Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

А сталася так, што ў душавым пакоі, куды пад улюлюканне гледачоў з тарпеднай хуткасцю імчаў Юлік, мылася якраз згаданая раней Вера Кропелька. Дакладней, не мылася, а ўжо надзявала на свае распараныя вабноты махровы халацік, каб адчыніць дзверы якраз у той момант, калі да іх на поўным разгоне, згубіўшы па дарозе выратавальны ручнік, падлятаў аматар «Агдаму».

У наступнае імгненне інтэрнат пачуў роспачнае Верчына верашчанне. Сказаць Юліку, што яна будзе належаць толькі мужу, Кропелька ўжо не паспела: закаціўшы пажаўцелыя ад жаху вочы, яна ціха аб'ехала па сцяне на брудны лінолеум.

Дзіўна, але пасля паўночнага забегу Канапацкага з інтэрната не выселілі. Яго ўратавала здабытая праз каханку-медсястру даведка,

што пад час сесіі ён ператаміўся і часова з'ехаў з глузду.

Наогул забег пайшоў Юліку на карысць. На апошнім курсе ён здолеў зменшыць дозы і ажаніўся з дачкою прарэктара політэхнічнага інстытута. У выніку зрабіўся аспірантам, нешта абараніў і неўзабаве паўстаў перад намі ў іпастасі рэспектабельнага выкладчыка навуковага камунізму ў цесцевай ВНУ. Аднаго разу, калі сентыментальнасць у чарговы раз занесла мяне ў сцены аlma matеr, у калідоры я сустрэў Юліка ў сінім з іскрынкаю гарнітуры-тройцы. Паглядзеўшы на ягоны скураны дыпламат на замках з шыфрам, я міжволі адзначыў, што туды можна лёгка схаваць фугасаў шэсць «Агдаму». Маё бяскрыўднае пытанне наконт таго, калі, паводле ягонае навукі, мы пабудуем светлую будучыню чалавецтва, Юліку настолькі не спадабалася, што я сфармуляваў наступнае: ці прабегся б ён у чым маці нарадзіла па нашым пятым гістфакаўскім паверсе ад жаночай да мужчынскай прыбіральні за скрынку каньяку.

– Пайшоў ты на х...
– прыцішана адрэзаў выкладчык навуковага камунізму...

Цяпер мне здаецца, што забег галяком да жаночага душа - неабходны этап у кар'еры любога выкладчыка навуковага камунізму. Такія подзвігі не мінаюцца марна.

Трэба сказаць, што жыццё ў Канапацкага пасля яго сустрэчы з распаранай Верай Кропелькай склалася значна больш удала, чым лёс Юлікавага суседа па пакоі Артура Завалішына пасля рандэву з выкладчыцай гісторыі сярэднявечча Русаковай.

Неяк у зімовую сесію Арцік здаваў ёй залік адным з апошніх. Маладая дацэнтка паглядзела на рослага бландзіна са значком першаразрадніка на штрыфелі, потым задуменна зірнула ў вакно, за якім гусцела бэзавае сутонне, і, распісаўшыся ў залікоўцы, папрасіла студэнта правесці яе дахаты, бо жыла ў слабаасветленым мікрараёне.

У слабаасветленым мікрараёне нядаўна разведзеная дацэнтка ўзяла Арціка пад руку і не адпусціла ўжо да самых дзвярэй кватэры, за якімі перад студэнтам узнік спачатку каньяк, а затым і выкладчыца - ужо ў нечым эфірна-празрыстым.

Другі акт здачы заліку прайшоў настолькі паспяхова, што Завалішын пачаў днямі не з'яўляцца ў інтэрнаце, насіць мадняцкія кашулі і курыць «Mаrlbоrо». На ўсе роспыты ён, як і было загадана, адказваў, што знаходзіцца на спартовых зборах.

Аднак шчаслівы ўдзельнік збораў, у якога ўжо ніколі не павінна было ўзнікнуць праблемаў з вывучэннем гісторыі сярэдніх вякоў, на жаль, не збярог свайго шчасця. Ён распіўся, пахваліўся сябрам спартовымі поспехамі і пачаў дазваляць сабе выказванні накшталт: «Пайду я сваю старушку трахну».

Зайздроснікі і зласліўцы зрабілі сваю справу. На экзамене ў дацэнта Русаковай Арцік адхапіў такі непахісны дваяк, што так і не здолеў пераздаць курс ні сваёй «старушке», ні камісіі, а таму апынуўся спярша на завочным аддзяленні, а потым і ўвогуле кудысьці запаветрыў.

Нядаўна адзін наш былы аднакурснік нібыта апазнаў Завалішына ў верхаводзе рэкеціраў, што адбіралі даляры ў суайчыннікаў на польскім баку мяжы. Калі гэта сапраўды быў колішні спецыяліст па гісторыі сярэднявечча, дык на сваёй слізкай сцежцы ён мае выдатную магчымасць раней ці пазней сустрэцца з падпалкоўнікам беларускай міліцыі Віктарам Кішко, які, па чутках, сваю другую зорку атрымаў за паспяховую барацьбу з тымі, хто напрыканцы васьмідзесятых размахваў на пляцах бел-чырвона-белымі сцягамі і змагаўся з навукаю, якую выкладаў Юлік Канапацкі.

Вера Кропелька, паводле адных звестак, выйшла пасля ўніверсітэта замуж за мадагаскарскага

князя, а паводле іншых - за лепельскага сельгастэхніка. Будзьма спадзявацца, што ў кожным разе - ці то ў мадагаскарскім гамаку з матрацам са стравусавага пуху, гледзячы ў цёмнае, як дзёгаць, паўднёвае неба з чужымі сузор'ямі, ці то на мулкім лепельскім ложку вытворчасці сумеснай беларуска-габрэйскай фірмы з адраджэнскай назваю «Пагоня», з якога відаць толькі нізкая столь стандартнай блочнай кватэры, - Вера належыць выключна свайму мужу. Магчыма, пры гэтым яна настальгічна прыгадвае будучага (і ўжо былога) выкладчыка навуковага камунізму Юліка Канапацкага, што аднойчы як геній чыстага хараства ўзнік перад ёю на парозе ўбогага, аздобленага арабескамі цвілі інтэрнатаўскага душа. Магчыма, менавіта гэты ўспамін у цемры задушлівай мадагаскарскай ночы наймацней лучыць Веру з далёкай халоднай радзімаю.

Звесткі пра Ніну Мароз больш пэўныя. Яна стала жонкаю афіцэра-танкіста, якога закінулі выконваць інтэрнацыянальны абавязак у Афганістан.

Пра мужа мне расказала сама Ніна, калі мы сустрэліся ў горадзе нашага дзяцінства і зайшлі ў кавярню «Буслы». Я даведаўся, што муж два разы прыязджаў у адпачынак і прывёз цэлы склад афганскіх кажушкоў і японскай апаратуры, што ёй здаецца, быццам ён колецца наркотыкамі, спіць з афганкамі марксісцкай арыентацыі і хоча яе, Ніну, кінуць, а можа, проста хоча загінуць - падарвацца пасля карнай акцыі на міне або нырцануць у туманную горную цясніну на збітым верталёце.

Пасля кавярні мы слухалі прывезены з Афгана магнітафон, і неяк само сабой здарылася тое, што калісьці не ўдалося мне ў кінатэатры «Космас». Мая рука апынулася на цёплым і яшчэ не пастарэлым, у адрозненне ад твару, Нінчыным калене і лёгка слізганула вышэй.

– Я хачу на падлозе, - сказала, пазіраючы некуды ўбок, Ніна.

Мы любілі адно аднаго на мяккім, відаць, таксама трафейным варсістым дыване пад зялёным таршэрам. Яе вялікая радзімка на левай шчацэ калолася трыма падстрыжанымі валаскамі, яе рукі і ногі ўмела абдымалі мяне, а вусны шапталі не заслужаныя мною пяшчотныя словы. Да зялёнага круга таршэравага святла падышоў і спакойна назіраў за намі персідскі кот, а мой позірк зноў і зноў натыкаўся на пакінутыя танкістам пасля адпачынку крывыя нажы, і я не мог пазбыцца думкі, што якраз такімі нажамі дабівалі недзе пад Гератам майго найлепшага школьнага сябра Юрку.

Ад таго вечара, калі нам з Нінаю свяціў зялёны таршэр, заставалася гады два да той пары, калі скасавалі навуку Юліка Канапацкага, а правадыру працоўных, што стаяў каля нашай школы, нехта адбіў нос. Рыба ніякага дачынення да гэтага не меў, бо працаваў партыйным сакратаром у закрытым казахстанскім горадзе, адкуль нешта запускалі, і горка шкадаваў пра ідэалагічна грэшнае дзяцінства, што не дазваляла ісці ўгару хутчэй, чым атрымлівалася.

Што да носа Ўладзіміра Ільіча, дык яму зляпілі і прымацавалі новы, аднак у зімовыя маразы ён сам сабою адваліўся, што дало злым языкам магчымасць успомніць брыдкую правадырову хваробу. Урэшце гарадскія ўлады стварылі камісію, і тая выдала даведку пра нізкую эстэтычную каштоўнасць манумента. У экспертным акце фігуравала адметная фраза: «У памятника утрачен нос».

Карацей, ад Уладзіміра Ільіча, як за трыццаць гадоў да гэтага ад Іосіфа Вісарыёнавіча, што ўзвышаўся з другога боку школы, засталося адно ўтравелае ўзножжа.

А шкада, няхай бы правадыры стаялі.

Рэквіем для бензапілы

У даўно адляцелую ў вырай восень я сустракаўся з жанчынаю, ад якой у пэўны момант нашых спатканняў абавязкова чуў, што, калі я маўчу, яна думае, нібыта патрэбная мне толькі дзеля аднаго. Яна гатавала добры глінтвейн і валодала яшчэ некаторымі рэдкімі якасцямі, а таму, унікаючы непераканаўчых апраўданняў, яе дзяжурную просьбу не маўчаць я звычайна выконваў.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Возвращение Безумного Бога 4

Тесленок Кирилл Геннадьевич
4. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 4

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон