Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

«Добрым будзе пастырам, — думаў Альберт, любуючыся стромкай постаццю Генрыха, слухаючы, як размаўляе ён з лівамі і земгаламі.— Я не памыліўся, я не мог памыліцца. Гэты юнак стане з цягам часу каштоўным брыльянтам у кароне рыжскай царквы».

Усё, што рабіў у сваім жыцці епіскап Альберт, ён рабіў не спяшаючыся, добра абдумаўшы і ўзважыўшы магчымыя вынікі таго, што мусіць адбыцца. Калі яго, брэменскага каноніка, рашылі пасвяціць у рыжскія епіскапы, ён выпрасіў сабе на роздум тры дні, доўга раіўся з маці, з братамі. Ён ведаў, што да яго на Дзвіне неслі крыж царквы рымскай Мейнард і Бертольд, епіскапы-няўдачнікі, як у думках ён іх называў. Абодва ляжаць у мармуровых трунах у Ікескальскай царкве. Адною нагою ступілі яны на дзвінскі

бераг, другая нага — пакуль што ў Балтыйскім моры. Ён, епіскап Альберт, ступіць на гэтую зямлю дзвюма нагамі, цвёрда ступіць, урасце ў яе.

Пасвячэнне ягонае ў епіскапы супала са смерцю папы рымскага Цэлесціна IIІ. Пакутліва аддаваў богу душу папа, не хацеў паміраць. Чатыры дні ляжаў без руху, без мовы, толькі вочы гарэлі, як жар. І ўсё-ткі патухлі вочы, і ў акружэнні ўсёй рымскай курыі адзін з кардыналаў Свяшчэннай калегіі стаў перад нябожчыкам, тройчы лёгенька стукнуў яго ў лоб срэбраным малаточкам, тройчы спытаўся: «Ты спіш?» Адказу не было, і папу Цэлесціна аб'явілі нябожчыкам, а на яго месца кардыналы абралі папам Інакенція IIІ і ўручылі яму сімвал папскай улады, якім здаўна лічыцца трайная карона, або ціяра. І адразу невядомы да таго свету Інакенцій стаў адзінаначальнікам каталіцкай царквы, а яшчэ епіскапам Рыма, вікарыем Ісуса Хрыста, пераемнікам князя апосталаў, вярхоўным свяшчэннікам каталіцкай царквы, патрыярхам заходнім, прымасам італьянскім, мітрапалітам-архіепіскапам рымскім, рабом рабоў божых. З яго згоды, з яго благаславення і паехаў Альберт у Лівонію, узяў у рукі меч духоўны.

Першае, што ён зрабіў,— заклаў горад Рыгу і перанёс у яе з Ікескалы епіскапскую кафедру. Яму трэба было адчуваць за спінаю мора, заўсёды быць побач з морам, бо па моры кожную вясну плылі да яго пілігрымы, на якіх ён ускладаў знак крыжа гасподняга.

У Вісбю, галоўным горадзе вострава Готланд, ён за вялікія грошы наняў каменячосаў і муляраў, і там, дзе рэчка Рыдзіня ўпадае ў Дзвіну, яны збудавалі гандлёвыя рады.

Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіў у папы Інакенція IIІ інтэрдыкт 77 на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані. Земгальскай гавані заткнулі рот, абсеклі рукі, і яна неўзабаве зачахла, загінула, як дрэва, пазбаўленае зямлі.

77

Інтэрдыкт — забарона праводзіць на тэрыторыі, якая падвяргалася пакаранню, богаслужэнне і рэлігійныя абрады.

Шумела, вясновай ракой бушавала містэрыя. Столькі страсці, столькі яркіх фарбаў было ў ёй, столькі божага агню, што не толькі дзікія язычнікі, але і хрысціяне, і сам епіскап зачаравана глядзелі на незвычайную дзею, якая разгортвалася пад хмурнаватым рыжскім небам. На вачах у некаторых гледачоў блішчэлі слёзы. Ліў Каўпа часта, усхвалявана дыхаў, потым правай рукою схапіў свой нашыйны крыж і, не адрываючы позірку ад містэрыі, пацалаваў яго.

«Што можа параўнацца з нашай царквою? — расчулена думаў епіскап. — Яна як непагасная зорка ў сляпой цемры, як скала паміж акіяна. Хіба здольна царква праваслаўная, якая нясе вучэнне візантыйскіх ілжэ-прарокаў, устаць на дарозе рымскай царквы? Не. Мы растопчам іхнія ерэтычныя абразы, а іхняя царква-рабыня будзе мыць ногі сваёй вялікай пані — каталіцкай апостальскай царкве».

Воіны Гедэона ўзнялі трохзубцы і з баявым клічам рынуліся на філісцімлян. І тут лівы і земгалы ў незвычайным жаху ўсхапіліся са сваіх месцаў, урассыпную пабеглі ва ўсе бакі. Ім падалося, што зараз і іх, язычнікаў, будуць калоць і секчы бязлітасныя воіны.

— Спыніцеся! — крычаў Генрых. — Спыніцеся! Вам не зробяць нічога дрэннага! Куды ж вы?!

Але толькі жменька язычнікаў, і паміж іх Каўпа, засталася на галерэі. Астатнія як звар'яцелі — беглі

да гарадскіх варотаў, спрабавалі пералезці цераз сцяну, зашываліся хто куды. Містэрыя нечакана і бясслаўна скончылася. Епіскап быў вельмі разгневаны.

— Генрых, распускай акцёраў,— сухім голасам загадаў ён маладому клірыку.

Як жыве яшчэ сляпое паганства ў гэтых людзях! У іх, пэўна, не адна, а дзве душы. Адна душа знешняя, бачная старонняму воку. З ёй, гэтай душой-маскай, яны прыходзяць у Рыгу, прыходзяць да яго, епіскапа, прымаюць хрышчэнне, моляцца Хрысту. І вочы тады ў іх як у маленькіх даверлівых дзяцей. Тады іхнія вочы, як вясновыя ручайкі, чыстыя, светлыя, мяккія.

Але жыве ў іх яшчэ адна душа, глыбока схаваная, патаемная, недаступная чужому воку. Яна нібы абрасла дзікім лясным мохам, звярыным воласам. Яна пахне халодным дажджом, снегам, балотам… Што на дне той душы?

Епіскап ад сваіх людзей, ад Каўпа ведае, Што калі яны вяртаюцца з Рыгі дадому, то па старадаўняму звычаю дзядоў збіраюцца разам, вараць мёд, п'юць, а потым у Дзвіне змываюць з сябе тэўтонскае хрышчэнне. Калі памірае нехта з блізкіх, яны плачуць, хаваюць яго і кажуць: «Ідзі, бедалага, з гэтага тужлівага свету ў лепшы, дзе не хітрыя тэўтоны будуць уладарыць над табою, а ты над імі». Яны шлюць ганцоў у Кукейнос, у Полацк, у Пскоў, да літоўцаў.

Епіскап падышоў да Каўпа. Старэйшына ліваў пацалаваў яму руку. Епіскап накрэсліў над ім святы крыж.

— Як жыве твой сын у Тэўтоніі? — спытаўся Альберт.

— Добра жыве, — радасна адказаў Каўпа. — Богу кожны дзень моліцца, латынь вучыць, на лютні іграе…

Шэрыя вочы ліва раптам пазмрачнелі, ён ціха спытаўся:

— Скажы, святы ойча, ці хутка вернецца дадому мой сын і сыны нашых старэйшын?

Такі паварот размовы не спадабаўся епіскапу. Ён падумаў, што не варта было цікавіцца сынам Каўпа. У язычнікаў, як у дзяцей, чуллівыя душы.

— Вашых дзяцей забралі за мора, каб вы навучыліся быць вернымі,— з расстаноўкаю, гледзячы проста ў вочы засмучанаму ліву, сказаў Альберт. — Не ўсе навучыліся вернасці святому апостальскаму прастолу, а ты, Каўпа, навучыўся. І ты ўбачыш свайго сына.

— Хутка? — з надзеяй, з болем выгукнуў Каўпа.

— Я паплыву набіраць новых пілігрымаў і прывязу твайго сына, — супакоіў ліва епіскап і адразу ж перавёў гутарку на іншае. — Гэта праўда, што дзвінскіх ліваў называюць вейналамі?

— Праўда. Але я з турайдскіх ліваў,— нявесела адказаў Каўпа і пайшоў да сваіх суайчыннікаў.

Епіскап у глыбокім роздуме глядзеў услед ліву. Ён думаў, што памылка ягоных папярэднікаў, епіскапаў Мейнарда і Бертольда, была ў фанабэрыстай тэўтонскай слепаце, якая не дазволіла ім убачыць у грознай, на першы погляд, ліўскай сцяне мноства трэшчын і трэшчынак. Ліваў шмат, гэта так. Але ёсць розныя лівы. Ёсць вейналы і турайдскія лівы. Ёсць Каўпа, які верна служыць Рыму. І быў Ако, фанатычны вораг усяго тэўтонскага племені. Пры адным успаміне аб ім епіскап заўсёды задыхаецца ад гневу.

Гэты Ако быў гольмскім старэйшынай і тайна склікаў усіх ліваў на рагу Богу, каб адтуль, дачакаўшыся полацкага войска, ударыць па Рызе. Тысячы ўзброеных ліваў ішлі да яго. Двое з нядаўна хрышчаных тубыльцаў, Кірыян і Лаян, захацелі дапамагчы тэўтонам і адпрасіліся ў рыцара Конрада, які, запёршыся, сядзеў у Ікескале, каб ён адпусціў іх на Богу. Яны пакляліся падслухаць усё, аб чым будуць гаварыць змоўшчыкі. Конрад адпусціў іх і бачыў сваіх неафітаў 78 апошні раз. Ако, як трохгаловы змей, пранюхаў, выведаў аб здрадзе, загадаў жорстка пакараць адступнікаў. Родзічы Кірыяна і Лаяна плявалі на іх, адвярнуліся ад іх, і бедным лазутчыкам смалянымі вяроўкамі адарвалі рукі і ногі.

78

Неафіт — новы прыхільнік якой-небудзь веры.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5