Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Хакей зрабіў тое, што аказалася не пад сілу мосту цераз Дзвіну: увесну мы з Юркам напраўду пасябравалі.

Гэтая падзея мела шмат наступстваў.

Па-першае, я атрымаў доступ да Юркавай бібліятэкі, дзе накінуўся на васьмітамовік Конан Дойла, а потым узяўся за зялёныя фаліянты «Сусветнай гісторыі».

Па-другое, я даведаўся, што Юрка марыць стаць журналістам-міжнароднікам і падарожнічаць па розных краінах. (Падзяліўшыся таямніцаю, ён узяў з мяне пісьмовую прысягу маўчаць.)

Па-трэцяе, дзякуючы Юрку, я ўпершыню выпіў віна. Мой дэбют адбыўся ў дзень заканчэння дзевятага класа. Мы сядзелі з Юркам у ягоным пакоі з кнігамі, і ён без усякай прадмовы вывудзіў з-за таўшчэзных тамоў «Сусветнай гісторыі» даўгую пляшку

венгерскага рыслінгу.

Мы пілі кіслявы рыслінг з каньячных кілішкаў і закусвалі свежым батонам з разынкамі. Пляшка не паспела апусцець, а я без прывычкі ўжо бачыў Юрку нібыта праз тоўстае шкло акварыума. Юрка заявіў, што ён цвярозы, як вось гэтыя кнігі, бо кожнае лета ездзіць да сваякоў у Закарпацце, а там пачынаюць піць віно з дзіцячых садкоў. У мяне крэўных у Закарпацці не было, а таму пасля пары новых кілішкаў з кніжнае шафы мне выразна падміргнуў барадаты фотапартрэт Хемінгуэя. Спалохаўшыся, я прапанаваў прагуляцца. Юрка глыбакадумна адказаў, што ў такі дзень яму хочацца паглядзець на раку, і мы пайшлі на Верхні замак.

Там, над Дзвіной, якая памятала пра нашую адвагу, я загаварыў пра лёхі, што ў сярэднявеччы стваралі пад Полацкам падземны горад-лабірынт, а Юрка ўрачыста паабяцаў, зрабіўшыся журналістам, прывезці сюды міжнародную археалагічную экспедыцыю. Я ўжо здагадваўся, што такое мужчынскае сяброўства: гэта калі можна выпіць віна і адкрыць сябру любую таямніцу.

На Верхнім замку я пачуў, што Юрку падабаецца наша новая вучаніца Ларыса Жылкіна, а на падвесным мосце над Палатой язык у яго конча развязаўся і мне быў давераны працяг тайніцы: яна, Ларыса, таксама не абыякавая да Юркі. На лета яны абое з'язджаюць, каб у разлуцы выпрабаваць пачуцці, а ўвосень Юрка павінен, як ён выказаўся, да канца быць мужчынам, бо, апрача ўсяго іншага, гэта надзвычай важна для будучага журналіста. Прызнаюся, што Юркаў намер выклікаў у маёй душы паблажлівае пачуццё перавагі, таму што я, хоць і не каштаваў віна, смак іншых забароненых пладоў ужо ведаў.

Ларыса была, як я кажу цяпер, зусім не маім кубкам кавы, ды гэтая тонкая, але без ніводнага вугалка ці вострае костачкі, уся зграбная і гнуткая, як ласка, дзяўчынка з кароткай каштанаваю грыўкай, спакойнымі лініямі правільнага твару і нечакана свавольнымі мушкамі ў вялікіх арэхавых вачах магла, безумоўна, падабацца не толькі Юрку. Вяртаючыся ў той час, я думаю, што з іх атрымалася б добрая пара. Убачыць побач з Ларысаю Юрку мне даволі проста: адзінае ў класе вольнае месца чакала новенькую менавіта за ягоным сталом. Варта дадаць, што Юркавай абранніцы вам было б цяжкавата ўтлумачыць, што такое жаночая сарамяжлівасць. На развітальнай вечарыне перад вакацыямі яна запрасіла суседа па парце на дамскі танец (гэта рэабілітавала яе ў маіх вачах за папярэдняе танга з Окаркам) і сама прапанавала Юрку правесці яе дадому.

Магічным словам для ўваскрашэння галоўных падзеяў таго лета з усімі іх барвамі і пахамі для мяне заўсёды будзе «Адэса». Мы з бацькам прабавілі там два жнівеньскія тыдні, жывучы ў гатэлі «Пасаж» на Дзерыбасаўскай, адкуль прыехаў у Полацак надзейна схаваны сшытак вершаў пра карыя ілюмінатары, шкляныя вочы медузаў, трамваі на Аркадзію і хваляломы ланжэронскіх пляжаў.

Большая частка згаданай рыфмаванае прадукцыі мела страшнае прысвячэнне - ГБ, што, зрэшты, расшыфроўвалася зусім мірна: Галі Бяляўскай. У першы адэскі дзень я зачапіў за плаўкі асадку і паплыў да далёкага буя, што быў абраны дзеля ўвекавечвання імя маёй меднавалосай каханкі. У вадзе шарыкавая асадка адмовілася пісаць, але, змагаючыся з хвалямі, я ўсё ж вывеў запаветнае імя на чырвоным баку вяртлявага буя, а потым употай ад бацькі запіў ладную порцыю марской вады шклянкаю белага віна з пляжнай бочкі і ў шчаслівай хмельнай знямозе заснуў пад сонцам на гарачым жвіры.

А яшчэ кожны вечар адбываўся наш шпацыр па Дзерыбасаўскай з яе шматмоўным натоўпам адэсітаў і маракоў усіх колераў скуры, вачэй і валасоў, з яе старадаўнімі вагамі, што паказвалі не кілаграмы, а пуды і фунты, з такімі самымі, у пудах і фунтах, дзяленнямі на металёвых рэйках сіламераў у выглядзе круглых плюшавых падушачак са схаванымі спружынкамі (ахвотнікі малацілі па падушачках голымі і валасатымі кулакамі, і на рэйках падскоквалі ўгору рухомыя масянжовыя рамкі з рыскаю, пакуль аднойчы па вуліцы не прагуляўся мурын, які адзін за адным метадычна расправіўся з усімі сіламерамі - заместа кулака ён карыстаўся голенай галавою-яйкам, у выніку чаго рэек з дзяленнямі не хапала і масянжовыя рамкі ляцелі кудысьці ў голле белых акацыяў), па Дзерыбасаўскай з яе акрабатам-жлуктам у капелюшы і балонні на голым целе, што хадзіў вакол свайго пасланага на ходніку плашча на руках, у той час як ягоная малпачка збірала ў капялюш грошы, каб потым дапамагчы гаспадару распіць у скверы пляшку таннага віна, па Дзерыбасаўскай, што здавалася маёй тагачаснай рамантычнай натуры філіялам Зурбагана і Гэль-Г'ю з навелаў Аляксандра Грына...

Мне праглася, каб усё гэта ўбачыў і адчуў мой сябар Юрка. На схіле жніўня мы сядзелі на беразе Палаты недалёка ад старых Ксавэр'еўскіх могілкаў і па чарзе пілі з рыльца прывезенае Юркам з Закарпацця п'янкое маладое віно.

З некалькіх асцярожных Юркавых слоў вынікала, што пачуццё да суседкі па парце вытрымала праверку часам. Мяне гэта не ўсцешыла. Тымі днямі я ажно двойчы сустракаў Ларысу з Окаркам.

Першы раз яна толькі прысутнічала сярод дваровай публікі, што слухала Валеркавы песні пад гітару. Калі я праходзіў паўз альтанку, адтуль даносіўся ягоны прыемны чысты голас:

У не-е-й такая маленькая грудь,

А губы, губы алые, как маки.

Уходит капитан в далекий путь

И любит девушку из Нагасаки...

Другі выпадак быў не такі бяскрыўдны. Да ачмурэння нарэзаўшыся на даху нашага дома ў карты, мы выправіліся ў кінатэатр «Радзіма». Следам пацягнуўся сын п'яніцаў з першага пад'езда Ваня Шпакаў, вучань 4-га класа з букетам самых сумнеўных схільнасцяў. Ваня ўжо стаяў на ўліку ў міліцыі - за тое, што скруціў ніпелі ў аўтобусе з узбекскімі артыстамі, якія выступалі ў Полацку пасля знакамітага ташкенцкага землятрусу.

У кінатэатры ішоў адзін са страшэнна папулярных у жыхароў нашага горада індыйскіх фільмаў, але сеанс быў дзённы, і мы выгодна ўладкаваліся на першых радах напалову запоўненай залі. Як толькі кінагероі пачалі цалавацца, чацвёртакласнік Ваня жыццярадасна галёкнуў: «Глядзіце, сасуцца!» Білецёрка паклікала дзяжурнага пажарніка, які выгнаў крыкуна, а заадно і ўсю нашую брацію на вуліцу. У дзвярах я азірнуўся: на пустым заднім радзе сядзела Ларыса з Окаркам.

Першага верасня нас заместа заняткаў зноў на два тыдні завезлі ў вёску капаць бульбу. На полі класны першым чынам праверыў у «гусей» вёдры. Гэтым разам абышлося без вынаходак, аднак неўзабаве бабуля, у якой жылі Окарак і кампанія, абвясціла, што тыя ўкралі ў яе з шафы пятнаццаць рублёў і бутэльку віна, і «гусей» адправілі дахаты. Я тужыў па сваёй Галі і ціха зайздросціў Юрку, які цягаў Ларысе вёдры, прыносіў ёй з чужых садоў салодкія грушы і збіраў на ўзлеску каля бульбянішча ліловыя букецікі верасу.

Гэтая ідылія мусіла мець працяг. Калі мы вярнуліся ў горад, Юрка раскрыў карты: у суботу бацькі з'едуць на летнік, і Ларыса прыйдзе да яго на пляшку віна, што ўжо чакае іх у вядомай мне схоўцы. У мяне Юрка папрасіў транзістар «Акіян», каб злавіць музычны выпуск «Голасу Амерыкі».

З той суботы ў Юркавым лёсе і загучала трагічная нота. Раніцою пасля дня «X» я патэлефанаваў яму, але, пачуўшы мой голас, Юрка паклаў трубку і больш не адгукаўся. Я падумаў, што Ларыса яшчэ ў яго, і вырашыў пакінуць сябра сам-насам з новымі пачуццямі і перажываннямі.

Поделиться:
Популярные книги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент