Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Я перамагу! — сарваў з галавы аксамітную шапачку Вікберт. — Перамагу або загіну!

Вікберт, падхоплены п'янлівай і яраснай сілай, выбег з палаткі. Згусцелы змрок абступаў яго з усіх бакоў. Непадалёку ад палаткі, як скалелыя смірныя авечкі, стаялі, збіўшыся ў купку, Генрыхавы служкі.

— Ідзіце спаць, — весела сказаў ім Вікберт і закрочыў па лагеры. Жаданне дзейнічаць, нешта разбураць, нешта будаваць апякала душу. Здавалася, ён зараз мог падскочыць высока-высока над лагерам, дакрануцца да зоркі, цёплай і шурпатай, павесіць гэтую зорку сабе на пояс і адтуль, з абадзьмутай ветрам галавакружнай вышыні, вярнуцца назад, ударыцца аб зямлю і ўвайсці ў яе па самыя

калені. Сіла бушавала ў ім, напаўняла цяплом і святлом кожную жылку, кожную костачку, патрабавала і шукала выйсця.

Вікберт прыпыніўся. З маленькага шаўковага мяшэчка, які на срэбным ланцужку заўсёды вісеў у яго на грудзях побач з нацельным крыжам, дастаў круглую цёплую гарошынку, паклаў яе сабе на далонь. Гарошынка свяцілася, быццам была напоўнена сонечнымі іскрыстымі промнямі. Ён узяў яе ў рот, патрымаў на языку, адчуваючы прыемную гаркавасць, праглынуў.

Вось такія гарошынкі давалі сілу і радасць. Іх прадаваў яму за срэбныя дынарыі рыжскі купец Карл. Гэты Карл разам з шасцю сынамі плаваў у далёкія цёплыя моры, прывозіў адтуль перац і слановыя біўні, яшчэ шмат усялякага дзівоснага дабра і таямнічыя гарошыны, якія там, у спякотных краінах, робяць з белага соку невядомых траў. «Тыя травы растуць у раі,— тлумачыў Карл. — Сам бог пасеяў іх там, каб ісцінныя хрысціяне, трапіўшы ў рай, маглі, пакаштаваўшы іхняга чароўнага соку, хоць на імгненне адчуць сябе багамі».

Вікберт не пайшоў у сваю палатку, а, пракраўшыся між вартавых, апынуўся ў цёмным пустынным полі. Ён нават поўз па зямлі, каб варта не ўбачыла яго. Ды як яна магла яго ўбачыць, калі ў гэтыя імгненні ён адчуваў сябе мудрым спрытным вужом, які можа прабрацца, прасвідравацца ў самую маленькую шчылінку?

Белы вялізны валун свяціўся ў змроку. Вікберт сеў на яго, падставіў ветру твар, глянуў на шырокае бязмежнае неба, і аж дыханне перахапіла. Неба здавалася пяшчотным чорным аксамітам, на які былі нашыты незлічоныя брыльянты і брыльянцікі. Неба здавалася крылатым велізарным ветразем. Якая сіла рухае, гоніць уперад праз гады і стагоддзі гэты ветразь?

Пад плаўнае цячэнне ночы, пад срэбнае мігценне зорак добра думалася, добра ўспаміналася Вікберту. Ён успомніў маленькі гарадок Зёст у Вестфаліі — сваю радзіму. Ягоны бацька быў збяднелым рыцарам, у крыжовым паходзе страціў нагу. Да сямі гадоў маленькі Вікберт выхоўваўся дома, потым, як і ўсіх рыцарскіх сыноў, яго прывезлі ў замак сеньёра, дзе да чатырнаццаці гадоў ён быў пажам. Кожны дзень вучылі яго вернасці рэлігіі, свецкаму этыкету і сямі рыцарскім дабрадзействам: верхавой яздзе, фехтаванню, валоданню кап'ём, плаванню, паляванню, гульні ў шашкі, складанню і спяванню вершаў у гонар дамы сэрца.

Потым, калі яму споўнілася дваццаць гадоў, адбылася цырымонія «рыцарскага ўдару» — дзень пасвячэння ў рыцары. Ён стаяў на каленях побач са сваімі сябрамі, а цудоўная каралева, жонка Піліпа Швабскага, узяла ў белыя рукі меч, плашмя лёгенька стукнула кожнаму па плячы гэтым мячом і сказала: «Выцерпі гэты ўдар дзеля госпада бога і святой Марыі, але болей нікому не даруй ніводнага ўдару». Ім падвязалі рыцарскія паясы, уручылі залатыя шпоры, і яны сталі рыцарамі, і адразу, надзеўшы латы, ускочыўшы на закаваных у сталь коней, рынуліся на рысталішча перад каралеўскім палацам, дзе шумеў і грымеў турнірны бой.

Ён думаў тады, што рыцары — вянец прыроды. Яны здаваліся яму соллю ўсяго жывога. Бог захацеў стварыць сапраўднага мужчыну, уладара свету, і стварыў рыцара. Нездарма юнакі, нават сыны сялян і рамеснікаў, так імкнуцца стаць рыцарамі. Але таго, хто, як дажджавы чарвяк, усё сваё жыццё калупаецца ў зямлі, жыве з яе, нельга пасвяціць

у рыцары, так як нельга ў светлую нядзелю асвяціць замест барана казляціну, бо адразу ж ператворыцца ў яго шчыт у адвал плуга, меч — у лямеш, рыцарскі шаўковы кашалёк — у сявалку-лубянку, а галун на поясе — у льняны мяшок, з якога кормяць коней.

Меч на перавязі можа насіць толькі рыцар. Купцы ж і гараджане павінны прывешваць яго да сядла.

Галоўнае, што вяло Вікберта па жыццёвай дарозе, — гэта пошукі прыгод. Калі б ён не быў рыцарам, ён абавязкова стаў бы вагантам 92 , якія ходзяць з горада ў горад, спяваюць на плошчах, у палатах баронаў і графаў, у вясковых карчомках. Колькі хмельнай радасці ў іхніх песнях, як славяць яны жанчыну, яе красу!

У рэшце рэшт лёс прывёў Вікберта ў Лівонію, у войска мечаносцаў, браццяў святой дзевы Марыі. Хапала работы ягонаму мячу, хапала і прыгод, але адразу ж не заладзіліся ў Вікберта адносіны з гросмайстарам Венна. Бываюць людзі, з якімі цяжка, немагчыма дыхаць адным паветрам. Бог для кожнага чалавека стварае не толькі сяброў, але і ворагаў. Такімі ворагамі зрабіліся Вікберт і Венна.

92

Ваганты — вандроўныя спевакі ў тагачаснай Заходняй Еўропе.

Усё пачалося з паходу на эстаў. Паход быў удалы, спалілі пяць селішчаў, «осекаў», як называюць іх самі эсты, узялі шмат палонных і жывёлы. Палонных звычайна прадавалі ў Рыгу, бо нельга божаму Ордэну мець рабоў, тым больш маладых рабынь. Але Венна пакінуў сабе трох самых прыгожых эстак, і Вікберт выпадкова ўбачыў, як перад сном адна нявольніца часала гросмайстару галаву, другая пяткі, трэцяя, стоячы перад сваім уладаром на каленях, карміла яго са срэбнай лыжачкі чмяліным мёдам.

Злосць затуманіла Вікберту галаву. Чым горшы ён, Вікберт, за гросмайстара? Гэтаму яловаму чурбану ўсё дазволена, а яны, брацці-рыцары, што праліваюць кроў за веру, павінны пасціць? Ён пачаў падбухторваць мечаносцаў супраць гросмайстара, але не разлічыў свае сілы. Венна данеслі верныя людзі, і гросмайстар, абвінаваціўшы Вікберта ў палахлівасці, адабраў у яго белы рыцарскі плашч, пасадзіў у ордэнскую турму. У турме, праўда, пратрымалі Вікберта нядоўга, ды з таго часу між ім і гросмайстарам пачалася сапраўдная вайна.

Ва ўсе паходы пачаў гнаць гросмайстар Вікберта з тайнай думкаю, што напорацца той на меч або кап'ё язычнікаў. Смерць абыходзіла пакуль што Вікберта, і тады Венна вырашыў выгнаць яго з Ордэна, пазбавіўшы рыцарскага звання. За вялікія грошы знайшліся людзі, якія паказалі, што Вікберт ніякі не рыцар, што ягоны бацька гандляваў у Саксоніі зернем. Абразлівая, страшная кара чакала Вікберта. Як толькі вернуцца мечаносцы ў Вендэн, пасадзяць яго на кучу смецця, і кат саб'е з яго залатыя шпоры — знак прыналежнасці да рыцарства. А хіба можна жыць на свеце і не быць рыцарам?

Вікберт сядзеў у глухім начным змроку на халодным валуне і сам быў падобны на валун. О, як хочацца помсціць! Уся надзея на Рыгу, на епіскапа Альберта. Ён, як і Вікберт, люты вораг Венна, і ён павінен памагчы. Імерскі свяшчэннік Генрых таксама можа спатрэбіцца, бо ён, як даведаўся Вікберт, любімы вучань епіскапа. Трэба чакаць. Трэба цярпліва набліжаць дзень помсты.

Вікберт узняўся з валуна, глуха засмяяўся. Смех ягоны быў падобны на крык начной савы. «Я заб'ю Венна, — падумаў ён, — і сам зраблюся вялікім магістрам. Я павяду браццяў-рыцараў да вялікіх перамог, якіх яшчэ не ведаў Ордэн».

Поделиться:
Популярные книги

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Эфир. Терра 13

Скабер Артемий
1. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3