Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Усім — на забаролы! — загадаў Халадок, і тыя з вартавых, што спалі зараз у баявых адсеках, абсталяваных у тоўшчы гарадскога вала, прачыналіся, хапалі зброю і шчыты, па лесвіцах, па ствалах сукаватых дрэў, прыслоненых да вала, узбіраліся наверх, туды, дзе грымела, склікала ўсіх біла.

Кукейноскія лучнікі ўжо нацягвалі цецівы сваіх лукаў, зробленых з рагоў тура і цісавага дрэва. Гартаваныя стрэлы са свістам паляцелі насустрач мечаносцам. І тут ірвануўся ўперад мечаносец-гарольд на белым кані, затрубіў у срэбны рог, закрычаў:

— Слухайце, людзі Кукейноса! Слухайце, адважныя рыцары Кукейноса! Дачка вашага князя князёўна Соф'я прыбыла

ў свой горад!

Да гарольда пад'ехаў яшчэ адзін мечаносец у чорнай епанчы 93 , рэзкім рухам расхінуў яе, і ўсе, хто быў на забаролах, убачылі светлавалосую перапалоханую дзяўчынку, якая сядзела наперадзе мечаносца, моцна ўхапіўшыся тонкімі рукамі за конскую грыву. Яна аж зажмурылася ад нечаканасці, бо была пад епанчой, як у цёмнай клетцы, а тут святло ўдарыла ў вочы, людзі гучна і бязладна закрычалі, сабакі, захліпваючыся забрахалі на высокім гарадскім вале, мячы зазвінелі.

93

Епанча — доўгі і шырокі плашч.

— Соф'я, — здзіўлена і адначасна разгублена сказаў Халадок і, нібы просячы дапамогі, глянуў на Грыкшу. — Наша князёўна. Што рабіць?

Кукейноскія лучнікі перасталі страляць, хоць ніхто не аддаваў такога загаду. Баяліся патрапіць у князёўну. Маленькая Соф'я была тым шчытом, за якім хаваўся ўвесь атрад мечаносцаў.

— Пабягу да князя, — строга сказаў Грыкшу Халадок, — заставайся за мяне. Пад'ёмны мост не апускаць. Вароты не адчыняць. Палезуць тэўтоны на вал — біць, як псоў.

Халадок, закінуўшы за спіну шчыт і засунуўшы меч у похвы, хуценька спусціўся з вала. Тут, у горадзе, было значна цямней, чым на забаролах, бо праменні сонца, што пачало выкочвацца, вывальвацца з-за лесу, яшчэ не даляталі сюды. Халадок пабег па вузкай звілістай вулцы да княжацкага церама. «Бяда падступіла, — думаў Халадок. — З-за дачкі князь Вячаслаў як перарадзіўся. Не ўсміхнецца, не пагаворыць толкам з дружынаю, меч Усяславаў на сцяну павесіў.

Шкада, вядома, дачку. Родная кроў, родная душа. Узялі тэўтоны князя за кадык».

Халадок спяшаўся да церама і не ведаў, што ўжо другую ноч Вячка не спіць, паліць у царкве свечкі, адзін, без людскога вока, моліцца, развітваецца назаўсёды з дачкой. Ці дачка, ці меч Усяславаў — трэцяй дарогі не было. Захоча князь вярнуць сабе дачку, трэба будзе пакласці меч у похвы, замірыцца з тэўтонамі, пусціць іх у Дзвіну, падставіць шыю пад чужы хамут, а не…

Другую ноч князь развітваўся з дачкой. Трапяталі агеньчыкі свечак, быццам пільныя жоўтыя вочы глядзелі, пранізвалі навылёт. Змрок, падаючы з-пад купала царквы, навальваўся на князя, прыгінаў да каменнай падлогі. Князь стаяў на каленях.

«Даруй мне, дочачка, даруй, ластавачка мая, — думаў князь. — Даруй свайму бацьку, што не можа вызваліць цябе са злыдневай клеткі. Ножкі і ручкі твае цалую. Даруй».

Калісьці ён чакаў сына, але нарадзілася дачка, і ён адразу ж забыўся пра сына, бо такой светленькай, такой сінявокай, такой усмешлівай была дачка. Ён браў на рукі маленькі цёплы камячок, і рукі, што прывыклі да мяча і кап'я, рабіліся мяккімі, лёгкімі.

«Даруй мне, — развітваўся з дачкою Вячка. — Я твой бацька, але я князь полацкага роду. Зямлю, што прадзеды перадалі ў спадчыну, трэба ад ворагаў бараніць, веру нашу адстойваць. Даруй, што выбраў зямлю і веру, а не цябе».

— Князь! — паклікалі яго раптам. —

Князь! Вячка ўсхапіўся, як шалёны тур, цяжка тупнуў нагою, закрычаў:

— Хто пасмеў парушыць маю размову з богам? Ён шумна дыхаў, шукаў рукою на поясе меч.

— Гэта я — твой старшы дружыннік, — дрогкім голасам сказаў Халадок, набліжаючыся з цемры да князя.

— Пёс! Галаву адсяку! — махнуў кулаком раз'юшаны Вячка.

— Бяры маю галаву, але спачатку выслухай мяне, — Халадок спыніўся насупраць Вячкі, глянуў яму ў твар. — Ля варот горада чакаюць твайго слова мечаносцы. Яны прывезлі князёўну Соф'ю.

— Прывезлі дачку? — Вячка нейкі час няўцямна стаяў на тым самым месцы, дзе заспела яго навіна. Твар ягоны то бляднеў, то чырванеў, быццам то заходзіла, то ўзыходзіла ў душы сонца.

— Кажаш, прывезлі дачку? — зноў перапытаў ён, потым левай рукою схапіў старшага дружынніка за грудкі, бліскаючы вачамі, прашаптаў: — Ну, Халадок, глядзі — калі не да дабра твая вестка, возьме цябе Карачун 94 .

— Не баюся я Карачуна, — ціха сказаў Халадок і з нейкім шкадаваннем паглядзеў на Вячку, быццам развітваўся з ім назаўсёды. Яны выбеглі з царквы на вуліцу, дзе ўжо ярка ззяла ранішняе неба. Вячка бег наперадзе, прытрымліваючы рукой похвы з мячом.

94

Карачун — бог смерці ў старадаўніх беларусаў.

— Я — князь Кукейноса Вячаслаў Барысавіч! Што трэба вам, людзі з Рыгі?! — зычным голасам закрычаў Вячка, ускочыўшы на самую высокую пляцоўку надваротнай вежы. Вецер адразу ўдарыў яму ў грудзі, раскрыліў чырвонае карзно, якое было накінута на плечы. Збоку здавалася, што князь ахоплены полымем.

Гарольд-мечаносец на белым кані зноў затрубіў у рог, рыцар у епанчы расхінуў вопратку, і ўсе, і ў тым ліку Вячка, убачылі Соф'ю.

— Я — рыцар Данііл з Леневардэна! — крыкнуў мечаносец, паклаўшы руку на плячо Соф'і.— Прывітанне табе, князь Вячка з Кукейноса, ад епіскапа Альберта! Адчыні вароты, пусці нас у горад і вазьмі сваю дачку!

Позіркі ўсіх, і мечаносцаў, і вояў-дазорцаў, скіраваліся на Вячку. Усе чакалі ягонага слова. Усе чакалі, што зробіць князь.

Ён зняў з галавы шлем, доўгімі смуглымі пальцамі пагладзіў лоб, заплюшчыў вочы. Ён пакутліва думаў. Дзве сілы, дзве страсці ярасна змагаліся ў ім.

Раптам на пляцоўку, дзе стаяў князь, узбег Халадок, упаў перад князем на калені, загаварыў:

— Загадай, князь, калёнымі стрэламі заткнуць раты чужынцам. Загадай ліць смалу на тэўтонскіх псоў. Чуеш — святая Сафія ў Полацку званамі грыміць! Гэта нашы прадзеды ў магілах варочаюцца, меч шукаюць, каб ударыць у грудзі заморскаму цуду-юду.

— Устань, Халадок, — ціха сказаў Вячка.

Старшы дружыннік устаў, з надзеяй глянуў на князя.

— Ці ёсць у цябе дзеці, Халадок? Няма? А ў мяне ёсць дачка. Вунь яна, — Вячка рукою, з якой зняў баявую пальчатку, паказаў уніз, туды, дзе рыцар Данііл насцярожана сядзеў на кані.— Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукейноскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люблю і пакладу за яе галаву. І напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзяною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад богам за тое, што адбудзецца. Адчыніце вароты! Апусціце мост!

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф