Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Знямелая ад страху князёўна бачыла, як набліжаюцца да яе чужынцы, сцялася ў камячок. Жоўтабароды мечаносец схапіў князёўну на рукі, панёс да каня, які пад сядлом стаяў у глыбіні лесу.

— Бог паслаў нам дачку ўладальніка Кукейноса, — сказаў ён сваім сябрам. — Хутчэй у Рыгу. Епіскап Альберт чакае нас.

Аднаму Мірошку ўдалося ўцячы. Ён і прынёс у горад жахлівую вестку.

Праз дзень вярнуўся з Пскова князь Вячка, вясёлы, шумны, прывёз князёўне падарунак — маленькага бурага мядзведзіка, які ўмеў біць у бубен. Дабранега, уся ў чорным, з паніклай галавою, выйшла князю насустрач, прыпала галавой да запыленага паходнага стрэмені, заплакала.

Вячка,

не злазячы з каня, здзіўлена і разгублена глянуў на княгіню, запытаўся:

— Чаго ты плачаш, Дабранега?

Княгіня стала на калені ў гарачы ад сонца сыпучы пясок.

— Далёка ты лётаў, князь, як чайка за мора. Прабач, калі зможаш… Бяда прыйшла ў твой дом, бяда вялікая. Няма тваёй перапёлачкі яснавокай.

— Дзе Соф'я?! — пабляднеў, крыкнуў Вячка. Ён у імгненне вока саскочыў з каня, абедзвюма рукамі ўзяў княгіню за плечы, павярнуў яе заплаканы твар да сябе.

— У мечаносцаў… у Рызе, — прашаптала княгіня.

— Эх ты! — Вячка адпіхнуў ад сябе жонку, і яна ўпала на спіну. — Не зберагла… Эх ты!

Ён выхапіў меч, глыбока, па самую крыжавіну рукаяці, усадзіў у пясок.

На некалькі дзён быццам знямеў Кукейнос. Нават царкоўны звон са званіцы гучаў квола і няўпэўнена. Чалядніцы ў цераме перагаворваліся шэптам.

Аднойчы надвячоркам бясшумна апусцілі пад'ёмны мост, і двое верхавых у чорных дарожных плашчах, бяззбройныя, калі не лічыць кордаў, засунутых за халявы ботаў, пакіраваліся ў бок Рыгі. Лясная цемра навалілася на іх адразу ж за Кукейносам. Хмары велізарным шэрым шчытом закрывалі ўсё неба. Пачаўся дождж, спачатку дробненькі, як макавае зерне, потым усё больш спорны, густы, і неўзабаве мора вады абрынулася на лес, на балоты, на верхавых, што калючымі шпорамі няшчадна падганялі сваіх коней, злёгку прыгінаючыся ў сёдлах.

— Хутчэй, — адно толькі слова паўтараў пярэдні коннік, уразаючыся ў змрок, у дождж. Ягоны спадарожнік маўчаў, толькі засяроджана грыз мокры чэрмны вус. Гэта былі Вячка і Халадок, і ехалі яны да епіскапа Альберта.

Раздзел чацвёрты

I

У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя 75 . Епіскап Альберт з усім сваім капітулам сядзеў у прасторнай крытай галерэі каля сцен царквы. Побач з ім сядзелі граф Генрых са Штумпенгаўзена, граф Кона з Ізенбурга, шмат рыцараў-пілігрымаў з Вестфаліі і Саксоніі, а таксама родны брат епіскапа Ротмар, які да прыплыцця ў Лівонію быў манахам Зегебергскага манастыра пад Брэменам.

75

Містэрыя — жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра. Прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах.

Ужо трох сваіх братоў — Германа, Энгельберта і Ротмара — прывёз Альберт у Рыгу. Род Буксвагенаў цвёрдай нагою ступаў на зямлю Лівоніі, зямлю прасвятой дзевы. Удача пакуль што спадарожнічала братам. Усё гэта, вядома, ішло ад вялікіх шчадрот божых, ад няспынных малітваў, з якімі Алейдзіс фон Буксваген, шаноўная іхняя маці, звярталася да бога, выпрошваючы ў яго шчасце для сваіх непаседлівых сыноў.

На містэрыю Альберт запрасіў і самых першых хрысціян з тубыльцаў. Гэта былі амаль стогадовыя Іла і Віэца з Ікескалы. Іх хрысціў

яшчэ сам Мейнард, апостал Лівоніі. Сівагаловыя, сухенькія, зморшчаныя, яны сядзелі побач, як два яблыкі, прыхопленыя нечаканым марозам.

Не забыўся епіскап і пра верных рыжскай царкве старэйшын ліваў і земгалаў. Самым прыкметным і самым багатым быў паміж іх Каўпа з турайдскіх ліваў. Рослы, густавалосы, з цвёрдым позіркам шэрых стомленых вачэй, Каўпа першы з мясцовай знаці стаў на бок рымскай царквы, добраахвотна аддаў сына заложнікам у Тэўтонію. Разам з манахам Тэадэрыхам Каўпа ездзіў да папы Інакенція III у Рым і атрымаў ад божага намесніка сто залатых за верную службу царкве, епіскапу Альберту прывёз падарунак папы — біблію, пісаную рукой святога Грыгорыя.

Былі паміж запрошанай ліўскай і земгальскай знаці хрысціяне і язычнікі. У першую чаргу для нехрышчоных язычнікаў ставіў Альберт містэрыю — хацеў пасеяць у сляпых душах семя евангельскае.

Містэрыю ігралі рыцары з епіскапскай дружыны, манахі з Дзінамюндскага манастыра і манастыра святой дзевы Марыі, рыжскія купцы і рамеснікі. Былі паказаны сцэны з войнаў Давіда, Гедэона і крывадушнага цара іудзейскага Ірада.

— Услаўце бога, — сказаў акцёрам епіскап.

— Уславім, святы айцец, — дружна адказалі акцёры.

Перад самым пачаткам містэрыі ліў Каўпа спытаўся ў Альберта:

— Святы айцец, гэта праўда, што ў хрысціянскім раі няма цемры?

— Няма, — усміхнуўся куточкамі вуснаў епіскап.

— Толькі святло? Толькі дзень? — дапытваўся Каўпа. — А ці добра гэта — жыць без цемры?

Зараз Каўпа ва ўсе вочы глядзеў на бой войска Гедэона з філісцімлянамі. Воіны Гедэона былі ў цяжкіх металічных латах, у высокіх бліскучых шлемах, упрыгожаных яркімі пёрамі паўлінаў. Яны калолі ворагаў трохзубцамі і мячамі, накінуўшы на свае ахвяры сплеценыя з меднага дроту сеткі. Адзінаю зброяй філісцімлян былі вяровачныя прашчы, у якія яны закладвалі каменне-галышы. Воіны Гедэона, а яны сімвалізавалі моц рымскай царквы, білі філісцімлян, як зграю дзікіх звяроў. Альберт быў задаволены містэрыяй.

— Генрых, — паклікаў ён маладога светлавалосага клірыка, які перакладаў лівам словы Гедэона і ягоных воінаў з латыні на тутэйшую мову. Клірык падбег да крэсла, у якім сядзеў епіскап, схіліў у лёгкім паклоне галаву:

— Слухаю, мансіньёр 76 .

Белы прыгожы твар пакрыўся яркай, як у дзяўчыны, ружовасцю. «Маладосць — шчаслівы час», — падумаў епіскап, якому ўжо было пад пяцьдзесят.

— Генрых, сын мой, — сказаў ён клірыку, — містэрыя ідзе цудоўна. Я рады за нашых акцёраў і вельмі рады за цябе.

76

Мансіньёр — тытул каталіцкіх епіскапаў і архіепіскапаў.

— Дзякую, мансіньёр, — успыхнуў Генрых.

— Калі скончыцца містэрыя і нашы госці, лівы і земгалы, пакінуць Рыгу, зайдзі да мяне.

— Абавязкова зайду, мансіньёр, — яшчэ раз пакланіўся Генрых.

Генрыху было дваццаць гадоў. У шаснаццацігадовым узросце епіскап Альберт прывёз яго з Брэмена ў Рыгу, каб пасвяціць у сан пастыра і даць яму царкоўны прыход. Але свяшчэннікам можна стаць толькі дасягнуўшы дваццаці аднаго года. Яшчэ год, і Генрых, ягоны любімы Генрых, надзене сутану і панясе ў гэтых дзікіх краях непагаснае святло пропаведзі дзеля Ісуса Хрыста і яго ўлюбёнай мацеры, прасвятой дзевы Марыі.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5