Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Праходзь, сын мой, сядай, — падсунуў Генрыху пуф з гнутымі ножкамі епіскап. — Я заўсёды рады цябе бачыць.

— Дзякую, мансіньёр, — сціпла сказаў Генрых і сеў.

— У мяне сёння цудоўны настрой, — даверліва ўсміхаючыся, паклаў яму руку на плячо Альберт. — Містэрыя прайшла добра. Сэрцы тубыльцаў размякчыліся, і семя нашай хрысціянскай пропаведзі ўпадзе не на сухую зямлю, не на д'ябальскі камень. Я люблю цябе, Генрых. Так-так, я люблю цябе, як вернага сына нашай царквы, як сумленнага, чыстага душой хрысціяніна. Я не сляпы, я бачу, і ты бачыш, Генрых, што не толькі воіны веры прыплылі ў Лівонію, а прыплыло шмат бруду чалавечага, гною, ад якога задыхалася Еўропа. Гной смярдзіць усюды. Асабліва

агідна смярдзіць ён у нас, у Лівоніі, бо тут, на берагах Дзвіны, яшчэ захавалася непапсаванае чыстае паветра. Ты разумееш мяне?

— Разумею, мансіньёр, — кіўнуў галавою Генрых.

— Я прывёз цябе сюды з Брэмена, каб ты напісаў гісторыю рыжскай царквы, хроніку нашай вялікай працы і нашых перамог, — епіскап устаў з пуфа, і твар ягоны загарэўся светла і ўсхвалявана. — Я даўно шукаў такога чалавека. Я глядзеў ва ўсе куткі Еўропы. І я ўбачыў цябе, Генрых. Ты, адзін ты здолееш зрабіць гэта. Ты малады, адукаваны, разумны, адданы рымскай царкве, у цябе цудоўная латынь — мова мудрасці. І ты добра ведаеш тутэйшы край, яго звычаі, мову. Ты ж з латгалаў, ці, як іх яшчэ называюць, лэтаў. Праўда, Генрых?

— Праўда, мансіньёр, — успыхнуў і ўстаў Генрых. — Я з лэтаў, з тых, што жывуць на рацэ Імера. Калі мне было шэсць гадоў, мае бацькі аддалі мяне заложнікам у Тэўтонію, а самі неўзабаве памерлі. Я — тэўтон.

Ён цвёрда, нават з нейкім выклікам глядзеў на Альберта.

— Сядай, — мякка паляпаў яго па плячы епіскап. — Што ты ўжо напісаў, сын мой?

— Я не спяшаюся адразу пісаць сваю хроніку, мансіньёр. Я размаўляю з людзьмі, з тэўтонамі і тубыльцамі, я шмат езджу па Лівоніі. Мне трэба на свае вочы ўсё бачыць. Так рабіў славуты Герадот. І заўсёды пры мне пергамен, усё цікавае я заношу на яго. Я яшчэ не шыю кажух, я толькі выкройваю рукавы і хлясцік.

— А калі ж ты пачнеш, сын мой, шыць кажух? — засмяяўшыся, спытаўся Альберт, якому вельмі спадабалася красамоўства Генрыха.

— Я пачну пісаць хроніку тады, калі мы, людзі, што сцяной стаяць за бога, возьмем пад божую ўладу, далучым да рымскай царквы ліваў і лэтаў, земгалаў і кураў, селаў і эстаў.

— Ты сапраўдны сын царквы, Генрых, — усклікнуў епіскап. — Абяцаю табе: калі ты атрымаеш сан свяшчэнніка, я зраблю цябе канонікам, членам капітула. Мне патрэбны разумныя адданыя людзі. Бачыш мой алтар? — ён паказаў у глыбіню пакоя. — Тут я кожны дзень спраўляю месы, вячэрні і чытаю на ноч малітвы. Клянуся гэтым святым алтаром, што я не забудуся пра тваю вернасць рыжскай царкве і мне.

— Мансіньёр, — усхвалявана ўзняўся са свайго месца Генрых, — я аддам жыццё за божую справу.

— Добра, сын мой, — па-бацькоўску ўсміхнуўся епіскап. — Я веру табе. А зараз адкажы мне, Генрых, адкажы, як на святой споведзі: каго ты лічыш галоўным ворагам рымскай царквы?

Ён вельмі ўважліва глядзеў на Генрыха, як бы пранізваў таго шэра-стальнымі вачамі.

— Мясцовыя плямёны, вядома, не дужа горнуцца да нас, — пасля некаторага роздуму загаварыў Генрых, — яны лічаць, што мы прыплылі да іх з-за нашай беднасці, каб тут, на берагах Дзвіны, узбагаціцца, набіць кішэні золатам. Але святая царква зможа справіцца з імі, бо яны разрозненыя, пастаянна ваююць, грызуцца між сабой. Яны нас не любяць, гэта праўда, але вымушаны будуць з цягам часу скарыцца. Іхнія старэйшыны, такія, як, напрыклад, Каўпа, ужо сёння нашы саюзнікі. Галоўныя нашы ворагі, мансіньёр, гэта — Полацк, Ноўгарад і…

Ён на хвіліну змоўк.

— І хто яшчэ? — моцна сціснуў яму плячо епіскап.

— І Ордэн братоў святой Марыі, ці, як яны сябе называюць, мечаносцы, на чале з магістрам Венна.

— Мечаносцы! Мечаносцы! — у гневе закрычаў Альберт і аж трасянуў кулакамі.— Асінае гняздо, якое я калісьці сагрэў сваім дыханнем. Клубок гадзюк. Начныя драпежныя птушкі, якія кожны

момант стараюцца клюнуць мне проста ў вока. А я ж, Генрых, сам, сам упрошваў у Рыме папу Інакенція, каб ён дазволіў стварыць гэты пракляты ордэн. Я думаў займець моцнага саюзніка, аднадумца ў вайне супраць язычнікаў, а што маю? Магістр Венна са сваёй бандыцкай шайкай амаль кожны тыдзень шле на мяне даносы ў Рым. Ён патрабаваў адну трэць усіх заваяваных зямель. Я даў яму адну трэць, я дазволіў яму браць усе магчымыя даходы з гэтых земляў. Ён пабудаваў замак Вендэн, у якім адчувае сябе, як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. І што ж? Дзе ўдзячнасць? Мечаносцы сёння крычаць, каб рыжская царква выдзеліла ім трэць яшчэ не заваяваных земляў. Разумееш? Яшчэ не заваяваных! Так можна падзяліць усё: сонечныя промні, паветра, гром нябесны, месяц, які плыве над галавой…

Ён, цяжка дыхаючы, змоўк, знясілена прашаптаў:

— На адной зямлі жыць побач з гэтымі пачварамі… Якая пакута, сын мой…

І столькі стальной злосці, столькі гнеўнага болю было ў вачах, што Генрых міжволі ўздрыгнуў. Двух зусім розных людзей, двух Альбертаў фон Буксвагенаў, толькі што бачыў ён перад сабой. Адзін — ціхі, з ласкавай усмешкай, з цеплынёй у галубіным позірку.

Глядзіш — і здаецца, залаты німб іскрыцца над танзурай 82 . Другі — страсны ў нянавісці, суровы, як пякельнае полымя, з пухірамі пены ў куточках вуснаў.

82

Танзура — выбрытае месца цемені ў каталіцкага духавенства.

«Які ж ён, сапраўдны епіскап Альберт?» — падумалася Генрыху, але ён са страхам адагнаў ад сябе гэту грэшную думку.

— Купцы і ўсе гараджане за нас, мансіньёр, — асцярожна сказаў Генрых. — Ім абрыдлі ваўчыныя апетыты мечаносцаў, яны хочуць вольна гандляваць, яны хочуць спакою і міру ў Лівоніі. Я асмелюся параіць: на землях, якія належаць рыжскай царкве, крыху аслабіць царкоўную дзесяціну, замяніць яе больш лёгкім аброкам. Мясцовыя плямёны, іхнія старэйшыны будуць нам удзячныя, зразумеюць нас, і калі раптам надыдзе час выбару, калі неабходна будзе рашаць, на чый бок стаць, яны стануць на наш бок, бо магістр мечаносцаў Венна на сваіх землях дзярэ з тубыльцаў па тры шкуры.

— Я падумаю, сын мой, — паабяцаў епіскап.

У гэты час увайшоў Імануіл, знакамі, незразумелымі для Генрыха, пачаў нешта тлумачыць епіскапу. Радасць успыхнула на твары ў Альберта, і ён не хаваў яе.

— Кароль кукейноскі Вячка просіць у мяне аўдыенцыі,— весела сказаў ён Генрыху. — Я быў упэўнены, што ён прыбяжыць на мой двор.

— Вячка ў Рызе? — здзіўлена ўскінуў бровы Генрых. — Люты вораг царквы просіць аўдыенцыі? Я нічога не разумею, мансіньёр.

— Ты хочаш яго ўбачыць? — замест адказу спытаўся Альберт.

— Вельмі хачу. Я ніколі не бачыў д'яблаў.

— Пакліч Вячку, — загадаў Імануілу епіскап. — І няхай разам з ім зойдзе тлумач 83 .

Праз нейкі час увайшоў тлумач Фрэдэрык, які часта плаваў у Полацк і ведаў мову полацкіх крывічоў, а за ім і Вячка. Князь Кукейноса быў апрануты ў чорны дарожны плашч, пад якім зіхцела кальчуга. Галава была непакрытая, і густая хваля светлых валасоў падала на высокі смуглы лоб.

— Чаго хоча ад мяне кароль Кукейноса? — патушыўшы ў позірку радасць, строгім халодным голасам спытаў Альберт. Усе тэўтоны, у тым ліку і рыжскі епіскап, называлі полацкіх князёў каралямі.

83

Тлумач — перакладчык.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI