Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Князь, вядома, нічога не разумеў у гараскопах. Рамей, як толькі з'явіўся ў Полацку, доўга тлумачыў яму сваю дужа мудрую навуку. Гараскопы, іх складанне, патрабуюць хоць невялікага знаёмства з небам, з астраноміяй. Трэба ведаць, што ёсць экліптыка — вялікі круг нябеснай сферы, па якому адбываецца бачны воку гадавы рух Сонца. Чалавек нараджаецца ў канкрэтны месяц, у канкрэтны дзень, і астролаг, састаўляючы гараскоп, устанаўлівае кропку экліптыкі гэтага чалавека на небасхіле. Пачынаючы ад гэтай кропкі, усё неба дзеліцца на дванаццаць «дамоў» — дом шчасця, багацця, братоў, радні і г. д. Заўсёды трэба мець на ўвазе становішча галоўных планет у адносіне да ўсіх «дамоў». Кожная з планет лічыцца «гаспадаром» таго ці іншага «дома». І блізкасць або,

наадварот, аддаленасць планеты ад свайго «дома» ўплывае на чалавечы лёс. Адным словам, можна не толькі нагу — выю зламаць ва ўсім гэтым, але Уладзіміру падабалася таямнічасць смуглатварага астролага, падабалася трымаць у руках і гартаць пацямнелыя ад часу тоўстыя кнігі, дзе былі намаляваны сонца і зоркі, нейкія кругі, вялікія і зусім маленькія. Князь, размаўляючы з астролагам, адпачываў душой. Далёка былі баяры і іхняе крыклівае веча, тэўтоны, літоўцы, Вячка з Кукейноса. Уладзімір на нейкі міг зноў рабіўся хлапчуком, цікаўным, гарэзлівым, і, здавалася, з драўляных сцен менскага замка глядзеў на залітую месячным святлом Свіслач, слухаў шум вакольных лясоў.

Ён не верыў астролагу, але і сёння, як заўсёды, запытаўся:

— Ці доўга я буду князем?

Рамей хітравата ўсміхнуўся, слінячы ўказальны палец, пачаў гартаць кнігу. Яны з князем ужо не першы год, не прызнаючыся адзін аднаму, гулялі ў зразумелую, прыемную толькі ім дваім гульню. Нешта дзіцячае было ў гэтым.

— Планеты на сферы размясціліся спрыяльна для цябе, князь, — сказаў рамей і дадаў: — Твой епіскап ненавідзіць мяне.

— Што епіскапу да цябе? — лёгка прыўзняў бровы Уладзімір.

— Епіскап не любіць разумных людзей, бо…

— Бо дурны, як неабпалены гаршчок, — хуценька давёў ягоную думку да канца князь.

Абодва яны засмяяліся, а потым рамей, пасур'ёзнеўшы, сказаў:

— У нас, у Канстанцінопалі, імператара шануюць, як бога. Імператар — сонца на зямлі.

Ён ведаў, на які мазоль наступіць князю. Уладзімір адразу ж пазмрачнеў, вочы зрабіліся сталёвымі, заблішчалі. Князь парывіста схапіў астролага за плячо:

— У маіх жылах таксама цячэ кроў рамейскіх парфіраносцаў. Я — князь! У мяне дружына! Веча разганю, асабліва шкодных баяр жыўцом спалю. Полацк будзе мой. Чуеш, рамей? Мой!

— Чую, — ціха адказаў астролаг. — Планеты за цябе, князь.

Уладзімір вачамі, што востра заблішчалі, як прапёк рамея.

Астролаг пайшоў са сваімі кнігамі, а князь, усхапіўшыся з ложа, забыўшыся пра хваробу, падбег да акна, прагна пачаў глядзець на золатагаловую Сафію, на дзядзінец, на каменныя палаты за ракой. Там ён павінен быць, гаспадаром павінен сядзець, вялікім князем. Уладзімір аж застагнаў.

Нячутна расчыніліся дзверы, і ў святліцу ўвайшла княгіня Улляна з тоненькай свечкаю ў руках. Уладзімір глянуў на яе, і на сэрцы зрабілася цёпла і светла.

— Чаму не ляжыш, князь мой? — з вялікай спагадаю ў голасе сказала Улляна. — Ты ж хворы. Ляж, князь.

Уладзімір прыпаў галавой да яе пляча, запытаўся:

— Чаго са свечкай ходзіш, Улляначка? Яшчэ ж не вечар.

— Злы дух ад цябе адганяю, хваробу, — слаба ўсміхнулася княгіня. — Цяжка табе, балесна. Я ўсё бачу. Ночы не спіш, усё аб нечым думаеш. Я ведаю аб чым.

Уладзімір прыўзняў галаву з жончынага пляча, запытальна паглядзеў на яе. Твар у жонкі быццам свяціўся, вочы былі натхнёныя і ў той жа час жаласныя.

— Не думай, князь, пра вялікую ўладу. Бог — адзіны ўладар усяго. Ёсць мы з табой. Ёсць дзеці нашы. І дзеці нас любяць. Што яшчэ трэба табе?

— Ты што? — зашаптаў Уладзімір, адхінаючыся ад жонкі, нібы пякельным жарам яго абдало з галавы да пят. — Ты што?

— Пашкадуй сябе, мой князь, — умольна глядзела проста ў вочы Уладзіміру Улляна. — Усё часова на зямлі. Улада, сіла, багацце — усё пройдзе. Пра душу думай. Пра мяне думай і сваіх дзяцей. Мы — твая душа, князь.

— Ты звар'яцела, — амаль адпіхнуў яе ад сябе Уладзімір. — Хіба я не думаю пра вас? Хіба не дзеля вас пакуты мае, бяссонніца мая?

Ён глядзеў на жонку з нянавісцю, але яна ведала, што ён кахае яе, і спакойна, як на шкадлівага хлапчука, пазірала на вялікага князя. Яна пагладзіла яму галаву і адчувала, як зноў хіліцца гэта галава да яе пляча. Яна асцярожна пагладзіла яму шыю, і моцная, налітая сілай мужчынская шыя рабілася мяккай, пакорнай.

— Чаго ж ты хочаш, Улляначка? — прашаптаў Уладзімір, і голас ягоны ўздрыгнуў.

— Не трэба табе вялікая ўлада, князь, — ціха сказала Улляна. — Зломіць яна цябе, скрышыць. Жалезнае сэрца, жалезныя рукі і ногі для ўлады трэба. А ты ж — слабенькі. Ты, як журавель у небе. Усе стрэлы ў цябе цаляюць.

Гэтыя словы яна казала пра высачэзнага шыракаплечага мужчыну, пра здаравяка, які на выцягнутых руках адрываў ад зямлі кадзь 57 , напоўненую жытам. Але яна добра ведала яго, калі казала гэтыя словы. Ён быў каменем і быў воскам.

— Чаго ж ты хочаш? — зноў паўтарыў сваё пытанне Уладзімір, паўтарыў дрыготкім няўстойлівым голасам.

— Наш сын Якаў — княжыч. Дачка наша Красава за добрым мужам, баярыня. А мы з табой, князь, давай пойдзем у манастыр, за дзяцей нашых маліцца пойдзем.

57

Кадзь — бочка, старадаўняя мера сыпучых цел, якая раўнялася 14 пудам.

Яна не паспела скончыць, як Уладзімір вырваў у яе з рукі свечку, паламаў, змяў, растаптаў нагамі. Ён, здавалася, і яе растаптаў бы.

— У манастыр захацела? — наліваючыся гарачай чырванню, закрычаў князь. — А Полацк? Каму я Полацк аддам? Ім? — Рукою, сціснутай у кулак, ён цяжка махнуў у бок Сафіі, у бок дзядзінца. — Ці, можа, рыжскаму Альберту? Ці сысунку Вячку?

Княгіня спакойна сустрэла вывяржэнне гэтага вулкана.

— Мужчыны клапоцяцца, каб была крэпасць, жанчыны — каб была лепасць, — сказала яна і, нагнуўшыся, пачала збіраць з дубовай падлогі камякі воску ад растаптанай князем свечкі.— Навошта святую свечку знішчыў? — дакорліва гаварыла яна князю, ушчувала яго. — Бог не даруе.

Поделиться:
Популярные книги

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Вечный Данж V

Матисов Павел
5. Вечный Данж
Фантастика:
фэнтези
7.68
рейтинг книги
Вечный Данж V

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Золотая осень 1977

Арх Максим
3. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.36
рейтинг книги
Золотая осень 1977

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии