Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Паганяй! Пакуль мы стаім, авадні вып'юць з нашых коней усю кроў.

— Вы паедзеце ў замак Вендэн да браццяў рыцараў і магістра Венна, — спакойна, нібы гэта само сабой разумелася, сказаў комтур.

— Я спяшаюся на Імеру, — запярэчыў Генрых.

— Язычнікі пачакаюць. А вы паедзеце ў Вендэн, — ужо рашуча паварочваў свайго цяжкага каня комтур.

— Паедзем, Генрых, да рыцараў,— адразу згадзіўся стары Алебранд. — Чуў я, што ў іхніх падвалах ёсць Цудоўнае віно.

Замак мечаносцаў стаяў на абрывістым беразе ракі Гаўі. Камень, з якога зусім нядаўна ўзвялі сцены і вежы, яшчэ не пацямнеў ад дажджу і дыму.

Пад'ехалі

да запоўненага бруднай вадой рова. Комтур патрубіў некалькі разоў у баявы рог, падаў тым, што сядзелі ў замку, умоўны сігнал, і праз шырокі роў лёг з цяжкім грукатам пад'ёмны мост.

Замак быў цесна забудаваны, з вельмі вузкімі Булкамі, з невялікім, прыплясканым конскімі капытамі ўнутраным дваром, дзе мясцілася казарма браццяў-рыцараў і стаяла ордэнская капэла 87 .

Юнак-зброяносец прытрымаў стрэмя, калі комтур саскочыў з каня, узяў у яго кап'ё і шчыт. Генрых і Алебранд, пакінуўшы абоз і ўсю сваю ахову, пайшлі следам за комтурам. «Цесна жывуць рыцары, — думаў па дарозе Генрых. — Не замак, а сакалінае ці каршуновае гняздо».

87

Капэла — малітоўня невялікія памераў.

Яны бачылі, як вучацца мечаносцы рукапашнаму бою — падзяліўшыся на дзесяткі, рыцары, узброеныя мячамі і коп'ямі, атакавалі адзін аднаго. Стук мячоў, крыкі зліваліся з іржаннем коней і адрывістымі загадамі сівога рыцара ў чорным плашчы, які стаяў на спецыяльна збудаваным памосце і ўважліва сачыў за дзеяннямі сваіх падначаленых. Праўда, на наканечнікі коп'яў, як заўважыў Генрых, былі надзеты невялікія драўляныя шары.

Па лабірынце вулачак, а потым па звілістым зацемненым калідоры галоўнай цытадэлі замка комтур прывёў іх нарэшце ў вялікі, з высокай столлю пакой, дзе ярка гарэла мноства свечак. На сцяне, насупраць уваходу, віселі вялікі меч і вялікі крыж — сімвалы вярхоўнай улады вялікага магістра, ці, як яго называлі, гросмайстара, Ордэна мечаносцаў.

Высокі белатвары мужчына з разадранай кап'ём шчакой маленькімі шчыпцамі асцярожна сашчыкваў нагар з кнота свечкі. Здавалася, ён хоча сарваць чырвоную трапяткую кветку. Пачуўшы крокі за сваёй спінай, ён рэзка азірнуўся, моцна сціснуў шчыпцы, аж костачкі пальцаў пабялелі. Гэта быў гросмайстар Венна, якога на гэту пасаду пажыццёва абралі рыцары ордэна, а папа Інакенцій IIІ зацвердзіў іхні выбар.

— Людзі епіскапа Альберта, — сказаў гросмайстару, глянуўшы на Генрыха і Алебранда, комтур. Паміж сабой мечаносцы прывыклі размаўляць лаканічна.

— Ваш епіскап — дурны тлусты каплун! Сабака! — адразу ж закрычаў гросмайстар Венна. Ён шпурнуў шчыпцы, і яны, ударыўшыся аб сцяну, зазвінелі. Комтур нагнуўся, падняў шчыпцы, здзьмуў з іх сажу.

— Ён завёў гандаль з Ордэнам з-за трэці Лівоніі,— крычаў Венна. — З нашай крыві ён хоча пячы пірагі! Рыцарская кроў — не вада! Не вада! Я заключу саюз з дацкім каралём Вальдэмарам і вазьму ўсё, што заваюе мой меч!

Гросмайстар у адзін скок апынуўся ля сцяны, сарваў з яе меч. Вочы ў яго блішчэлі, і Генрыху на імгненне здалося, што наступіў канец, што зараз Венна пасячэ яго і Алебранда на шматкі, як капусту.

Але прыступ гневу вельмі хутка прайшоў. Гросмайстар акуратна павесіў меч на сцяну, лагодна глянуў на гасцей, сказаў:

— Мы — карані аднаго дрэва. Запрашаю гасцей

павячэраць з браццямі-рыцарамі.

Трапезная мечаносцаў размяшчалася якраз пад пакоем, у якім жыў гросмайстар. Венна з комтурам, Генрых і Алебранд спусціліся па вінтавой лесвіцы ў паўзмрок трапезнай. Як вогненная пашча дракона, чырванеўся, трашчаў у куце трапезнай камін, у якім згаралі вялізныя смалістыя бярвенні. Часам адтуль выскоквалі яркія вугольчыкі, з піскам круціліся па каменнай падлозе.

Мечаносцаў было чалавек пяцьдзесят. Капелан прачытаў малітву, усе стоячы выслухалі яе, потым селі, кожны на сваё навечна замацаванае за ім месца. Па правую руку ад гросмайстра сеў рыцар, які асабліва адважна біўся ў самым апошнім баі. Кожны мечаносец узяў свой залачоны кубак, на якім было напісана: «Уславім бога». Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліў усім з дубовай бочачкі віна.

Толькі адзін чалавек у трапезнай не піў, не меў сёння права піць. У чорным плашчы — усе мечаносцы былі ў белых плашчах — ён сядзеў на ахапку саломы на падлозе і з драўлянай міскі драўлянай лыжкай чэрпаў гарохавую кашу. Ды гарох, было бачна, не лез яму ў горла, і ён сядзеў сумны, растаптаны ўсеагульнай знявагай, з набітым ежай ротам.

— Хто гэта? — ціха спытаўся ў комтура Генрых.

— Рыцар Вікберт. У час бою з эстамі ён спалохаўся, пакінуў баявы строй, — растлумачыў комтур. — Вельмі строга караецца ў нашым Ордэне палахлівасць. Той, хто ў час бою адчуваў сябе зайцам, павінен пасля бою, у трапезнай, адчуць сябе чарвяком.

Генрых уважліва паглядзеў на Вікберта. Ні за што ў жыцці не хацеў бы ён быць на ягоным месцы, бо сорам, які спальвае душу, асабліва страшны, проста невыносны, калі ты пакутуеш ад яго на вачах у сваіх сяброў. Плечы ў Вікберта былі апушчаны, рукі, у якіх ён трымаў лыжку і міску, дрыжалі. Ды не толькі пакору лёсу ўбачыў у позірку і паставе зняважанага рыцара Генрых. У нейкі момант Вікберт узняў галаву і вачамі, поўнымі нянавісці, здаецца, прасвідраваў наскрозь гросмайстара Венна. Такі пагляд можа раскрышыць крапасную сцяну, але Венна, ап'янелы ад віна і гарачага мяса, узняўся з кубкам над рыцарскім сталом, сказаў зычным голасам:

— Спрадвеку павялося ў нас, лацінян, — народ павінен працаваць, рыцары ваяваць, а духавенства маліцца. Вып'ем, брацці-рыцары, за нашых гасцей, божых служак Генрыха і Алебранда. Мы сваім мячом ссякаем, карчуем дзікі лес язычніцтва, паганства, а яны ідуць за намі і са святой малітвай на вуснах засяваюць адваяваныя ў цемры абшары хрыстовым зернем.

Рыцары, як адзін, выпілі, толькі Вікберт, седзячы на падлозе, ля ног сваіх таварышаў, яшчэ глыбей увабраў галаву ў плечы.

Пасля вячэры комтур вырашыў паказаць гасцям цытадэль. Стары Алебранд, да адвалу набіўшы жывот смажаным мясам, адмовіўся і неўзабаве заснуў у рыцарскай казарме. Пайшоў адзін Генрых.

Цытадэль, нібы каменны меч, урэзвалася ў вечаровы блакіт. Усярэдзіне яе адно над адным былі размешчаны, як пчаліныя соты, невялікія памяшканні, у якіх рыцары могуць вытрымаць доўгую, шматмесячную асаду. У падвале быў выкапаны калодзеж і захоўваліся запасы ежы. Бінтавая лесвіца была хітра схавана ў сцяне. Па гэтай лесвіцы можна хуценька прайсці ў падземны ход, які вядзе на бераг ракі Гаўі.

Потым спусціліся на самае дно цытадэлі, у вечны змрок і холад. Кроплі вады з ціхім шалясценнем падалі за спінай у Генрыха. Гэта былі апошнія гукі белага свету, жыцця, бо тое, што ён убачыў, было пеклам.

Поделиться:
Популярные книги

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый