Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Хіба смерды здольны на такое? — перапыніла Клімяту княгіня.

Шчокі ў перапісчыка пергаменаў успыхнулі. Ён, цвёрда гледзячы ў вочы Дабранезе, сказаў:

— Бог не абдзяліў розумам наш народ. У тым ліку і просты народ, смердаў. Ганьба будзе нам ад наступных пакаленняў, калі мы тыя кветкі, што да сонца, да святла цягнуцца, растопчам, вынішчым. Калі мы хочам, каб наша гісторыя не скончылася разам з намі, не пайшла ў зямлю з нашай смерцю, мы павінны штодзённа, не шкадуючы сіл, напаўняць мудрасцю кніжнай дзіцячыя галовы, як амфары зернем і віном напаўняюць. — Ён прыпыніўся на імгненне, перавёў дыханне і казаў далей. — Са згоды князя Вячкі, думаю я, княгіня, у Кукейносе школу адкрыць. Каб у

школу тую дзеці баярскія, дзеці купцоў і рукадзельных людзей хадзілі, вучыліся чытаць і пісаць, пра славутых філосафаў і прарокаў ведалі. І самых вартых, самых здольных з малалетніх смердаў можна ў той школе вучыць. Патрэбны ж табе, княгіня, разумныя цівуны і старасты ратайныя. Думаю, што й князёўне Соф'і не шкодзіць у такую школу хадзіць.

Дабранега задумалася. Дзіўныя словы гаворыць перапісчык пергаменаў. Можна падумаць нават, што ён звар'яцеў, седзячы дні і ночы ў сваёй каморцы. Дзяды-прадзеды не ўдаваліся асабліва ні ў якую навуку. Жанчына павінна кудзелю прасці, дзяцей раджаць-гадаваць, мужчына звера дзікага біць, жанчыну ад злыдняў абараняць. Але ж князь Вячка за гэтага перапісчыка…

— Я пагавару з князем, — паабяцала Дабранега і разам з маўклівай Кулінаю выйшла з каморкі.

Яна не забылася пра свае словы. Калі Вячка на некалькі дзён вярнуўся ў Кукейнос з Ледзянца 73 , расказала мужу аб гаворцы з Клімятам Аднарукам. Вячка адразу даў згоду.

73

Ледзянец — так у тыя часы палачане і наўгародцы называлі эстонскі горад Лінданісе — будучы Талін.

— Хай вучыць перапісчык дзяцей. Не горшыя дзеці нашы, чым у тэўтонаў і свеяў, трэба ведаць ім пісанне і лік. І Соф'ю завядзі да Клімяты.

Вучыў дзяцей Клімята спачатку ў сваёй каморцы, а потым, з дазволу айца Сцяпана, на хорах 74 у царкве. Было пяць хлопчыкаў, і паміж іх Мірошка, і дзве дзяўчынкі. Разам з князёўнай Соф'яю пайшла ў навучанне баярская дачка Агрыпіна.

Дзеці сядзелі за вялікім шырокім сталом на ўслонах. Кожнаму Клімята даў ліпавую дошчачку, на адным баку якой была выразана азбука, на другім — мелася выемка. Гэту выемку дзеці запаўнялі воскам, разгладжвалі воск і пісалі на ім.

74

Хоры — верхняя адкрытая галерэя, балкон унутры царквы.

Акрамя дошчачкі кожны вучань атрымаў пісала. Гэта быў жалезны стрыжань. Адзін канец у стрыжня быў востры — ім выдрапвалі словы і літары на бяросце, пісалі на воску. Другі канец пісала быў пляскаты, формай падобны на маленькае вясло. Гэтым канцом сціралі з воску напісанае, раўнялі, рыхтавалі воск для новых слоў.

Дзеці з насцярогаю глядзелі на Клімяту. Усе яны ведалі, што ў яго няма адной рукі, і перапісчык пергаменаў лавіў спалоханыя позіркі, накіраваныя на пусты рукаў яго кашулі, які быў заткнуты за чырвоны паясны шнур.

— Адгадайце, дзеці, загадку, — пачаў Клімята, усміхаючыся. — Ёсць горад між небам і зямлёю, а да яго едзе пасол без дарогі, сам нямы, вязе грамату няпісаную.

Уражаныя дзеці скамянелі на сваіх услонах. Іхнія сябрукі, якія не пайшлі ў школу і гулялі зараз на вуліцы ў пікара, палохалі іх вучобай, казалі, што ад навукі можна звар'яцець, могуць мазгі пацячы з галавы праз вушы. Калі меркаваць па першай загадцы, думалася дзецям, то сапраўды, з гэтай школы з добрым розумам не выйдзеш.

— Ну, што ж вы? — усміхаючыся, падганяў дзяцей Клімята Аднарук. — Не здагадаліся яшчэ? Гэта ж так

проста. Горад між небам і зямлёй — гэта каўчэг, на якім Ной ратаваўся ў час патопу. Нямы пасол — голуб, якога выпусцілі даведацца, ці не паказалася зямля. А грамата няпісаная — гэта галінка маслічнага дрэва, якую голуб нясе ў дзюбе, каб даць знак, што зямля ўжо блізка.

Дзеці з палёгкаю і з радасцю ўздыхнулі. Быццам адначасна ўсе яны ўбачылі голуба, моцнакрылага, белага, які ляціць над раз'юшанымі чорнымі хвалямі, моцна сціскаючы ў дзюбе зялёную галінку. Вось-вось аслабне голуб, і ўпадзе галінка ў марскую бездань.

— Пачнем з азбукі, дзеці,— адразу стаў сур'ёзным Клімята. — Голуб у загадцы нясе няпісаную грамату, галінку. Чаму?

— Таму што ён пісаць не ўмее, — сказала баярская дачка Агрыпіна.

— Правільна, Агрыпіна, — узрадаваўся Клімята. — А вы будзеце вучыцца, каб пісаныя граматы складаць, каб вашу думку людзі за сотні попрышчаў ад вас маглі зразумець у той жа міг, як прачытаюць вашу грамату.

Дзеці з ахвотаю ўзяліся за вучобу. Дзяк Анфім прынёс тонкія скруткі бяросты, якую па загаду Клімяты нарыхтоўвалі ў гаі, што рос непадалёку ад Кукейноса. Неўзабаве жалезныя пісалы зарыпелі па мяккай бяросце, першыя літары, як няўклюдныя смешныя звераняты, пабеглі па белым полі.

Дабранега, жывучы ў штодзённых клопатах сваёй вялікай гаспадаркі, не забывалася пра вучобу Соф'і. Правярала спісаныя ёю бяросты, сачыла, каб жалезнае пісала заўсёды было ў маленькім скураным мяшэчку, які быў спецыяльна пашыты для гэтага.

Падчарыца ўвагу мачыхі да сваёй вучобы разумела па-свойму. Ёй здавалася, што Дабранега так строга сочыць за ёю, бо не любіць яе, няродную дачку. Чалядніцы (Дабранега так і не дапыталася хто) нашапталі Соф'і, што ў княгіні хутка будзе маленькае дзіця, хлопчык, а яе, нелюбімую Соф'ю, завязуць у Полацк, у Спаскі манастыр.

«Чым жа прывабіць яе?» — думала Дабранега.

Неяк, прывёўшы Соф'ю на хоры да Клімяты, заўважыла княгіня, што маленькая князёўна і маленькі смерд Мірошка сябруюць між сабой. Калі ў Соф'і ўпала на падлогу дошчачка для пісання, Мірошка падняў дошчачку, здзьмуў з яе пыл, аддаў Соф'і. Потым дапамог ёй разгарнуць і разгладзіць скрутак бяросты. Соф'я засмяялася, і ён засмяяўся разам з ёю.

«Крапіўнае семя, — аж задыхнулася Дабранега. — Як смее гэты брудны смерд набліжацца да княжацкай дачкі? Вось да чаго даводзіць школа — дзеці бегаюць адной кучаю, як кацяняты, і адразу не разбярэш, дзе баярын, дзе халоп». Першым жаданнем княгіні было схапіць Мірошку за вуха і пастукаць ілбом аб сцяну, каб ведаў сваё месца.

Але, трохі астыўшы, Дабранега падумала, што, калі такое сяброўства падабаецца Соф'і, няхай яно працягваецца. Магчыма, пацяплее падчарыца душою і хоць каліва з гэтай цеплыні перадасць ёй, Дабранезе. Будзе вясёлая Соф'я — будзе вясёлы Вячка. А гэта галоўнае для Дабранегі. Смерду ж заўсёды можна напомніць, хто ён такі, з якога гною вырас. Абчэшацца, абтрасе салому з вушэй і з цягам часу нядрэнны слуга будзе для той жа Соф'і.

— Ты можаш прывесці яго ў церам, — дазволіла Дабранега Соф'і. Радасцю ўспыхнулі, засвяціліся вочы падчарыцы. Можа, упершыню за ўвесь час паглядзела яна на княгіню без хмурай падазронасці.

Мірошка некалькі разоў прыходзіў у святліцу маленькай князёўны. Напачатку ён вельмі палохаўся, стаяў як укопаны, крок баяўся ступіць па гладкай бліскучай падлозе. Соф'я весела смяялася.

— Чаго ты баішся? Бяжы за мною!

Пад прыглядам карміцелькі Тадоры дзеці пачыналі бегаць, гуляць у хованкі або разглядваць старыя жоўтыя пергамены і нават спрабаваць чытаць іх. Потым Соф'ю вялі абедаць, а Мірошка ішоў да Клімяты Аднарука, разам з якім жыў у каморцы. Клімята ў гліняным гаршку варыў гарох з мясам. Яны бралі драўляныя лыжкі, і пачынаўся абед.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8