На чужым грунце (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

На чужым грунце (на белорусском языке)

Шрифт:

Якуб Колас

На чужым грунце

Самая важная прычына ўсiх яго нягод крылася ў тым, што гэта Калiва расло на чужым грунце. Хто яго ведае, як занеслася яно на зялёны луг. Але ласне яно вiнавата? Або хто вiнават? I навошта шукаць вiнаватага? Проста выкiнулася зернетка аржаное з мяшка, як везлi ў млын жыта, - цi ж не магло хiба так стацца? А можа, якi падарожны, iдучы полем, сашмаргнуў, не думаючы, каласок i iшоў потым праз

гэты луг i кiнуў зернетка. Толькi ж узрасло яно мiж чужынцаў: поруч з iм рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння цiснулася ўсялякая трава-драбяза: шчытнiк, iмяло, белая дзяцелiна, муражок i розныя краскi. Але гэтыя суседзi не хацелi знацца з сiрацiнай i лiчылi вялiкаю ганьбай для сябе i свайго гонару кампанёўства з закiданым Калiвам Жыта. Ну, што ж! хiба змусiш каго, каб любiў цябе, раз ты нiкому не люб? Няхай!

Надышла вясна. Вясна гэта такая пара, у якую адны толькi няўдатнiкi, адны бяздольнiкi, па справядлiвасцi нешчаслiвыя, не знаюць радасцi. Вясна - гэта пара, калi ўсе спяшаюцца скарыстаць гэты час для шырокай вясёласцi i глыбокага жыцця сэрца.

Бывала, чуць-чуць пачне паказвацца з-за лесу сонца, а на лузе ўжо пачыналiся спевы, шчаслiвыя, улюбёныя шэпты чаротаў з высокай жорсткаю асакою. Падыдзе сонейка яшчэ вышэй, пачынаюць злятацца матылёчкi, ды такiя прыгожыя, так хораша ўбраныя, што найпершы зух-фарсун пазайздросцiў бы iм. Усякiя травы, кветкi, кожны кусцiк, кожная саломiнка, падымалi голавы, цягнулiся к сонцу, вiталi яго i ў чэсць яго курылi найлепшымi ладанамi - чысцейшымi туманамi ранiцы i прыямнейшымi пахамi свежых красак лугу. I сонейка вiталася з iмi i рассыпалася золатам, дыяментамi ў кожнай капельцы расы, адлiвала ўсiмi колерамi вясёлкi. Закiданае Калiўца Жыта таксама жадала сонца i цягнулася да яго кожнаю сваёй жылкай, усiм нутром сваiм. Мяцёлка штурханула яго.

– Куды сунешся, мужыцкая ўцеха?
– сказала задзiра-мяцёлка.

– Шу-шу-шу, - зашапялявiў званец (гэта смех яго такi), - змый наўперад пясок са свайго рыла, тады пазiрай на сонейка.

– Яно тут фанабэрыi панабралася, усiх адцiснуць хоча i заняць чужое месца, - шаптала знiзу трава-драбяза.

Слова не сказала Жытцо на такую знявагу. I што ты адзiн зробiш процi ўсiх? А хiба жыта не ўмее цярпець?

Якая ж другая раслiна зазнае такога гора, як жыта? I яно цярпела, толькi сэрца ледзьве-ледзьве магло стрываць, каб не разарвацца ад жалю - так многа сабралася яго.

Хоць бы было з кiм пагаманiць, слова прамовiць, разважыць сваю тугу, думкi паганыя разагнаць, - усё ж было б лягчэй. I толькi той пойме, як цяжка было гэтаму Калiву ў лузе, хто сам многа перажыў, многа меў у сэрцы горкiх думак, якiмi не з кiм было падзялiцца.

Але мiнулiся веснавыя днi. У пагодзе зрабiлася вялiкая змена; пачалася суш. Заныў луг, пажаўцелi груды, цяжкiя пачалiся часы. Рыжыя мурашкi хадзiлi, як непрытомныя, не ведаючы, за што ўзяцца; пчолкi, чмелiкi званiлi яшчэ жудасней, яшчэ нудней, пралятаючы над лугам i не знаходзячы сабе пажытку, толькi аваднi i сляпцы красавалiся i паганым звонам рэзалi сэрца. Конiкi пазмаўкалi i толькi вечарамi распачыналi сваю жальбу.

Травы сохлi i жоўклi, прыгожыя краскi тужлiва хiлiлi свае зграбныя галоўкi, дарэмна шукаючы цяньку, i сохлi без часу. Глухi шум, нараканне пайшлi па лузе, трывожна гаварыў луг пад гарачым ветрам. Пачалi травы i краскi судзiць-разважаць, вышукваць прычыны такога няшчасця. Адзiн казаў тое, другi другое, - i ўсе шумелi, нiхто не слухаў нiкога, i толку нiякага не дабiлiся.

– Спытайма хiба ў ручайка: ён самы мудры на лузе, - урэшце параiў чарот.

I праўда, ручаёк тут быў самы старэйшы i болей ад усiх ведаў жыццё. Стаяў тут таксама i стары дуб, але сам ён прызнаваўся, што i дзед яго не памятае такога часу, калi б у лузе не было ручайка. Прыйшлi да ручайка травы-пасланцы, бухнулi ў ногi яму - няшчасце навучыць гнуць голавы. "Так i так, - кажуць, навучы, што рабiць, дай ты нам раду".

Слухаў мудры ручаёк гэту просьбу травы.

– Заўтра скажу, а цяпер дайце мне падумаць, распытаць таго-сяго.

– От што, мiлыя, - сказаў назаўтра ручаёк, - сонейка ўгневалася на вас. Найдзеце мiж вамi самага няшчаснага, i няхай ён раскажа сонейку сваё цяжкае жыццё-нядолю; тады яно зжалiцца над вамi i прыкажа ветру нагнаць хмары.

– Хто ж тут самы нешчаслiвы?

Кожнаму здавалася, што ён i ёсць самы няшчасны.

Прылятаюць матылькi i кажуць:

– Аржаное Калiва - самае няшчаснае.

I вецер пацвердзiў, што гэта праўда. Пасылае луг паслоў да Аржанога Калiва, кланяюцца жыту паслы, просяць заступiцца за ўсiх.

А жыта звесiлася коласам i маўчала: цяжкая доля, знявага аднялi ад яго дар слова.

I сонца яшчэ гарачэй стала прыпякаць лугавыя травы.

Книги из серии:

Без серии

[7.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3