Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Мне страшна, Маланка, — шаптаў хлопчык.

— Спі, дзетка, — цалавала яго карміцелька. — Хочаш, казку табе раскажу? Слухай:

За борам баранскім, За лесам лесанскім, У зялёнай ціне, У жоўтай гліне Сядзіць чорт-балацюк.

Колькі страхоццяў ведае старая карміцелька! Колькі іголак упіваецца ў сэрца, калі слухаеш яе!

А потым зноў была ноч, і дзікі крык у лесе. Вячка спаў у святліцы і раптам прачнуўся. Паставіўшы лапу яму на грудзі,

на яго ва ўпор глядзеў ваўкалак. Іскры сыпаліся з поўсці, пранізліва і журботна глядзелі вялікія разумныя вочы.

— Мама! — закрычаў малы і страціў прытомнасць:

— Гэта ж твой сабачка быў, твой Уюн, — засмучана казала назаўтра Маланка. — Прылашчыцца хацеў да цябе… Камень на шыю, і ўтапілі пса ў Друці.

Нага на грудзях… Лапа на грудзях… Гэта ўжо калісьці было…

«Як я мог паверыць ім? — думаў Вячка, лежачы з торбаю на галаве на зямлі, у той час як мечаносцы, смеючыся, падсілкоўваліся. — Пэўна, стаміўся я. Рашыў трошкі перадыхнуць, сабрацца з сіламі, заключыўшы перамір'е. Дапамогі з Полацка няма, бо князь Уладзімір Валадаравіч ніяк не можа прымірыцца з вечам, якое то выганяе яго, то зноў запрашае на сталец. Ліваў епіскап Альберт паставіў на калені, плоцяць лівы Рызе царкоўную дзесяціну. Старэйшыны лэтаў чакаюць, хто пераможа ў барацьбе за Дзвіну. Ноўгарад і Пскоў таксама чакаюць. Іхняму купецтву нават выгадна, што тэўтоны закаркавалі вусце Дзвіны. Яны і без Дзвіны могуць абысціся — плывуць па рацэ Вялікай, па Чудскаму возеру, па рацэ Амоўжы, ці, як называюць яе эсты, Эмайыгі — Мацерцы вод і далей — да Варажскага мора.

А Рыга ўсё мацнее. Плывуць і плывуць у яе пілігрымы з усёй Еўропы. На вайну, у бой ідуць, як на свята, спяваючы святыя псалмы, апранаючы самае дарагое адзенне. За іхняй спінаю — Рым, папа Інакенцій, феадалы, бюргеры, купцы…»

У той самы час, як рыцар Данііл, парушыўшы хрэснае цалаванне, закоўваў князя Вячку ў кайданы, на адным з ліўскіх гарадзішчаў, якое цудам ацалела ў дрымучых лясах, сівы стогадовы старэйшына гадаў на агні і вадзе аб лёсе і будучыні свайго народа. «Бачу вялізную чорную курыцу, — шаптаў ён пустым бяззубым ротам. — Яна выходзіць з марскіх хваль. Яна вышэй за самую высокую сасну нашых лясоў. Вось прыпынілася, села ў пясок, закудахтала… І нясецца… Не яечкі выкочваюцца на пясок, а тэўтонскія рыцары. Іх не злічыць! Іх як пяску на марскім беразе! Гора лівам! Дзе нашы багі? Дзе нашы героі? Бачу бераг… Туман… Чайкі плачуць… Шэпчацца пясок у дзюнах… Бачу мужчыну і жанчыну… Дзяцей няма… Хто гэта? Гэта — лівы. Гэта ўсё, што засталося ад шматлікага магутнага народа. Гора лівам!» І сівы старэйшына патушыў святы агонь, выліў святую ваду і заплакаў.

Князь Вячка не ведаў пра гаданне старога ліва. Князь Вячка не плакаў. На руках і на нагах у яго былі жалезныя кайданы. Ён сядзеў у павозцы на клубку злямчанай мокрай травы. Яго везлі ў Рыгу.

Шэрае мокрае неба плыло над галавой. Блішчалі латы і мячы кнехтаў рыцара Данііла, якія ахоўвалі палоннага.

На мокрым кані пад'ехаў да Вячкі граф Пірмонт, запытаўся:

— Можа, князь, хоча папіць вады?

— Браціла, твой хаўруснік, усю ваду выпіў у Дзвіне, — адказаў Вячка і замоўк да самай Рыгі.

У ланцугах яго везлі па той самай зямлі, дзе ён нядаўна з мячом у руцэ на хутканогім войскім кані імчаўся штурмаваць Гольм і Рыгу. «Чаму тут, на гэтых берагах, шмат бурштыну? — падумаў раптам зняволены князь. — Гэта слёзы людзей, якія запякліся пад ветрам і сонцам».

Зноў дзяцінства прыгадалася яму. Успамінамі пра дзяцінства ахоўваў, адгароджваў ён сваю

душу ад жорсткай скрухі і знявагі палону.

…Страшныя казкі расказвала карміцелька Маланка. Нахілялася над хлапчукоўскім ложкам і пачынала, прыглушваючы голас:

Прыйдзе Кокаць — Барада з локаць, А вочы па яблыку.

— Хто такі Кокаць? — спалохана шаптаў Вячка, і сэрца аж разрывалася ад прадчування нечага незвычайнага, нечага жахлівага, пра што ён зараз даведаецца.

— Спі… Не ведаю, — ціха адказвала Маланка. — А заўтра з табою махалку зробім, каб ваўкалак да церама не падбягаў.

І раніцою, як толькі княжыч прачынаўся, яна знаходзіла стары біты гаршчок, насыпала ў яго гарачага вуголля, Вячка прывязаў гаршчок да вяроўкі. Яны, маленькі княжыч і старая карміцелька, чакалі, як змоўшчыкі, вечара, цемры, і потым Вячка, уздрыгваючы ад нецярплівасці і хвалявання, выходзіў на цёмны пустынны двор, моцна сціскаў у руцэ вяроўку і пачынаў шырока размахваць сваёй махалкай-жароўняй. Здавалася ў змроку, над зямлёй са свістам праносіцца вогненны іскрысты твар страшыдлы. Аднойчы гэтую іхнюю забаўку высачыў князь Барыс.

— Церам спаліць хочаце? — грозна закрычаў ён, моцнай бацькоўскай рукою схапіўшы Вячку за вуха.

— Мы ваўкалака адганяем, — зморшчыўся ад болю Вячка.

— Ваўкалака? Якога ваўкалака? Гэта ты, трухлявая калода, падвучваеш малога?!

І князь, не раздумваючы, адважыў старой карміцельцы звонкую аплявуху. Усю ноч Маланка праплакала, потым з невялічкай карчагі выпіла хмельнага мёду з макам, заружовілася, павесялела, даверліва сказала Вячку:

— Добры мёд. Выпіла, і быццам святы божачка басанож па душы прабег…

— Ніякага ваўкалака няма, — назаўтра, палагаднеўшы, навучаў князь Барыс маленькага сына. — Не княжая справа слухаць казкі смердаў. Яны, цёмныя смерды, выдумалі ваўкалака.

Але Вячка цвёрда ведаў — ваўкалак ёсць! Гэта князь Усяслаў Полацкі, Усяслаў Чарадзей, які некалі жыў і ваяваў на тутэйшай зямлі, прымае воблік ваўкалака, бегае ўсю ноч ад Полацка да Кіева, ад Дзвіны да Варажскага мора, ахоўвае ад чужынцаў сваю дзяржаву. Пакуль бегае, пакуль не спіць, пакуль крычыць пад небам ваўкалак — будуць стаяць і Полацк, і Друцеск, і Менск.

Аднойчы старэйшы Вячкаў брат княжыч Васілька пачаў усім казаць, што яго, Васільку, укусіў у лесе ваўкалак. Выскачыў з-за куста, зваліў з ног і хапануў зубамі за левую пятку.

— Не верыце? — пытаўся Васілька у баярскіх дочак Васіліны і Дабраславы. — Зараз я вам пакажу.

Ён паказаў дзяўчынкам пятку — на ёй і сапраўды была невялікая крывавая ранка. Васіліна з Дабраславаю бляднелі ад страху.

— На мяне цяпер іншы раз нешта находзіць, — таямніча шаптаў Васілька. — Іду ці ў цераме, ці ў лесе і раптам адчуваю, нібы іклы ў мяне ў роце вырастаюць, нібы даўжэзныя кіпцюры на пальцах праклёўваюцца, і так хочацца завыць, закрычаць, некага ўкусіць.

Яны ішлі лугавой сцяжынкаю непадалёку ад гарадскога вала. Звінелі чмялі… Пырхалі стракозы… Пасля нядаўняга дажджу былі рассыпаны па лузе невялікія лужынкі, быццам кавалачкі блакітнага шкла…

Раптам Васілька грозна ашчэрыў зубы, упаў на зямлю і, стаўшы на чацвярэнькі, загаўкаў, завыў. Васіліна з Дабраславаю абамлелі. Потым іх адлівалі вадою, а князь Барыс уласнаручна сек Васільку па голай скуры лазою і прыгаворваў:

— Будзеш хлусіць? Будзеш баярскіх дочак палохаць? Кажы — хто цябе ўкусіў?

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф