Чтение онлайн

на главную

Жанры

Муштук і папка
Шрифт:

Назаўтра ўранні, па тэлефоне развітваючыся са следчым, чаго я не змог зрабіць учора ў пракуратуры, бо ён кудысьці пайшоў, я спытаўся пра тых, каму хацеў падзякаваць. Ён адказаў, што ўсе яны ўжо не жывуць. Пра гэта я і сам учора, астыўшы, падумаў: дзе там — дзевяцьсот першы, дзевяцьсот трэці, дзевяцьсот шосты гады нараджэння… Палажыўшы тэлефонную трубку, я сказаў сам сабе, — чамусьці па-польску, як выдыхнуў:

— Czesc ich pamieci!

ЧАМУ ТЫ ПАКІНУЎ?.

«Чаша сия» Ігната таксама не абмінула. Па-свойму. І на шэсць гадоў раней за Валодзю.

Пасля заканчэння гімназіі ў яго спачатку быў намер паступіць на медыцыну. Цьмяна ўспамінаю мамін расказ пра тое, што ён ад

гэтага намеру адмовіўся, не могучы пераносіць анатамічкі. Сярод прысланага мне з архіва адэскага сельгасінстытута ёсць таксама даведка, што «Бриль Игнатий Антонович, 19 лет», працаваў у бальніцы санітарам. Магчымасць наглядзецца на розныя жахі была. Разам з Валодзем, нібы па іхняй спрэжанасці ў вучобе ад самага маленства, і ён паступіў у сельгасінстытут, але закончыў толькі два курсы. Бо паралельна і ледзь не падпольна рыхтаваўся да іншага. Вясной дваццаць другога экстэрнам здаў экзамены за духоўную семінарыю і неўзабаве быў рукапаложаны, перад гэтым, як належыцца, ажаніўшыся.

Гэта — знешні бок справы, частка біяграфічных даных. Як знешняе можна дадаць, зноў жа з матчынага расказа, што ён яшчэ гімназістам, ды нешта хутка пасля паступлення, уцёк быў у манастыр, а бацька знайшоў яго там і забраў, пасля чаго называў часамі трынаццатым апосталам. Забягаючы наперад, ажно ў 1952 год, згадаю, як ён пісаў мне тады: «Радует твое трудолюбие в развитии дарования, печалит твое отношение к самому дорогому для меня и покойной матери». На ўвазе мелася «безбожие», праяўленае ў аповесці «У Забалоцці днее», а таксама і наша з Мішам захапленне Талстым, пра што Ігнат ведаў яшчэ з даваеннага часу.

Хто з іх на каго больш уплываў у набожнасці, ён на маці пазней ці яна на яго раней, з маленства, мне цяжка сказаць. Мама, пры ўсёй наяўнасці ў яе натуры здаровага сялянскага сэнсу і гумару, і верыла, і малілася шчыра. Ад нашага з Мішам юначага вальнадумства, калі ўжо махры ў выхаванні не памагалі, яна, старая і нямоглая, з невылечна хворай нагой, магла часамі сысці на ранішнюю малітву ў каморку, дзе, стоячы перад цьмяна-гарызантальным акенцам, шаптала ўвесь немалы набор сваіх пацераў. Не памятаю, ці гэта я неяк аднойчы падгледзеў, ці потым, у палоне, у суме разлукі ўяўляў яе перад тым акенцам, цераз якое ў спакутаваны, адухоўлены твар свяціла роднае сонца, таксама нястомнае. Затое помніцца зусім выразна, як яна тады, калі лепш хадзілася, прыйшла аднойчы з мястэчка, за чатыры вярсты з царквы і, сеўшы каля стала адпачыць, сказала:

— Вось хоць ачалавечылася. А то і жыў бы чалавек без слова божага, як якая скаціна…

Кожны з нас, а я думаю перш за ўсё пра братоў, любіў яе па-свойму. Па праву старэйшага, бо Валодзі ўжо не было, Ігнат пісаў мне, але з надзеяй на перадачу Колю і Мішу, вясной сорак пятага, калі ўсе ваенныя злыбеды закончыліся: «Дорогие братья, насколько возможно заботьтесь о маме, мы все в большом долгу перед нею. Она выносила в сердце все наши невзгоды». Гэта ўжо цяпер мне захацелася падкрэсліць, наўздагон, думаючы перш за ўсё пра нашага найстарэйшага, — колькі яна выплакала па ім, спачатку як прадчуваючы бяду, а потым і ведаючы пра яе…

Быў у адным з Ігнатавых пісьмаў і прыклад з геніяльным Пастэрам, які, калі ў яго спыталіся, як ён сумяшчае свае веды з вераваннем, адказаў: «Я многа вучыўся і веру, як брэтонскі селянін, а калі б я мог яшчэ больш вучыцца, я верыў бы, як брэтонская сялянка».

Ігнат наш верыў — амаль з маленства і да смерці ў сане протаіерэя з акадэмічнай адукацыяй, закончанай у апошнія гады жыцця завочна.

Ягоны Шура ў бяздольным маленстве ізгоя-паповіча, калі бацьку забралі, быў пераведзены маткай на яе прозвішча, бо інакш не прымалі ў школу. Мабілізаваны на другі дзень вайны «са студэнцкай лаўкі», вярнуўся ардэнаносным, параненым афіцэрам. Энергетык з грунтоўнай адукацыяй і шматгадовай практыкай на ўральскіх электрастанцыях, у канцы шасцідзесятых ён пераехаў з сям'ёй і з аўдавелай маткай у Менск, «бліжэй да радні і радзімы». Праз нейкі час яго павысілі

на пасадзе і адпаведна прапанавалі ўступіць у партыю. На прыёме знайшоўся, вядома, марксіст «с вопросиком»: «А скажыце, таварыш Лейка, як вы ставіцеся да таго, што ваш бацька быў папом?» Адказ чалавека на шостым дзесятку гадоў: «Я ўсё жыццё глыбока паважаў яго, і памяць яго паважаю». Такое ж магу сказаць і я — пра бацьку і пра сына. Дарэчы, «вопросик» не перашкодзіў на прыёме, бо і кандыдат — адпаведны работнік, і час быў ужо крыху не той, хоць і «застойны».

А ў даўнасці маёй, у тым дваццаць другім годзе, калі на адэскім пероне ішло развітанне перад разлукай, калі наша сям'я трагічна распалавіньвалася ўслед за падзелам і Беларусі на дзве палавіны, калі Валодзя ніяк не мог развітацца, — Ігнат адчуваў сябе як быццам спакайней. Удваіх са сваёю Верай яны развіталіся з усімі як належыцца хораша і сталі сабе на пероне, побач. «Той плача, — успамінала мне ў вёсцы мама, прадучы, — а гэты стаіць са сваёю матушкай і абое маўчаць». «Матушка» — гэта пра Веру, маладзенькую вось-вось і пападдзю. Бо ён, Ігнат, быў яшчэ не ў расе.

Веру нашы бацькі любілі, я памятаю гэта па маме. Ціхая, сціплая сірата пры мачасе, дачка бацькавага саслужыўца і блізкага земляка. А з Ігнатам яны, маладыя, сябравалі яшчэ ходзячы ў гімназіі, кожнае ў сваю. Дый жылі нашы сем'і — вокны ў вокны, цераз забрукаваны дворык, нават паверх той самы.

Яшчэ раз, і не апошні, вяртаючыся да розных дакументаў, якія Валодзеў Віктар сёлета што выпрасіў, а што спісаў для мяне ў архіве сельгасінстытута, адкуль і ён, як званіў мне, так нямала даведаўся пра свайго бацьку, я з прыемнасцю сустрэў даведку, выдадзеную Ігнату. Будучы студэнтам, ён, аказваецца, падзарабляў у садаводстве ў якасці «огородного рабочего» і, як дадаў да гэтага Шура, калі мы глядзелі з ім тыя даведкі, «насіў маёй маме ружы. Яна расказвала мне». Тады, відаць, расказвала, калі яны, маці і сын, былі з Ігнатам разлучаны.

Шура прынёс мне яшчэ адзін цікавы і патрэбны дакумент, знойдзены ў маленькім чамаданным архіве, што застаўся пасля яго набожнай мамы. Мне хочацца прывесці тое пасведчанне ў шэрых вокладачках проста поўнасцю:

«УССР. Губтрудсобес и Губкомтруд. Подотдел учета и распределения силы.

Личный учетный билет No.8292. Лейко Вера Романовна, 1901 г. р., возраст 19 лет. Педагог дошкольн. Белорусская труд. школа No.115. Судейский пер., 2.16.ХІІ.1920 г.

Продлен до 9.V.1921 г.».

На Ігната такой даведкі няма, не захавалася. А ён таксама працаваў тады вечарамі ў беларускай школе, можа, і ў той самай. У пачатку сорак пятага, калі я паслаў яму свае першыя публікацыі ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», ён мне пісаў, што яны з Верай чытаюць іх разам, бо «мы ведь с нею учительствовали в белорусских школах в Одессе».

Пішучы пра вучобу ў Мірскім гарадскім вучылішчы, а адзначаў, як мне прыемна было думаць, што ў адзін час з нашымі вучыўся Ўладзімір Жылка… У верасні шэсцьдзесят сёмага мы, чатыры беларускія літаратары, будучы ў Маскве, паехалі ў Хімкі — наведаць старога Міхайлу Грамыку. Вучоны-геолаг, паэт і драматург, яшчэ адна ахвяра сталінскай барацьбы з беларускім «нацыяналізмам», ён быў яшчэ і вельмі змястоўны, абаяльны чалавек. Светла ўспамінаецца мне вечар, праведзены ў гасціннай сям'і гэтых маскоўскіх беларусаў, а перш за ўсё — сам белабароды, у белай доўгай кашулі, светлы душой гаспадар. Потым, прачытаўшы, што ён у пачатку дваццатых гадоў наладжваў і вёў у Адэсе беларускія школы, я сумна пашкадаваў, чаму не ведаў пра гэта ў той вечар. Тады старэнькая гаспадыня сказала, адкуль яна родам, — з мястэчка Ярэмічы, што за шэсць кіламетраў ад маёй вёскі, і мы весела паўспаміналі роднае Наднямонне. Зноў жа неяк па-зямляцку шчымліва-светла думалася над Верыным даўнім адэскім пасведчаннем пра тое беларускае настаўнічанне, і шкада (ох, ці мала чаго шкада!..), што і ў Грамыкаў пра гэта не згадалася, бо не ведаў, і з братавай не сабраўся пагаварыць як след пра гэта дый пра іншае таксама…

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб