Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нямкi (на белорусском языке)
Шрифт:

У гэту хвiлiну заднiя дзверы ў старую бандарню адчынiлiся, i на парозе ўзнiк гаспадар, пан Ласаль. Гэта быў хударлявы брунет, якому ледзь перайшло за трыццаць. Ён быў у бежавым габардзiнавым гарнiтуры i белай кашулi i, мяркуючы па ўсiм, адчуваў сябе ўпэўнена ў сваiм целе. Нягледзячы на вузкi, кашчавы, з рэзкiмi рысамi твар, ён звычайна выклiкаў сiмпатыю, як i большасць людзей, якiя дзякуючы спорту трымаюцца вольна i натуральна. Праўда, гэты раз, адчынiўшы дзверы, ён выглядаў трошкi збянтэжана, i яго прывiтанне прагучала не так зычна, як заўсёды. Нiхто ва ўсякiм выпадку не адказаў. Адно дробат малаткоў збiўся, разладзiўся на нейкi момант, але адразу загрукатаў зноў, з новай сiлай. Ласаль нерашуча ступiў некалькi крокаў наперад, спынiўся i потым рушыў да Валеры, хлапчука, якi працаваў з iмi ўсяго толькi год. Стоячы за некалькi крокаў ад Iвара, Валеры ўстаўляў у бочку днiшча. Гаспадар спынiўся побач i пачаў назiраць. Хлопец моўчкi працаваў. "Ну што, сынку, - сказаў Ласаль, - усё ў парадку?" Рухi юнака раптам страцiлi спрыт. Ён скоса зiрнуў на Эспазiта, якi непадалёк збiраў вялiзнае

бярэмя клёпак, каб занесцi iх Iвару. Не спыняючы работы, Эспазiта таксама глянуў на Валеры, i той зноў уткнуў нос у бочку, нiчога не адказаўшы гаспадару. Крыху азадачаны, Ласаль яшчэ нейкi час стаяў каля юнака, потым пацiснуў плячыма i павярнуўся да Марку, якi, седзячы верхам на лаве, павольнымi i трапнымi рухамi вычосваў край днiшча. "Дзень добры, Марку", - сказаў Ласаль ужо больш сухiм тонам. Марку не адказаў, засяродзiўшы ўсю ўвагу на тым, каб здымаць як мага танчэйшыя стружкi. "Ды што гэта на вас найшло?
– голасна сказаў Ласаль, звяртаючыся ўжо да ўсiх рабочых.
– Ну, праўда, ну, не выйшла ў нас дамовiцца. Дык што, цяпер i працаваць разам немагчыма? Навошта ўсё гэта?" Марку ўстаў, выцягнуў днiшча са шчылiны, правёў па беразе далонню i з задавальненнем прыжмурыў млявыя вочы. Потым маўклiва павярнуўся i пайшоў да другога рабочага, якi збiраў бочку. Ва ўсёй майстэрнi было чуваць адно грукат малаткоў ды вiск механiчнай пiлы. "Добра, - сказаў Ласаль.
– Калi ў вас гэта пройдзе, скажаце мне. Хай Балестэр прыйдзе". I ён спакойна выйшаў з майстэрнi.

Амаль адразу пасля гэтата гармiдар бандарнi прарэзалi два званкi. Балестэр, якi прысеў быў скруцiць цыгарку, цяжка падняўся i рушыў да заднiх дзвярэй. Калi ён выйшаў, грукат малаткоў пацiшэў, а нейкi адзiн рабочы нават спынiўся. Але Балестэр хутка вярнуўся назад. Проста ад дзвярэй ён сказаў: "Марку, Iвар, вас клiча гаспадар". Першым рухам у Iвара было пайсцi памыць рукi, але па дарозе да мыйнiцы Марку схапiў яго за рукаў, i ён, кульгаючы, падыбаў за iм.

Знадворку сонца было такое зыркае i густое, што Iвар адчуваў, як яго промнi лiюцца па ягоным твары i голых руках. Яны паднялiся па лесвiцы, абвiтай бружмелем, на якiм дзе-нiдзе ўжо распусцiлiся кветкi. Калi яны ўвайшлi ў абвешаны дыпломамi калiдор, да iх данеслiся дзiцячы плач i голас Ласаля, якi казаў жонцы: "Пасля снедання пакладзеш яе ў ложак. Калi нiчога не зменiцца, паклiчам доктара". Потым гаспадар выйшаў у калiдор i запрасiў iх у невялiчкi, ужо знаёмы iм кабiнет, абстаўлены пад просты вясковы пакой, сцены якога былi ўпрыгожаны спартыўнымi трафеямi. "Сядайце", - сказаў Ласаль, займаючы месца за пiсьмовым сталом. Яны засталiся стаяць. "Я вас паклiкаў таму, што вы, Марку, прадстаўнiк прафсаюза, а ты, Iвар, мой сама стары рабочы пасля Балестэра. Я не хачу зноў пачынаць спрэчку, якая ўжо скончана. Я не магу, проста не магу даць вам тое, чаго вы просiце. Справа вырашана, мы прыйшлi да высновы, што трэба зноў брацца за работу. Я бачу, што вы на мяне крыўдзiцеся, i скажу па ўсёй шчырасцi, мне цяжка адчуваць гэта. Я толькi вось што хачу яшчэ сказаць: тое, чаго я не магу зрабiць сёння, мабыць, стане магчыма тады, калi справы пойдуць лепей. I калi такая магчымасць будзе, я зраблю гэта раней, чым вы ў мяне папросiце. А пакуль што, давайце паспрабуем працаваць у згодзе". Ён змоўк i, здавалася, задумаўся, потым зноў падняў на iх вочы i спытаў: "Ну што?" Марку глядзеў праз акно. Iвар стаяў, сцiснуўшы зубы. Ён хацеў нешта сказаць, але не мог. "Слухайце, - сказаў Ласаль, - вы ўсе проста ўпялiся рогам, i ўсё. Але ў вас гэта пройдзе. Дык вось, калi вы зноў будзеце здольныя разважаць цвяроза, не забудзьцеся на тое, што я вам цяпер сказаў". Ён устаў, падышоў да Марку i, працягнуўшы яму руку, кiнуў: "Чао!" Марку раптам увесь збялеў, i ў адно iмгненне яго летуценны твар зрабiўся чэрствы i злы. Ён рэзка крутануўся на абцасах i пайшоў. Ласаль, таксама збялелы, глянуў на Iвара i, не працягваючы яму рукi, крыкнуў: "Ну дык i iдзiце вы на...!"

Калi яны вярнулiся ў майстэрню, рабочыя снедалi. Балестэр некуды выйшаў. Марку выцiснуў адно: "Лухта", - i пайшоў да свайго працоўнага месца. Эспазiта перастаў жаваць хлеб i запытаўся, што яны адказалi. Iвар сказаў, што яны не адказалi нiчога. Потым пайшоў па торбу, вярнуўся i сеў на лаву, побач з якой працаваў. Ён пачаў быў есцi, калi раптам заўважыў, што Саiд ляжыць на спiне на кучы габлёвак, утаропiўшы позiрк на вялiзныя шыбы, за якiмi сiнела цяпер ужо не такое прамянiстае неба. Iвар запытаўся ў яго, цi ён снедаў? Саiд сказаў, што ўжо з'еў свае смоквы. Iвар перастаў есцi. Пакутлiвае пачуццё, якое безупынна кроiла яму душу пасля гутаркi з Ласалем, раптам знiкла i саступiла месца цёплае спагадзе. Ён устаў, разламаў хлеб на два кавалкi i падаў адзiн Саiду. Той хацеў адмовiцца, але Iвар запэўнiў яго, што праз тыдзень усё будзе лепей, i сказаў: "Тады i ты мяне пачастуеш". Саiд усмiхнуўся. Потым узяў кавалак Iваравага бутэрброда i пачаў есцi - павольна, не спяшаючыся, нiбыта быў зусiм не галодны.

Эспазiта ўзяў стары рондаль, згроб трэскi, габлюшкi, запалiў вогнiшча i паставiў на iм грэцца каву, якую прынёс з сабой у бутэльцы. Ён паведамiў, што гэта падарунак крамнiка з суседняй бакалейнi, якi даў яму кавы на ўсю майстэрню, калi даведаўся, што iх забастоўка правалiлася. Пiлi са слоiчка з-пад гарчыцы, чаргою перадаючы яго адзiн аднаму. Эспазiта падлiваў кожнаму гарачую, ужо падсалоджаную каву. Саiд выпiў яе з куды большай ахвотай, чым еў. Рэшту Эспазiта, прыцмокваючы, выпiў проста з распаленага рондаля i ўвесь час лаяўся, апякаючы сабе вусны. У гэты час вярнуўся Балестэр i сказаў, што пара зноў брацца за работу.

Усе паднялiся i пачалi збiраць у торбы

паперу i посуд. Балестэр стаў пасярод майстэрнi i раптам сказаў, што хоць гэта i цяжкi ўдар для iх, i для яго таксама, але нiякай рацыi паводзiць сябе гэтак, па-дзiцячы, няма - тапырся тут цi не, справе гэтым усё роўна не дапаможаш. Эспазiта з рондалем у руцэ павярнуўся да Балестэра, i яго доўгi, мясiсты твар разам пачырванеў. Iвар ведаў, што ён зараз скажа, усе яны думалi тое самае: яны не тапырылiся, iм проста заткнулi рот - маўляў, каму не падабаецца, можа iсцi, - а гнеў i бяссiлле выклiкаюць часам такi боль, што немагчыма нават крычаць. Яны былi людзi, вось i ўсё. I яны не маглi раптам пачаць усмiхацца i выцiскаць з сябе прыязныя мiны. Але Эспазiта нiчога гэтага не сказаў, яго твар урэшце праяснеў, i ён толькi мякка палопаў Балестэра ла плячы. Усе тым часам ужо прымалiся за працу. Зноў загрукаталi малаткi, хлеў напоўнiўся знаёмым гармiдарам, запахла габлёўкамi i старым прапацелым адзеннем. Вiшчала вялiзная пiла, грызучы свежую дошку, якую Эспазiта паволi пасоўваў наперад. Вiльготнае пiлавiнне, якое вылятала з-пад яе зубцоў, нiбы хлебным крошывам пакрывала дужыя валасатыя рукi, што моцна сцiскалi дошку абапал порсткага ляза. Калi адлятала новая адпiлаваная клёпка, вiск сцiхаў, i было чуваць адно бурчанне матора.

Iвар габляваў не разгiнаючыся i ўжо пачынаў адчуваць ламоту ў спiне. Звычайна стома прыходзiла пазней. Гэта натуральна - за тыя тры тыднi, што яны баставалi, ён страцiў звычку. Але прычынай, вiдаць, быў i ўзрост - з цягам часу ручная праца, што патрабуе не толькi дакладнасцi, робiцца ўсё цяжэй. Навярэджаная спiна нагадвала яму пра старасць. Там, дзе галоўнае - мышцы, праца ўрэшце ператвараецца ў пекла, а за ёй стаiць смерць; нездарма пасля цяжкага працоўнага дня падаеш i спiш, нiбы мёртвы. Яго сын хацеў быць настаўнiкам, i ён меў рацыю: тыя, хто шмат агiтуе за фiзiчную працу, не ведаюць, пра што кажуць.

Калi Iвар выпрастаўся, каб перавесцi дых i заадно скiнуць дурныя думкi, зноў пачуўся званок. Ён гучаў настойлiва, уладна, нервова зрываючыся - i гэта было да таго дзiўна, што рабочыя нават спынiлiся. Балестэр спачатку таксама застыў i здзiўлена слухаў, але потым схамянуўся i не спяшаючыся рушыў да дзвярэй. Праз некалькi секунд пасля таго, як ён выйшаў, званок нарэшце змоўк. Усе ўзялiся за працу. Але дзверы зноў рэзка адчынiлiся, i да раздзявальнi хутка прабег Балестэр. Амаль адразу ён адтуль выйшаў ужо абуты i, на хаду нацягваючы куртку, кiнуў Iвару: "У малой прыступ. Я пабег па Жэрмэна". I ён знiк за дзвярыма. Жэрмэн быў доктар, якi абслугоўваў майстэрню; ён жыў у гэтым самым прадмесцi. Iвар перадаў навiну без усялякiх каментарыяў. Рабочыя скупiлiся вакол i збянтэжана глядзелi адзiн на аднаго. Было чуваць, як цiха буркоча матор механiчнай пiлы. "А можа, усё гэта - так, нiчога сур'ёзнага", сказаў нехта з iх. Усе разышлiся, i майстэрню зноў напоўнiў грук малаткоў. Але працавалi цяпер не спяшаючыся, нiбы нечага чакалi.

Праз чвэртку гадзiны Балестэр вярнуўся, зняў куртку i моўчкi выйшаў праз заднiя дзверы. Святло за шыбамi пачынала згасаць. Трошкi пазней, калi пiла дагрызала чарговую клёпку, пачулася сiрэна "хуткай дапамогi", спачатку здалёк, потым блiжэй, i вось - падкошаная. "Вось табе маеш!" - прамовiў Марку. Балестэр увайшоў у майстэрню, усе рушылi да яго. Эспазiта выключыў матор. Балестэр паведамiў, што распранаючыся ў спальнi, дзяўчынка раптам упала, нiбы падкошаная. "Вось табе маеш"!
– прамовiў Марку. Балестэр пакiваў галавой i зрабiў нейкi невыразны рух, вiдаць, запрашаючы ўсiх працаваць, але выгляд у яго быў узрушаны. Зноў загула сiрэна санiтарнай машыны. Зацярушаныя пiлавiннем, у старых, зашмальцаваных штанах, яны стаялi з бяздзейна апушчанымi загрубелымi рукамi пасярод ацiхлай майстэрнi пад плынню жоўтага святла, што лiлося праз вялiкiя шыбы вокнаў.

Рэшта дня цягнулася марудна. Iвар ужо адчуваў толькi стому i цяжар, якi па-ранейшаму сцiскаў яму сэрца. Ён бы вельмi хацеў пагутарыць. Але яму не было чаго сказаць, i iншым таксама. На iх змрочных тварах чыталiся толькi скруха i нейкая ўпартасць. Часам недзе ў iм пачуццё пачынала складацца ў слова "няшчасце", але, ледзь народжанае, распадалася зноў, як бурбалка, што лопаецца, не паспеўшы ўзнiкнуць. Яму хацелася вярнуцца дадому, да Фернанды, да хлопчыка, на сваю цiхую тэрасу. I вось Балестэр абвясцiў канец работы. Механiзмы спынiлiся. Не спяшаючыся рабочыя пачалi прыбiраць працоўныя месцы, гасiлi горны, потым адзiн за адным пацягнулiся да раздзявальнi. Апошнi застаўся Саiд, ён мусiў усё падмесцi i спырснуць пыльную земляную падлогу вадой. Калi Iвар зайшоў у раздзявальню, Эспазiта, вялiзны i валасаты, ужо стаяў пад душам i, павярнуўшыся да ўсiх спiнаю, шумна намыльваўся. Звычайна рабочыя кпiлi з яго сарамлiвасцi, бо гэты мядзведзь заўсёды ўпарта хаваў свае вартасцi. Але сёння нiхто, здаецца, не звярнуў на гэта ўвагi. Эспазiта задам выйшаў з душа i аперазаўся ручнiком накшталт набедранай павязкi. За iм па чарзе пачалi мыцца iншыя. Калi Марку з асалодай пляскаў сябе па голых баках, вялiкiя дзверы зарыпелi i паволi адкацiлiся на чыгунным колцы. Увайшоў Ласаль.

Ён быў апрануты, як i першы раз, адно валасы былi трошкi раскудлачаныя. Ён спынiўся на парозе, азiрнуў прасторную, апусцелую майстэрню, ступiў некалькi крокаў, зноў спынiўся i глянуў у бок раздзявальнi. Эспазiта, па-ранейшаму аперазаны сваёй набедранай павязкай, стаяў, пераступаючы з нагi на нагу, i збянтэжана глядзеў на гаспадара. Iвар падумаў, што Марку, напэўна, павiнен нешта сказаць. Але Марку адхiнуўся заслонай дажджу i яго не было вiдаць. Эспазiта схамянуўся, схапiў кашулю i спрытна яе нацягнуў. Тады, крыху прыглушаным голасам, Ласаль сказаў: "Усяго добрага", - i пайшоў да заднiх дзвярэй. Калi Iвар падумаў, што яго трэба паклiкаць, дзверы ўжо зачынiлiся.

123
Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13