Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Гэта выяўлялася, скажам, у тым, што Вова Цымерман займаўся не шахматамі, як большасць ягоных схільных да спорту адзінакроўцаў, а вольнай барацьбой і меў па ёй разрад.

Пасля школы ён не палез у інстытут, а пайшоў у тэхнікум цераз дарогу ад дому і потым працаваў на аўтарамонтным заводзе з розным жалеззем.

Вова мог няквола выпіць, у тым ліку і за свой кошт.

У адрозненне ад шмат каго з супляменнікаў Вова пайшоў служыць у савецкую армію. Праўда, там ён не скакаў з парашутам і не будаваў БАМа, а граў у аркестры на ўдарных, але дружная армейская сям'я ўсё адно хутка падрыхтавала Цымерману нялёгкае выпрабаванне. Двое дзембялёў паклікалі Вову з рэпетыцыі на паважную размову за казарму. «Слушай, жидяра пархатый, - сказаў, паказаўшы на боты, першы дзембель,

родам аднекуль з-пад Растова, - будешь по утрянке вылизывать нам до блеска говнодавы». Другі, больш вытанчаны і адукаваны, бо гадаваўся ў «колыбели революции», інтэлігентна дадаў: «В противном случае, сударь, сыграем на ваших гениталиях шестую симфонию Шостаковича». Пасля гэтага Вова паказаў сваім суразмоўцам пару барцоўскіх штукаў, і да самага развітання з роднай вайсковаю часткай тыя дзембелі публічна звярталіся да яго выключна так, як і было загадана, - «господин Циммерман».

Яшчэ Вова быў буйны спецыяліст па жанчынах. Да чутак дадалося і адно маё ўласнае назіранне. Працуючы пасля ўніверсітэта ў гарадской газеце, я атрымаў заданне напісаць рэпартаж, як гараджане дапамагаюць вёсцы. Дабраўшыся з фотакарам пад вечар у калгас, мы заспелі ўсіх памагатых на кінасеансе ў клубе. Пасля кожнае часткі кіншчык пакутліва доўга мяняў бабіну і ў залі запальвалі святло. У адным з гэтых перапынкаў я ўгледзеў наперадзе буйную стрыжаную галаву і крутыя плечы Вовы Цымермана, які абдымаў нейкую маладзіцу. Праз некалькі хвілінаў пракураная і запляваная семкамі заля пачула сцішаны, але выразны Цымерманаў басок: «Слушай, Зинка, надоело. Пойдем лучше пое...ся». «Ціха ты!» - цыкнула Зінка, і дзве постаці рушылі да дзвярэй.

З сумам мушу зазначыць, што тады я бачыў Вову астатні раз. Неўзабаве ён паспрабаваў уладкавацца на наваполацкае прадпрыемства пад кодаваю назваю «Измеритель», аднак першы аддзел завярнуў яму дакументы. «Не прошел по шнобелю», - вясёла тлумачыў Вова знаёмым. Але ў душы пакрыўдзіўся і зазбіраўся ў Ізраіль...

Паміж днём, калі я ўзяўся пісаць гэтыя прыгады, і днём, калі я іх скончыў, была ноч, у якую мне сасніўся Полацак. Чамусьці ён дужа выдаваў на Нью-Йорк з вядомага фільма «Аднойчы ў Амерыцы», а мы з сябрамі - на падлеткаў, што зрабіліся гангстэрамі. Ноч навылёт мы гойсалі па вуліцах, кагосьці мачылі, рабавалі і гвалцілі, да апошняга патрона адстрэльваючыся ад міліцыі. Ад гэтае страляніны я і прачнуўся. Ляжаў і ўсцешана думаў, што, дзякуй Богу, нікога мы з Вовам Цымерманам насамрэч не згвалтавалі, не абрабавалі і не зарэзалі. А таму засталіся ў нас на дваіх успаміны цнатлівыя ды чуллівыя, якімі няшкода і падзяліцца.

Прароцтвы Розы Герцыковіч

Гэта, вядома, паталёгія, але мушу вам сказаць, што, зрабіўшы сваім успамінам рэвізію, я канчаткова пераканаўся: ні ў маленстве, ні потым я, па гамбурскім рахунку, не пазайздросьціў ніводнаму чалавеку.

У трэцяй клясе я быў апантаны мараю пасяліцца з аднаклясьніцай Верачкай на ўласным атоле ў трапічных шыротах, але чамусьці ані не зайздросьціў амэрыканскім мільярдэрам, якія маглі купіць сабе дзе-небудзь у Індыйскім акіяне цэлы архіпэляг. Зь дзяцінства маючы схільнасьць да фаталізму, я хваравіта не зайздросьціў хлопцам, якія «хадзілі» з прыгажэйшымі за маіх дзяўчатамі. Я (што, наогул, проста недаравальна) ні разу — якія б шэдэўры яны ні стварылі — не адчуў зайздрасьці да калегаў-літаратараў.

Але шкадаваць мяне за абдзеленасьць адным з наймацнейшых, найдзівосьнейшых і найшматфарбнейшых чалавечых пачуцьцяў вы ня сьпяшайцеся. Што такое зайздрасьць, я ведаў ня горай, а можа, і лепей за самых заўзятых зайздросьнікаў. Іхныя эмоцыі скіроўваліся на падобных да сябе саміх, мой жа дыяпазон быў непараўнальна шырэйшы: аб’ектамі зайздрасьці мне служылі рэчы, расьліны, жывёлы...

Я зайздросьціў першаму на нашай вуліцы тэлевізару і з радасьцю ператварыўся б у нязграбны і, зь сёньняшняга гледзішча, убогі чорна-белы «Нёман», вакол якога зьбіралася ўвечары народу столькі ж, як у малой залі кінатэатру «Радзіма». Яшчэ раней я адчуваў пякучую зайздрасьць да дзьвінскіх самоў, якія жылі такім недасяжна

цікавым і таямнічым жыцьцём, што ў параўнаньні зь ім маё сухаземнае існаваньне выглядала суцэльнаю недарэчнасьцю. Я не адмовіўся б ператварыцца ў аўтамабіль, альбо ў маю першую кніжку «Русские богатыри», альбо ў цёплы скураны фатэль у бацькавым службовым кабінэце. Кожная з гэтых зайздрасьцяў мела сваю гісторыю, вартую навэлі, а мо й аповесьці.

Аднак нікому й нічому я не зайздросьціў так, як сабаку. Дакладней, сучцы.

Яе звалі Лайка. Яна, калі хто запамятаваў, была першым савецкім касманаўтам.

Лайку запусьцілі ўвосень, калі ў нашым садзе ападалі апошнія, салодкія, амаль як папяроўкі, антонаўкі, а ў суседкі Хведараўны, што жыла праз гарод ад нас, наліваліся гаркавай слодыччу калінавыя гронкі. Каліна разам з трыма маладымі вішнямі пазначала пачатак суседчыных уладаньняў; плоту паміж гародамі ня ставілі і, калі Хведараўна спускала з ланцуга пярэстага дварняка Дуная, той мог уяўляць сябе гаспадаром вялізнага абшару.

Праўда, ён, гэты абшар, імгненна мізарнеў перад тым, якім валодала хвастатая касманаўтка.

Задзёршы галаву, я стаяў на восеньскім холадзе й намагаўся разгледзець у прасьветах хмараў касьмічную будку зь вялікімі, ужо знаёмымі мне літарамі: СССР. У будцы ляцела да болю родная і блізкая істота.

О, як мне праглася хоць на дзень апынуцца ў ейнай шкуры, каб таксама імчаць над Зямлёй, націскаць лапамі кнопкі кіраваньня, радасна брахаць на зоркі і дасхочу есьці з кансаровак кількі ў тамаце, якімі — я быў непахісна перакананы — Лайку шчодра забясьпечылі да канца касьмічнае экспэдыцыі.

«Марш у хату! Хопіць аблокі пасьвіць!» — крычала мама.

Аўтарства другой фразы належала ня маме, а маёй бабулі Аўгіньні, што жыла ў прыдняпроўскай вёсцы пад Шкловам, куды мяне адвозілі ў траўні на ўсё лета.

Улетку пасьвіць аблокі было больш прыемна. Я клаўся на гумнішчы на растрэсенае шаматкое сена, мне пад бок падточваўся кот (бабуля ніколі не давала сваім катам імёнаў, называючы іх проста Катамі або Кошкамі), і мы гадзінамі глядзелі на пухнатыя, белыя, быццам безьліч дзьмуховых галовак, аблокі. З-за кустоў агрэсту й парэчак мядова пахла канюшына, галава ці то сам нагрэты сонцам дол прыемна плылі ў прасторы, безыменнаму кату сьніліся смачныя тлустыя мышы, і ён шчасьліва вуркатаў, раз-пораз торгаючы абсечаным за нязводную збрадлівасьць хвастом... Дрымота кралася й да мяне, але я балюча шчыкаў сябе за цыпкастую лытку, баючыся, што якраз тады, як на валасок засну, на адным з гэтых мяккіх, як узьбітая пярына, аблокаў і праплыве паўз бабуліна гумнішча Бог.

Бабуля Аўгіньня пасьпела ўжо ня толькі напалову легальна пахрысьціць мяне ў Копыскай царкве, але й развучыць са мною «Ойча наш». Я ведаў, што «ойча наш» — гэта і ёсьць Бог, а «на небясі» — значыць, на небе.

Тлумачыць, што такое «іжэ ясі», бабуля, спадзеючыся на ўнукаву кемлівасьць, палічыла залішнім. Апраўдваючы ейныя надзеі, я й хацеў падвіжаваць, чым там «ойча наш» жывіцца. Можа, кількамі ў тамаце з бульбаю ў мундзірах?

Выдатна памятаю, што зайздрасьці да Бога — няхай сабе ён і харчаваўся б вылучна маёй улюбёнай гарадзкой страваю — у маёй маленькай душы і не начавала. Калі я яшчэ й не разумеў, дык адчуваў, што лёсы ў нас з Богам — зусім розныя. Ён быў ужо дужа стары і мусіў, нягледзячы на добрае харчаваньне, хутка памерці, а мяне перапаўняў кураж неўміручасьці. Ён быў вялікі начальнік, а я ніякім начальнікам рабіцца ніколі не зьбіраўся. Апрача ўсяго іншага, я страшэнна баяўся высачыні і меў слабы вэстыбулярны апарат: хапала двух кругоў на каруселях, каб рот напоўніўся агіднай салодкаю асцой й мяне пачало нудзіць.

Тады, увосень, шукаючы ў небе касьмічную будку, якую радыё мудрагеліста менавала біялягічным штучным спадарожнікам Зямлі, пра вэстыбулярны недахоп я начыста забыўся, бо, мабыць падсьвядома быў перакананы, што пераўвасобіўшыся ў сабаку, імгненна пазбаўлюся і ўсіх людзкіх хібаў.

Пакуль Лайка лётала, а я пасьвіў сярод хмараў свае лятункі, на зямлі распачыналіся розныя зьвязаныя з космасам падзеі.

У нас першым непасрэдным вынікам Лайчынага палёту сталася гераічная гібель Дуная.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных