Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Два невялічкія травяністыя грудкі ўбачыў ён. Два грудкі… І ўсё…

— Твой бацька быў знакаміты воін, — сухім голасам гаварыў стары Вардэке. — Твая маці дужа добра спявала песні лэтаў.

«Божа, — думаў Генрых, — спапялі ўсіх гэтых людзей, ператвары іх у горкі пыл… Я — твой раб. Табе аддаю сваю душу».

Могільнік быў на высокім пясчаным узгорку. Побач маркотна шумеў свяшчэнны бярозавы гай. Усюды віднеліся чорныя пісягі ад памінальных кастроў.

Генрых з адчаем паглядзеў на неба, на недасяжны небасхіл, развітваючыся з жыццём, і раптам гарачая хваля ўдарыла ў сэрца, перахапіла дыханне, ногі зрабіліся

мяккімі. З рэдзенькага сасонніку, што рос непадалёку, выкочваўся, зіхцеў на сонцы, няўмольна набліжаўся цяжкі кавалерыйскі гуф 90 . Рыцарскія коні ішлі рыссю. «Мечаносцы!»

90

Гуф — самкнуты баявы строй у некалькі радоў.

Прага жыцця, якое, здавалася, ужо адляцела ад Генрыха, з незвычайнай сілай успыхнула ў крыві. «Жыць! Толькі жыць! Бог пачуў і паслаў выратаванне!»

Лэты пакуль што не бачылі мечаносцаў. Іхнія позіркі былі скіраваны на магілы, і Генрых зразумеў, што трэба яму рабіць, каб захаваць жыццё. Ён упаў на калені, схапіў з магілы жменю пяску, сыпануў сабе на галаву. Відно па ўсяму, гэта спадабалася лэтам — на іхніх вачах вераадступнік раскайваўся, караў сам сябе. Яны шчыльней згрудзіліся каля Генрыха. «Толькі глядзіце на мяне… На мяне», — як малітву, як замову, паўтараў ён адно і тое ж у гарачлівых сумятлівых думках.

Ён сыпаў пясок на галаву, а мечаносцы тым часам набліжаліся, гуф раскалоўся, разламаўся на дзве палавіны, якія, нібы жалезныя крылы, ахапілі могільнік.

— Мацеркі Жыцця і Памяці вярнуліся да адступніка, — лагодным голасам пачаў быў гаварыць стары Вардэке і раптам закрычаў: — Тэўтоны!

Быццам віхор наляцеў на могільнік. Лэты пабеглі хто куды. Некаторыя хаваліся між магіл. Жах туманіў галаву.

— У свяшчэнны гай бяжыце! У свяшчэнны гай! — закрычаў Вардэке. — Коні не пройдуць між дрэў, і мечаносцам трэба будзе спешвацца!

Але напад быў такі нечаканы, рыцары несліся такой лавай, так грозна храплі іхнія абвітыя кальчугамі коні, што лэты не змаглі аказаць ніякага супраціўлення. Большасць з тых, хто хацеў ратавацца ў свяшчэнным гаі, не дабеглі да яго. Усе яны ляглі на лугавіне перад гаем пад цяжкімі пікамі рыцараў, пад ударамі конскіх капытоў.

Мечаносцы секлі, калолі і тапталі лэтаў моўчкі. Толькі чуўся востры свіст мячоў, глуха звінела жалеза, нехта слаба войкаў і заціхаў навекі, ды час ад часу ўзлятаў над крывавым пабоішчам трубны покліч комтура:

— Брацці, з намі бог!

І мечаносцы з яшчэ большай ярасцю пачыналі ўзмахваць мячамі, іхнія белыя плашчы былі апырсканы крывёю, а яны ўсё секлі і секлі…

Не шкадавалі ні таго, хто біўся супроць іх, як пушчанскі тур, ні таго, хто былінкаю падаў на калені, цалаваў конскія капыты, прасіў захаваць, не адбіраць жыццё. Гэта быў крывавы танец смерці, дзе, як арэх, расколваліся чарапы, дзе выскоквалі з вачніц вочы, дзе праз рассечаную кашулю і рассечаную грудную клетку можна было ўбачыць, як у забітага чалавека ўсё яшчэ б'ецца, усё яшчэ трапечацца чырвонаю птушкаю сэрца.

Стары Вардэке і некалькі маладых лэтаў усё-ткі прарваліся ў свяшчэнны гай. Стаўшы ў кола там, дзе бярозы раслі найбольш цесна, яны сустрэлі спешаных мечаносцаў

ударамі кароткіх коп'яў і нажоў, дубінамі і камянямі. Рыцарам цяжка было рагарнуцца ў гушчэчы дрэў. Яны прывыклі нападаць у чыстым полі, дзе можна манеўраваць на конях, а тут патрэбна было біцца паміж дрэў і ў пешым страі. З неахвотаю пайшлі мечаносцы ў атаку і адразу ж страцілі Ёгана і Піліпа Жоўтага, якім лэты распаролі жываты.

Комтур уважліва сачыў за паядынкам у свяшчэнным гаі. Як толькі пачаўся бой, комтур адабраў пяць рыцараў і загадаў ім акружыць уваткнуты ў зямлю рыцарскі сцяг і ахоўваць яго. Як бы ні складваўся бой, іхні абавязак — стаяць каля сцяга. Сам комтур трымаў у руках абгорнуты вакол кап'я запасны сцяг.

Баявы сцяг — рыцарская святыня. Нават цяжка паранены рыцар не мае права пакідаць сцяг. Пакуль віецца сцяг, рыцар павінен знаходзіцца на полі бою, а калі свой сцяг страчаны, абавязаны адразу ж прымкнуць да іншага хрысціянскага сцяга.

Упаў яшчэ адзін мечаносец. Вардэке праламаў яму пераноссе каменем з вяровачнай прашчы.

— Дужа шмат рыцарскай крыві,— незадаволена сказаў комтур і закрычаў: — Трубачы, сыграйце рыцарам адыход!

Заспявалі срэбныя трубы, і рыцары адхлынулі са свяшчэннага гаю. Іх месца занялі кнехты-арбалетчыкі. Абкружыўшы лэтаў, яны пачалі расстрэльваць іх ва ўпор доўгімі бранябойнымі стрэламі. Дарэмна стараліся схавацца лэты за свяшчэннымі бярозамі — стрэлы, што ляцелі з усіх бакоў смертаносным роем, знаходзілі іх усюды.

— Мы перамаглі, комтур! Язычнікі знішчаны! — весела крыкнуў рыцар Вікберт, выціраючы меч аб зялёную траву.

Увесь гэты час Генрых стаяў на каленях, страсна маліўся богу, дзякаваў, дзякаваў за шчаслівае збавенне ад непазбежнай смерці. Яшчэ ён маліўся апекуну ўсіх рыцарскіх ордэнаў святому Георгію. Каб не мечаносцы, брацці святой Марыі, ішоў бы ён зараз па нябёсах, але ён быў малады, з гарачай крывёю, яму хацелася яшчэ паблукаць, павандраваць па гэтай грэшнай зямлі, і ён дзякаваў у сваёй малітве мечаносцам, на імгненне забыўшыся, што яны ворагі рыжскай царквы і епіскапа Альберта.

Нарэшце Генрыха заўважыў рыцар Вікберт. Напачатку ён падумаў, што гэта нехта з лэтаў хаваецца ад божай кары, і выцягнуў з похваў меч, які перад гэтым старанна пачысціў аб траву і пясок, каб зноў даць яму работу. Вікберт на цяжкім кані пад'ехаў да Генрыха, у вялікай злосці нахмурваючы светлыя бровы, але пазнаў імерскага свяшчэнніка, радасна выгукнуў:

— Ты жывы, святы ойча? Язычнікі не падсмажылі цябе?

— Жывы, — адказаў Генрых і ўскочыў на ногі. Комтур вельмі ласкава сустрэў Генрыха, загадаў яго накарміць, даць віно. У гэты час рыцары насіліся на конях па ўсёй акрузе за жанчынамі і дзецьмі, зганялі іх да царкоўнага папялішча. Сюды ж гналі і жывёлу. Комтур задаволена ўсміхаўся — добрая здабыча трапіла ў рукі Ордэну.

З вялікай радасцю Генрых даведаўся, што манахіня Эльза, князёўна Соф'я і царкоўныя служкі жывыя. У той час, калі лэты палілі царкву, бясстрашная манахіня вывела ўсіх у лес, і яны перачакалі бяду пад вялізным вываратнем старой сасны.

Генрых адразу ж захацеў глянуць на кукейноскую князёўну. Яе прывялі. Бледная, напалоханая, глядзела яна знізу ўверх на Генрыха і раптам усхліпнула, прытулілася да яго. Манахіня Эльза акінула ўсіх шматзначным позіркам, усміхнулася куточкамі сухіх вуснаў.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III