Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Колю, як часта ў такіх выпадках здараецца, ніхто не шкадаваў. Шкадавалі Соню, бо ў Вальдака скончыўся кантракт, а разам з ім адплыло, здавалася, у невараць і шчаслівае Соніна жыццё з кветкамі, шампанскім і прыбытковым гандлем фірмовымі джынсамі.

Толькі Соню шкадавалі дарэмна.

Завітаўшы пасля доўгага перапынку да мяне ў рэдакцыю, Соня прынесла ўжо не вершы, а мадняцкую скураную валізку. Былая паэтка закурыла добрую цыгарэту і прапанавала мне напісаць пра іхняе з Вальдакам каханне раман. Я пачуў, што Вальдак будуе для іх дзесьці пад Гданьскам дом і ўжо другі год штодня, уранні і ўвечары, піша Соні доўгія любоўныя лісты. «Не веру», -

лаканічна сказаў я. Соня расшпіліла валізку і выклала на стол звязкі лістоў, акуратна раскладзеных па днях і месяцах.

Маім суседкам Тоньцы і Каці падфартуніла меней. Кацін Ярык узгадоўваўся хлопчыкам выхаваным і паслухмяным. Ён рана клаўся спаць, і Каця з маладым каханкам Стасем любілася ў сябе ў пакоі. Ярык не прачынаўся нават тады, як Стась на падпітку заводзіў сваю ўлюбёную «Кукулэчку».

У Тонькі сітуацыя склалася прынцыпова іншая. Ваўцюль, пэўна, пад уплывам неўраўнаважанай бабулі, спаць не любіў і, як заведзены, да позняга шнураваў па калідоры.

Тонька з Казікам і пляшкаю «Выбаровай» сядзелі на кухні, а бліжэй да паўночы, калі жыхары секцыі распаўзаліся па сваіх закутках і нарэшце ўдавалася ўтаптаць у ложак зняможанага Ваўцюля, Тонька выносіла на кухню вялікі скрутак жоўтага паралону.

Разоў колькі я неабачліва заходзіў папіць вады, пстрыкаў уключальнікам і заспяваў суседку і Казіка ў якой-небудзь маляўнічай пазіцыі. Казік усхопліваўся з паралону і, прыкрываючыся даланёй, мармытаў - урэшце, не надта збянтэжана - «пшэпрашам». Тонька падымацца ленавалася і, лежачы ў паставе Данаі з палатна Джарджоне, адно незадаволена мружыла вочы.

Усё гэта выглядала б больш-менш цывілізавана, каб не безліч прусакоў і прусачкоў, што ад зыркага святла пырскалі з паралону ва ўсе бакі. Мне здавалася, я нават чую тупаценне сотняў лапак, і імгненна націснуць на ўключальнік яшчэ раз мне замінала адно ўсведамленьне таго, што як толькі лямпачка пагасне, сапраўдныя гаспадары нашае кухні зноў адусюль рынуцца на паралон.

Напіўшыся з крана вады, я вяртаўся ў пакой, прабіраўся да стала і вёў далей герояў сваёй першай аповесці, якія калупаліся ў гістарычнай мінуўшчыне, кахаліся, вандравалі і часам выпівалі. Адна з гераіняў у нядаўным мінулым працавала прастытуткай, але сустрэла сапраўднае каханне і пачала новае жыццё.

Два разы перадрукаваўшы твор на машынцы, я адправіў яго ў моладзевы часопіс і пасля падазрона доўгага маўчання атрымаў з рэдакцыі запрашэнне на гутарку.

У кабінеце галоўнага рэдактара сабраліся некалькі мужчынаў, чые фатаграфіі рэгулярна з'яўляліся ў друку побач з іх вершамі або прозай.

Апраўдваючы пасаду і статус вядомага паэта, галоўны рэдактар прамаўляў вобразна і пранікнёна. Паводле ягоных словаў, заміж таго, каб падняцца на верхнія паверхі і бачыць светлыя далягляды, я ўладкаваўся ў паўпадвальным памяшканні і ўважліва разглядаю пакінутыя на асфальце пляўкі й недакуркі.

Я даведаўся, што ў жыцці, аказваецца, шмат цудоўнага і ўзнёслага, трэба адно навучыцца гэта заўважаць.

Каб галоўны рэдактар зразумеў, што ні да чога іншага я і не імкнуўся, я расказаў яму, як заходзіцца ўначы ад крыку Пракопаўна і як з сухім шамаценнем разбягаюцца з жоўтага паралону прусакі.

Не буду маляваць сябе героем. Каб змагацца за кожную літару свайго першага буйнафарматнага дзіцяці, я любіў яго занадта моцна.

Тагачаснаму мне ўяўлялася, што аповесць, калі кардынальна і не перайначыць мой лёс, дык, ва ўсякім разе, унясе ў яго змены накшталт тых, што адбываюцца з надвор'ем праз магутныя

цыклоны і антыцыклоны.

Насамрэч, як ты разумееш, нічога не змяніў ні нумар часопіса з маім опусам, ні нават першая кніжка. Аднаго разу, калі клубастая Сцёпава Таня зноў зайшла да мяне папрасіць кніжку пра любоў, я дзеля эксперыменту прапанаваў ёй свой беларускамоўны часопіс і ўбачыў на суседчыным твары грэблівую грымаску пакрыўджанай малпачкі.

Сваю першую асобную кватэру-аднапакаёўку я атрымаў зусім не праз грамадскае прызнанне каштоўнасці маіх літаратурных штудыяў, а - дзякуючы руціннай працы ў мясцовай газеце. Кватэрка выходзіла вокнамі на гарадскую прыбіральню, але знаходзілася на сёмым паверсе, што, у адпаведнасці з рэкамендацыямі галоўнага рэдактара моладзевага часопіса, дазваляла бачыць і больш светлыя далягляды, напрыклад, коміны нафтаперапрацоўчага завода, што тырчэлі ўдалечыні, быццам фаласы гіганцкіх мурынаў, якія дзесьці там, за лесам, валяліся на спінах, падставіўшы жываты рахманаму беларускаму сонцу.

Ад таго часу мінулася шмат гадоў. Былі напісаныя і выйшлі мае новыя кніжкі. Ляснулася эсэсэсэрыя, і абвясцілі незалежнасць. Мы чакалі будучыні, але надышло мінулае.

Мае найноўшыя кніжкі былі напісаныя, аднак выдаваць іх не спяшаліся. Я пераехаў у цяперашнюю кватэру з гарматай насупраць, быў звольнены «па скарачэнні штатаў» з працы і стаў часцей бываць у горадзе юнацтва.

Адзін з прыездаў я вырашыў прысвяціць падарожжу па былых адрасах.

Мне сказалі, што ў горадзе бачылі Соню, якая пакінула старую двухпакаёвую «хрушчобу» дачцэ і ўжо даўно жыла ва ўласным доме на балтыйскім узбярэжжы пад Гданьскам. Візіт да Соні я чамусьці запланаваў на вечар, але нарваўся на яе, завярнуўшы па дарозе ў інтэрнат у колішнюю забягайлаўку «Марозка». Некалі гэтая ўстанова дайшла да таго, што сярод белага дня па зале фланіравалі пацукі, потым яна трапіла ў рукі тутэйшага бізнесмоўца і перажыла рэнесанс, а ўслед за арыштам новага гаспадара (нібыта за тое, што цёмнымі начамі ён бессаромна адсмоктваў з нафтаправода «Дружба» братнюю расейскую нафту) пачала хутка вяртацца да свайго першабытнага стану. Але працэс рэгенерацыі знаходзіўся яшчэ дзесьці на сярэдзіне дыстанцыі, таму не было нічога дзіўнага, што думка выпіць у «Марозку» піва адначасова з маёй нарадзілася і ў Сонінай галаве.

Соня з Вальдакам стваралі рэдкі ў нашых шыротах вобраз цалкам шчаслівае пары. У адрозненне ад абсалютнай большасці суайчыннікаў Соня чытала некаторыя мае кнігі. У іхным доме над морам, дзе яны з Вальдакам слухалі беларускую праграму радыё «Свабода», для мяне заўсёды знайшоўся б ціхі пакой з пісьмовым сталом.

Вальдак расхвалявана загаварыў пра беларускія рэферэндумы і прапанаваў у працяг двух першых правесці трэці, а за ім і чацвёрты.

На чацвёрты ён раіў нам вынесці пытанне аб далучэнні да Польшчы.

Прыбіральня ў «Марозку» не працавала, і, падыходзячы да помніка першаму наваполацкаму намёту, я ўжо прыкметна нерваваўся.

Услаўленне будаўнікоў камунізму абкарналі на апошняе слова; разам з ім знік і клічнік, а таму ўвесь лозунг - «Слава строителям» - на асноведзі навакольных аблезлых будынкаў успрымаўся непаважна і досыць двухсэнсоўна. Тым не менш ад рашучых дзеянняў каля манумента я сентыментальна ўстрымаўся.

Дзверы ў нашую інтэрнатаўскую секцыю былі прачыненыя. У калідоры гарэла тая самая самотная лямпачка. На злёгку асмужаным мяхамі з бульбаю даляглядзе вострае вока мастака змеціла б мірную размову трох самавітых прусакоў.

Поделиться:
Популярные книги

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Последний попаданец 3

Зубов Константин
3. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 3

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора