты пачынае біць ва ўсе званы жаночай душы — трывога! трывога! трывога! І тады ціхая жанчына робіцца львіцай, робіцца арліцай.

Аднойчы ўвосень Дабранега з сумам сказала, пазіраючы ў акно церама:

— Лісце аблятае з дрэў… Дождж… Халадэча… Вунь той клянок такі прыгожы быў учора. Лісце свяцілася на сонцы, як залатое. А сёння…

Яна грэбліва зморшчылася. Вячка, які назаўтра збіраўся рушыць з дружынай да князя Уладзіміра Полацкага, прытуліў жонку да грудзей, спытаўся:

— А ты б хацела, каб на дрэвах заўсёды лісце было?

— Хацела і хачу, — усміхнулася Дабранега. — З лісцем дрэва жывое, цёплае…

Ён моцна пацалаваў яе, і ўначы, калі яна спала, павёў дружыну да Полацка. Сумная прачнулася Дабранега, невясёлая. Зноў — адзінота, маўклівыя слугі, вялізны няўтульны церам, шэрыя восеньскія хмары над церамам. Ледзь не плачучы, падышла яна да акна і ўскрыкнула ад здзіўлення — на клянку, пра які ўчора яны гаварылі з Вячкам, было лісце! Дабранега стрымгалоў вылецела з церама, падбегла да клянка і вачам не паверыла — срэбнымі тоненькімі дроцікамі да кляновых галінак былі прыкручаны, прывязаны прыгожыя лісцікі, выкаваныя з жалеза, медзі, а на самым версе — з чыстага золата і срэбра. Наляцеў вятрыска, ускалыхнуў лісцікі, і яны затрымцелі, тоненька-тоненька заспявалі. «Вячка! — аж захлынулася ад пяшчоты і ўдзячнасці Дабранега. — Муж мой каханы!»

А дні цяклі, як цячэ вада ў Дзвіне. Вячкава лісце (так пра сябе назвала незвычайнае лісце Дабранега) звінела на дрэве. Абмываў лісце дождж, гуляў з ім начны вецер… Птушкі зляталіся на клянок, і аднойчы Дабранега бачыла, як невялічкая цікаўная лясная сініца ўспырхнула на галінку і асцярожна, пудліва дзеўбанула залаты лісток.

Ды неяк Вячка, які толькі што вярнуўся з далёкай дарогі, недаўменна спытаўся ў Дабранэгі:

— Дзе гэта лісце з нашага клянка?

— Якое лісце? — як бы не зразумела напачатку Дабранега. — Ты пра тое, што вісела на дрэве? Я загадала яго зняць. Яно ляжыць у куфэрку, што падараваў мне князь Усевалад з Герцыке. Зараз я табе, калі хочаш, пакажу.

— Не трэба, — спыніў жонку, якая ўжо хацела ісці да куфэрка, Вячка. — Навошта ж ты загадала зняць лісце?

— Яго маглі ўкрасці з дрэва церамныя чалядзіны або смерды з вакольных весяў.

— Але я загадаў Халадку вартаваць дрэва. Удзень і ўначы вартаваць. Навошта ж ты загадала зняць лісце, Дабранега?

У голасе ў Вячкі была суровасць. Так ён яшчэ ніколі не размаўляў з Дабранегай. Але маладая княгіня ні кропелькі не збаялася гэтай суровасці, з выклікам глянула на мужа.

— Мне патрэбен ты, а не лісце. Ты!

Популярные книги

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Великий перелом

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Великий перелом

Аномальный наследник. Пенталогия

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
6.70
рейтинг книги
Аномальный наследник. Пенталогия

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Штурм Земли

Семенов Павел
8. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Штурм Земли