Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ордэн Белай Мышы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Хоць хутка, ужо хутка я даведаюся яго...

Але перанясёмся назад, у тую суботу.

Цэлы дзень я не мог знайсці занятку, які б мяне разважыў. Бязмэтна гартаў рукапіс. Паставіў кружэлку з запісамі «Bеаtlеs» і амаль адразу памяняў яе... вы ведаеце, на што. Іголка гуказдымальніка зноў і зноў апускалася на чорнае колца з прэлюдам № 15 рэ бемоль мажор, аднак ніякіх пахаў не матэрыялізоўвалася, і ў гэтым я таксама ўгледзеў знак. (Забягаючы наперад, заўважу: з таго дня і да моманту, калі пішу гэтыя радкі, у сценах маёй кватэры, менавіта ў сценах, нічога трансцэндэнтнага

больш наогул не прычынялася, хоць, як вы потым убачыце, такое сцверджанне і вымагае агаворак.)

Два ці тры разы званіў тэлефон. Слухаўка маўчала, потым на тым канцы сувязі клалі трубку. Найверагодней, нумар набірала Наташа. Званкі на пэўны час занялі мае думкі, і я склаў для Наташы легенду пра суседку зверху, якой на ўсялякі выпадак даў ключы.

Увечары я, каб стаміцца, дайшоў пешшу да самага цэнтра. (Неўзабаве такія доўгія шпацыры зробяцца неадменнаю часткаю кожнага дня, бо цяжка будзе прыдумаць да начных падарожжаў лепшую інтрадукцыю.)

Перад сном я ўпершыню пасля ночы з ценямі за матавым шклом не стаў зачыняць дзверы з калідорчыка, а падушка засталася на сваім месцы пад панеллю з клавішамі. Я націснуў клавіш зялёнае падсветкі і, адчуваючы ў нагах лёгкае гудзенне ад пройдзеных кіламетраў, выцягнуўся пад коўдрай. Зялёныя лічбы ў вакенцы электроннага гадзінніка паказвалі поўнач.

Мы плылі па цёплай азёрнай затоцы. Я сядзеў на вёслах. Яна збірала белыя лілеі. Кроплі вады яшчэ не высахлі на кранутых аліўкавым загарам целах. Мы кіравалі да берага, але не возера, а - выспы. Сам лясісты бераг сінеў у гарачым мроіве далёка за намі.

Адтуль лодка везла трэцяга пасажыра - грака з перабітым крылом. Мокрага і знясіленага. Яна выратавала яго на пачатку плавання. Цяпер птушка абсохла і, седзячы на носе за маімі плячыма, уважліва сачыла, як набліжаецца суша.

Лодка шкрабанула па донным жвіры. Я саскочыў у ваду, схапіўшыся за ланцуг, выцягнуў нос на мылец і намерыўся дапамагчы сысці на дол нашаму пасажыру. Грак не пагадзіўся. Ён сам нязграбна кульнуўся цераз борт і, вахлікам валочачы па пяску пакалечанае крыло, пашкандыбаў у лазовыя зараснікі.

Відаць, гэта было не возера, а вадасховішча: на выспе мы знайшлі здзічэлы яблыневы сад з кустамі спелых жоўтых парэчак. Адна, самая старая і разложыстая, яблыня расла наводшыбе. У яе засені мы апусціліся адно перад адным на калені. Тое, што адбылося потым, не хочацца давяраць словам, бо любое з іх пагражае дэвальваваць вышыню і суладнасць зліцця нашых целаў, якія перапаўняліся неўтаймоўным імкненнем ператварыцца ў адно цэлае...

За вакном пачыналася нядзеля. Усе рэчы займалі законныя месцы, і ў кватэры абсалютна нічым не пахла.

Сцвярджаць, што я прачнуўся свежы, як ранішняя стакротка, было б няшчыра. Я ляжаў у ложку з адчуваннямі чалавека, які выходзіць з наркозу. Праўда, услед за ўколам пацыент уцёк альбо яго перадумалі везці ў аперацыйную, і спатканне цела са свядомасцю абышлося без болю, а было прыпраўленае адно галавакружэннем.

Фарбы сну не выцвілі ні пасля кавы, ні ў час вылазкі да газетнага шапіка. Я сказаў бы болей: грак, які падмятаў пясок хворым крылом

з сінім водлівам, а перш чым схавацца ў вербалозе, зусім па-чалавечаму азірнуўся на нас, гэты грак успрымаўся больш жыццёва рэальным, чым знаёмая кіяскёрка.

Мяне мучыла пытанне: няўжо ўвесь учарашні дзень мая істота чакала менавіта гэтага? Гэтага надзвычай рэльефнага і аб'ёмнага, я сказаў бы нават, гіперрэальнага, але ўсяго талькі сну? І, калі адказаць станоўча, што значылі ягоныя сімвалы?..

Нітку думак абарваў тэлефонны званок. Апарат адазваўся сваім улюбёным голасам. Наташа абяцала прыехаць не пазней як праз паўгадзіны. У выхадныя мы ніколі не бачыліся. Я не меў прычынаў адмаўляцца, аднак упершыню ў гісторыі нашых адносінаў не сустрэў у душы ранейшае радасці.

Паўгадзіны хапіла, каб схадзіць па віно і адмовіцца ад змайстраванай нашармака байкі пра суседку з ключамі.

Наташа прыехала на таксоўцы. Я не збіраўся хлусіць, і адначасова не хацеў, праўдзівей, проста не мог дазволіць сабе расказаць ёй пра Шапэна, ментолавы пах і астатняе. Вір падзеяў укручваў мяне па сваёй спіралі ўсё глыбей, я ўжо належаў яму, але і ён, гэты вір, належаў мне, ён таксама быў маёй уласнасцю, маёй таямніцаю, якою я не меў намеру, а магчыма, і права ні з кім дзяліцца.

Я быў удзячны Наташы, што яна ні аб чым не пыталася, і мог бы назваць сустрэчу нашых целаў віхураю жадання і асалоды, але гэта была б палова праўды. Недзе злева, каля сэрца, я адчуваў востры крышталік, які мусіў растаць, аднак не прапаў і ані не страціў сцюдзёнай вастрыні граняў.

Наташа надзела шлафрок, і мы пайшлі на кухню; потым палуднавалі і адкаркавалі яшчэ пляшку чырвонага, а там падкралася тая непазбежная хвіліна, калі шлафрок шчыгульней прылёг да Наташынага цела, падкрэсліваючы ўсе ягоныя лініі, каб здацца непатрэбным і лішнім...

А злева ад сэрца халадзіў крышталік, і ў ім было закадзіраванае тое, што раздвойвала мяне: адна мая іпастась заставалася з Наташаю, а другая з лабараторнай цікавасцю пазірала на нас з пэўнай дыстанцыі, што вымяралася не прастораю, а часам. Я-першы любіў Наташу, а я-другі глядзеў на гэта, крыху, можа, усяго на колькі дзён, апярэджваючы час, і пачуцці мяне-другога не вешчавалі мне-першаму будучыні.

Разгадка раздваення хавалася дзесьці побач, за бліжэйшым паваротам, і яна адкрылася, калі мая правая рука зноў абдымала Наташыны плечы, а левая ляжала там, дзе яна любіла ляжаць, адчуваючы пругкую падатлівасць Наташыных паўшар'яў.

Сон! Адказ таіўся ў сённяшнім сне, у лодцы з лілеямі і выратаванай птушкай, у тым, што здзейснілася на траве пад яблыняй, лістота якой плавілася і станчалася ў промнях высокага сонца...

Наташа здзіўлена расплюшчыла вочы, і мне давялося зрабіць намаганне, каб вярнуцца з зялёнае выспы на ложак.

Тады яна першы раз сказала, што можа застацца ў мяне да раніцы. Паведамленне заспела мяне знянацку, але я адразу зразумеў, што не хачу гэтага. Стараючыся быць натуральным, я мякка папракнуў яе, што не папярэдзіла загадзя, бо сёння я ад'язджаю і паездку немагчыма адкласці. Яна адвярнулася да сцяны.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых