Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Пасаджаны ў скрадзеную на піўзаводзе пустую бочку суседчын сабака выправіўся ў космас са старой чырвонай пампоўні на беразе Палаты.

На апошнім зямным прыстанку касманаўта No.2 было таксама напісана «СССР» і яшчэ некалькі кароткіх, часта сустраканых на сьценах і плоце словаў, чый сэнс у тыя часы заставаўся для мяне загадкаю.

Трагічнае Дунаева прызямленьне, мушу сказаць, выклікала ў мяне болей усьцехі, чым смутку. Рэч ня ў тым, што ад нараджэньня я быў хлопчыкам нядобрым і злосным. Проста за месяц да таго Хведараўнін дварняк зьеў на падвячорак майго прывезенага зь вёскі зайца Колю, што пару тыдняў пажыў у скрынцы

з-пад яблыкаў, а потым уцёк і дні тры дыхаў воляй, грызучы на гародзе капусту й моркву.

Запуск Дуная ажыцьцявілі Ільлюша Шэф і Віця Бундзель. Яны ўжо хадзілі ў школу і ў іх прачыналіся таленты, што потым прывядуць абодвух у турму. Віця абрабуе ў Лепелі кватэру і атрымае першы тэрмін у дзясятай клясе, а Ільлюша сядзе за нешта ўжо ў Ізраілі, куды ад’едзе з бацькамі і са сваёй адметнаю магамэтанскаю мянушкаю — Мустафа.

Гэта Ільлюша Шэф навучыць мяне вершыка, празь які я ўпершыню спасьцігну сілу паэтычнага слова.

У той вечар бацька прывядзе на вячэру правяральніка з вобласьці і за сталом, каб пахваліцца сынам, мама папросіць пачытаць чужому дзядзьку што-небудзь напамяць. Я выстаўлю адну ножку наперад, закладу рукі за сьпіну і гучна й выразна прадэклямую:

Вот к чему пришла наука:

В космосе летает сука,

Прославляя до небес

Мать твою капээсэс.

Бацька зьменіцца з твару і, ня зводзячы з госьця вачэй, выцягне з форменных пракурорскіх штаноў дзягу. Але дзядзька зарагоча, параіць мне не чытаць гэты вершык у дзіцячым садку і конча здыме напругу, падліўшы ў чаркі.

Апярэджваючы час, заўважу, што посьпехі СССР у дасьледаваньні космасу будуць у маім жыцьці й надалей зьвязаныя з паэтычнай творчасьцю — або народнай, або маёй уласнаю.

Пасьля палёту Церашковай на дошцы ў нашай клясе зьявіцца новы твор невядомага аўтара. Буйнымі літарамі і без памылак хтосьці вывеў крэйдаю чатыры дастаткова прафэсійныя радкі:

Валентине Терешковой

За полёт космический

Подарил Хрущев Никита

... автоматический.

Які падарунак прыпас касманаўтцы Хрушчоў, было, вядома напісана цалкам.

Гэты вершык бацька знайшоў у маім скончаным арыфмэтычным сшытку. Мы насілі тады прывязаныя да партфэляў торбачкі з чарніліцамі-каламаркамі і пісалі драўлянымі асадкамі з жалезнымі пёрамі. Гэтыя пёры вечна заядалі, пляваліся й пырскаліся, і старанна перапісаны мною твор на касьмічную тэму аздабляла з паўтузіна кляксаў.

Гістарычныя крыніцы сьведчаць, што за часамі Вялікага Княства Літоўскага памежная варта айчыны нашых продкаў, каб захаваць у памяці грамадзянаў дакладную лінію мяжы, практыкавала наступны мэтад. Мясцовых падлеткаў з усёй шчырасьцю секлі бізунамі дакладна на рубяжы дзяржавы. Як пасьля той экзэкуцыі ў сьвядомасьці да скону заставаліся «сфатаграфаваныя» пад бізуном межавыя камяні й дрэвы, так пасьля цяжкой бацькавай рукі з папругаю недзе ўва мне назаўжды аддрукавалася старонка з кепскім словам і падобнай да незнаёмага касьмічнага сузор’я чародкаю кляксаў.

Мой уласны вершык, складзены з нагоды кружляньня вакол зямное кулі першага трохмясцовага карабля «Ўзыход», вылучаўся першабытнай ідэалягічнай і лексычнай цнатлівасьцю. Але пра

тое трохі пазьней. Вернемся ў восень, над якою лунала водгульле брэху знакамітай савецкае сучкі.

Сярод тых, каго ейны палёт уразіў, я перадусім згадваю яшчэ адну нашую суседку — Розу Саламонаўну Герцыковіч, якая часта заходзіла да маёй мамы паскардзіцца, што яе нявестка, жонка цёткірозінага сына Фімы, «пагульвае» і якая ўпарта клікала мяне ня Вовам, а Бобам.

Цяпер літаральна зь неба звалілася новая тэма.

Тоўстая, як дзьве ці нават дзьве з паловаю мамы, цётка Роза Герцыковіч не любіла размаўляць стоячы і велічна апускалася на нашую зялёную канапу, што пад раптоўным цяжарам скурчвалася і жаласна енчыла, быццам жывое стварэньне.

Выгодна ўладкаваўшыся, Фімава маці бралася апавядаць неверагодныя рэчы. Яна чула, што неўзабаве ў космас запусьцяць спадарожнік з мухамі, камарамі, прусакамі й блышчыцамі. На гэта мама зазначала, што прусакоў і блышчыцаў у нас, дзякуй богу, няма. Закрыўшы на нетактоўную заўвагу вушы, цётка Роза Герцыковіч распрацоўвала касьмічнае радовішча далей. Паводле яе словаў, усьлед за жамярой у міжплянэтную прастору стартане спадарожнік з катамі, потым, як яна казала, «зафугуюць» казу.

Я нясьмела цікавіўся пра акварыюмных рыбак. «Вада расплюхаецца», — адмахвалася суседка і пасьля казы прадракала палёт карове.

У ейных словах я адчуваў пэўную супярэчнасьць, бо — калі выводзіць на арбіту ўсіх па парадку — пачаць лягічна было б ня з Лайкі, а сапраўды з мухаў ці нават зь мікробаў. Але суседку гэткія тонкасьці не бянтэжылі, і яна прадказвала, што сьледам за каровамі ў космас пачнуць «фугаваць» крымінальнікаў.

Цётка Роза ня ведала, што празь некалькі гадоў Фіма ў адзін нешчасьлівы вечар засьпее жонку з палюбоўнікам і зарэжа няверніцу кухонным нажом, а таму не ўтаймоўвала сваёй фантазіі й сьцьвярджала, што над крымінальнікамі ў космасе будуць ставіць разнастайныя экспэрымэнты: карміць адной кукурузаю ці адным часныком з цукрам, высьвятляць, колькі дзён чалавек вытрымае бязь ежы і колькі без вады; алкашоў будуць нібыта трымаць на адной гарэлцы, а гвалтаўнікоў — падвешваць у касьмічных караблях за яйцы.

Змрочнае суседчына ўяўленьне шырока распроствала крылы, і наступнага дня на дадатак да ранейшых жудасьцяў мы даведваліся, што касьмічныя спадарожнікі з крымінальнікамі стануцца мішэнямі для савецкіх лётчыкаў альбо што яна, цётка Роза Герцыковіч, напіша куды сьлед, каб да крымінальнікаў дзеля нейкіх незразумелых мне дасьледаваньняў запусьцілі ейную нявестку.

На жаль ці на шчасьце, натхнёныя прароцтвы Фімавай маці ня спраўдзіліся. За Лайкай у космас паляцелі ня мухі ці козы, а Белка й Стрэлка. («І доўга брахалі сабакі Над нашай савецкай зямлёй...» — напіша вядомы дзіцячы паэт.) Катоў, кароў і злачынцаў таксама абмінулі і на арбіту адразу закінулі проста чалавека.

Аднойчы на некаторых дамах нашае ціхае вуліцы памянялі шыльдачкі з назваю. Цяпер і наш дом, і школа, дзе я вучыўся ў першай клясе, стаялі, як казала настаўніца, на вуліцы першага савецкага касманаўта, і таму мы павінны былі ганарыцца і быць дастойнымі.

Можа, з тае прычыны, што выразаны з часопісу «Огонёк» Лайчын фотапартрэт па-ранейшаму вісеў у мяне над ложкам, несправядлівасьць настаўнічыных слоў успрымалася асабліва абвострана. Я атрымаў першы ўрок афіцыйнае хлусьні. Усе цудоўна ведалі, што першым касманаўтам была Лайка.

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью